Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Музеі пры статыстычных камітэтах у Беларусі ў другой пал. 19ст. – пач. 20ст.






Пераемнікамі музеяў пры палатах Дзяржаўных маёмасцей выступілі музеі губернскіх статыстычных камітэтаў. Фонды, якія ствараліся ў такіх музеях адлюстроўвалі работу камітэтаў па вывучэнню дадзеных губерній. У гэтыя фонды сцякаліся вынікі даследаванняў краю іншымі арганізацыямі. У 60-я гг. 19 ст. дзейнічалі музеі пры Магілёўскім, Віцебскім, Мінскім, Гродзенскім статыстычных камітэтах. Сабраныя калекцыі ўзораў с/г прадукцыі, мінералаў, этнаграфіі і археалагічных прадметаў праходзілі атрыбуцыю, першасную класіфікацыю, каталагізацыю. Большасць ствараліся без праграмы і выразных мэт, у тым ліку і ў галіне навукова-асветніцкай работы, што абумовіла іх сацыяльную ізаляванасць. На мяжы 19-20 ст. са з’яўленнем новых грамадскіх устаноў, якія ставілі сваёй задачай вывучэнне краю значэнне статыстычных камітэтаў знізілася. Ідзе заняпад музеяў.

Пасля падаўлення паўстання 1863 г. на беларускіх землях не засталося аніводнай навуковай установы. У гэтай сітуацыі адзінымі месцам збору і першаснай апрацоўкі матэрыялаў па гісторыі і прыродзе краю (акрамя прыватных калекцый) былі губернскія статыстычныя камітэты Статыстычныя камітэты як навукова-адміністрацыйныя ўстановы мелі вельмі шырокае поле дзейнасці. Іх задачай было вывучэнне і апісанне губерній не толькі ў статыстычным, але і ў гаспадарчым, прамысловым а таксама гандлёвым аспектах. Усе дадзеныя статыстычных камітэтаў апрацоўваліся для іх далейшага выкарыстання адміністрацыямі і наву-ковымі ўстановамі.

Супрацоўнікамі камітэтаў былі чыноўнікі з мясцовых органаў улады, прадстаўнікі свецкай і духоўнай інтэлігенцыі, а таксама тыя, хто меў цікавасць да навуковай працы. Аднак асноўную работу выконвалі сак-ратары камітэтаў якія займалі адзіную штатную аплочваемую пасаду. Менавіта гэтыя людзі, а дакладней іх адукацыя, асабістыя якасці, зацікаўленасць і добрасумленнасць вызначылі характар дзейнасці музеяў статыстычных камітэтаў і іх стан. Навуковая дзейнасць музеяў фарміравалася пад уплывам праграм археалагічных даследаванняў, якія распрацоўвала Імператарская археалагічная камісія, на яе ўплывалі таксама запыты Акадэміі мастацтваў, урадавыя распараджэнні аб упарадкаванні старых архіваў, удзел ва ўсерасійскіх выставах.

15 лістапада 1867 г. на пасяджэнні магілёўскага статыстычнага камітэта было прынята рашэнне «...у мэтах вывучэння сельскагаспадарчай, рамеснай, фабрычнай дзейнасці жыхароў губерні, а таксама азнаямлен-ня спажыўцоў з прадметамі мясцовай вытворчасці заснаваць пры камітэце музей». За першыя два гады дзейнасці магілёўскага музея ў яго было перададзена 106 прадметаў, якія склалі аснову калекцый глеб, раслін, мадэляў сельскагаспадарчых прылад працы.

Значна пашырыліся калекцыі ў 80-я гг., што тлумачылася актыўнай дзейнасцю па ўсебаковым вывучэнні губерні, якую разгарнуў новы магілёўскі губернатар А.С. Дэмбавецкі. У гэты час, як сцвярджае каталог, музей узбагачаецца тронным крэслам Кацярыны II, санямі Напалеона, каштоўнымі прадметамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XVIII ст., " нумізматыкай, зброяй, дакументамі, старадрукамі. Зімой 1887-88 г. па загаду А.С. Дэмбавецкага з паветаў дасылаліся рэчы «...неабходныя для нагляднага вывучэння фабрычна-заводскай, рамесніцкай і кустарнай дзейнасці насельніцтва губерні». Частка гэтых матэрыялаў была адпраўлена на Усерасійскую антрапалагічную выставу 1879 г., дзе магілёўскі губернатар і сакратар статыстычнага камітэта А.А. Сіманоўскі былі адзначаны вышэйшымі ўзнагародамі.

Значнаму папаўненню археалагічнай калекцыі паспрыяла падрыхтоўка камітэта да ўдзелу ў IX Археалагічным з'ездзе ў Вільні. Былі арганізаваны раскопкі, якія праводзіў дырэктар магілёўскай гімназіі М.В. Фурсаў і чыноўнік па асобых даручэннях С.Ю. Чалоўскі. У выніку музей прадставіў на выставу, што праходзіла пры з'ездзе, самастойны аддзел, які налічваў 170 прадметаў, а таксама археалагічную карту губерні. Нарэшце, папаўненню музейных калекцый садзейнічалі ахоўныя мерапрыемствы, што праводзіліся А.С. Дэмбавецкім у адносінах да гістарычных помнікаў (быў усталяваны кантроль за гандлем антыкварнымі рэчамі, уведзены пакаранні для службовых асоб за псаванне прадметаў даўніны і мастацтва, збіраліся звесткі пра прыватныя калекцыі).

Такі інтэнсіўны колькасны рост музея паставіў пытанні пра яго структуру, каталагізацыю і даступнасць для публікі. За правядзенне гэтых работ узяўся М.В. Фурсаў. Ён надрукаваў каталог музея, у адпаведнасці з якім апошні падзяляўся на тры аддзелы: прамысловы, гістарычны, геаграфічны. У апошнім знаходзіліся каштоўныя матэрыялы па этнаграфіі жыхароў губерні, што тлумачылася шчыльнымі сувязямі, якія статыстычны камітэт падтрымліваў з вядомым этнографам і фалькларыстам П.В. Шэйнам. 25 кастрычніка 1898 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё новай пашыранай экспазіцыі, якая ў большай ступені, чым папярэдняя, абапіралася нададзеныя навуковых даследаванняў. Уваход у музей быў вольны.

На жаль, планы далейшага развіцця музея засталіся нявыкананымі, што тлумачылася звальненнем М.В. Фурсава, а ў 1919 г. калекцыі музея былі ўключаны ў склад фондаў Магілёўскага губернскага музея.

Штуршком да стварэння музея віцебскага статыстычнага камітэта быў яго удзел ва Усерасійскай этнаграфічнай выставе 1867 г., дзе яго калекцыі адзначылі ганаровай граматай Музей у Віцебску быў заснаваны 29 кастрычніка 1868 г. узгаданым вышэй А.М. Семянтоўскім - аўтарам больш за 150 гісторыка-краязнаўчых прац, які ў той час займаў пасаду сакратара віцебскага статыстычнага камітэта. З ім супрацоўнічаў археолаг-аматар М.Ф. Кусцінскі і іншыя гісторыкі-аматары, што абумовіла хуткае фарміраванне багатых археалагічнай і нумізматычнай калекцый. 3 прычыны адсутнасці экспазіцыйнага памяшкання і грашовых сродкаў асветніцкая работа ў музеі віцебскага статыстычнага камітэта амаль што не вялася. I толькі аднойчы ў час мастацка-археалагічнай выставы, арганізаванай А.М. Семянтоўскім у красавіку 1871 г., жыхары Віцебска змаглі азнаёміцца з яго калекцыяй.

Пасля выхаду з камітэта Семянтоўскага, не атрымліваючы аніякай падтрымкі з боку ўлад, музей прыйшоў у заняпад, перыядычна раскрадаўся. 1893 годам датуецца спроба мясцовай інтэлігенцыі адрадзіць музей. У выніку інтэнсіўнай збіральніцкай працы з'явіліся новыя аддзелы з больш дакладнай сістэматызацыяй - археалогіі, этнаграфіі, нумізматыкі, прыродазнаўства. А праз год сябры камітэта адкрылі музей для вольнага агляду публікай, пра што паведамлялася ў друку. Калекцыі музея віцебскага статыстычнага камітэта прыцягвалі ўвагу вучоных, у прыватнасці вядомага этнографа і фалькларыста М.Я. Нікіфароўскага.

У 1901 г. па распараджэнні ўлад увесь археалагічны аддзел музея, а таксама некаторыя іншыя гістарычныя помнікі перадалі ў Віцебскі царкоўна-археалагічны музей, а праз 12 гадоў астатнія калекцыі паступілі ў распараджэнне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.

Асновай музея мінскага губернскага статыстычнага камітэта сталі калекцыі, якія збіраліся для мясцовага музея лясной гаспадаркі на мяжы 50-60-х гг. XIX ст. Ляснічыя Мінскай губерні дасылалі ў будучы музей чучалы птушак, узоры мінералаў, вырабы лясных промыслаў. Аднак ад часу перадачы гэтых калекцый у статыстычны камітэт у 1867 г. і да 1878 г. музей папаўняўся эпізадычна.

Як і ў папярэдніх выпадках, ажыўленне працы па стварэнні музея ў Мінску было звязана з прыходам у статыстычны камітэт новых сябраў. Сярод іх былі выдатныя асобы: этнограф і археолаг, член-карэспандэнт Маскоўскага археалагічнага таварыства РГ. Ігнацьеў, археолаг і калекцыянер Г.Х. Татур, мінскі губернатар В.І. Чарыкаў - рознабакова адукаваны чалавек, які падтрымліваў увядзенне культурных і тэхнічных навін. У пачатку 1878 г. у мясцовым друку быў апублікаваны зварот губернатара да грамадскасці - садзейнічаць павелічэнню калекцый музея пры статыстычным камітэце дасылкай гістарычных помнікаў, а таксама ўзораў прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. Кожная рэч, якую дасылалі у музей, атрымлівала этыкетку з надпісам месца вышуку і імем папярэдняга ўладальніка.

На працягу першай паловы 1878 г. у «Мінскіх губернскіх ведамасцях» рэгулярна публікаваліся звесткі аб папаўненні музейных калекцый, пераважна нумізматыкай і ўзорамі сельскагаспадарчай вытворчасці. У артыкулах называліся імёны ахвярадаўцаў - настаўнікаў сялян, чыноўнікаў, святароў і інш.

У фарміраванні археалагічнага аддзела важную ролю адыгралі курганныя раскопкі, якія праходзілі пад кіраўніцтвам Г.Х. Татура ў Мінскім, Ігуменскім і Барысаўскім паветах. Было вышукана шмат цікавых знаходак, сярод якіх «...рэшткі медзяных і срэбраных пярсцёнкаў, пацерак, бранзалетак... ланцужкі, спражкі ад конскай збруі..., а таксама вялікая колькасць каменных малаткоў, сякераў, долатаў». Вынікамі даследаванняў Р.Г Ігнацьева сталі багатыя зборы фальклору беларускіх вёсак, прадметы побыту і музычныя інструменты.

Час для агляду гэтых збораў быў абмежаваны. Сярод наведвальні-каў пераважалі навукоўцы, падарожнікі, высокапастаўленыя асобы. Адносіны сакратароў статыстычных камітэтаў да навукова-асветніцкай працы не змяніліся і ў наступныя гады, калі яна ў лепшым выпадку абмяжоўвалася «...упарадкаваннем музея...». Хаця музей мог паслужыць справе асветніцтва і распаўсюджанню гістарычных ведаў сярод простых жыхароў, тым больш, што музею было чым ганарыцца. У 1889 г. свае уражанні ад наведвання музея выказаў прафесар Кіеўскай духоўнай акадэміі М.І. Пятроў, які адзначыў, што музей мінскага статыстычнага камітэта лепшы з усіх, што ён бачыў дагэтуль. У 1909 г. гісторыка-археалагічная калекцыя, разам з гістарычнай бібліятэкай і рукапісамі былі перададзены ў музей мінскага царкоўна-археалагічнага камітэта. Усе астатнія прадметы страчаныя.

Пачатак фарміравання музейнага збору гродзенскага статыстычнага камітэта адносіцца да сярэдзіны 60-х гг. XIX ст., калі ў камітэт пачалі трапляць некаторыя незвычайныя прадметы, вышуканыя на тэрыторыі гу-берні. Пэўным укладам у развіццё музея былі калекцыі, што збіраліся для музея лясной гаспадаркі пры гродзенскай палаце дзяржаўных маёмасцей. Колькаснаму росту музейнага збору садзейнічалі археалагічныя матэрыялы, якія збіралі ў губерні па праграме прафесара Варшаўскага універсітэта Дз.Я. Самаквасава. Лепшыя калекцыі музея былі прадстаўлены на Палітэхнічнай выставе ў Маскве, якая адбылася ў 1872 г.

Усе прадметы ў музеі былі размешчаны ў спецыяльных шафах і знаходзіліся ў невялікім пакоі пры канцылярыі статыстычнага камітэта. Прадметы класіфікаваліся ў залежнасці ад прыналежнасці да профільнай навуковай дысцыпліны ці галіны вытворчасці. Недахоп экспазіцыйнай плошчы зрабіла калекцыі музея надасягальнымі для наведваль-нікаў.

Музей гродзенскага статыстычнага камітэта не змяніў статуса закрытай ведамаснай установы і ў апошняе дзесяцігоддзе XIX ст. паступова страціў сваё значэнне. А ў 1899 г. у справаздачы камітэта аб музеі коратка адзначалася, што ён «...на самой справе не існуе».

Калі ацэньваць трыццацігадовы перыяд існавання музеяў пры статыстычных камітэтах, трэба адзначыць што гэта былі першыя ра Беларусі губернскія цэнтры па зборы і вывучэнні краязнаўчага матэрыялу. Іх дзейнасць абумоўлена агульнафамадскай неабходнасцю ў вывучэнні гісторыі, прыроды і эканомікі. Сабраныя калекцыі атрыбуціраваліся, праходзілі першасную класіфікацыю, звесткі аб іх заносіліся ў каталог.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.