Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 19.






А. 1. Якая розьнiца мiж такiмi сказамi:

агонь гарэў... (прошлы час)

агонь гаручы i агонь гарыць... (цяперашнi час)

агонь будзе гарэць, загарыць (будучы час)

 

2. Якая галоўная розьнiца мiж прыметнiкамi i дзеясловам па значэньнi (па сэньсе)?

3. Зьвяжы (спражы) дзеяслова з займеньнiкамi першай, другой i трэцяй асобы ў адзiночным i множным лiку:

 

адзiн. лiк: 1 асоба я пiшу; множны лiк: мы пiшам

2 асоба ты ..... вы .....

ён

3 асоба яна ..... яны .....

яно

4. Зрабi тое самае ў прошлым i будучным часе: я пiсаў, ты пiсаў i г.д.; я

буду пiсаць, ты будзеш пiсаць i г.д.; я напiшу, ты напiшаш i г.д.

 

§ 21. Спраженьне. Дзеяслова зьмяняецца ў часе, лiку i асобе. Такая зьмена называецца спражэньнем.

Часоў - тры: цяперашнi, прошлы i будучны, напрыклад:

цяперашнi час: я пiшу, ─

прошлы час: я пiсаў, я напiсаў

будучны час: я буду пiсаць, я напiшу

 

Лiкi - два: адзiночны i множны, напрыклад:

адзiночны: я пiшу; ты пiшаш; ён, яно пiша

множны: мы пiшам, вы пiшаце, яны пiшуць.

 

Асобы - тры: першая, другая i трэцяя, напрыклад:

1. першая: я пiшу, мы пiшам, я напiсаў, я напiшу i г.д.

2. другая: ты пiшаш, вы пiшаце, ты напiшаш i г.д.

3. трэцяя: ён, яна, яно пiша; яны пiшуць i г.д.

 

§ 22. *) Галоўная розьнiца мiж дзеясловам i прыметнiкам тая, што дзея-слова абазначае асаблiвасьць прадмету зьменную i залежную ад часу. Прымет-нiк-жа азначае асаблiвасьць незалежна ад часу. Напрыклад: гарыць i гаручы; сi-вее i сiвы... Гэта розьнiца па значэньнi (па сэньнсе). Па форме розьнiца тая, што прыметнiк скланяецца, а дзеяслова спрагаецца.

 

Б. 1. Сьпiсаўшы, падчыркнi дзеясловы i зьверху надпiшы час пачатковымi лiтарамi ( цяперашнi час - цяп.ч.; будучы час - буд.ч.):

 

Вязала жанчына на полi ячмень. Надышла хмара, загрымела. Бачыць яна, што да дажджу адна ня ўправiцца. “Паклiчу куму”, падумала яна. А кума ўжо ўправiлася з сваёю работай ды йшла дадому. “Памажы мне, галубка, зьвязаць ячмень! ” папрасiла яна. – “Калi-ж, кума, жыбулькi надта колюцца”, адказала кума. А ўзiмку прыходзiць яна да кумы ды кажа: “Дай мне, кумка, мукi на аладкi! ” – “Прышла кумка, па муку, а жыбулька - за руку! ” адказала тая.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.