Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Рабселькораўскі pyx y Беларусі






Рабселькораўскі рух – гэта масавая грамадска-палітычная і культурная з'ява. Ён узнік на хвалі ўсведамлення, асабліва моладдзю, рэвалюцыйных пераўтварэнняў у нашай краіне. Маладыя людзі хацелі ведаць, што адбываецца ў свеце, у сваёй рэспубліцы, імкнуліся ўдзельнічаць у абмеркаванні надзённых пытанняў, а таму пасля прачытання газеты паведамлялі рэдакцыі аб мясцовых навінах. Устанаўлівалася двухбаковая сувязь паміж мясцовымі карэспандэнтамі і газетай, што рабіла цікавым яе змест, дапамагала росту адукацыйнага і палітычнага ўзроўню канкрэтнага юнака або дзяўчыны.

Зацікаўленых у супрацоўніцтве з газетамі станавілася ўсё больш, акрамя таго, у камсамольскіх ячэйках, школах, на заводах выпускалі газеты спецыяльнымі рэдкалегіямі. Пагэтаму рэдакцыі пачалі арганізацыйную і адукацыйную нрацу са сваімі няштатнымі карэспандэнтамі. На старонках газет была заведзена рубрыка «Рабкор і селькор». Рэдакцыя тлумачыла, як і пра што пісаць у газету, праводзіла сходы, семінары і нарады сваіх актывістаў. Зразумела, што і «Звезда» падтрымлівала рабселькораўскі рух. Гэта было фактычна партыйным даручэннем рэдакцыі. За «Звездой» разгортвала карэспандэнцкую працу ўся беларуская прэса. У 1922 г. рэдкалегія стварыла Карбюро «Звезды» (карэснандэнцкае бюро), якое і арганізоўвала працу з рабселькорамі. Газета друкавала аб'явы ў рубрыцы «Рабкоры і рабкоркі» і запрашала іх у рэдакцыю на рэгулярныя сустрэчы. Гэта была сапраўдная прафесійная вучоба: аб чым пісаць і як пісаць. Бо рабселькоры фактычна выконвалі функцыі інфармацыйнай службы, якая толькі стваралася ў рэспубліцы. Услед за арганізацыяй рабкораў «Звезда» правяла першы сход рабселькораў і распачала сістэмную працу з вясковым актывам. Напрыклад, у 1923 г. газета перыядычна друкавала «Старонку Слуцкага павета» (Барысава, Бабруйска, Мазыра, Ігумена) і, каб глыбока адлюстраваць жыццё канкрэтнага рэгіёна, звярталася за матэрыяламі да рабселькораў.

Падобная праца праводзілася таксама рэдкалегіямі іншых газет. Арганізаванасць рабселькораў надала новы імпульс масавай рабоце перыядычнага друку. У газеты і часопісы карэспандэнты дасылалі сотні лістоў, у якіх расказвалі аб усталяванні савецкага ладу на месцах: яны сталі асноўнай крыніцай інфармацыі з «гушчы жыцця».

Паступова асабістая зацікаўленасць у пастаяннай сувязі з рэдакцыяй перарастала фактычна ў палітычную дзейнасць. Рэдакцыі партыйна-савецкіх газет ставілі перад рабселькорамі канкрэтныя задачы і расказвалі, як дзейнічаюць у сяле, горадзе, на прадпрыемстве, у школе партыйная і камсамольская арганізацыі, як вывучаюцца дырэктывы партыі і наколькі актыўна працуюць органы савецкай улады. Фактычна рабселькоры станавіліся спецыяльнымі агентамі, а групы актывістаў – кантралюючымі грамадскімі органамі.

Большасць рабселькораў былі маладымі, і яны па-максімалісцку ацэньвалі розныя факты і з'явы, імкнуліся да справядлівасці, адкрытасці і праўдзівасці. А паколькі камсамольцы павінны былі выконваць пастановы партыі аб барацьбе з ворагамі савецкай улады, то яны і пісалі аб «падрыўной» дзейнасці кулакоў, выкрывалі антысаветчыкаў і крытыкавалі рэлігійных дзеячаў. Пасля публікацыі іх заметак і пісем у газеце да аб'екта крытыкі акрамя грамадскага абвяшчэння маглі быць прыняты нават санкцыі з боку ўлады. На гэтай падставе па ўсёй краіне ўзнік востры канфлікт паміж рабселькорамі і «героямі» іх карэспандэнцый. Бывалі нават выпадкі забойства аўтараў публікацый. У Беларусі загінулі рабселькоры Фёдар Ракушаў з Круглянскага і Рыгор Жлобіч з Пухавіцкага раёнаў.

Такім чынам, рабселькоры станавіліся палітычнай сілай асобага складу. Яны рэагавалі імгненна на ўсе падзеі ў грамадстве, іх «допісы» – «лісты ў рэдакцыю» аналізавалі журналісты, і на гэтай аснове ішло рэгуляванне многіх працэсаў у краіне.

Пацвярджэннем палітычнай асновы рабселькораўскага руху стала Усесаюзная нарада рабкораў, праведзеная ў кастрычніку 1923 г. рэдкалегіяй газеты «Правда» ў Маскве. Адно тое, што нарада рабкораў праходзіла ў сталіцы СССР, надавала гэтаму грамадскаму руху незвычайную важнасць. Асноўнымі ж на сходзе былі задачы, якія сталі сутнасцю дзейнасці карэспандэнтаў: рабкор – гэта грамадскі дзеяч, перадавы рабочы, актыўны праваднік палітыкі партыі ў пабудове сацыялістычнага грамадства.

Пасля Усесаюзнай нарады рабселькораўскі рух набывае масавасць і яшчэ большую арганізаванасць. Абарону карэспандэнтаў ад пераследавання ўзяла на сябе дзяржава.

Справа ў тым, што рабселькораўская работа стала сацыяльна небяспечнай. Асабліва ў сельскай мясцовасці, дзе праходзіла лінія класавай барацьбы з антысавецкімі элементамі, кулакамі, якія не ўспрымалі ўлады бальшавікоў. Таму ў газетах часта сустракаліся дзве рубрыкі: «На пяро рабкора» і «Ганенні на селькоpaў». Яны былі звязаны сацыяльнай сувяззю: карэспандэнт дасылаў інфармацыю ў газету і нажываў сабе ворагаў. У газеце была надрукавана карыкатура: селькор выставіў вакол пасты, а сам сеў пісаць заметку ў «Звезду». Гэта малюнак з натуры ў першыя гады савецкай улады.

У Беларусі ў гэты час пачалася падрыхтоўка да з'езда рабселькораў рэспублікі. Усе газеты БССР правялі нарады сваіх карэспандэнтаў, у большасці раёнаў адбыліся з'езды актывістаў друку. Фактычна ўсюды абмяркоўваліся два асноўныя пытанні: арганізацыйнае ўмацаванне рабселькораўскага руху і яго ўдзел у сацыялістычным будаўніцтве. У газетах друкавалася шмат матэрыялаў аб падрыхтоўцы да з'езда, аб дапамозе актывістаў друку ў вырашэнні рэвалюцыйных пытанняў і іх удзеле ў грамадскім жыцці сваіх калектываў.

21 верасня 1924 г. адкрыўся Першы з'езд рабселькораў. На парадку дня стаялі для абмеркавання наступныя праблемы: міжнароднае і ўнутранае становішча краіны, развіццё беларускага друку, чарговыя задачы рабселькораў, распаўсюджанне газет і часопісаў і інш.

У рэзалюцыі з'езда былі сфармуляваны асноўныя задачы рабселькораў: аказваць усямерную дапамогу ў будаўніцтве сацыялізму, аналізаваць работу прадпрыемстваў для павышэння прадукцыйнасці працы, канцэнтраваць сваю ўвагу на недахопах у дзеяннях калектыву і ўстановы, асвятляць пытанні развіцця культуры рабочых і сялян, расказваць чытачам аб перадавым вопыце працы, аб усім цікавым у савецкім жыцці.

На з'ездзе рабселькораўскі рух атрымаў сваё канчатковае арганізацыйнае афармленне. Цэнтрам былі рэдакцыі газет і часопісаў, палітычнае кіраўніцтва ажыццяўлялі партыйныя органы, а сфера дзейнасці рабселькораў пашырылася на ўсю сацыялістычную рэчаіснасць. У гэтай схеме якраз і спалучаліся змест дзейнасці, задачы і грамадская мэтанакіраванасць рабселькораўскага руху.

Атрымалася так, што рабселькоры дзейнічалі ва ўсіх сацыяльных групах грамадства. Хаця слова «рабселькоры» складаецца толькі з дзвюх частак рабочыя і сельскія карэспандэнты, – шэрагі актывістаў друку былі значна шырэйшыя. Былі таксама ваенкоры, студкоры, юнкоры, пікоры (піянерскія карэспандэнты).

Супрацоўнічалі з газетамі прадстаўнікі інтэлігенцыі. Аднак галоўнай састаўляючай былі рабселькоры, і іх дзейнасць накіроўвалася на інтэнсіфікацыю прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Пасля з'езда рабселькораў Беларусі была зацверджана канкрэтная праграма іх дзеянняў: распаўсюджанне інфармацыі пра будаўніцтва фабрык і заводаў, павышэнне прадукцыйнасці прады і зніжэнне сабекошту прадукцыі, рацыяналізацыю вытворчасці, эканомію і беражлівасць, будаўніцтва новай вёскі. Такія задачы хвалявалі ўсіх людзей, асабліва моладзь, якая якраз і выказвала адносіны да рэчаіснасці ў сваіх карэспандэнцыях. Гэты погляд маладых журналістаў часта быў рэзкім, крытычным, выкрывальным, іншы раз павярхоўным. Але агульная карціна мясцовага жыцця ў творчасці грамадскіх карэспандэнтаў была рэальнай.

Адносіны рабселькораў з антысавецкімі элементамі прадаўжалі заставацца напружанымі, а ў іншых месцах рэспублікі нават жорсткімі. Усе рабселькоры былі ўзрушаны, калі ў 1925 г. загінуў селькор Пётр Баранкевіч. Газеты рэспублікі не толькі падрабязна прааналізавалі гэта здарэнне, заклікаючы органы ўлады на месцах да абароны карэспандэнтаў, але і звярнулі ўвагу на неабходную карэкціроўку форм і метадаў іх працы. Газета «Магілёўскі селянін» надрукавала вялікі матэрыял «Халастоўская справа» аб гэтым выпадку і звярталася да селькораў з прапановай больш паведамляць аб станоўчых фактах з жыцця вёскі, пісаць аб добрых, працавітых людзях.

У рабоце рабселькораў неабходны быў пераход ад негатыўных фактаў да станоўчых з'яў жыцця. У гэтым была асноўная сутнасць грамадскага руху. Рэдакцыі віталі такія паведамленні: «Яшчэ ў 1923 г. былі створаны сельскагаспадарчыя дружыны пры камсамольскіх ячэйках для дапамогі ўдовам, сем'ям чарвонаармейцаў, беднякам і г.д. Ужо ў 1924 г. іх было 24. Яны рамантуюць дарогі і масты, абмалочваюць хлеб і дапамагаюць у сяўбе і г.д. Ставілася задача пашыраць гэту працу і запрашаць туды больш бядняцкай моладзі», – пісаў селькор з Клімавіч.

Лепшы прыклад арганізацыі рабселькораў быў і ў рэдакцыях рэсдубліканскіх газет «Звезда», «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска», «Чырвоная змена» і іншых, якія вельмі ўважліва адносіліся да масавай работы. Рэдакцыі не толькі вучылі сваіх карэспандэнтаў актыўнай грамадскай рабоце, яны імкнуліся папаўняць іх рады новымі членамі, каб інфармацыя ў рэдакцыі паступала з усіх сфер грамадства.

Рабселькоры пільна назіралі, як на месцах выконваюцца планы сацыялістычнага будаўніцтва. Зразумела, каб аб нечым пісаць у газету, ім неабходна было самім вучыцца, аналізаваць партыйныя дакументы і пастановы ўрада. Гэта павышала іх адукацыйны і палітычны ўзровень, дапамагала болыд глыбока асэнсоўваць праблемы жыцця, працы, культурнага адпачынку людзей, разумець, што адбываецца на вытворчасці, у саўгасе, у працоўным калектыве.

Праца была важная, і яна прынесла грамадству шмат карысці. Напрыклад, у 1924 г. у «Звезде» і іншых газетах вялася кампанія за павышэнне прадукцыйнасці працы. У спецыяльных раздзелах пад характэрнымі рубрыкамі друкаваліся паведамленні карэспандэнтаў аб арганізацыі вытворчасці на заводах і фабрыках. Аказалася, што калектывісцкія метады прыжываліся вельмі марудна, на многіх прадпрыемствах адсутнічала стымулюючая сістэма заахвочвання, панавала антысанітарыя. Абсталяванне і станкі патрабавалі рамонту, замены на новыя. Даходзілі да рэдакцый звесткі аб тым, што на заводах і фабрыках не хапала спецыялістаў, у той час калі ў рэспубліцы беспрацоўе. Кіраўніцтва многіх з іх не бачыла і не шукала выхаду на новы ўзровень развіцця сваіх прадпрыемстваў.

У газетах па выступленнях і пісьмах з вытворчасці паступова складвалася карціна фарміравання сацыялістычных адносін да працы. Кожны рабочы і селянін быў зацікаўлены ў павелічэнні выпуску прадукцыі, эканоміі сыравіны і матэрыялаў. Адзначым, піто прапаганда сацыялістычных метадаў працы ў спалучэнні з вытворчай дысцыплінай, часта пры падтрымцы і дапамозе праваахоўных органаў, давала значны вынік ва ўмацаванні прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Безгаспадарчасць, марнатраўства, неэканомнае расходаванне дзяржаўных сродкаў, бюракратызм, валакіта – таксама былі «гарачай» тэмай рабселькораў. Гэта ўносіла элемент маральнай адказнасці ў адносіны людзей.

З другога боку, «крытычны» настрой рабселькораў эвалюцыяніраваў ад выкрыцця аднаго чалавека да аналізу з'явы або факта. I гэта мела большы грамадскі рэзананс. Яшчэ раз адзначым, што пасля 1925 г. рабселькоры сталі арганізаванай сілай, іх абараняла дзяржава і апанентам можна было весці з імі палеміку толькі праз газету.

На прадпрыемствах, ва ўстановах, у калгасах ствараліся рабселькораўскія пасты, групы, звенні, якія фактычна былі грамадскім кантрольным органам на канкрэтным участку. Нездарма ў 1925 г. ЦК РКП(б) рэкамендаваў партыйным структурам устанавіць арганізацыйныя сувязі з рабселькораўскімі арганізацыямі.

Такі надзвычай сур'ёзны падыход да газетнага актыву яшчэ вышэй узняў яго грамадскую каштоўнасць. Злоўжыванні, бюракратызм, крадзёж, антыграмадскія ўчынкі рабселькоры бачылі на свае вочы, рабілі аб гэтым публікацыі. Часта гэтыя матэрыялы разглядалі спецыяльныя органы.

Рабселькораўскі рух набываў грамадскую сілу, і 8 лютага 1925 г. у Мінску быў праведзены Першы з'езд селькораў Беларусі. Гэта было неабходна не толькі таму, што селькоры складалі асноўную частку рабселькораўскага руху, а яшчэ і таму, іпто ў вёсцы пачаліся радыкальныя сацыяльна-эканамічныя і культурныя перамены, абвастрыліся супярэчнасці, працягвалася барацьба з кулакамі. Усё гэта патрабавала ўмацавання савецкай улады, у чым аказвалі значную дапамогу селькоры. Старшыня ўрада Беларусі А.Чарвякоў так сказаў пры адкрыцці з'езда: «Першымі ластаўкамі беларускай вёскі з'яўляюцца селькоры. Селькор – прадстаўнік сялянства. Аб'яднаць масы вакол партыі, весці іх наперад павінен лепшы селянін-селькор. Друкаванае слова ў руках селькора – моцная зброя барацьбы – гэта магутны арганізатар мас. Селькор павінен памятаць, што ён з'яўляецца селькорам камуністычнай працы, сваім пяром ён павінен служыць справе пралетарскай дыктатуры».

Сапраўды, селькор на вёсцы быў прыкметнай палітычнай асобай. Ён нібыта стаяў паміж мясцовай уладай і тым органам друку, з якім супрацоўнічаў. У нейкім сэнсе ён быў асобай недатыкальнай. Нядзіўна, што да яго цягнуліся людзі, пакрыўджаныя ішлі са сваімі скаргамі і просьбамі, калі не маглі знайсці паразумення з уладнымі структурамі.

У перыяд падрыхтоўкі да Першага з'езда рабселькораў узнікла неабходнасць ідэалагічнага і метадычнага забеспячэння руху, разгортвання прафесійнай вучобы карэспандэнтаў. З гэтай мэтай у 1925 г. выходзіў часопіс «Спутннк селькора» – штомесячны дадатак да газеты «Звезда». У першую чаргу часопіс адлюстроўваў партыйныя патрабаванні да рабселькораў і іх важнейшыя задачы.

У пятым нумары, напрыклад, перадавы артыкул быў названы «XIV партканферэнцыя і рабселькораўскі рух», дзе гаварылася, што актывісты друку – гэта моцная сувязь паміж партыяй і насельніцтвам, дапамога ў вырашэнні самых складаных палітычных і эканамічных задач. I тут жа выказваліся меркаванні, як паводзіць сябе селькору пры вырашэнні праблем сельскагаспадарчага падатку. «Першая задача селькора – берагчы закон сельскага падатку ад парушэнняў, скажэнняў, наглядаць за тым, каб падатковая практыка супадала з падатковай палітыкай, каб старшыня сельскага Савета Іваноў не адмяняў таго, што падпісаў старшыня ЦВК А.Чарвякоў».

З артыкулам «Аб чарговых задачах зямельнай палітыкі» выступіў нарком земляробства Дз.Прышчэпаў, які тлумачыў селькорам праблемы надзялення зямлёй бяднейшых сялян і папярэджваў аб тым, што гэту дзяржаўную справу нельга ператварыць у хуткатэрміновую кампанію.

Аднак асноўнае месца ў часопісе займалі метадычныя матэрыялы для дапамогі селькорам. Рэдакцыя тлумачыла сутнасць НЭПа, аб чым пісаць селькору, як арганізаваць сваю дзейнасць. К.Чорны, які тады працаваў у рэдакцыі «Беларускай вёскі», аналізаваў у часопісе пісьмы селькораў і даваў парады, як лепш рыхтаваць матэрыялы для насценных газет, пашыраючы ўжыванне беларускай мовы.

«Спутник селькора» дапамог многім пачаткоўцам знайсці свой шлях у журналістыку, адчуць адносіны дзяржавы да іх працы. У часопісе з'явіўся нават юрыдычны аддзел, што стала важнай падзеяй як для журналістаў, так і для чытачоў.

I ўсё ж галоўнае ў падтрымцы партыяй селькораўскага руху было тое, што быў распрацаваны курс «Тварам да вёскі!». Шматлікую масу сялянства ў аграрнай краіне, якой з'яўлялася ў той час Беларусь, неабходна было ўключыць у сістэму пабудовы сацыялізму. Ад дробных, аднаасобных гаспадарак патрэбна было перайсці да калектыўных форм працы на зямлі. Наколькі гэта была складаная задача ў непісьменнай, беднай, разбуранай шматлікімі войнамі краіне, вядома з гісторыі. I вось частка гэтага цяжару, вялікая доля складанай працы па пабудове новай вёскі ўскладвалася на селькораў – вытворчую сілу ў сяле і творчую ў газеце.

Селькоры дапамагалі вырашаць асноўныя праблемы дзяржаўнай палітыкі: павышэння ўраджайнасці праз кааперацыю сельскай гаспадаркі, набыцця тэхнікі, падтрымкі збяднелых гаспадарак, укаранення новага быту, што азначала зацікаўленасць агульнымі справамі сяла; правядзення сходаў, гутарак; арганізацыі хат-чытальняў; выпіскі, распаўсюджання і абмеркавання матэрыялаў газет, правядзення спецыяльных мерапрыемстваў дзеля прапаганды савецкай рэчаіснасці. У гэтым напрамку селькоры паспрыялі арганізацыі адукацыі ў вёсцы. Справа гэта была вельмі складаная. He хапала школ, настаўнікаў, падручнікаў і вучэбных прылад. Распаўсюджаным было меркаванне, што дзецям сяла і не абавязкова вучыцца. У іх ёсць занятак. He паспеюць яны падрасці, а ўжо для іх шмат работы ў гаспадарцы. Патрэбна пасвіць жывёлу, наглядаць за малымі дзеткамі, дапамагаць дарослым. Больш-менш свабоднымі былі дзеці зімой, калі і меркавалі вяскоўцы іх вучыць.

Селькоры выступілі аднадушна ў падтрымку ідэі ліквідацыі непісьменнасці. Маладыя людзі, хто заслужыў ганаровае званне селькора, самі хацелі вучыцца і разумелі каштоўнасць адукацыі, а таму вельмі пільна сачылі і дапамагалі ў арганізацыі сельскай школьнай справы.

У 20-я гг. барацьба з непісьменнасцю была адной з важнейшых тэм грамадскага асэнсавання і часткай плана сацыялістычнага будаўніцтва. Крыху пазней у СССР быў узняты лозунг: «Кадры вырашаюць усё!». Яго змест заключаўся ва ўвядзенні ўсеагульнай адукацыі працоўных. Вось якое заданне «Малады камуніст» даваў сваім карэспандэнтам. З пераходам на зімовую працу неабходна ўзяць на ўлік усю непісьменную моладзь і размеркаваць яе па лікпунктам (пункт ліквідацыі непісьменнасці), кантраляваць наведванне, арганізоўваць палітагляды.

Разам з гэтым неабходна выявіць дзяцей, якім належыць вучыцца, але яны не ходзяць у школу, і на сялянскіх сходах вырашыць гэта пытанне станоўча. Дзеці павінны вучыцца.

Выхаваўчая праца друку была ўспрынята большасцю насельніцтва прыхільна. Старэйшае пакаленне жадала сваім дзецям лепшай долі, шчасця, заможнасці, а таму вітала адукацыю.

Сельскія карэспандэнты тлумачылі гэтыя ісціны сваім аднавяскоўцам, дапамагалі ў будаўніцтве школ, адкрыцці класаў, уладкаванні настаўнікаў, самі працавалі педагогамі. Сельская школа расла, шырылася, ахоплівала ўсё большую масу дзяцей і галоўнае – вяртала сабе высокі грамадскі аўтарытэт. Праз школьную і вышэйшую адукацыю савецкая ўлада ўмацоўвала свае пазіцыі ў вёсцы.

Беларускі друк даваў «зялёную вуліцу» матэрыялам селькораў пра школьныя справы. Паступова выпрацоўвалася ў свядомасці людзей неабходнасць абавязковай вучобы. Тэма школы, адукацыі станавілася «вечнай». А раз так, то і савецкая ўлада, і насельніцтва згодна працавалі над будаўніцтвам вясковай школы. Селькоры паведамлялі, што ў вёсцы не хапае кваліфікаваных спецыялістаў. Органы адукацыі рэагавалі канкрэтнымі справамі і прысылалі настаўнікаў, адкрывалі новыя спецыяльнасці і пашыралі прыём у настаўніцкія інстытуты. Прыстасаваныя пад школы часовыя памяшканні не маглі прыняць вялікай колькасці вучняў, тады актывісты друку звярталіся да ўлады, грамадскасці па дапамогу ў будаўніцтве школ.

На газетных старонках захоўваюцца цікавыя гісторыі такой працы. Часта было так, што школьныя будынкі ўзводзіліся на грамадскіх пачатках. Селькоры сцвярджалі: школа належыць усім і кожнаму, а пагэтаму ўсе грамадзяне павінны былі прыняць удзел у яе ўдасканаленні.

Рабселькораўскі рух яшчэ больш пашырыўся пасля пастановы ЦК РКП(б) ад 27 жніўня 1926 г. «Чарговыя задачы партыі ў галіне рабселькораўскага руху». Зместам яе была ідэя аб узмацненні партыйнага кіраўніцтва грамадскімі карэспандэнтамі. Масавы рух акрамя пазітыўнай ролі меў і негатыўныя рысы. У яго шэрагах аказвалася многа нэпманаў, кулакоў, маладых людзей, якія не разумелі сутнасці сацыялістычнай рэчаіснасці, а іншы раз свядома не жадалі арганізоўваць, вучыць і ідэалагічна выхоўваць новае пакаленне. З пастановы вынікала, што рабселькоры заклапочаны паляпшэннем вытворчасці.

Пачынаўся самы цікавы перыяд у дзейнасці гэтага грамадскага руху. Перыядычны друк Беларусі знаходзіўся на этапе стабілізацыі. У рэспубліцы дзейнічала разгорнутая сетка газет і часопісаў, выдавалася вялікая колькасць бюлетэней, кніг і брашур, распачынала работу беларускае радыё. Інфармацыйная плынь распаўсюджвалася на ўсе слаі насельніцтва.

Такое становішча супадала з палітыкай партыі, якая скіравала намаганні на рэзкі ўздым эканомікі, вітала жаданне людзей атрымаць вынікі ад інтэнсіўнага развіцця народнай гаспадаркі. Такім чынам, для актыўнай працы рабселькораў складваліся спрыяльныя ўмовы. У гэты час (1928 г.) адбылася іх далейшая прафесійная эвалюцыя. На прадпрыемствах узніклі спецыяльныя брыгады рабкораў-ударнікаў. З'ява гэта цікавая. У адным калектыве аб'ядноўваліся прыхільнікі супрацоўніцтва з перыядычнымі выданнямі.

Агульнае прафесійна-палітычнае кіраванне рабселькораўскім рухам здзяйсняў часопіс «Бальшавік Беларусі», які выходзіў з 1927 г. Дзейнасць карэспандэнтаў характарызавалася як частка партыйнай работы сярод насельніцтва, а самі рабселькоры – як носьбіты лепшых рыс характару савецкага чалавека, перадавая частка савецкай моладзі. У часопісе былі аддзелы і рубрыкі, дзе абменьваліся вопытам работы рабселькоры, рэдактары, партыйныя работнікі, пісьменнікі. Гэта праца была карыснай, мэтанакіраванай і пастаяннай.

Рабочыя-рабселькоры асвойвалі розныя перадавыя метады, паказвалі высокія вынікі вытворчасці прадукцыі, эканомілі сыравіну і матэрыялы, расказвалі аб сваёй рабоце на старонках газет. Зразумела, што гэта была лепшая школа перадавога вопыту. Даследчыкі ўказваюць, што ў Беларусі такіх брыгад было больш васьмі тысяч.

Гісторыя працы такіх брыгад, як ужо адзначалася, вельмі цікавая, пазнавальная. Газета «Піянер Беларусі» арганізавала літбрыгаду, якая пабывала ў пісьменнікаў і пажадала ім плёну ў стварэнні цікавых дзіцячых твораў. М.Чарот адказваў: «Я абвяшчаю сябе мабілізаваным з 1 мая па 1 жніўня для напісання мастацкага твора з жыцця піянерыі. Заклікаю беларускіх пралетарскіх савецкіх пісьменнікаў таксама мабілізавацца на гэты дужа важны і адказны фронт». Потым выступіў П.Галавач: «Я над гэтым пытаннем ужо думаў. Сабраў матэрыял. Успамяну што-небудзь з свайго дзяцінства. Даю абяцанне напісаць дзіцячую кніжку».

Стварэнне ўдарных рабкораўскіх брыгад завяршыла лагічную лінію грамадскага ўдзелу актывістаў друку ў сацыялістычным будаўніцтве. Ад нагляду за тым, іпто адбываецца ў жыцці, крытыкі недахопаў рабселькоры перайшлі да высокаэфектыўнай дзейнасці на вытворчасці. Адбывалася арганічнае спалучэнне асабістых інтарэсаў чалавека, вытворчасці і газеты як формы адлюстравання рэчаіснасці.

Такая з'ява, як рабкораўскія брыгады, характарызавала новую якасць жыцця ў савецкай краіне, фарміраванне стваральнай псіхалогіі чалавека: ён ведаў, што рабіць, як рабіць і дзеля чаго. У свядомасці кожнага беларуса нараджалася ідэя магчымасці шчаслівага і заможнага жыцця. Перыядычны друк шырока асвятляў гэту тэматыку і абмяркоўваў усенародна.

Аднак у дзейнасці рабселькораў было шмат паказнога і заарганізаванага. Іншы раз рэкорды ставіліся дзеля рэкордаў і шуму вакол іх. Але галоўнае было ў практычных поспехах. Новае пакаленне журналістаў складала праслойку, якая свядома працавала па-новаму і па-ўдарнаму. Рабкоры-ўдарнікі ўваходзілі ў катэгорыю лепшай часткі савецкіх працаўнікоў, на плячах якіх ляжалі несумненныя дасягненні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы даваеннай пары.

He менш інтэнсіўнай была праца селькораў, асабліва пасля аб'яўлення калектывізацыі. Вядома, што стварэнне калгасаў выклікала ў сялянства неадназначную рэакцыю. Вёска падзялілася на беднякоў, сераднякоў і кулакоў. Успыхнулі канфлікты з прадстаўнікамі мясцовай улады. «Перагібы ў калектывізацыі» выклікалі не толькі пратэст, але і масавы выхад людзей з калгасаў. У выкананні гэтай складанай справы актыўна ўдзельнічалі селькоры. Газеты ставілі перад актывістамі канкрэтныя задачы.

Вось «Памятка селькорам» рэдакцыі «Чырвонай змены». «У бліжэйшы час мы чакаем ад вас матэрыялаў па наступных пытаннях: падрыхтоўка для справаздач праўленняў калгасаў, як прайшоў месяц вывазкі лесу, як ідзе падрыхтоўка да вясновай сяўбы, як даведзены да ўсіх пасяўныя планы, як заключаюцца дагаворы паміж МТС і калгасамі, як ідзе ход хлебанарыхтовак, падрыхтоўка да раённых з'ездаў Саветаў».

Акрамя глабальнай агітацыі за калгасы, прапаганды новай арганізацыі вясковага жыцця і жорсткай барацьбы з кулакамі і рэлігіяй селькоры стваралі ў сваіх матэрыялах рэальную карціну калгаснага жыцця. Яны імкнуліся паказаць у першую чаргу ўсё лепшае, што дае калгасніку магчымасць жыць і працаваць, арганізоўваць свой уласны быт і адпачынак, імкнуцца да навукі і засвойваць законы савецкай дзяржавы.

Такая інфармацыя разыходзілася па Беларусі, і нават у складаных палітычных абставінах чытачы верылі, што калгасны лад дапаможа іх жыццеўладкаванню, зберажэ надзею на будучае для сялян і для іх дзяцей. Яшчэ раз заўважым, што паведамленні селькораў аб умацаванні калгаснага ладу, аб паспяховым гаспадаранні калгаснікаў засцераглі многіх сялян ад паспешлівых рашэнняў і ад канфліктаў з уладай. Селькораўская дзейнасць ахоплівала ўсё жыццё беларускай вёскі.

Вынікам шырока разгорнутай працы стаў Другі Усебеларускі з'езд рабселькораў 10 ліпеня 1931 г.

Да з'езда была праведзена значная падрыхтоўчая работа. У раёнах прайшлі нарады рабселькораў. Былі перагледжаны рабочыя планы ўдарных брыгад. Рэдакцыі газет вылучалі новыя атрады актывістаў для працы на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы. Рэдакцыя «Чырвонай змены» абавязалася: «Да 1 жніўня падрыхтаваць аднаго рэдактара раённай газеты. У перыяд месячніка друку завербаваць 500 новых юнкораў-ударнікаў і стварыць 150 ударных брыгад. Да 1 чэрвеня сумесна з ЦК ЛКСМБ закончыць вылучэнне 50 камсамольцаў-актывістаў для работы ў раённых газетах». Рэдакцыя камсамольскай газеты заклікала «Калгаснік Беларусі», «Дэр Юнгер арбетэр» і ўсе раённыя газеты браць з яе прыклад.

План дзейнасці прапанаваў ЦК КП(б)Б. У спецыяльнай пастанове было прадугледжана неадкладна стварыць у кожнай рэдакцыі аддзел ударных брыгад друку, мясцовай сеткі рабселькораў для штодзённага кіраўніцтва імі і выхаваўчай работы. Неабходна было перабудаваць масавую работу рэдакцый, ператварыўшы брыгады друку ў вядучае звяно рабселькораўскага руху як правадніка генеральнай лініі партыі. Такія абавязкі ўскладваліся на рабселькораў.

Напярэдадні II Усебеларускага з'езда рабселькораў 15 мая 1931 г. адбыўся першы рэспубліканскі злёт юнкораў, «з'езд ударнікаў пяра трэцяга пакалення», як пісалі тады газеты. У Мінск прыехалі 90 дэлегатаў-юнкораў. Яны прадстаўлялі ад «Чырвонай змены» каля 3 тыс. юнкораў і 70 ударных брыгад, ад «Піянера Беларусі» каля 1 тыс. юнкораў і 64 школьныя брыгады, ад «Юнгер ленінец» – 800 юнкораў і 30 школьных брыгад.

У рэзалюцыі злёту было запісана: «Юнкор перастае быць фатографам-інфарматарам і становіцца сапраўдным арганізатарам і актыўным памочнікам партыі ў барацьбе за генеральную лінію...» Такім чынам, на юнкораў ускладваліся агульныя задачы будаўніцтва сацыялізму.

Кіраўніцтва рэспублікі падкрэслівала масавасць, вытворчую і культурную каштоўнасць рабселькораўскага руху. Быў сфармуляваны цікавы і змястоўны лозунг яго далейшай дзейнасці: «Кожны ўдарнік – рабселькор, кожны рабселькор – ударнік!». Моц развіцця актывістаў перыядычнага друку адзначаў Другі Усебеларускі з'езд рабселькораў. На ім прысутнічала 608 дэлегатаў ад 40 тыс. рабселькораў Беларусі. З аднаго боку, такі прадстаўнічы з'езд паказваў, наколькі аўтарытэтнай з'яўляецца рабселькораўская арганізацыя, а з другога – якую ўвагу і пашану выказвае ўлада да дзейнасці грамадскіх карэспандэнтаў. Рабселькоры сталі неад'емнай часткай вытворчасці, сацыялістычнага будаўніцтва і савецкага ладу жыцця.

Патрэбна падкрэсліць яшчэ адну станоўчую рысу рабселькораўскага руху. Ён выхаваў сапраўдных карэспандэнтаў, якія затым сталі вядомымі журналістамі і пісьменнікамі. Пра гэта шмат напісана ў літаратуразнаўчых і гістарычных працах.

У час падрыхтоўкі з'езда рабселькораў рэдакцыям рэспубліканскіх газет было даручана правесці вытворчыя секцыі. Секцыя тарфяной прамысловасці, напрыклад, была замацавана за «Чырвонай зменай». Рэдакцыяй былі распрацаваны і папярэдне надрукаваны тэзісы для вывучэння і абмеркавання на з'ездзе. У іх былі выкладзены асноўныя задачы рабкораў-тарфянікаў: неабходна, каб вытворчая праграма Белторфа, усіх прадпрыемстваў, нават асобных агрэгатаў былі свядома даведзены да кожнага рабочага.

У газеце змяшчаліся аператыўныя зводкі штодзённай здабычы торфу, называліся лепшыя рабочыя і адстаючыя. Рабкорам было прапанавана вывучаць вытворчыя магчымасці кожнага прадпрыемства, брыгады і на гэтай аснове вызначаць суетрэчныя планы для павелічэння здабычы торфу; разведаць новыя плошчы тарфянікаў, колькасць назапашання прадукцыі і перавозкі яе да спажыўцоў і падрабязна абмяркоўваць усё гэта разам з рабочымі. «Чырвоная змена» пісала, што рабкорам патрэбна арганізоўваць на прадпрыемствах планавааператыўныя групы пад кіраўніцтвам тэхнічнага персаналу завода для інтэнсіфікацыі вытворчасці і што асаблівай увагі рабкораў заслугоўвае тэхнічнае абсталяванне вытворчасці, правільнае выкарыстанне яе і расстаноўка рабочай сілы, а для своечасовай пастаўкі тэхнікі неабходна праводзіць сумесныя рабкораўскія нарады з металістамі і г.д.

Такі прафесійны падыход журналістаў да арганізацыі энергетычнай галіны паспрыяў яе паспяховаму развіццю. Але гэтым рэдакцыя «Чырвонай змены» не абмежавалася. На торфапрадпрыемствы накіраваліся выязныя брыгады, якія выпускалі сценгазеты: «Чырвоная змена на торфазаводзе». Напрыклад, выязная брыгада «Чырвонай змены» на торфазаводзе «Чырвоны сцяг» у Смалявіцкім раёне прааналізавала недахопы ў арганізацыі вытворчасці і дапамагла знайсці шляхі іх выпраўлення. Такая канкрэтная праца вялася кожнай газетай рэспублікі.

Грамадска-палітычная функцыя рабселькораўскага руху злівалася з паспяховым вырашэннем сацыяльна-эканамічных задач рэспублікі.

З'езд рабселькораў стаў значнай грамадскай падзеяй і паўплываў на далейшае развіццё масавай работы рэдакцый. Была пастаўлена задача пастаянна пашыраць шэрагі рабселькораў, весці адбор найбольш палітычна вытрыманых і адукаваных маладых людзей, якія былі прыкладам для падрастаючага пакалення і галоўнае – былі прафесіяналамі сваёй справы, уваходзілі ў кагорту рабселькораў-ударнікаў. Грамадскія карэспандэнты былі прагрэсіўнай палітычнай сілай.

Наколькі піырока разгарнуўся грамадскі рух, можа сведчыць той факт, іпто ў 1932 г. на Мінскай абутковай фабрыцы выхо дзіла 20 штодзённых насценных газет, вакол якіх групавалася больш за 600 рабкораў. Такіх прыкладаў было многа. Усе вытворчыя, палітычныя, культурныя праблемы ў рэспубліцы вырашаліся таксама праз рабселькораўскі рух. Рабселькоры былі прапагандыстамі сацыялістычнага будаўніцтва і непасрэднымі яго здзяйсняльнікамі.

Для кіравання масавым грамадскім рухам у 1931 г. была створана газета «Рабселькор» – орган аддзела культуры ЦК КП(б)Б, выданне «Звязды». Гэта была газета рабселькораў, ваенкораў і юнкораў БССР і выходзіла пяць разоў на тыдзень вялікім фарматам на чатырох палосах. «Задача кожнага рабселькора, – пісала газета, – быць у першых радах ударнікаў другой пяцігодкі, яшчэ глыбей уваходзіць ва ўсе важнейіпыя пытанні сацыялістычнага будаўніцтва, быць пад кіраўніцтвам партыйнай арганізацыі сапраўднымі арганізатарамі мас, выканаўцамі вытворчых планаў, разгорнутага наступлення на класавых ворагаў». Гэта фактычна была і праграма газеты. На яе старонках рабселькораўскі рух асвятляўся глыбока і падрабязна.

Зразумела, што ў першую чаргу рэдакцыя «Рабселькора» агітавала за выкананне планаў другой пяцігодкі. Расказвала чытачам, што БССР стала краінай усеагульнай пісьменнасці, у кожным раёне выходзіць газета, а пагэтаму рабселькорам неабходна шырока асвятляць працу рабочых і сялян. Аднак яшчэ больш месца адводзілася ў газеце вучобе рабселькораў, якасці іх матэрыялаў і асабістым адносінам з людзьмі і калектывамі на вытворчасці: як праводзіць агітацыйнапрапагандысцкія кампаніі, нарады і злёты грамадскіх карэспандэнтаў на прадпрыемствах, у. раёнах і рэдакцыях газет.

У сакавіку 1933 г. «Рабселькор» паведамляў, што газета «Віцебскі пралетарый» да раённага злёту селькораў-ударнікаў наладзіла выпуск спецыяльнага бюлетэня аб правядзенні веснавой сяўбы. З трэцяга да сёмага сакавіка па ўсіх сельсаветах праводзяцца нарады рабселькораў, а таксама гутаркі з калгаснікамі.

Шырока была прадстаўлена ў газеце саюзная і міжнародная інфармацыя. 20 лютага 1933 г. «Рабселькор» надрукаваў старонку выдання французскіх камуністаў «Юманітэ», падрыхтаваную рабселькорамі з Францыі.

Рабселькораўская газета расказвала аб жыцці і працы грамадскіх карэспандэнтаў, друкавала іх матэрыялы, адзначала найбольш вопытных, крытыкавала тых, хто трапіў пад кулацкі ўплыў. «Пазбавім рабселькораўскія рады ад кулацкіх агентаў», такія матэрыялы можна было сустрэць у «Рабселькоры». Газета добра афармлялася, змяшчала шмат фотаздымкаў, што таксама было формай вучобы рабселькораў і, несумненна, аказала значны ўплыў на далейшае развіццё грамадскага руху. У 1933 г. у БССР вакол рэспубліканскіх выданняў аб'ядналася каля 200 тыс. рабселькораў.

Да сярэдзіны 30-х гг. рабселькораўскі рух набыў масавасць і адначасова арганізаванасць. Нарады ў рэдакцыях праводзіліся рэгулярна, штогод адбываліся раённыя злёты. Акрамя таго, рэспубліканскія выданні праводзілі галіновыя нарады рэдактараў і рабселькораў. Газета «Рабочий» у 1933 г. правяла рэспубліканскую нараду рэдактараў рэспубліканскіх газет, а з 25 мая да 10 чэрвеня прайшлі раённыя нарады рабселькораў.

Пазней высветлілася пытанне аб эфектыўнасці рабселькораўскай дзейнасці, рэагаванні мясцовай улады на газетныя выступленні рабселькораў. Рабоце з пісьмамі працоўных у рэдакцыях удзялялася вялікая ўвага. Было прынята некалькі пастаноў саюзных і рэспубліканскіх партыйных органаў па гэтым пытанні, прааналізавана работа рэдкалегій рэспубліканскіх, абласных і некаторых раённых газет. «Пісьмо з народа» прадстаўлялася важным фактарам сувязі партыі, савецкан улады, партыннасавецкага друку з насельніцтвам. Такая пастаноўка пытання аб значнасці абмену думкамі з рабселькорамі садзейнічала выпрацоўцы калектыўнай свядомасці і яшчэ больш умацоўвала пазіцыі «голасу народа», ролю якога і выконвалі грамадскія карэспандэнты.

На прадпрыемствах, ва ўстановах былі створаны звенні, пасты, брыгады рабселькораў, якія ў першую чаргу кантралявалі арганізацыю вытворчасці, якасць прадукцыі, эканомію сыравіны і матэрыялаў. Пры гэтым самі журналісты павінны былі праяўляць «актыўную грамадзянскую пазіцыю». Самае галоўнае – быць перадавікамі, ударнікамі, наватарамі, рацыяналізатарамі, стаханаўцамі ў сваіх калектывах. Яшчэ раз падкрэслім, што рабселькораўскі рух быў часткай свядомай працы моладзі па арганізацыі сацыялістычнай вытворчасці і станаўленні савецкага ладу жыцця.

Іншы раз рабселькоры бралі на сябе залішнія функцыі і «папраўлялі» кіраўніцтва фабрык і заводаў, у сваіх допісах, здаралася, павучалі цэлыя калектывы і асобных людзей. Сустракаліся і зусім ганебныя выпадкі, калі рабселькораўскія «сігналы» з'яўляліся падставай для абвінавачання невінаватых людзей. На жаль, і такое было ў гісторыі масавай работы беларускага друку. Але па сваёй сутнасці рабселькораўская справа была дэмакратычная і карысная для грамадства. У працы грамадскіх карэспандэнтаў пераважала стваральнасць, адукацыйнасць, інфармаванасць і імкненне маладых людзей да творчасці.

Такім чынам, рабселькораўскі рух меў таксама моцную выхаваўчую функцыю. Да сярэдзіны 30-х гг. у беларускай журналістыцы быў даволі моцны кадравы састаў. Рэдактары, публіцысты, празаікі і паэты, якія прыйшлі ў журналістыку ў 20-я гг., сталі вопытнымі майстрамі слова і самі вучылі маладых рабселькораў. У бабруйскай газеце «Камуніст» школу рабселькораў вёў М.Лынькоў, таленавіты пісьменнік, які сам пачынаў шлях у літаратуру з селькораўскіх допісаў. Шмат увагі падрыхтоўцы журналістаў удзяляла ўся пісьменніцкая арганізацыя рэспублікі. Народны паэт Беларусі Я.Купала характарызаваў гэта як цягу моладзі да адукацыі, грамадскай працы, творчасці і даволі часта выступаў з віншаваннямі з нагоды юбілеяў газет, злётаў, нарад і з'ездаў грамадскіх карэспандэнтаў.

У сярэдзіне 1934 г. разгарнулася кампанія па падрыхтоўцы да III Рэспубліканскага з'езда рабселькораў. Гэта праца вялася пад лозунгам умацавання сувязей грамадскіх карэспандэнтаў з вытворчасцю і іх удзелу ў грамадскім жыцці. Зноў актывізавалася вучоба рабселькораў, правядзенне вытворчых нарад, абмеркаванне сацыялістычных абавязацельстваў.

Часопіс «Бальшавіцкі друк» змясціў матэрыял аб тым, як у Віцебску была арганізавана праца з рабселькорамі. Пры газеце «Віцебскі пралетарый» тры разы на месяц праводзілася вучоба рэдактараў шматтыражных газет. Вучоба рабкораў была арганізавана непасрэдна на прадпрыемствах: на фабрыцы К.Цэткін вучыліся 32 рабкоры, на фабрыцы Лекерта – 25, фабрыцы Прафінтэрн – 30, заводзе «Чырвоны металіст» – 40, на фабрыцы акуляраў –25, заводзе Камінтэрн – 10. Сумесна з рэдакцыяй «Чырвонай змены» былі арганізаваны курсы юнкораў. Там вучыліся 22 юнкоры. У 1934 г. у вобласці было праведзена 90 селькораўскіх злётаў і дэкадныя курсы рэдактараў насценных газет, перад веснавой сяўбой і ўборкай праходзілі падрыхтоўку па 120 чалавек. Падобная арганізацыйная праца была праведзена ва ўсіх раёнах рэспублікі.

У пачатку студзеня 1935 г. адбыўся Усебеларускі з'езд дзіцячых карэспандэнтаў, прымеркаваны да пяцігадовага юбілею газеты «Піянер Беларусі», якая выходзіла ў той час вялікім тыражом 168 тыс. і трымала сувязь з 1700 дзеткорамі. З'езд віталі розныя грамадскія, партыйныя і камсамольскія арганізацыі, рэдакцыі газет. Прывядзём адно такое прывітанне ад прафсаюзаў рэспублікі. «ЦСПСБ шчыра вітае ўдзельнікаў другога Усебеларускага злёту дзеткораў, прысвечанага пяцігадоваму юбілею дзіцячага камуністычнага друку БССР. Злёт павінен узброіць перадавікоў дзіцячага руху – дзеткораў – лепшымі прыкладамі і вопытам класава-інтэрнацыянальнага выхавання падрастаючага пакалення, мабілізаваць пільнасць дзіцячага друку супраць варожых элементаў, дзе б і пад якім выглядам яны ні хаваліся, падняць яшчэ на больш высокую ступень удзел пралетарскай грамадскасці ў рабоце атрадаў і школ». Як бачна, перад дзіцячымі карэспандэнтамі ставіліся тыя ж задачы, што і перад «дарослымі» рабселькорамі.

Трэці з'езд рабселькораў Беларусі адкрыўся 25 лютага 1935 г. Ён кваліфікаваўся як «З'езд камандзіраў пралетарскай грамадскай думкі», аб чым на першых старонках паведамлялі ўсе беларускія газеты. З'езд быў вельмі прадстаўнічы. З усёй рэспублікі прыехала 447 дэлегатаў: 142 члены КП(б)Б, 29 кандыдатаў, 18 спачуваючых, 145 членаў і кандыдатаў ЛКСМБ, 113 беспартыйных.

Сярод рабселькораў было 70 жанчын, 139 рэдактараў насценных газет, 54 зотаўцы, 70 варашылаўскіх стралкоў. Такі быў склад дэлегатаў з'езда, які прывіталі ўсе газеты, кіраўніцтва рэспублікі, прыйшло многа тэлеграм-рапартаў аб вытворчых поспехах рабселькораў-ударнікаў. «Нашы рабкоры-перадавікі па авалоданню тэхнікай, – пісалі з'езду зотаўцы завода Варашылава, – асабістым прыкладам, сваёй ударнай працай, актыўным удзелам у друку нашы рабкоры з'яўляюцца перадавымі змагарамі за прамфінплан. I тое, што наш завод стаў прадпрыемствам поўнай тэхнічнай граматнасці, у гэтым вялікая заслуга нашага друку, нашых рабкораў». Такіх прывітанняў было многа. Нават прыйшлі тэлеграмы рабкораў са Швецыі, Чэхаславакіі, Францыі.

Рабселькораўскія арганізацыі дасылалі з'езду арыгінальныя падарункі. Перадавыя калгасы Бабруйскага раёна падрыхтавалі абозы з лесам; рабселькоры «Звязды» сабралі сродкі, на якія было створана агітацыйнае звяно самалётаў імя III з'езда рабселькораў і г. д.

Галоўным пытаннем для абмеркавання на з'ездзе было выкананне планаў другой пяцігодкі і роля рабселькораўскага руху ў гэтым працэсе. Пагэтаму аналізаваліся наступныя першачарговыя задачы: у цэнтры рабселькораўскага руху першасная ўвага надавалася вытворчасці; для рэалізацыі гэтай задачы неабходна было падрыхтаваць спецыялістаў-прафесіяналаў і ўсямерна пашыраць шэрагі грамадскіх карэспандэнтаў-ударнікаў. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся эмацыянальна, актыўна. Усе ўдзельнікі былі ўзрушаны забойствам у Талачынскім раёне дэлегата з'езда Д.В.Крывіцкага, якое было канстатавана «як чарговая кулацкая вылазка ворагаў народа», у адказ ім была аб'яўлена бязлітасная барацьба. Матывы далейшай згуртаванасці рабселькораў гучалі ў выступленнях дэлегатаў, кіраўнікоў партыі і ўрада. На з'ездзе выступалі А.Александровіч, I.Харык і народны паэт Беларусі Я.Купала.

У звароце да ўсіх рабселькораў з'езд сфармуляваў задачы па выкананні планаў другой пяцігодкі і вызначыў галоўнае для вырашэння іх грамадскімі карэспандэнтамі: правесці вясеннюю сяўбу на высокім якасным узроўні; «бальшавіцкімі тэмпамі развіваць жывёлагадоўлю»; авалодваць тэхнікай свайго прадпрыемства і паляпшаць якасць прадукцыі; пераўтварыць транспарт у перадавую галіну народнай гаспадаркі.

Трэці з'езд рабселькораў стаў вышэйшай кропкай у развіцці грамадскага руху ў даваенны час. Грамадскія карэспандэнты сканцэнтравалі ўвагу на павышэнні эфектыўнасці эканомікі і наладжванні культурнага жыцця. Разам з тым у рабселькораўскімруху ўсё большае месца займала ваенная праблематыка, пашыралася дзейнасць ваенкораў, на старонках газет павялічвалася колькасць інфармацыі аб Чырвонай Арміі, развіцці ваеннай прамысловасці, умацаванні абароназдольнасці краіны, падрыхтоўцы моладзі да службы ў арміі. Рабселькоры іншы раз раней за чытачоў газет асэнсоўвалі небяспеку новай вайны і рыхтавалі грамадскую думку для супрацьстаяння агрэсіі.

Рабселькораўскі рух – гэта справа асаблівая. Бурна развіваючыся перыядычны друк запатрабаваў вялікай колькасці творчых людзей, узбагачэння газет і часопісаў інфармацыяй аб супярэчлівым, трагічным і цікавым жыцці. Праца дзеля пазнання рэчаіснасці і створаныя ўмовы для рэалізацыі магчымасцей асобы ў грамадскай дзейнасці прыцягнулі ў творчы працэс вялікія сілы. Усе пісьменнікі і журналісты, дзейнасць якіх выпала на 20-30-я гг., прайшлі праз універсітэты рабселькораўскага руху. Тады яшчэ не было акадэмічных творчых школ на Беларусі. Нягледзячы на тое, што ўжо функцыянавалі Беларускі дзяржаўны універсітэт, Камуністычны інстытут журналістыкі, вышэйшая і сярэднетэхнічная адукацыя ў рэспубліцы развіваліся вельмі інтэнсіўна, патрэбен быў час, каб стварыць сапраўды майстэрскія творчыя школы. Кожная рэдакцыя была падобна на адборачны канвеер, дзе адбывалася таінства нараджэння публіцыста, празаіка і паэта. Назваць імёны ўсіх немагчыма. Яны пазначаны ў беларускай гісторыі. Нагадаем А.Александровіча, М.Чарота, К.Чорнага, П.Галавача, П.Труса, М.Лынькова і дзесяткі іншых пісьменнікаў-публіцыстаў, якія пачыналі рабселькорамі, былі рэдактарамі і членамі рэдкалегій перыядычных выданняў, а затым сталі вядомымі беларускімі літаратарамі. Ёсць неабходнасць падкрэсліць, што гэта адна з гістарычных заканамернасцей завяршэння фарміравання светапогляду беларускай нацыі ў 20-40-я гг. Асноўная плынь рабеелькораў і асабліва тыя, хто адчуваў неабходнасць рэалізацыі сваёй творчай асобы, зразумела, пісалі на беларускай мове і ўнеслі свой важкі ўклад у выраіпэнне праблем беларусізацыі, якая ў 20-я гг. была разгорнута з асаблівай інтэнсіўнасцю.

Узбагачаныя тады нацыянальныя традыцыі стваральнасці і патрыятызму па суб'ектыўных прычынах часткова страчаны для сённяшняга дня. Аднак тое, што зроблена «адраджэнцамі першага прызыву», назаўсёды застанецца ў падмурку гісторыі беларускага народа.

Такім чынам, рабселькораўскі рух акумуляваў у сабе творчыя сілы ўсяго грамадства і працаваў дзеля росквіту краіны бескарысна і самааддана.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.