Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Пазанавальнае і выхаваўчае значэнне аповесці Янкі Маўра






Выкарыстаўшы матыў рабінзанады, падказаны «Рабінзонам Крузам» Д. Дэфо, Маўр развенчвае псеўдарамантыку, захапленне экзотыкай далёкіх заморскіх краін, якое часта абарочваецца няўвагай да свайго роднага краю, няведаннем яго. Ён паказвае, што і пад небам Беларусі, у далёкіх і блізкіх яе кутках, ёсць свая, не заўважаная яшчэ рамантыка, свая невыказаная прыгажосць, кожны раз новая і нечаканая.У аповесцi«Палескiя рабiнзоны» адкрываецца рамантыка падарожжа па бел. Палессi, багатым краi лясоӯ i балот.Героi - бел. падлеткi Вiктар i Мiрон апынулiся на астраӯ ку зямлi, абкружаным вясновым разводдзем.Яны неспрактыкаваныя падлеткі і гэта робіць іх барацьбу са стыхіяй асабліва складанай.Аднак Маўр падкрэслівае, што свае веды хлопцы ӯ меюць прымяняць на практыцы.Яны змаглi з дапамогай самаробнай «дынама-машыны» здабыць агонь; закон Архiмеда падказаӯ iм, як выбрацца з багны, а вопыт старажытных-як зляпiць гаршчок.Ва ӯ сiм хлопцы выяӯ ляюць вынаходлiвасць, кемлiввасць, яны застаюцца назiральнымi, не могуць не спынiцца перад хараством прыроды, дапамагаюць і чытачам вычыцца ўспрымаць прыроду як з’яву эстэтычную.

Псіхалагічна ўдала падмечаны асаблівасці ўзаемаадносін хлопцаў: знешне не хочуць выявіць сваіх цеплых сяброўскіх адносін, таму часта кпяць адзін з аднаго, але за гэтымі кпінамі і жартамі тояцца шчырыя клопаты пра таварыша, гатоўнасць дапамагчы.Іх шма што яднае, найперш тое, што яны разам займалiся ӯ краязнаӯ чым гуртку.Вiктар большцiкавiуся заалогiяй, а Мiрон – батанiкай, і ў час падарожжа яны даюць тлумачэнне ў адпаведнасці са сваімі ведамі.Увогуле, у аповесці шмат дыялогаў, у якіх займальна з гумарам распавядаецца пра раслінны і жывельны свет.

У сюжэт аповесцi ӯ ключаны элементы дэтэктыва, тут шмат прыгод, шырока выкарыстаны аўтарам прыемы загадкавасці, таямнічасці.

Інтрыгуюць дзяцей да чытання займальныя падзагалоўкі да раздзелаў, напр, да 13-га – “Прымусовае чаканне.-На пашы.-Жаба-птушка-Хатні настрой.-Чалавек”

Гэты твор выхоӯ вае ӯ чытачоӯ патрыятычныя пачуццi, прагу да пазнання роднага края, вучыць настойлiвасцi, смеласцi, уменню супрацьстаяць неспрыяльным абставiнам.

 

 

21. Праблема фарміравання характару падлетка у аповесці М. Лынькова “Міколка-паравоз”

Рэалiстычны па характары тв., напiсаны на аӯ табiяграф.матэрыяле. Галоўны герой–хл.Мiколка(М)па мянушцы Паравоз.Твор звязаны з чыгункай. М. ӯ меӯ адрознiваць тып цягнiкоӯ.Ён па адным гуку пазнаваӯ бацькаӯ паравоз. М.-дапытлiвы, ён задае шмат пытанняӯ бацькам, дзеду, настаӯ нiкам.Бацька заӯ сёды прывозiӯ Міколке штосьцi цiкавае i вучыӯ сына бачыць незвычайнае ӯ звычайным.Н-д: на вугалi яны знаходзiлi адбiткi тых дрэваӯ, што раслi на зямлi тысячы год таму.Бацька Андрэй расказваӯ яму цiкавыя гiст. пра гэты самы камень.Гэта дзiвiла хлопчыка i выклiкала яго павагу да бацькоӯ скага розуму, i жаданне самому пра ӯ сё даведацца. М. збiраӯ цiкавыя рэчы, што заставалiся ад цягнiкоӯ на рэйках, а з сабраных малюнкаӯ зрабiӯ сваеасаблiвую «карцiнную галерэю».Дапытлiвасць часта прыносiць Мiколку непрыемнасцi. Раздзел «Мiколкавы непаразуменнi з богам» Мiколка хацеӯ даведацца, што гэта за таемная iстота – Бог.Але патлумачыць яму не маглi нi мацi, нi поп у школе.Яны заӯ сёды яго фiзiчна наказвалi i Мiколку назаӯ сёды адвярнула ад рэлiгii.Тут паказана: як шмат у выхаванні залежыць ад чуласці дарослых.Аднойчы праз станцыю ехаӯ царскi цягнiк i М. захацеӯ убачыць цара цi царанят.Ён ускочыӯ у цягнiк i за гэта жандары збiлi яго папругамi з царскiмi арламi.У жыццi М. было i шмат шчаслiвых старонак.Удзельнiкам усiх прыгод быӯ дзед Астап(А). Ён былы мiкалаеӯ скi ваяка, герой турэцкай вайны, кавалер iмперат.ордэнаӯ i проста добры, працавiты, сумленны Ч.Памiж М. i дзедам ёсць шмат непаразуменняӯ.У разд.«Прыгоды М. i дзеда А.»паказваецца, што дзед не такi храбры, ён баiцца ракаӯ, што заблыталiся ӯ яго барадзе, вужакi, якога выцягнуӯ з-пад карча. М. сумняваецца ӯ дзедавых гераiчных учынках, смяецца, калi дзед называе сябе кавалерам.Яны часта памiж сабой сварылiся, але потым i мiрылiся i першы крок рабiӯ М. М. да дзеда адносiцца з павагай.Яны разам лавiлi рыбу, хадзiлi на паляванне(«раздзел Гiст. з дзедавай «арудзiяй»»), разам абмяркоӯ валi хвалюючыя пытаннi жыцця.На працягу аповесцi М. сталее, становiцца больш свядомым, здольным на гераiчныя ӯ чынкi. М. вызваляе арыштаваных немцамi бальшавiкоӯ з пакгаӯ за, у якi нiхто не мог прабрацца. Гераiзму ӯ аповесцi шмат, напр: дзед А. сваiм нечаканым стрэлам дае магчымасць Сёмку-матросу пазбегнуць смерцi.У час нечаканага нападу на вёску, калi партызаны не маглi з-за недахопу байцоӯ прыняць бой, М. параiӯ адступiць пад вiдам пахавальнай працэсii, а ӯ труну замест нябожчыка палажыць кулямёт. У разд.«У нямецкiм палоне» М. i дзеда А. палкоӯ нiк загадвае растраляць. М. чакае смерць па свойму, ён плача не ад страху, а ад шкадавання сваiх родных i блiзкiх.Партызаны вызваляюць палонных.Ι мi камандуе Сёмка-матрос i М. пазнаӯ шы яго крыкнуӯ дзеду, што гэта той чалавек якога яны выратавалi.Тут прадугледжваецца сваеасаблiвы павучальны момант, біблейскі запавет: нiколi добрыя справы не прападаюць марна. М. замянiӯ параненага бацьку i сам павёӯ браняпоезд з чырвонаармейцамi. М. паказан кемлiвым i разумным, здольным знайсцi выйсце з любой сiтуацыi. На прыкладзе вобраза М. дзецi могуць навучыцца стойкасцi, уменню не сскарацца перад непрыемнасцямі.Паказана жыццевая спрактыкаванасць хлопчыка, што рана пасталеў: у жыцці часам трэба і схітрыць.

 

22. Праблематыка і жанравыя асаблівасці аповесці-казкі “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”

Гэта своеасаблівы твор з казачнымі эл. на аснове арыгінальнай аўтарскай фабулы.Складаецца з 11 раздз., кожны закончаны ў сэнсавых адносінах.Утэксце шмат знакаў прысутнасці аўтара.Адлюстроўваецца жыцце мядзведзя ад маленства да сталасці.Твор валодае пазнавальным патанцыялам: адлюстраваны норавы i звычкi мядзведзяӯ.Мядзведзiца выхоӯ вае свайго сына як i iнш.мацi. Калi трэба i кухталёӯ надае за дрэнныя паводзiны, i баронiць яго ад сярдзiтага бацькi, мые яго, корміць.Яны вельмi любяць мёд i малiны.Вось смачныя ягады i Мiшкава(М) непаслушэнства сталi прычынай яго прыгод.Ён вырашыӯ без мацi схадзiць паесцi ягад i сустрэӯ Барадатага.Казёл гэты жыӯ ӯ батальоне чырвонаармейцаӯ.Казёл i сабака Жук былi да некат. ступенi вайсковымi асобамi.Байцы 3-га батальона забiраюць мядзведзя да сябе, ён становiцца вайскоӯ цам. У творы з гумарам апiсваюцца прыгоды сяброӯ i на вайне, i у час кароткiх адпачынкаӯ.Сабака, казёл i М. весялiлi чырвонаармейцаӯ, асабiва М. Калi М. хацелi апрануць ва ӯ ланскую кавалерскую амунiцыю ён прыняӯ толькi мундзiр, а штаны з залатымi лампасамi разадраӯ на 2 палавiны.Гэта нелюбоӯ да генеральскiх штаноӯ дапамагла М. здзейснiць гераiчны ӯ чынак.Ён, седзячы на дрэве, убачыӯ коннiка ӯ такiх штанах.Скочыӯ унiз проста на каня заду кавалерыста, якi аказаӯ ся камандзiрам польскiх уланаӯ, i стаӯ «шкуматаць» штаны.Былi i такiя подзвiгi: М. падносiӯ кулямётныя ленты ӯ час бою, выцягнуӯ плот з байцамi i кулямётам, якi ледзь не патануӯ пры пераправе.Аднойчы ӯ якасцi трафея «прыгнаӯ» польскi самалёт.Аднак i свавольнiчаӯ М. таксама. М. сцягнуӯ вулей, у якiм былi i пчолы, якія добра закусалi яго, што ён ускочыӯ у рэчку.Байцы даравалi сваiх артыстаӯ, бо яны рабiлi свае правiннасцi па сваёй несвядомасцi.З-за свайго захапленны салодкiм Мiшка з´ еӯ амаль не ӯ весь мех цукру, байцы занепакоiлiсь адсутнасцю апетыту ӯ М. i паклiкалi да яго доктара, а той i не ведаӯ як лячыць пацыента, таму прапісаў рыцыныі клізму.Калі гэты эпізод не меў дрэнных наступстваў, то захапленне Барадатага махоркай маглоб скончыцца дрэнна.Седзячы на др.возе, М. скарміў яму пачкi з тытунём, пакуль з казлом не стала зусім дрэнна.Тут праўдзіва паказваецца, якая шкода можа быць ад нiкацiну.Увогуле, у аповесцi шмат выхаваӯ чых момантаӯ: М. не паслухаӯ ся мацi, адышоӯ ад бярлогi i згубiӯ ся, палез за пчоламi i яны яго пакусалi.

У творы паказаны ідэял сяброўства.Узаемаадносіны жывел, а таксама дюдзей і жывел могуць быць прыкладам для чытачоў.Спрыяе ўзнікненню цікавасці казчная фтмасфера.Усе факты рэалістычныя.нават артыствзм жывел, якіх проста маглі б выдрэсіраваць.Але пры гэтым М., Жук i Барадаты думаюць i разважаюць. Паводзяць сябе зусiм як людзi.У раздз.“Што сталася з акторамі”расказана пра далейшы лес сваіх герояў: Барадаты трагічна загінуў, напароўшыся на штыкі.Жук і яго патомства вартуюць калгасныя свірны і дзярж.граніцы.Цікава, што пісьменнік змяніў фінал твора у частцы пра М. У выданні 1953 г: Мішку здаюць у заалаг. сад, дзе ён весялiць дзяцей i дарослых. Фiнал твора становiцца больш аптымiстычным, таму аповесць яшчэ больш становіцца прыдатнай для дзіцячага чытання ў розных узрастовых групах.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.