Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зя­мель у 1920-е – 1930-е гг. 2 страница






Нягледзячы на значныя поспехі ў індустрыялізацыі, за адносна кароткі час савецкая прамысловасць, у тым ліку і ваенна-прамысловы комплекс, не маглі пераадолець адставанне ад заходніх краін у тэхнічным прагрэсе.У выніку ў пачатку вайны нямецкія войскі не толькі пераўзыходзілі савецкія колькасна, але і па агнявой моцы, мабільнасці. Нямецкія пяхотныя дывізіі ў асноўным былі ўзброены аўтаматычнай зброяй, механізаваны, добра забяспечаны радыёсу­вяззю. Адсутнасць жа радыёсувязі і залежнасць ад правадной сувязі фактычна паралізавалі кіраванне савецкімі войскамі ў пачатковы перыяд вайны, не давалі магчымасці аператыўна кіраваць падраз­дзяленнямі ў часы боя або пры манеўраванні. Гітлераўцы выка­рысталі такія часовыя перавагі, як мілітарызацыя эканомікі, пра­цяглая падрыхтоўка да вайны, адмабілізаванасць і якасць узброенасці войск, загадзя сканцэнтраваных у пагранічнай паласе. На патрэбы вермахта працавала эканоміка амаль усёй Еўропы. Камандаванне мела ўжо накоплены двухгадовы практычны вопыт вядзення ваенных дзеянняў, выпрацаваную і апрабіраваную тактыку стварэння ўдарных бронетанкавых групіровак для прарыва абароны праціўніка.

У адрозненне ад адмабілізаванай нямецкай арміі, Чырвоная Армія і яе камандаванне дзейнічалі ва ўмовах маральна-псіхалагічных абставін мірнага часу, што дапускала і фармалізм у баявой падрых­тоўцы, і часам грэбаванне якасцю ў ажыццяўленні неабходных мер падрыхтоўкі да абароны, у першыя дні і нават месяцы вайны камандаванне часам праяўляла разгубленасць. Нягледзячы на ўрокі савецка-фінляндскай вайны, арганізацыя баявой вучобы заставалася адарванай ад рэальных умоў магчымага ваеннага становішча, мелі месца прыпіскі ў справаздачнасці, простая расхлябанасць. Чыр­воная Армія не была падрыхтавана да вядзення сучаснай вайны, вучылася ваяваць ужо ва ўмовах супрацьстаяння рэальнаму праціўніку, ад­ступлення пад націскам пераўзыходзячых сіл вермахта.

Негатыўную ролю ў няўдачах першых месяцаў вайны сыгралі і рэпрэсіі сярод каманднага саставу Чырвонай Арміі, хаця, напры­клад, камандны састаў Заходняга фронта на дзень пачатку вайны меў дастатковы вопыт і падрыхтоўку, каб ажыццяўляць неабходнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі.

 

11.3. Акупацыйны рэжым, партызанскі і падпольны рух

 

Згодна з нямецкім генеральным планам “Ост, ” землі Беларусі і прылеглых тэрыторый павінны быць каланізаваны і ў перспектыве ўвайсці ў тэрыторыю Германіі з карэнным насельніцтвам. Для гэтага 25 % беларусаў, якіх акупанты лічылі блізкімі да арыйскай расы, планавалася анямечыць, астатніх выселіць або знішчыць.

Быў уведзены новы адміністрацыйны падзел, парушаўшы тэры­тарыяльную цэласнасць Беларусі. Паўднёвыя яе землі адыходзілі да рэйхскамісарыята “Украіна”, заходняя частка Беларусі ўвайшла ў склад Усходняй Прусіі, Віцебская, Магілёўская, амаль уся Гомель­ская і некаторыя раёны Мінскай і Палескай абласцей уключаліся ў зону так званай “вобласці армейскага тылу” групы армій “Цэнтр”, цэнтральная ж частка рэспублікі, уключаючая 77 раёнаў, была аднесена да генеральнай акругі “Беларусь” рэйхскамісарыята “Ост­ланд”. Вышэйшым органам кіравання тут з’яўляўся Генеральны ка­місарыят. Адміністрацыйны апарат ў асноўным складаўся з ня­мецкіх служачых. У якасці дапаможных мясцовых устаноў аку­панты стварылі гарадскія і раённыя ўправы на чале з начальнікамі раёнаў або бургамістрамі гарадоў. На месцах ствараліся воласці на чале са старшынямі, ў вёсках прызначаліся старасты. Работу мясцовых грамадзянскіх органаў улады кантралявалі шэфы – “ка­мі­сары”, ”каменданты”, “зондэрфюрэры” і інш. У кіраўніцтве захоп­ленымі тэрыторыямі акупанты абапіраліся на рэпрэсіўны апарат: пяць ахоўных дывізій, якія дыслацыраваліся на тэрыторыі Беларусі, асобныя карныя, так званыя, нацыянальныя батальёны, спецыяль­ныя падраздзяленні – айнзатцкаманды і зондэркаманды, СС, гестапа, а таксама на паліцэйскія фарміраванні. Гітлераўцы таксама імкнуліся выкарыстаць у сваіх мэтах людзей, якія былі незада­волены савецкай уладай або эмігрантаў, якія знаходзіліся да яе ў апазіцыі. Людзей, якія супрацоўнічалі з акупантамі, пазней сталі называць калабарацыяністамі. З іх ліку акупанты стварылі арганіза­цыі: Беларускую народную самапомач (БНС), Саюз беларускай мо­ладзі (СБМ), Раду даверу, якая затым у 1943 г. была пераўтворана ў Беларускую цэнтральную раду, Беларускую краёвую абарону (БКА), але ў іх склад была ўцягнута нязначная частка насельніцтва.

Стрыжнем акупацыйнага рэжыму стала палітыка генацыду. На Беларусі было створана 260 канцэнтрацыйных лагераў, дзе загінулі 1, 4 млн. чалавек. Толькі ў канцлагеры Трасцянец каля Мінска было знішчана 206 тыс. вязняў. Існавала больш за 100 гета. Адно з най­больш буйных гета знаходзілася ў г. Мінску, там загінула каля 100 тыс яўрэяў, а ўсяго ў Беларусі гітлераўцы растралялі больш за 700 тыс. беларускіх яўрэяў. Пад выглядам барацьбы з партызанамі фашысты ажыццявілі за годы вайны 140 карных аперацый, у асноўным, супраць мірнага насельніцтва. Былі спалены разам з жыхарамі 628 вёсак, а ўсяго за гады акупацыі гітлераўцы знішчылі на тэрыторыі Беларусі каля 3 млн. савецкіх грамадзян і ваенна­палонных. 380 тыс. чалавек, пераважна беларускай моладзі, былі ад­праўлены на прымусовую работу ў Германію, трэцяя іх частка там і загінула.

Акупанты пачалі прамое рабаванне захопленых тэрыторый. У Германію было вывезена больш за 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, каля 22 тыс. аўтамашын, трактараў, камбайнаў, вя­лікая колькасць лесу, жывёлы, прадуктаў харчавання. На астаў­шыхся прамысловых прадпрыемствах быў устаноўлены 10–12-га­дзінны рабочы дзень у спалучэнні з мізэрным заробкам. За пра­віннасці, сабатаж адміністрацыя мела права адпраўляць рабочых у канцлагеры.

У сельскай мясцовасці гітлераўцы спачатку захавалі калгасы, толькі ўвялі ў іх прымусовую працу. Пазней яны былі перайме­нованы ў “абшчынныя гаспадаркі”, а з чэрвеня 1943 г. акупанты пачалі перадаваць зямлю ў прыватную ўласнасць, але ўвялі нормы абавязковых паставак, якія дасягалі паловы вырашчанага ўраджаю.

Ужо з канца чэрвеня 1941 г. на акупіраванай гітлераўцамі тэры­торыі Беларусі пачаў разгортвацца партызанскі рух. Першыя атрады ўзначалілі партызанскія камандзіры В.З. Корж, Ц.П. Бумажкоў, Ф.І. Паўлоўскі, М.Ф. Шмыроў. Да канца 1941 г. на Беларусі ўжо дзейнічалі каля 500 партызанскіх атрадаў і груп, а колькасць пар­тызан дасягнула 12 тыс. чалавек. Праўда, частка атрадаў і груп у першыя месяцы акупацыі была разгромлена, частка зімой самарас­пусцілася або перайшла на паўлегальнае становішча. Але каля паловы атрадаў і груп у цяжкіх умовах працягвалі весці барацьбу з ворагам.

Пасля разгрому нямецкіх войск пад Масквой партызанскі рух яшчэ больш пашырыўся, набыў арганізаваны характар. У маі 1942 г. быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка, у верасні гэтага ж года – Беларускі штаб партызанскага руху, які ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З. Калінін. У далейшым на базе партызанскіх атрадаў пачалі стварацца брыгады і злучэнні, партызанскія зоны. У 1943 г. партызаны, колькасць якіх дасягнула больш за 120 тыс. чалавек, кантралявалі значную частку тэрыторыі Беларусі. Да сярэдзіны 1944 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 374 тыс. пар­тызан, якія аб’ядноўваліся ў 1255 атрадаў і 213 брыгад. Яны рабілі засады, ўзрывалі масты, наносілі значны ўрон акупантам. За тры гады барацьбы ў тыле ворага партызаны знішчылі каля паўмільёна гітлераўцаў, пусцілі пад адхон 11150 эшалонаў, разграмілі 948 гарнізонаў, узарвалі каля 5, 5 тысяч мастоў, знішчылі каля 20 тыс. аўтамашын, 305 самалётаў, падбілі або ўзарвалі 1355 танкаў і бронемашын. Найбольш буйнымі па маштабнасці і эфектыўнасці былі тры этапы “рэйкавай вайны”. У час першага этапа, з пачатку жніўня да сярэдзіны верасня 1943 г., партызаны пусцілі пад адхон 836 варожых эшалонаў, узарвалі 184 чыгуначных мастоў, пашко­дзілі сотні кіламетраў чыгуначнага палатна. У выніку другога этапа, які атрымаў назву “канцэрт” і працягваўся з верасня да лістапада 1943 г., было ўзарвана 61 тыс. чыгуначных рэек, 1041 эшалон, 72 чыгуначных масты. Трэці этап пачаўся 20 чэрвеня 1944 г., напя­рэдадні аперацыі “Баграціён”. У выніку яго былі паралізаваны важ­нейшыя чыгуначныя магістралі на тэрыторыі Беларусі, што аб­легчыла савецкім войскам вызваленне рэспублікі ад акупантаў.

Каля 70 тыс. членаў налічвалі падпольныя арганізацыі, што дзей­нічалі на тэрыторыі рэспублікі. Найбольшай эфектыўнасцю дзе­янняў вызначыліся падпольшчыкі Мінска, Оршы, Гомеля, Магілёва, Асіповіч і іншых гарадоў Беларусі. Акрамя дыверсій, знішчэння жывой сілы і тэхнікі, партызаны і падпольшчыкі аказвалі вялікую дапамогу савецкаму камандаванню ў зборы разведвальнай інфар­мацыі, праводзілі агітацыйную работу сярод насельніцтва. Толькі ў Мінску за гады акупацыі было здзейснена больш за 1500 дыверсій, у тым ліку забойства генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ, іншых высокапастаўленых гітлераўскіх чыноўнікаў.

Кіравалі партызанскім і падпольным рухам на Беларусі падполь­ныя абкамы і райкамы Камуністычнай партыі, абкамы і райкамы камсамола.

 

11.4. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх

захопнікаў. Завяршэнне Другой сусветнай вайны

 

Нягледзячы на няўдачы ў пачатковы перыяд вайны і вялікія страты, якія панесла Чырвоная Армія ў гэты час, паступова супраціўленне ворагу станавілася больш жорсткім. У вельмі кароткі тэрмін ва ўмовах ваеннага часу на ўсходзе краіны была адноўлена ваенная прамысловасць, якая, дзякуючы самаахвярнай працы працаўнікоў тылу, пачала хутка набіраць тэмпы развіцця. У выніку на фронт стала паступаць усё больш узбраення, тэхнікі. Чым далей гітлераўскія войскі прасоўваліся ўглыб СССР, тым большыя страты яны неслі ад дзеянняў чырвонаармейцаў і партызанскіх дыверсій. На цэнтральным участку фронта ў кастрычніку 1941 г. гітлераўцы наблізіліся да Масквы, але не здолелі прарваць умацаваныя рубяжы абароны сталіцы, якія абаранялі часці Чырвонай Арміі пад агульным камандаваннем Г.К. Жукава. Спробы штурма сталіцы ў лістападзе і пачатку снежня таксама былі няўдалымі. 5–6 снежня савецкія войскі перайшлі ў контрнаступленне і да пачатку студзеня 1942 г. адкінулі ворага на 100–250 км. Перамога пад Масквой стала фактычна паваротным этапам ў Вялікай Айчыннай вайне. Ворагу былі нанесены вялікія страты ў тэхніцы і жывой сіле. Войскі Калінінскага фронта ў ходзе наступлення ўжо ў пачатку 1942 г. наблізіліся да межаў Беларусі. Умацавалася знешнепалітычнае палажэнне СССР. Японія не адважылася ўступіць у вайну з СССР і 7 снежня 1941 г. пачала ваенныя дзеянні супраць ЗША. Гэта прымусіла ЗША адыйсці ад нейтралітэта і ўступіць у вайну з Японіяй і Германіяй. Пачала фарміравацца антыгітлераўская кааліцыя.

У 1942 г. гітлераўцы здолелі захапіць амаль ўсю тэрыторыю Украіны, акупіравалі Крым і пачалі наступленне на Каўказ і Сталінград. У ходзе Сталінградскай бітвы, якая праходзіла з 17 ліпеня 1942 г. па 2 лютага 1943 г., была акружана 330-тысячная групіроўка праціўніка. Вермахт страціў каля 1, 5 млн. салдат і афіцэраў. Страты Чырвонай Арміі за гэты час саставілі 1, 2 млн. чалавек.

У гэты час саюзныя войскі разграмілі нямецка-італьянскую групіроўку войск ў Паўночнай Афрыцы ў бітве каля Эль-Аламейна.

Спробы нямецкага камандавання ўзяць рэванш і зноў авалодаць стратэгічнай ініцыятывай, якія мелі месца летам 1943 г., таксама закончыліся правалам. У Курскай бітве, якая працягвалася 50 дзён, з 5 ліпеня па 23 жніўня 1943 г., вораг атрымаў паражэнне і, страціўшы каля 50 дывізій, 1, 5 тыс. танкаў, 3, 7 тыс. самалётаў, вымушаны быў адступіць. Разгром войск вермахта на Курскай дузе, контрнаступленне Чырвонай Арміі, вызваленне левабярэжнай Украіны і Кіева азначалі завяршэнне карэннага пералома ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны і пачатак вызвалення тэрыторыі СССР, у тым ліку, і Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў. 23 верасня 1943 г. быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР – горад Камарын. 26 лістапада 1943 г. савецкія войскі ачысцілі ад акупантаў обласны цэнтр – г. Гомель, куды адразу ж пераехалі ўрадавыя ўстановы Бе­ларусі. У выніку асенне-зімняга наступлення Чырвонай Арміі былі вызвалены 32 раёны Беларусі, створаны плацдармы для наступаль­ных дзеянняў. Канчатковае вызваленне Беларусі было здзейснена ў ходзе аперацыі “Баграціён”, якую правялі войскі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў. Яна працягвалася з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г. На тэрыторыі Беларусі трымала абарону моцная групоўка ворага, якая налічвала 1, 2 млн. салдат і афіцэраў, 9500 пушак і мінамётаў, 1350 самалётаў і 900 танкаў. Чырвоная Армія пераўзыходзіла праціўніка ў жывой сіле ў 2 разы, артылерыі – ў 3, 7 разы, авіяцыі – амаль у 3 разы, танках – у 5, 8 разоў. Ужо ў першыя дні наступлення на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках войскі 1-га Прыбалтыйскага, 3-га і 2-га Беларускіх франтоў прарвалі абарону гітлераўцаў і акружылі ў раёне Віцебска 5 нямецкіх дывізій, а войскі 1-га Беларускага фронта на Бабруйскім напрамку ў раёне Бабруйска – 6 дывізій. Да 27 чэр­веня Віцебскі “кацёл” быў ліквідаваны, гітлераўцы страцілі каля 30 тыс. забітымі, параненымі або палоннымі. У ходзе бабруйскай аперацыі было забіта і паранена каля 40 тысяч салдат і афіцэраў вермахта. Спробы гітлераўскага камандавання стрымаць націск Чырвонай Арміі на ўмацаваным рубяжы па р. Бярэзіна таксама былі безпаспяховымі. 1 ліпеня войскі 3-га Беларускага фронта вызвалілі г. Барысаў і прадоўжылі наступленне ў напрамку Мінска. З самага пачатку аперацыі “Баграціён” значную дапамогу Чырвонай Арміі аказвалі беларускія партызаны. Ужо 20 чэрвеня яны правялі за­ключны этап рэйкавай вайны, фактычна паралізаваўшы важнейшыя чыгуначныя магістралі. Калі ж пачаліся наступальныя дзеянні, партызаны дзейнічалі ў якасці праваднікоў, захоплівалі пераправы на рэках, рабілі засады на шляху адступаючага ворага, удзельнічалі ў танкавых дэсантах, вызваленні населеных пунктаў.

3 ліпеня 1944 г. была вызвалена сталіца Беларусі – г. Мінск. У ходзе Мінскай аперацыі была акружана і на працягу тыдня раз­громлена групоўка праціўніка колькасцю 105 тыс. салдат і афіцэраў. Працягваючы наступленне, войскі трох беларускіх франтоў 16 ліпеня вызвалілі г. Гродна, 28 ліпеня – Брэст. Гэтым самым было завершана вызваленне ад нацысцкіх акупантаў усёй тэрыторыі Беларусі. Адначасова войскі 1-га Прыбалтыйскага фронта пас­пяхова наступалі ў Прыбалтыцы. У ходзе заключнага этапа апера­цыі “Баграціён” былі вызвалены частка Літвы, Латвіі, усходнія раёны Польшчы. Такім чынам, Чырвоная Армія прарвала абарону праціўніка ў глыбіню і шырыню да 500 кіламетраў. Гітлераўцы і іх саюзнікі страцілі забітымі і параненымі больш за паўмільёна салдат і афіцэраў. Склаліся ўмовы для далейшага наступлення на тэры­торыю Германіі.

Аперацыя “Баграціён” садзейнічала поспехам савецкіх войск і на поўдні. У ходзе летняга і асенняга наступлення Чырвонай Арміі бы­ла вызвалена тэрыторыя Украіны, Малдавіі, пачалося вызваленне краін Усходняй Еўропы. Найбольш буйнымі аперацыямі тут сталі Львоўска-Сандамірская і Яска-Кішынёўская. Да канца 1944 г. гітлераўцы страцілі на ўсходнім фронце да 170 дывізій. Былі выведзены з вайны Румынія, Балгарыя, Венгрыя і Фінляндыя.

Амаль адначасова з ваеннымі дзеяннямі ў Беларусі 6 чэрвеня 1944 г. саюзныя англійскія і амерыканскія войскі высадзіліся на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі. 15 жніўня яны зрабілі высадку і на поўдні Францыі. Такім чынам, быў адкрыты другі фронт у Еўропе. Да канца года саюзнікі вызвалілі Францыю, Бельгію і падышлі да межаў Германіі.

У студзені 1945 г. войскі шасці франтоў пачалі Вісла-Одэрскую і Усходне-Прускую наступальныя аперацыі, якія закончыліся вызваленнем большай часткі Польшчы, а таксама разгромам ва­рожай групіроўкі пад Кёнігзбергам. Страты праціўніка склалі каля ста дывізій. Чырвоная Армія выйшла на р. Одэр і 16 красавіка 1945 г. пачала Берлінскую аперацыю. У ёй прынялі ўдзел войскі трох Беларускіх і першага Украінскага франтоў колькасцю да 2, 5 млн. салдат і афіцэраў. Была дасягнута таксама вялікая перавага ў тэхніцы. У ходзе жорскіх баёў Берлін быў акружаны і 25 красавіка савецкія войскі і войскі саюзнікаў злучыліся на р. Эльба. 2 мая берлінскі гарнізон капітуліраваў і ў ноч з 8 на 9 мая прадстаўнікі пераможанай Германіі, з аднаго боку, і СССР, ЗША, Англіі і Францыі, з другога, падпісалі акт аб капітуляцыі Германіі.

На Патсдамскай канферэнцыі, якая адбылася 17 ліпеня – 2 жніўня 1945 г., кіраўнікі СССР, Англіі і ЗША абмеркавалі пытанні пасляваеннай пабудовы свету, вызначылі статус і сістэму кіравання Германіяй, удакладнілі дзяржаўныя межы. У асобнай дэкларацыі саюзнікі прапанавалі Японіі капітуліраваць. Пасля таго, як японскі ўрад адхіліў гэтыю дэкларацыю, выконваючы ўзятыя абавяза­цельствы перад саюзнікамі і ўлічваючы, што тэрмін заключанага раней паміж СССР і Японіяй пакта аб ненападзе скончыўся, СССР 8 жніўня аб’явіў вайну Японіі. У ходзе Маньчжурскай аперацыі, якая працягвалася з 9 жніўня па 2 верасня 1945 г., савецкія войскі разграмілі мільённую Квантунскую японскую армію. Былі вы­сажаны дэсанты на Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. 2 ве­расня 1945 г. Японія падпісала акт аб капітуляцыі. Другая сусветная вайна скончылася.

Савецкі Саюз унёс рашаючы ўклад у разгром нацысцкай Германіі. На працягу ўсёй вайны да 75 % усіх узброеных сіл вер­махта знаходзіліся на ўсходнім фронце. Тут было разгромлена больш за 600 дывізій праціўніка, або дзве трэціх усіх яго сіл. З агульных страт Германіі ў 13, 6 млн. чалавек больш за 10 млн. загінулі на савецка-германскім фронце. СССР страціў за годы вайны 27 млн. чалавек, з іх каля 9 млн. салдат і афіцэраў, астатнія – мірныя жыхары.

У Беларусі у гады вайны і нацысцкай акупацыі загінуў амаль кожны трэці жыхар рэспублікі, 1, 3 млн. беларусаў ваявалі на фронце, больш за 300 тыс. узнагароджаны ардэнамі і медалямі, 440 чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза.


Тэма 12.Савецкая Беларусь дасягненні і праблемы

стваральнай працы народа (1945–1991 гг.)

 

12.1. Міжнародныя адносіны пасля Другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне.

12.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі. Гра­мадска-палітычнае жыццё і спробы рэфармавання эканомікі ў 1950–1960-я гг.

12.3. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё БССР у 1970–1980-я гг.

12.4. Культура Беларусі ў 1950–1980-я гг.

 

12.1. Міжнародныя адносіны пасля Другой сусветнай вайны.

БССР на міжнароднай арэне

 

Пасля другой сусветнай вайны Германія і яе саюзнікі страцілі свае пазіцыі ў сусветнай палітыцы. На роль сусветнага лідэра ўсё актыўней пачалі прэтэндаваць ЗША. За годы вайны ЗША скан­цэнтравалі больш за тры чацвёртых залатога запасу свету і 60 % аб’ёмаў сусветнай прамысловай прадукцыі. Іх людскія страты за гады другой сусветнай вайны склалі толькі сотую частку ад страт, якія панёс Савецкі Саюз, затое валавы нацыянальны прадукт павялі­чыўся за гэты час у два разы. Авалодванне ядзернай зброяй дазва­ляла ЗША дзейнічаць з пазіцыі сілы, аб чым сведчыць безсэнсавае з ваеннай кропкі гледжання выкарыстанне ў жніўні 1945 г. ядзерных бомб пры бамбардыроўцы японскіх гарадоў Хірасіма і Нагасакі.

У той жа час, нягледзячы на вялікія страты ў вайне, другой звышдзяржавай станавіўся СССР. Яго аўтарытэт як пераможцы на­цысцкай дзяржавы значна вырас у свеце. Савецкі Саюз меў самую магутную на той час армію. Ён таксама значна ўзмацніў свае па­зіцыі ў Еўропе за лік краін т. зв. сацыялістычнага лагеру. Пачалася барацьба за сусветнае лідэрства паміж гэтымі звышдзяржавамі.

На аснове Ялцінска-Патсдамскай сістэмы міжнародных адносін пачалася ўладкаванне свету. Гэта адносілася як к зменам у геапа­літычным уплыве розных краін ў цэлым, так і канкрэтна ў тэрыта­рыяльных зменах. Гэты працэс закрануў і Беларусь, дзе Беластоцкая вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай вобласці былі перададзены Польшчы.

Змянілася і палітычная сітуацыя. Да вайны толькі СССР прадстаўляў сацыялістычную краіну. Пасля вайны пры ваеннай, фінансавай, дыпламатычнай падтрымцы СССР на шлях сацыялізму сталі Албанія, Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, Чэхаславакія, Югаславія, ГДР – усяго 8 краін. Пазней на шлях сацыялізма пры падтрымцы СССР сталі Паўночная Карэя, Кітай, В’етнам, Куба. Усяго ў краінах прасавецкага блока пражывала трэцяя частка насельніцтва свету. Яны атрымалі назву “сусветная сістэма сацыялізма”. Еўрапейскія прасавецкія краіны для каардынацыі эканамічнай і ваеннай палітыкі стварылі ў 1949 г. Савет эканаміч­най узаемадапамогі, у 1955 г. – Арганізацыю Варшаўскага дагавора.

Ім супрацьстаялі заходнія капіталістычныя краіны на чале з ЗША. У 1949 г. яны аб’ядналіся ў ваенны саюз – Арганізацыю Паў­ночнаатлантычнага дагавора (НАТО). Пачалося ваеннае, эканаміч­нае, ідэалагічнае супрацьстаянне дзвюх сістэм, якое атрымала назву “халодная вайна”. Пачатак яе быў пакладзены ў 1946 г., калі ў г. Фултане ў прысутнічанні прэзідэнта ЗША Г. Трумэна былы прэм’ер-міністр Англіі У. Чэрчыль абвінаваціў СССР у пагрозе Захаду і прапанаваў аб’яднацца супраць СССР і распаўсюджвання ім камунізму. Годам пазней, у сакавіку 1947 г. прэзідэнт ЗША Г. Трумэн сфармуліраваў праграму падтрымкі “свабодных народаў” і стрымлівання камунізма. Яна заключалася ў тым, што ЗША бралі на сябе права прама або ўскосна ўмешвацца ва ўнутраныя справы дзяржаў. Пачалася гонка ўзбраенняў, у адказ на распрацоўку ЗША ядзернай зброі СССР у 1949 г. таксама выпрабаваў атамную бомбу.

Узмацнілася эканамічная інтэграцыя сярод краін Заходняй Еўро­пы. Каб павысіць свой уплыў у Еўропе, ЗША пачалі правядзенне ў жыццё “плана Маршалла”. Ён заключаўся ў выдзяленні еўрапейскім краінам каля 17 млрд. долараў для аднаўлення эканомікі, але пры ўмове выканання пэўных палітычных патрабаванняў. Гэты план прынялі 18 еўрапейскіх краін. Для практычнай рэалізацыі плана (размеркаванне дапамогі) у 1948 г. была створана Арганізацыя Еўрапейскага Эканамічнага супрацоўніцтва (АЕЭС). 5 мая 1949 г. у Лондане 10 краін стварылі Савет Еўропы, а яшчэ пазней, у 1957 г. 6 заходнееўрапейскіх дзяржаў стварылі Еўрапейскае эканамічнае супольніцтва (ЕЭС), унутры якога былі зняты ўсе мытныя бар’еры.

Пачаўся распад каланіяльнай сістэмы. Першымі ў 1940–
1950-я гг. атрымалі незалежнасць у Азіі Інданэзія, В’етнам, Індыя, у Афрыцы – Лівія, Егіпет, Туніс, Марока, Судан, Гана, Гвінея. Паз­ней, у 1960-я гг. яшчэ 17 дзяржаў Афрыкі атрымалі незалежнасць. У выніку незалежнымі сталі каля 40 дзяржаў з насельніцтвам 1, 5 млрд. чалавек.

Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус і БССР. Яна атрымала магчымасць згодна з прынятым Вярхоўным Саветам СССР 1 лютага 1944 г. Законам непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя адносіны з іншымі краінамі. У сакавіку 1944 г. быў створаны народны камісарыят замежных спраў БССР, які ў 1946 г. быў перайменаваны ў адпаведнае міністэрства. 27 красавіка 1945 г. рэспубліка разам з іншымі краінамі выступіла ў якасці стваральніцы Арганізацыі Аб’яднаных нацый. 26 чэрвеня 1945 г. міністр замеж­ных спраў Беларусі К.В. Кісялёў ад імя ўрада БССР падпісаў Статут ААН. Удзел у рабоце ААН даў магчымасць БССР, па першае, выка­рыстоўваць яе трыбуну для выступленняў з рознымі ініцыятывамі, напрыклад, “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў” і інш., па другое, больш актыўна ўдзельнічаць у міжнародных арганізацыях, у тым ліку, такіх уплывовых, як Сусветны Савет міру, ЮНЭСКА (арганізацыя па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), МАГАТЭ (Міжнароднае агенства па атамнай энергіі) і інш., па-трэцяе, удзельнічаць у падрыхтоўцы і прыняцці канвенцый (за першае пасляваеннае дзсяцігоддзе БССР падпісала больш за 30 міжнарод­ных дагавораў, канвенцый па розным пытанням), па-чацвёртае, вы­карыстоўваць ААН для рашэння ўнутраных праблем. Напрыклад, праз ААН Беларусь атрымала значную матэрыяльную дапамогу як краіна, якая найбольш пацярпела ў гады нацысцкай акупацыі. Хаця ў пасляваенны час Беларусь дзейнічала ў цэлым у русле знешняй палітыкі СССР, але, тым не менш, адмаўляць самастойныя дзеянні БССР на міжнароднай арэне таксама нельга.

У другой палове 1950-х гг., пасля пашырэння правоў саюзных рэспублік, у Беларусі з’явіліся больш шырокія магчымасці для між­народнага супрацоўніцтва. Канкрэтнай праявай гэтага стала ад­крыццё ў 1958 г. прадстаўніцтва БССР пры ААН. У наступныя годы Беларусь паслядоўна выступала за забарону ядзернай зброі, яе вы­прабаванняў, патрабавала ўсеагульнага і поўнага раззбраення, зні­шчэння хімічнай зброі. Пры ўдзеле БССР ААН прыняла такія важныя рашэнні, як “Дэкларацыя аб наданні незалежнасці кала­ніяльным краінам і народам”, “Дагавор аб абмежаваннях выпраба­ванняў ядзернай зброі” і інш. У цэлым, да сярэдзіны 1980-х гг. Бела­русь падпісала больш за 160 міжнародных дагавораў і пагадненняў, у 1974–1975 гг. яна выбіралася пастаянным членам Савета бяспекі ААН.

Акрамя ААН, другім важным напрамкам удзелу Беларусі ў між­народным жыцці ў пасляваенныя гады стала развіццё гандлёва-эка­намічных зносін з заходнімі краінамі. Гэтаму спрыяла і геапа­літычнае становішча Беларусі. Яна знаходзіцца ў непасрэднай блізасці ад Захаду, тут маецца развітая сетка аўтадарог і чыгунак, на тэрыторыі Беларусі дзейнічаў рад прадпрыемстваў агульнасаюзнага падпарадкавання, якія выпускалі высокаякасную прадукцыю. Вя­лікім попытам карысталась прадукцыя такіх прадпрыемстваў, як МАЗ, МТЗ, Гомсельмаш, станкабудаўнічых заводаў Мінска, Ві­цебска і інш. Ужо ў 1950-я гг. на экспарт пастаўлялася прадукцыя 120 прадпрыемстваў рэспублікі. У 1952 г. у Мінску было створана аддзяленне Усесаюзнай гандлёвай палаты, якое ў 1972 г. было пера­ўтворана ў Гандлёва-прамысловую палату БССР. Рэспубліка, такім чынам, атрымала магчымасць удзельнічаць у міжнародных кір­машах, праводзіць такія кірмашы ў сябе. Толькі ў 1960-я гг. у Мінску было праведзена больш за 30 міжнародных выставак. У 1950–1980-я гг. 80 % гандлёва-эканамічных сувязяў Беларусі пры­падала на краіны сацыялістычнага лагера, на долю капіталістычных краін у 1970–1980 гг. прыпадала 20, 2 % экспартных паставак.

Значнае месца ў супрацоўніцтве Беларусі з замежнымі краінамі ў пасляваенныя гады займалі культурныя сувязі. З 1958 г. пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, да 1970 г. ў рэспубліцы былі створаны каля 100 падобных мясцовых таварыстваў, якія падтрымлівалі сувязі з 400 арганізацыямі амаль 70 краін свету. Але прыярытэт аддаваўся перш за ўсё краінам сацыялістычнага лагера. Шырыліся кантакты па лініі прафсаюзаў, створанага ў 1958 г. Камітэта маладзёжных арганізацый рэспублікі.

Дзейснай формай развіцця міжнародных культурных зносін з’яўлялася супрацоўніцтва ў галіне літаратуры. За 1946–1985 гг. за мяжой вышлі ў свет 342 творы 55 беларускіх пісьменнікаў. За гэты ж час колькасць перакладзеных кніг замежнай літаратуры склала каля 500 выданняў агульным накладам звыш 4 млн. экзэмпляраў.

Адным з важных накірункаў пашырэння культурных сувязяў стала таксама супрацоўніцтва ў галіне адукацыі У гэтым плане нараду з іншымі вядучымі вузамі рэспублікі значнае месца займаў і займае палітэхнічны інстытут. Падрыхтоўка замежных спецы­ялістаў ў БПІ пачалася з 1960 г. У 1965 г. колькасць замеж­ных сту­дэнтаў у ім дасягнула 100 чалавек, а ў 1980-я гг. ў БПІ ужо кожны год навучалася да 1000 замежных студэнтаў, а ўсяго па рэспубліцы – да 10 тыс. Праўда, пасля распаду СССР іх колькасць скарацілася.

Такім чынам, у 1950–1980-я гг. пашырыліся міжнародныя сувязі Беларусі, разнастайнымі сталі іх формы і змест, хаця самастойнасць БССР была абмежавана рамкамі агульнасаюзнай палітыкі.

 

12.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі.

Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфармавання

эканомікі ў 1950–1960-я гг.

 

Другая сусветная вайна мела цяжкія наступствы для Беларусі. Захопнікі разбурылі і спалілі 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак. Загінулі каля 3 млн. чалавек. Агульныя матэрыяльныя страты прыраўніваліся 35 рэспубліканскім гадавым бюджэтам. Па агульнаму ўзроўню эканомікі Беларусь была адкінута да 1928 г., а па асобным паказчыкам – да 1913 г.

Аднаўленне народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы пачалося адразу ж пасля вызвалення рэспублікі ад нацысцкіх захопнікаў – з восені 1943 г. Вялікую дапамогу ў гэтым аказаў саюзны ўрад. У Бе­ларусь былі накіраваны рэпарацыйныя кампенсацыі ў памеры 1, 5 млрд. долараў, у 1944–1945 гг. з саюзнага бюджэта было выдзе­лена каля 1, 7 млрд. рублей. За гэты ж час рэспубліка атрымала абсталяванне для 60 заводаў, каля 6 тыс. трактараў, грузавых аўта­машын і камбайнаў, 158 тыс кароў. Сюды ішлі эшалоны з будаў­нічымі матэрыяламі, тэхнікай, насеннем, жывёлай. Але, тым не менш, асноўны цяжар аднаўлення гаспадаркі лёг на людзей. У пер­шыя дні вайны і адразу ж пасля вызвалення 1 млн. 300 тыс. чалавек былі прызваны ў армію, 380 тыс. у гады акупацыі дэпартаваны ў Германію, каля паўтара мільёна эвакуіраваліся на ўсход. Кожны трэці жыхар рэспублікі загінуў у час вайны. Таму пасля вайны востра адчуваўся недахоп рабочай сілы. Напрыклад, у Віцебску на момант вызвалення засталося толькі 400 жыхароў, таму працу на некаторых прадпрыемствах пачыналі 5–10 чалавек.

У такіх складаных умовах з дапамогай іншых народаў СССР ужо да сярэдзіны 1945 г. працоўныя Беларусі аднавілі каля 8 тыс. пра­мысловых прадпрыемстваў або каля чвэрці іх даваеннай колькасці, больш 10 тыс. км чыгункі. Выпрацоўка электраэнергіі дасягнула да канца 1945 г. 46, 4 % даваеннай. Але ў 1945 г. было выраблена толькі 20 % прамысловай прадукцыі ў параўнанні з 1940 г. Пасяў­ныя плошчы ў сельскай гаспадарцы складалі толькі 75 % даваеннага ўзроўню, адпаведна на 30 % быў ніжэйшы збор зерня, у два разы – бульбы.

У верасні 1946 г. быў прыняты чацвёрты пяцігадовы план, які ставіў мэтай да канца пяцігодкі дасягнуць даваеннага ўзроўня эканомікі. Выдзеленыя аб’ёмы капіталаўкладанняў раўняліся тром перадваенным пяцігодкам.

У прамысловасці ставілася задача не толькі дасягнуць даваенны узровень, але і зрабіць структурную перабудову. Больш увагі стала ўдзяляцца цяжкай прамысловасці, у тым ліку, стварэнню новых для Беларусі галін: аўтабудаванню, трактарабудаванню, выпуску гідра­турбін і інш. Дзякуючы працоўнаму гераізму жыхароў Беларусі, за гады пяцігодкі былі пабудаваны Мінскі трактарны, Мінскі аўтама­біль­ны заводы, мотавелазавод, тонкасуконны камбінат, Віцебскі дывановы камбінат і іншыя буйныя прадпрыемствы. У выніку ў 1950 г. аб’ём прамысловай прадукцыі ў рэспубліцы перавысіў даваенны на 15 %. На наступную пяцігодку перад прамысловасцю ставілася яшчэ большая задача: павялічыць аб’ём валавай прамы­словасці на 80%. Капіталаўкладанні павінны былі ўзрасці ў параў­нанні з папярэдняй пяцігодкай у 1, 5 разы. На самай жа справе, за 1951–1955 гг. валавы аб’ём прамысловасці павялічыўся больш чым у 2 разы. Былі пабудаваны 150 буйных прамысловых прадпры­емстваў і больш за 200 дробных. Сярод іх Мінскі падшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, радыёзавод, завод ацяпляльнага абсталявання, камвольны камбінат, Аршанскі завод швейных машын, Віцебская шоўкапрадзільная фабрыка і інш.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.