Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 12.






А. 1. Праскланяй прадметнiкi, пастаў нацiск i аддзялi канчатак ад корня:

 

соль, гразь, ноч, роскаш; кроў, любоў.

 

§ 26. Прадметнiкi жан. роду на зычны. Сюды адносяцца такiя прадметнiкi, як косьць, гразь, соль, медзь; ноч, мыш, роскаш, моц; любоў, кроў i падобныя; у множ. лiку такiя, як сенi, грудзi, гусьлi, дзьверы, - наагул, усе тыя прадметнiкi жан. роду, што ў назоўным склоне не канчаюцца на –а. Апрача таго, сюды адносяцца: куры, суседзi, чэрцi.

 

УЗОРЫ СКЛАНЕНЬНЯ.

 

адзiночны лiк:

Н.К. косьць рэч кроў

Р. касьц-i рэч-ы крыв-i

Д. касьц-i рэч-ы крыв-i

В. як назоўны

Т. касьц-ёю(й) рэч-аю(й) крыв-ёю(й)

(косьцю) (рэччу) (кроўю)

М. касьц -i рэч крыв -i

 

множны лiк:

Н.К. косьц-i рэч-ы

Р. касьц-ей рэч-аў

Д. касьц-ям рэч-ам

В. як назоўны

Т. касьц-ямi рэч-амi

М. касьц-ёх рэч-ах

 

§ 27. Увагi аб склонах. I. Родны склон множ. л. мае канчатак -ей, або -аў: касьцей, саней, грудзей, печаў, рэчаў, ночаў (часам: пячэй, начэй i г. д.).

II. Творны склон множ. лiку, апрача паказаных у прыкладах канчаткаў, мае часамi канчатак -ма: касьцьма, саньма i г. д.

§ 28. Слова мацi скланяецца гэтак:

Наз. мацi (маць) Вiн. мацi Клiчны мацi!

Род. мацi Тв. -

Дав. мацi Мес. мацi


Множ. лiку гэтае слова ня мае. У творным склоне множ. лiку яно замяняецца формамi ад матка: маткаю, маткi, матак i г. д.

 

Б. Праскланяй на пiсьме, аддзяляючы канчатак ад асновы: тразь, соль, медзь; ноч, мыш, моц, любоў; куры, суседзi, чэрцi.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.