Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Культура. Пад культурай грэкі разумелі як апрацоўку зямлі,ў Еўропе з XVIIIст






Пад культурай грэкі разумелі як апрацоўку зямлі, ў Еўропе з XVIIIст. пад культурай разумеецца: надбіялагічная праграма чалаве-чай дзейнасці, паводзін і адносін. Культураўключае ў сябе: а) зберажэнне жыццёвых і марфльных норм, спосабаў працы. б) стварэ-нне новых духоўных правіл. в) адмаўленне ўсяго таго што ўласціва сённяшняму дню. У самым шырокім падыходзе, культура бывае матэрыяльнай і духоўнай. Матэрыяльная-- прадметы вытворчасці і тэхнікі, прылады і збудаванні, аддзенне, харчаванне. Духоўная-- чалавечыя ўяўленні, якія папярэднічаюць матэрыяльнай вытворчасці; пазнавальная дзейнасць чалавека. Прызнаюцца два тыпы эвалюцыі культуры: 1).саматычная эвалю-цыя -- перадача генетычнай памяці ад баць-коў да дзяцей, што і вызначае структуру арганізма і ягоных паводзін. Яна складае аснову матэрыяльнай культуры. 2)экзасама-тычная эвалюцыя -- перадача інфармацыі ад аднаго індывіда да другого праз падражанне і навучанне. Яна складае аснову духоўнай культуры.Культура заўсёды з'яўляецца нацы-янальнай так як яна узнікае і існуетолькі на нацыянальнай мове. Масавая культура ўзні-кае ў 18-19 ст.ст у краінах Заходняй Еўропы, як вынік павышэння дабрабыту масавага чалавека і якому пачалі прапаноўвацца бана-льныя і лёгкія для ўспрыняцця паводзіны.

Субкультура- узнікае вакол пэўнай прафе-сійнай дзейнасці людзей, духоўнага адзінст-ва, альбо сумеснага выкарыстання імі матэ-рыяльных артэфактаў ці тэрыторый. а). на-цыянальная субкультура - спецыфіка пэў-нага народа, ягонай мовы, гаспадарчага ўкла-да, аддзення, танцаў, спеваў, харчавання.б). канфесійная субкультура ўзнікае на аснове агульнасці рэлігійнай веры. в)прафесійная субкультура звязана з працай і прынале-жнасцю чалавека да пэўнай прафесіі. Конт-ркультур а-- у адрозненні ад субкультуры ахоплівае ўвесь спектр культурнай групы.

Контркультура імкнецца аспрэчваць, каш-тоўнасці цывілізацыі: вытворчасць, тэхна-логіі, урбаністыку, тэхніку, хуткасць, дэмаг-рафію. Яна ахоплівае сэнс і мэту жыцця ча-лавека, робячы націскі на духоўныя патрэ-бы, якія рэпрасаваны цывілізацыяй

 

51.Фенаменалогія

19-20ст парадзіла не толькі філ. марксізма але і мноства розных філ. напрамкаў на заха-дзе якія сталі называцца сучаснай філасо-фіяй. Фенаменалогія адстайвае палажэнні аб тым што ўсе законы якія існуюць у прыро-дазнаўчых навуках заўсёды адкрываюцца і афармляюцца з пазіцыі чыстага розуму і не могуцб быць правераны на практыцы напр. закон сусветнага прыцягвання. У межах фенаменалог. разуменне свядомасці вельмі спецыфічнае. Тут свядомасць прызнаецца то-лькі дзеля таго каб адштурхнуўшыся ад яе разглядаць свядомасць у якасці асобнага пра-дмета-фенаменалагічнага аналіза. Фено-мены- гэта структурныя элементы свядомас-ці але такой свядомасці якая не падпадае пад якія-неб. назіранні і якое немагчыма зафік-саваць. Феномены маюць наступную струк-туру: а) кожны феномен мае моўную абало-чку б) кожны феномен мае эмацыяльную афарбоўку

 

47 Прыродныя асновы грамадскага жыцця. Пасіянарнасць.

Першыя ўзгадкі аб прыродзе прысутнічаюць ўжо ў антычнай філасофіі, пачынаючы ад Піфагора, які ўяўляў зямлю як шарападобнае цела і завяршаючы Арыстоцелем, які разглядаў яе ў адзінству з зоркавым купалам Прырода тут не супрацьпастаўлялася чалаве-ку, а трактавалася як крыніца мудрасці. Сха-ластычная філасофія лічыла Зямлю нерухо-мым цэнтрам свету, чым і закладвала асновы геацэнтрызма. У эпоху Адраджэння Мікалай Капернік стварае геліяцэнтрычную сістэму света. Тэрмін “прырода” ў філасофскіх пады-ходах выкарыстоўваецца ў двух значэннях:

а)у шырокім: прырода – гэта быццё, сусвет у шматлікіх яго формах, а грамадсва прызнае-цца часткай прыроды. б)у вузкім: прырода – частка сусвету, з якой узаемадзейнічае гра-мадства. Біясфера і наасфера. Тэрмін “біяс-фера”-абалонку Зямлі, якая напоўнена жыц-цём, ці была калісці ім напоўнена. Біясфера ніколі не знаходзілася ў статычным стане

Са з’яўленнем чалавека і яго рацыянальна – тэхналагічнай дзейнасці біясфера прымае форму наасферы-гэта сфера розума чалавека; сфера ўзаемадзеяння прыроды і грамадства.

У тэарэтычным плане наасфера – гэта злучэнне навук аб прыродзе з навукамі аб чалавеку; ў практычным плане – гэта сфера ўзаемадзеяння прыроды і грамадства, ці абжытая чалавекам сфера сусвету. Элемен-тамі наасферы з’яўляюцца: а)чалавечы розум ва ўсіх формах праяўлення. б)людзі і іх тэхніка – тэхналагічная дзейнасць. в)куль-турна – эканамічныя комплексы. г)частка жывой і нежывой прыроды, якая служыць аб’ектам умяшальніцтва чалавека. Прыроданасельніцтва. У 18 ст. пачынае афа-рмляцца думка, што рост насельніцтва пару-шае гармонію паміж чалавекам і прыродай.

прырост людзей павялічваецца ў геамет-рычнай прагрэсіі, а прырост сродкаў існава-ння толькі ў арыфметычнай.Пагэтаму дзеля выжывання, чалавецтва павінна кіравацца прынцыпам “нарадзіць новага чалавека толь-кі на замену памерлага”. Ужо ў антычнасці фіксаваліся сувязі паміж космасам і чала-векам, а таксама выяўляліся ўплывы сонца на біялагічныя і сацыяльныя працэсы на зямлі. Асабліва гэта праяўлалася ў канцэпцыі пасіянарнасці. Згодна з ёй ўсё развіццё грамадства вызначаецца наяўнасцю ў ім людзей--пасіянарыяў, якія надзелены звыш-натуральнай энэргіяй і жаданнем у дасягне-нні сваіх мэтаў. Пасіянарыі тонка ўлоўлі-ваюць касмічныя змяненні і робяць іх сэнсам свайго жыцця. Затым яны згуртоўваюць вакол сябе іншых людзей і навязваюць ім свае перакананні, маральныя нормы, ўзоры паводзін. Канчаткова пасіянарнасць так шырока распаўсюджваецца ўнутры старога этнаса, што ён дэградуе і разбураецца, а на ягоных парэштках узнікае новы этнас.

 

45 Тэхнагенная цывілізацыя

Паняцце цывілізацыі ахоплівае шмат якія падыходы, але сярод іх ёсць тры асноўныя:

1)цывілізацыя і культура атаясамліваюцца паміж сабою. Цывілізацыя - гэта " другая” прырода г.зн. усё тое што выпрацаваў чала-век дзеля свайго выжывання ў фізічнай пры-родзе. 2).цывілізацыя і культура маюць гар-манічнае адзінства. Цывілізацыя -- сістэмнае бачанне грамадства з адпаведным развіццём тэхнікі, са спецыфікай ягонай культуры, нацыянальнай мовы, маральных каштоўнас-цей, сацыяльных адносін.а).узорам панаван-ня культуры над цывілізацыей была антыч-ная Грэцыя, якая існавала, як мноствараз-розненных полісаў, і ў якой квітнела філасо-фія, мастацтва, літаратура.б). узорам пана-вання цывілізацыі над культурай з’яўляецца жорстка цэнтралізаваная Рымская імперыя, дзе філасофская праблематыка асэнсоўваец-ца, як тэхнічная, як прававая Цывілізацыя спрыяе абязлічанасці і уніфікаванасці чала-века і грамадства, а культура іх – індывіду-альнасці і непаўторнасці.

Два тыпы цывілізацыйнага развіцця:

1. традыцыяналісцкі тып цывілізацыі Тут, культуры не ставяць сваёй мэтай пераўтва-рэння зямнога жыцця, панаванне чалавека над прыродай. 2 тэхгагенная ці заходняя цывілізацыя У тэхнагеннай цывілізацыі існуе ідэал свабоднага чалавека, які можа знахо-дзіцца ў самых розных сацыяльных супольн-асцях, ў той час як у традыцыйных куль-турах чалавек прысутнічае ў строга вызна-чаных сямейна--кланавых, каставых, саслоў-ных адносінах. Так як тэхнагенная цывілі-зацыя ўзнікае на аснове культур заходне-еўрапейскіх народаў, то яна менш разбураль-на ўздзейнічае на іх.

 

 

59 Філасофская думка Беларусі.

У філасофскай думцы ВКЛ доўгі час пана-валі філасофска-тэалагічныя формы свядома-сці. Гэта было звязана з рэальным становіш-чам рэлігіі і царквы, У адраджэнскай філасофіі ВКЛ выразна вылучаюцца тры перыяды: 1).Ранняе Адраджэнне (16 ст.). 2). Адраджэнне і Рэфармацыя (друг. пал. 16 ст.).3).Позняе Адраджэнне і Контррэфарма-цыя (17-18 ст.ст). ФРАНЦЫСК СКАРЫНА (1490-1551) -- першадрукар, асветнік, гума-ніст, доктар медыцыны, папулятарызатар айчыннай і агульначалавечай спадчыны. Вышэй за ўсё ён ставіў законы логікі, якія вучаць чалавека рацыянальна думаць, разважаць СЫМОН БУДНЫ (1530-1593) -- адзін з ідэёлагаў антытрынітарызму рады-кальнай плыні беларускай Рэфармацыі, якая крытычна ставілася да дагмата аб святой траякасці Бога. КАЗІМІР ЛЫШЧЫНСКІ (1634-1689). Па светапогляддзе ён матэры-яліст. У ягоным трактаце " Аб неіснаванні бога" прызнаецца існаванне вечнай і бяско-нцай прыроды, якая развіваецца згодна сваіх уласных законаў, і якая знаходзіцца ў пас-таянным руху і развіцці, без умяшальніцтва бога-стваральніка.

 

 

49 Філасофія жыцця

З другой паловы 19 да пачатку 20ст. адбыва-ецца пераход класічнай філасофіі да новай фазы – некласічнай, якая заснавана на ірацыяналізме. Прадметам філасофіі робіцца жывы какрэтны чалавек, яго штодзённае жыццё, а не агульныя праблемы чалавечага рода.Ірацыяналізм – вынік крызіса класічнага рацыяналізма. Ірацыянальнай па свайму зместу з’яўляецца і філасофія жыцця.

На яе пазіцыях знаходзіліся нямецкія філосафы Артур Шапэнгаўэр. Вільгельм Дыльтэй, Фрыдрых Ніцшэ і інш. Філасофія жыцця разглядае ўсё жывое, як супрацьле-гласць штучнаму, створанаму, сканструя-ванаму.Зыходны пункт Ніцшэ – прызнанне таго, што жыццё Еўропы 19 – 20ст. разві-ваецца ў бок дэградацыі, ўпадку, да катастрофы. Яго асноўныя творы: “Па той бок дабра і ліха”, “ Так гаварыў Заратустра”, “Воля да ўлады”, “Прыцемкі куміраў, ці як філасофстваваць молатам”.Цэнтральнымі элементамі філасофіі Ніцшэ выступае пры-рода, чалавек і “воля да ўлады”. Мараль і рэлігія духоўна разбурылі чалавека. Пагэта-му чалавек – гэта навылет лжывая, штучная і блізарукая істота, а значыць чалавек не больш, чым “цікавая жывёліна”. Уся траге-дыя Еўропы ў тым, што масы людзей ўспры-маючы ідэі хрысціянства аб роўнасці людзей перад богам, адначасова наіўна патрабуюць роўнасці і ў зямным жыцці. Рэлігія стаіць на баку слабых і няўдачнікаў і заклікае чалаве-ка не столькі да жыцця колькі да смерці.

У цэлым, у філасофіі Ніцшэ пераплецены разнародныя матывы: крытыка грамадства, заснаванага на тэхнагеннай цывілізацыі з рамантызавнай ідэей “чалавека будучага”, які не пагаджаецца з існуючымі заганамі і лжывасцю гэтага грамадства

 

54 Постмадэрнізм

Тэрмін постмадэрнізм уведзены ва ўжытак у 30-я гады 20ст. для абазначэння мастацкіх напрамкаў, якія прыйшлі на змену мадэрніз-му.Асноўныя прадстаўнікі - французскія філосафы: Мішэль Фуко(1926-1984), Жак Дэррыда(1930-2004), Рычард Рорці

Постмадэрнісцкая філасофія адасабляе сябе, як ад класічнай і называе сябе постнекласі-чнай. Постмадэрнізм разумее і навуку і тэх-ніку і творчасць, ”як адкрыцці, якія даўно ўжо адкрыты”. Выкананне ўсемагчымых спраў, дзеянняў, учынкаў адбываецца ў фор-ме сімулякра. Дзякуючы сімулякрам сціра-ецца мяжа паміж рэальнасцю і сімуляцыяй.

Дэцэнтрацыя, яе сэнс заключаецца ў тым, што ў эпоху постмадэрна адмаўляюцца ўсе правілы і прынцыпы, якія прэтэндуюць на ўсеагульнасць, нязменнасць, татальнасць. Называецца гэта “мэтанарратывамі” ці мэтарасказамі. Мікранарратывы (мікрарасказы) маюць права на жыццё. Постмадэрнізм, з пазіцый плюралізма, сцвярджае, што нельга адрозніць адну з’яву ад другой, так як паміж імі існуе шмат адносін пераходнага віда.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.