Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Уводзіны






Вывучэння словазлучэння ў школе

ЗМЕСТ:

Уводзіны

ГЛАВА І Методыка вывучэння сінтаксісу ў школе

1.1 Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання

1.2 Прынцыпы навучання сінтаксісу

1.3 Метады і прыёмы навучання сінтаксісу

ГЛАВА ІІ.Вывучэнне словазлучэння ў сярэдняй школе 2.1 Асаблівасці і праблемы вывучэння словазлучэння ў VІІI класе сярэдняй школы

2.2 Спецыфіка вывучэння словазлучэння ў школах з рускай мовай навучання

2.3 Структура навучальнага тэксту падручніка “Беларуская мова для 8-га класа з беларускай і рускай мовамі навучання”. З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя

2.4 Разнавіднасць практыкаванняў пры вывучэнні словазлучэння

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

ДАДАТАК 1.

Дадатак 2

 

Уводзіны

Раздзел “Сінтаксіс і пунктуацыя” – апошні ў школьным курсе беларускай мовы, аднак аснова яго вывучэння закладваецца ў пачатковай школе, затым працягваецца як прапедэўтычны курс перад вывучэннем усіх раздзелаў у 5 класе, спалучаецца з вывучэннем марфалогіі, паколькі пры вывучэнні кожнай часціны мовы звяртаецца ўвага на яе сінтаксічную ролю, праводзіцца сінтаксічны аналіз сказаў, а формы слоў выяўляюцца толькі ў словазлучэннях ці сказах і інш. У выніку гэтага да пачатку вывучэння сінтаксісу як асобнага раздзела вучні атрымліваюць пэўныя веды па сінтаксісу, у іх выпрацоўваюцца пэўныя сінтаксічныя ўменні, напрыклад, вызначаць граматычную аснову сказа, выдзяляць словазлучэнні ў сказе, галоўнае і залежнае словы ў іх, складаць словазлучэнні розных тыпаў і ўжываць іх ва ўласным маўленні, вызначаць пэўныя тыпы сказаў і інш.

Асноўны курс сінтаксісу вывучаецца ў 8 – 9 класах, і асноўнымі задачамі яго навучання з’яўляюцца: 1) вызначэнне сістэмы сінтаксічных адзінак, 2) устанаўленне іх іерархіі, 3) кваліфікацыя іх статычных і дынамічных уласцівасцей, 4) вытлумачэнне ўмоў іх утварэння і заканамернасцей іх структурнай арганізацыі, семантычнага напаўнення і інтанацыйнага афармлення, 5) аналіз спосабаў і сродкаў іх сувязі, адносін і спосабаў іх выражэння, функцый, тыпалогіі і асаблівасцей выкарыстання.

Шырокая аспектызацыя сінтаксічнага ладу мовы вымагае розных падыходаў да яго вывучэння. Дастаткова акрэслена вылучаюцца: 1) канструктыўны сінтаксіс, аб’ектам якога з’яўляюцца сінтаксічныя адзінкі і іх кампаненты, не звязаныя з шырокім кантэкстам і сітуацыяй маўлення; 2) камунікатыўны сінтаксіс, аб’ектам якога служаць сінтаксічныя адзінкі, звязаныя з сітуацыяй маўлення і абумоўленыя актуальным чляненнем выказвання, 3) функцыянальны сінтаксіс, аб’ектам якога з’яўляецца функцыя сінтаксічных адзінак і іх кампанентаў у арганізацыі звязнага маўлення, 4) семантычны сінтаксіс, аб’ектам якога выступаюць унутраныя заканамернасці фарміравання паведамлення, змешчанага ў сінтаксічных адзінках, 5) стылістычны сінтаксіс, аб’ект якога складаюць патэнцыяльныя магчымасці выкарыстання сінтаксічных адзінак у тэксце.

Змест сістэматычнага курса сінтаксіса вызначаецца ў дзяржаўных праграмах для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, і ўяўляе сукупнасць асноўных звестак па сінтаксісе, якія даюць дастаткова поўнае ўяўленне пра граматычны лад беларускай мовы ў цэлым.

У час вывучэння школьнікі:

- знаёмяцца ў апісальнай форме з граматычным ладам беларускай мовы;

- засвойваюць (тэарэтычна і практычна) найважнейшыя граматычныя правілы пра змяненне слоў, спалучэнне іх у словазлучэнні і сказы і ўжыванне ў тэкстах;

- прыводзяць у сістэму і асэнсоўваюць з граматычнага пункту гледжання вядомыя ім з папярэдняга маўленчага і вучэбнага вопыту шматлікія і разрозненныя факты мовы;

- практыкуюцца ў прымяненні вывучаных граматычных правілаў і звестак у вусным і пісьмовым маўленні і ў час засваення арфаграфічных і пунктуацыйных правілаў.

Практычныя мэты вывучэння сінтаксісу: дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў. Развіццёвыя мэты звязаны перш за ўсё з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнага ладу, маўлення школьнікаў.

Улічваючы вышэй адзначаныя факты важнай ролі курса сінтаксісу і ў школьнай праграме, значэнне гэтага раздзела ў працэсе навучання беларускай мове, прадстаўляецца магчымым гаварыць пра актуальнасць тэмы курсавой работы.

Мэтай даследавання курсавой работы з'яўляецца: вывучэнне метадаў і прыёмаў навучання словазлучэння ў VІІI класе сярэдняй школы.

У суадносінах з мэтай фармулююцца і задачы курсавой работы:

1. Прааналізаваць матэрыял, што існуе ў метадычнай літаратуры па тэме даследавання;

2. Разгледзець метады і прыёмы вывучэння словазлучэння, якія прапануюцца навукоўцамі;

3. Раскрыць асаблівасці і праблемы вывучэння словазлучэння ў 8 класе;

4. Разгледзець разнавіднасці практыкаванняў, якія выкарыстоўваюцца пры вывучэнні сінтаксісу.

Прадметам вывучэння ў дадзенай курсавой рабоце выступае раздзел сінтаксісу “Словазлучэнне” ў 8 класе.

На маю думку, навізна тэмы, абранай для напісання курсавой работы, заключаецца менавіта ў эксперыментальным (а значыцца, доказным) даследаванні найбольш эфектыўных метадаў, прапанаваных даследчыкамі мовы для вывучэння раздзела “Словазлучэнне” ў 8 класе.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.