Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы і іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.






Узнікненне інстытута дзяржавы звязана з распадам першабытнага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы насельніцтва палітычнай і духоўнай эліты, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г. д. У VI-X стст. На мяжы VIII-ІX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб'яднанне крывічоў, якое ў першай палове ІХ ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку і на аснове якога аформілася раннедзяржаўнае Полацкае княжанне. У X-XI стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму ўзроўню яно не саступала развітым дзяржавам таго часу. 40-70-я гады Х ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю палітычную самастойнасць. У другой палове X ст. летапісы згадваюць першага полацкага князя Рагвалода, які прыйшоў з-за мора, " трымаў, валадарыў і княжыў Полацкую зямлю". Вызначэнне, якое далі летапісцы полацкаму князю, сведчыць аб завяршэнні першага этапа ва ўсталяванні полацкага гаспадарства: з'яўленне межаў, зацвярджэнне палітычнай сістэмы, упарадкаванне ўнутраных гаспадарчых адносін. Большасць сялян (смерды), пакуль захоўвалі асабістую свабоду, працавалі на абшчынных землях і плацілі раз у год князю даніну толькі прадуктамі лясной гаспадаркі (палюддзе). Сяляне вырошчвалі жыта (яравое і азімае), пшаніцу, лён, каноплі і іншыя культуры.

Першыя летапісныя звесткі аб заснаваным імі Полацку адносяцца да 862 г. Да саюзу з Полацкам імкнуліся Ноўгарад і Кіеў. З цягам часу Ўладзімір пасадзіў на полацкі трон свайго сына Ізяслава. Але ў 1001 г. ён памёр, пакінуўшы двух малалетніх сыноў. Першы нашчадак трона – Усяслаў пражыў да 1003 г., а пасля яго смерці пераемнікам стаў другі сын Ізяслава Брачыслаў (1003–1044). Пасля смерцi Уладзiмiра (1015) полацкi князь павёў самастойную, незалежную ад Кiева палiтыку. Але ў 1044 пад час падрыхтоўкi новага паходу супраць лiтвы Брачыслаў памёр. Новым полацкiм князем стаў Усяслаў Брачыслававiч або Ўсяслаў Чарадзей, ён загадаў пабудаваць у Полацку мураваны сабор Святой Сафii.

у 1101 г. пасля смерцi Усяслава княства было падзелена памiж 6 сынамi. Полацкiя князi спрабавалi праводзiць уласную палiтыку, незалежную ад Кiева, але гэта не заўсёды мела поспех. Полацкае зямля складалася з уласна Полацкага, Менскага, Друцкага, Заслаўскага, Вiцебскага, Лагойскага, Герцыкскага i Кукенойскага княстваў. Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці, дзе рассяліліся дрыгавічы. Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з’яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.