Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Дзяржаўны лад на беларускіх землях у IX – сярэдзіне XIII ст.






3 гісторыі Кіеўскай Русі. У VII – VIII стст. у славян адбывалася разлажэнне родаплемяннога ладу. Летапіс паведамляе пра буйныя ўсходнеславянскія аб'яднанні плямён, якіх налічвалася каля 15. У большасці гэта былі так званыя «племянныя княжанні», якія, на думку старажытных летапісцаў і гісторыкаў, сталі зародкамі дзяржаўнасці ў славян.

У сярэдзіне IX ст. ва Усходняй Еўропе з’явіліся варагі. Так тут называлі нарманаў («паўночных людзей»). Часткова варагі былі купцамі, мелі арабскія манеты і розныя тавары, але ў большасці яны з’яўляліся воінамі, імкнуліся авалодаць вялікім водным шляхам “з вараг у грэкі” і гарадамі на гэтым шляху.

Варагі з’явіліся ў Наўгародскай зямлі і сталі браць даніну з славян (наўгародскіх крывічоў і фіна-угорскіх плямён (чудзь, мера, весь). У летапісах расказваецца, што наўгародцы, крывічы, чудзь неўзабаве адмовіліся плаціць варагам даніну і прагналі іх за мора, «пачалі ўладарыць самі па сабе». Аднак сярод саміх плямён не было згоды, часта ўспыхвалі міжусобныя войны. Тады яны, і ў першую чаргу наўгародцы, у 862 г. «запрасілі» да сябе варажскага князя Рурыка. Гэты факт даў падставу для летапісцаў сцвярджаць, што менавіта ад «запрашэння» варагаў бярэ пачатак дзяржаўнасць ва ўсходніх славян. Але, калі гаварыць па сутнасці, то сапраўдныя вытокі стварэння старажытнарускай дзяржавы больш глыбокія і больш старадаўнія.

Разам з пытаннем аб паходжанні ў славян дзяржавы спрэчным з’яўляецца і пытанне аб паходжанні слова «Русь». У летапісах, якія складаліся ў Ноўгарадзе і Кіеве, гаворыцца аб тым, што «руссю» называліся варагі: «Пайшлі за мора да варагаў, да русі. Бо так звалі тых варагаў – «рус». Адсюль быццам і назва дзяржавы – «Русь». Так гэта было ці інакш, зараз цяжка сказаць, але да сённяшняга дня па пытаннях паходжання старажытнарускай дзяржавы і яе назвы спрэчкі працягваюцца.

Большасць гісторыкаў прытрымліваецца таго погляду, што ў славян яшчэ да IX ст. існавалі ўсе сацыяльна-эканамічныя перадумовы для ўзнікнення сваёй дзяржаўнасці. А з'яўленне варагаў рашаючага значэння ў гэтай справе не мела, яно толькі паскорыла яе.

Сын Рурыка Ігар быў малалетні, калі памёр яго бацька. Сваяк Рурыка князь Алег пачаў падпарадкаванне ўсходнеславянскіх плямён, якія знаходзіліся за межамі Наўгародскай зямлі. У 882 г. Алег захапіў Кіеў, які, паводле летапісу, ён назваў «маці гарадам рускім». Алег і Ігар былі першымі кіеўскімі князямі, якія падпарадкавалі сваёй уладзе амаль усе племянныя княжанні ўсходніх славян.

У склад Кіеўскай Русі ўваходзілі плямёны, якія знаходзіліся на розных узроўнях развіцця. Таму Русь, падобна іншым буйным дзяржавам, не магла быць цалкам адзінай. Найбольшай магутнасці Кіеўская Русь дасягнула пры князях У ладзіміры Святаславічы (980 – 1015 гг.) і Яраславе Мудрым (1019 – 1054 гг.). У 30-я гг. XII ст., у часы князя Мсціслава Уладзіміравіча Русь канчаткова раскалолася. Летапісец з горыччу занатаваў: «Раздрася вся Русская земля».

Полацкае княства-зямля. Летапісец паведамляе, што першапачатковым насельніцтвам у Полацку былі крывічы. У іх існавала сваё старажытнае «княжанне», якое, відаць, узнікла ў VIII ст. Племянное княжанне крывічоў-палачан стала гістарычным ядром Полацкага княства, ці «зямлі»

У Х – XI стст. Полацкае княства займала ўсю Паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Наўгародскай зямлёй, на ўсходзе – са Смаленскім княствам, на поўдні – з Тураўскім княствам, на захадзе – з землямі лета-літоўскіх плямён. Улада Полацка распаўсюджвалася таксама на гарады Герцыке і Кукенойс, якія знаходзіліся ў ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны і былі фарпостамі Полацкага княства ў Прыбалтыцы.

Полацкая зямля – адно з буйнейшых княстваў ва Усходняй Еўропе ў перыяд сярэдневякоўя.

Полацк і яго воласць упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 862 г. Першым гістарычна вядомым князем у Полацку каля 980 г. быў Рагвалод. Яго выключнае незалежнае становішча сярод іншых князёў летапісец падкрэслівае словамі: «трымаў і валодаў і княжыў Полотьскую землю».

Наўгародскаму князю Уладзіміру Святаславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за ўладу ў Кіеве, удалося захапіць Полацк. Рагвалод і два яго сыны былі забіты, яго дачка Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Праз некалькі гадоў яна зрабіла замах на жыццё Уладзіміра і была выслана з Кіева разам з сынам Ізяславам у сваю «вотчыну» – Полацкую зямлю, дзе ў 985 г. быў заснаваны горад Ізяслаўль(Заслаўе). У 984 г. Уладзімір зрабіў паспяховы паход супраць яцвягаў і прымусіў іх плаціць даніну.

Ізяслаў быў князем у Полацку да 1001 г., затым княжылі Брачыслаў (1003 – 1044 гг.), Усяслаў (1044 – 1101 гг.), шматлікія яго сыны і ўнукі. У 1021г. Брачыслаў захапіў Вялікі Ноўгарад, пасля чаго адбылася бітва на р. Судаміры з войскам Яраслава Мудрага. Пасля гэтай бітвы Яраслаў перадаў Брачыславу Віцебск і Усвяты.

Пры князю Усяславу Брачыславічу (Чарадзею) Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і стала галоўным канкурэнтам Кіева. У 1060 г. ён прымаў удзел у паспяховым паходзе сыноў Яраслава – Ізяслава, Святаслава і Усевалада супраць качэўнікаў-торкаў. Але ў 1065 г. Усяслаў напаў на Пскоў, а ў 1066 г. – захапіў Ноўгарад. У сакавіку 1067 г. паміж войскам Полацка і Кіева адбылася крывавая бітва на Нямізе, дзе ўпершыню ўпамінаецца Менск. Летам 1067 г. пад Оршай, пасля парушэння клятвы Яраславічамі пад-час перамоваў, Усяслаў Полацкі быў зняволены і змешчаны ў поруб у Кіеве, а затым ён у 1068 г. быў вызвалены паўстаўшым народам з турмы і абвешчаны вялікім князем кіеўскім. Праз 7 месяцаў Усяслаў вярнуўся ў Полацк, а яго крыўдзіцель – старэйшы сын Яраслава Мудрага – Ізяслаў – заняў прастол у Кіеве.

Усяславу не ўдалося замацавацца князем у Полацку. Княжыць тут стаў сын Ізяслава Кіеўскага – Мсціслаў, які хутка памёр. Кіеўскі князь Ізяслаў Яраславіч пасылае ў Полацк свайго другога сына – Святаполка. Замест таго каб змагацца за Полацк, Усяслаў у 1069 г. набірае войска з асяроддзя фінскага племені «водзь», якое жыло на беразе Фінскага заліва, і выступае супраць Ноўгарада. Хутка сабранае войска было разгромлена наўгародцамі на рацэ Гзень. Усяслаў трапіў у палон, але быў адпушчаны наўгародцамі «бога радзі», як сказана ў летапісе. Гісторыкі мяркуюць, што паміж Ноўгарадам і Усяславам была заключана дамова, згодна з якой полацкі князь браў абавязак не напа-даць больш на Ноўгарад, і гэта абяцанне ён выканаў.

У 1071 г. Усяслаў Чарадзей знянацку з'явіўся пад Полацкам і выгнаў Святаполка з горада. Адбываюцца зноў сутычкі Усяслава з паўднёварускімі князямі. Уладзімір Манамах разам са сваім бацькам хадзіў на Полацк вясной 1077 г., але пацярпеў няўдачу. Праз год паход быў паўтораны. На гэты раз саюзнікамі Манамаха сталі качэўнікі-полаўцы. Усяслаў не застаўся ў даўгу. Ён у 1078 г. напаў на Смаленск і спаліў яго. Тады Уладзімір Манамах яшчэ раз жорстка спустошыўПолацкую зямлю «ад Лукомля да Лагожска» і разрабаваў Друцк (цяпер гарадзішча ў Талачынскім раёне). А ў 1084 г. ён захапіў і разбурыў Менск. У апошнія гады свайго жыцця Усяслаў больш не нападаў на суседнія землі. Іншыя князі таксама не трывожылі яго.

Тураўскае княства-зямля. У паўднёвай частцыБеларусі на асновекняжання дрыгавічоўутварыласяТураўскае княства.У леталісе пад980 г. гаворыцца, што, калі Рагвалод прыйшоў з-за мора (відаць, са Скандынавіі) і быў у Полацку незалежным правіцелем, у гэты час Тур княжыў у Тураве. Некаторыя гісторыкі лічаць іх братамі, іншыя сцвярджаюць, быццам Тур – асоба лсгендарная. Археалагічнымі даследаваняямі ўстаноўлена, што Тураў пабудаваны менавіта ў канцы Х ст.Таму летапіснаму запісу аб знаходжанні тут свайго князя можна давяраць.

Вялікі князь кіеўскі Уладзімір каля 988 г. раздаваў сваім сынам найбольш значныя гарады з навакольнымі тэрыторыямі. Прыёмны сын Уладзіміра – Святаполк, атрымаўшы Тураў, вырашыў дамагчыся поўнай незалежнасці ад Кіева, за што быў часова зняволены і пасаджаны ў турму. Пасля смерці Уладзіміра ён у 1015 г. здолеў заняць кіеўскі " прастол. У гонар гэтага Святаполк загадаў адчаканіць сярэбраныя манеты з надпісам «Святаполк на стале». Адначасова Святаполк заставаўся князем тураўскім.

Малодшыя браты Барыс і Глеб уяўляліся Святаполку сапернікамі за велікакняжацкі прастол. Ні ў чым не вінаватыя, яны загінулі ад падасланых забойцаў. Яшчэ адзін брат Святаполка Яраслаў (пазней празваны Мудрым) знаходзіўся ў Ноўгарадзе. Ён выкарыстаў абурэнне людзей забойствам братоў і пачаў барацьбу са Святаполкам, якая працягвалася чатыры гады. У рашаючай бітве на рацэ Альце каля Пераяслаўля ў 1019 г. Святаполк быў канчаткова разбіты. 3 рэшткамі сваёй дружыны ён уцёк у Польшчу, дзе хутка памёр. Летапісец даў Святаполку мянушку «Акаянны».

Пры Яраславе Мудрым Тураў падпарадкоўваўся Кіеву. Яраслаў у канцы свайго княжання раздаў землі сваім сынам. Тураўскае княства дасталося старэйшаму сыну Ізяславу, што сведчыць аб важным яго значэнні ў складзе Кіеўскай Русі. Пасля смерці бацькі ў 1054 г. Ізяслаў займае кіеўскі велікакняжацкі прастол, захоўваючы за сабой Тураўскае княства.

Менавіта ён у 1067 г. разам са сваімі братамі Яраславічамі ваяваў супраць полацкага князя Усяслава і разбурыў Менск.

Пазней у Тураве княжылі сыны Ізяслава Яраполк і Святаполк, які ў 1093 г. заняў таксама кіеўскі прастол. Згодна з пастановай Любецкага з’езда 1097 г. за Святаполкам Ізяславічам была прызнана тэрыторыя па абодва бакі Прыпяці з гарадамі Тураў, Пінск, Берасце, а таксама Кіеўская і Наўгародская землі.

Святаполк Ізяславіч быў чалавекам вельмі скупым і срэбралюбівым. Ён нажываўся на нястачы людзей, скупліваў соль і прадаваў яе па завышаных цэнах. Гэта выклікала абурэнне народа і прывяло да паўстання ў Кіеве, у пачатку якога ў 1113 г. Святаполк памёр.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.