Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Развіццё капіталізму ў прамысловасці праходзіць 3 стадыі: дробна-таварная, мануфактурная і фабрычная вытворчасць.






Да сярэдзіны XIX ст. прамысловая вытворчасць у Беларусі знаходзілася пераважна на дробнатаварнай і мануфактурнай ступенях развіцця. Асноўнымі прадпрыемствамі гэтага часу былі прыгонныя мануфактуры, гаспадарамі якіх з’яўляліся памешчыкі. Яны прымушалі працаваць на мануфактурах сваіх сялян. Перавага прыгонніцкай працы на прамысловых прадпрыемствах Беларусі была адной з асаблівасцей яе эканамічнага развіцця.

Да пачатку XIX ст. найбольш распаўсюджанымі відамі прамысловай вытворчасці на тэрыторыі Беларусі становяцца промыслы, рамёствы і мануфактуры ў гарадах і мястэчках. Шырокае развіццё атрымалі палатняная, суконная, гарбарная, кравецкая, шавецкая, ганчарная вытворчасці, апрацоўка дрэва, выраб скур і г.д.

Сялянскія промыслы, якія функцыяніравалі ў вёсках, грунтаваліся на сельскагаспадарчай сыравіне. Іх прадукцыя ішла перш за ўсё на ўласнае спажыванне, і толькі частка на продаж. Напярэдадні рэформы 1861 г. выраб асобных відаў тавараў кавальскай, ганчарнай і іншых вытворчасцяў становіцца другім пасля земляробства заняткам, а ў некаторых сем’ях, што парвалі з земляробствам, – асноўнай крыніцай існавання.

Сярод прамысловых прадпрыемстваў у найбольш прывілеяваным становішчы знаходзіліся тыя, якія належалі дваранам-памешчыкам. Гэта тлумачылася тым, што памешчыкі мелі ва ўласнасці зямлю, яе нетры і лясныя багацні, бясплатную сыравіну і выкарыстоўвалі дармавую працу прыгонных сялян.

Акрамя таго, у гарадах і мястэчках мелася шмат розных дробных прадпрыемстваў і майстэрань з 1 – 3 рабочымі, гаспадарамі якіх былі купцы і мяшчане. У адрозненне ад памешчыкаў у іх не было сваёй зямлі, рабочай сілы, сыравіны. За ўсё неабходнае для вытворчасці купцы і мяшчане абавязаны былі плаціць.

Таму купецка-мяшчанская прамысловасць у гарадах была прадстаўлена амаль выключна прадмрыемствамі рамеснага тыпу з ручной вытворчасцю, на якіх не існавала падзелу працы. Да іх адносіліся невялікія майсгэрні з колькасцю рабочых не больш за 5 чалавек, уключаючы і самога гаспадара.

Да дробнатаварнай вытворчасці належалі прадпрысмствы, дзе працавала ад 6 да 15 рабочых. Тут ужо гаспадар займаўся толькі арганізацыяй працэсу вырабу і збыту прадукцыі. Яшчэ большая колькасць рабочых (звыш 16) дазваляла падзяліць вытворчы працэс на асобныя аперацыі, што было характэрна для мануфактурнай стадыі прамысловага развіцця.

Новай з’явай у прамысловым развіцці Беларусі ў першай палове XIX ст. стаў пачатак пераходу ад мануфактурнай да фабрычнай вытворчасці. Першыя ў Беларусі фабрыкі – прамысловыя прадпрыемствы, на якіх існаваў надзел працы і выкарыстоўваліся машыны, былі пабудаваны ў 1820-я гг. у мястэчках Хомск Кобрынскага і Косава Слонімскага паветаў Гродзенскай губерні. Фабрыкі належалі буйному землеўладальніку графу В. Пуслоўскаму і выраблялі сукно. На хомскай фабрыцы ў 1823 г. працавала больш за 400 рабочых з ліку прыгонных сялян. Паравыя рухавікі і рабочыя машыны замянялі на фабрыках ручную працу і патрабавалі спецыяльна падрыхтаваных рабочых. Прымусовая дармавая праца прыгонных на памешчьшкіх прадпрыемствах была малапрадукцыйнай і станавілася неэфектыўнай.

На дробных прадпрыемствах, якія належалі купцам і мяшчанам, выкарыстоўвалася вольнаёмная рабочая сіла. Паводле розных падлікаў, наёмныя рабочыя ў Беларусі складалі не менш за 1/3 ад усіх рабочых. Аднак існаванне прыгоннага права стрымлівала фарміраванне рымку свабоднай рабочай сілы.

У 1860 г. у Беларусі налічвалася 140 мануфактур і 76 фабрык і заводаў. Амаль усе яны належалі памешчыкам. Некаторыя фабрыкі былі даволі буйныя. Так, у мястэчку Гомель на цукровым прадпрыемстве князя Паскевіча працавала больш за 200 чалавек, а ў маёнтку Старынцы Чэрыкаўскага павета на металаапрацоўчым прадпрыемстве графа Бенкендорфа – 600 рабочых.

Прамысловасць у Беларусі была прадстаўлена пераважна прадпрыемствамі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурнымі (па вырабе гарэлкі з бульбы і збожжа), суконнымі, палатнянымі, мукамольнымі і цукровымі (па перапрацоўцы цукровых буракоў). Першы цукровы завод у Беларусі пачаў працаваць у 1830 г. у маёнтку Моладава (Кобрынскі павет), які належаў А. Скірмунту. Фабрыкант вынайшаў устаноўку для паскоранага бесперапыннага выпарвання цукровага сіропу, якое доўжылася толькі 4 – 5 хвілін замест ранейшых 4 – 5 гадзін. Скірмунт, зарэгістраваўшы сваё адкрыццё, стаў першым у Расійскай імперыі афіцыйна прызнаным беларускім вынаходнікам.

Шляхі зносін. Гандаль. У канцы XVIII – першай палове XIX ст. праводзіліся работы па паляпшэнні шляхоў зносін. Гэта садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак. Шырокія дарогі, так званыя гасцінцы, звязалі беларускія гарады з іншымі гарадамі Расійскай імперыі. 3 усходу на захад пралягла магістральная шаша Масква – Брэст – Варшава, з поўначы на поўдзень – Пецярбургска-Кіеўская дарога. Падвергліся рэканструкцыі ці былі пабудаваны каналы, што злучылі рэкі басейнаў – Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі (Дняпро і Нёман), Бярэзінскі (Дняпро і Заходнюю Дзвіну), Дняпроўска-Бугскі (Дняпро і Віслу). У 1824 – 1839 гг. у цяжкапраходнай мясцовасці Аўгустоўскай пушчы вялося будаўніцтва канала даўжынёй 101.2 км, каб злучыць Нёман і Віслу Па пабудаваным канале штогод праходзіла каля 400 суднаў. Іх цягнулі пры дапамозе канатаў коні. Канал меў мураваныя шлюзы і добрае тэхнічнае абсталяванне. Аднак будаўніцтва чыгункі ў другой палове XIX ст. стала прычынай скарачэння перавозкі грузаў па канале. У 2004 г. у нашай рэспубліцы было прынята рашэнне аб рэканструкцыі часткі канала. якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Гэтыя работы аб’яўлены маладзёжнай будоўляй.

Па Дняпры, Прыпяці, Заходняй Дзвіне пайшлі параходы. Першы параход магутнасцю 12 конскіх сіл, пабудаваны англічанінам А. Смітам – механікам гомельскага маёнтка, што належаў графу М. П. Румянцаву, прайшоў выпрабаванні на Сажы ў 1824г. Значна павялічылася колькасць прыстаней, а грузаабарот па галоўных рэках Беларусі за 1844 – 1860 гг. узрос больш як у 2 разы.

На рынак працавалі галоўным чынам памешчыцкія гаспадаркі. Яны пастаўлялі прадукцыю земляробства і жывёлагадоўлі, лесаматэрыялы. Каля паловы даходаў памешчыкаў складаў продаж гарэлкі. Рост гарадскога насельніцтва абумоўліваў попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю. Прыгоннае сялянства вяло ў асноўным натуральную гаспадарку і амаль не купляла прамысловых тавараў.

Пашыраўся знешні гандаль. 3 Заходняй Еўропы праз Беларусь ішлі транзітныя грузы ў рускія гарады, а з Расіі – на заходнееўрапейскія рынкі. У вывазе з Беларусі пераважалі лён і льнопрадукты, збожжа, гарэлка, спірт, воўна, сала, лес. У Беларусь прывозілі соль, металы, паравыя машыны і тэхнічнае абсталяванне, тканіны з бавоўны і шоўку, фарфоравы і фаянсамы посуд, тытунь, марскую рыбу, чай, каву.

Арганізатарамі гандлю выступалі купцы. Яны скуплялі ў вытворцаў сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю, сыравіну, дастаўлялі яе ў гарады і на рачныя прыстані, вывозіпі за мяжу. Аднак мясцовыя купецкія капіталы пакуль што былі невялікімі. Замежныя купцам ў пачатку XIX ст. прыязджалі ў асноўным з Варшавы, Данцыга (цяпер (Гданьск) і іншых заходніх гарадоў. У 1840-я гг. іх выцеснілі купцы з гарадоў Расіі.

Важную ролю ў гандлі да сярэдзіны XIX ст. працягвалі адыгрываць кірмашы. Яны праводзіліся ў мястачках і гарарадах у пэўныя дні, а буйнейшыя д оўжыліся тыдзень і болей. Звычайна кірмашы супадалі з царкоўнымі святамі, на іх адбываліся народныя гулянні і тэатралізаваныя прадстаўленні. Сярод кірмашоў найбольш вялікія: Кантрактавы (Мінск), 3ельвенскі і Свіслацкі (Гродзенская губерня), Любавіцкі (Магілёўская губерня), Асвейскі і Бешанковіцкі (Віцебская губерня), Троіцкі (Гомель). Кірмашовы гандаль з цягам часу пачаў звужацца. На змену яму ішоў пастаянны крамна-магазінны гандаль і штотыднёвыя гарадскія базары.

Гарады і мястэчкі. За перыяд з 1825 па 1861 г. насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялічылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек. Аднак удзельная вага гараджан сярод жыхароў Беларусі заставалася на ўзроўні 10%. Сярод іх пераважалі рамеснікі і дробныя гандляры, што ўваходзілі ў склад саслоўя мяшчан. У губернскіх цэнтрах было шмат чыноўнікаў, дваран, духавенства. Купцы і багатыя мяшчане адыгрывалі вырашальную ролю ў гарадскім самакіраканні.

Насельніцтва гарадоў традыцыйна было шматканфесійным і шматэтнічным. Большую частку гараджан складалі яўрэі. Гэта тлумачылася існаваннем мяжы яўрэйскай аселасці, а таксама царскай палітыкай прымусовага перасялення яўрэяў з вёсак у мястэчкі і гарады. Горад рос таксама і за кошт павелічэння вайсковых гарнізонаў.

Гарады пашыраліся тэрытарыяльна. Паступова яны страчвалі рысы феадальных гарадоў з іх скучанасцю і цеснатой. Зносіліся валы і сцены. У цэнтры размяшчаліся адміністрацыйныя і культурна-асветныя ўстановы, буйныя магазіны. Тут дамы былі мураваныя, вуліцы брукаваліся і асвятляліся ўначы. Ускраіны забудоўваліся драўлянымі домікамі, дзе сялілася бедната, рамеснікі і дробныя гандляры.

Аднак больш-менш прыстойна ўтрымліваліся толькі губернскія цэнтры, у якіх пражывала па некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. Больш дробныя павятовыя гарады сваім знешнім выглядам і ўкладам жыцця, за асобным выключэннем, недалёка адышлі ад мястэчак – населеных пунктаў пераходнага ад вёскі да горада тыпу. Колькасць мястэчак вырасла да 400 за кошт адкрыцця ў іх кірмашоў і базараў.

Уздоўж гандлёвых шляхоў, на плошчах гарадоў і мястэчак будаваліся корчмы – заезджыя дамы і харчэўні, дзе спыняліся, харчаваліся, начавалі падарожныя. На іх аснове сфарміраваліся гасцініцы і паштовыя станцыі.

У 1851 г. гарадская дума ў Мінску прыняла рашэнне аб ліквідацыі будынка ратушы, які напамінаў пра магдэбургскае права, атрыманае Мінскам у 1499г.

Цар Мікалай I налажыў на гэтае рашэнне наступную рэзалюцыю: “Зламаць, а варту перавесці ў будынак прысутных месцаў. У 1857 г двухпавярховы будынак ратушы з вежаю, звонам і гарадскім гадзіннікам быў разбураны. У 2004 г ратуша. як архітэктурны элемент гістарычнага цэнтра Мінска, была адноўлена.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.