Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тлумачальная запіска






БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ

КАФЕДРА ФІЛАСОФІІ

Асновы сучаснага прыродазнаўства

Вучэбна-метадычны комплекс

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Сучасная цывілізацыя мае тэхнагенны характар, а развіццё тэхнікі самым цесным чынам звязана з развіццём прыродазнаўчых навук. Таму валоданне асновамі сучаснага прыродазнаўства з’яўляецца жыццёва неабходным для кожнага чалавека, які не хоча заставацца сярод маргінальных грамадскіх шыхтоў. Неабазнанасць у прыродазнаўчай праблематыцы выступае ў сучасных умовах як своеасаблівая форма адчужэння чалавека ад рэальных магчымасцяў яго самаразвіцця і самаздзяйсння, а вывучэнне прыродазнаўчых навук адпаведна – як спосаб пераадолення такога адчужэння (Ж. Расмардзюк).

Калі авалодаць асновамі сучаснага прыродазнаўства надзвычай важна для кожнага чалавека, дык тым больш важным і істотным з’яўляецца іх засваенне для спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, у тым ліку і для спецыяліста-гуманітарыя. Тэндэнцыя да збліжэння гуманітарных і прыродазнаўчых навук, якая назіраецца ў сучасных умовах павінна, безумоўна, улічвацца пры падрыхтоўцы спецыялістаў у гуманітарнай сферы, што таксама дыктуе неабходнасць вывучэння імі асноў сучаснага прыродазнаўства.

Прыродазнаўчыя навукі займаюць важнае месца ў сістэме духоўнай культуры. Таму іх вывучэнне павінна паспрыяць больш глыбокаму разуменню студэнтамі культурных з’яў і працэсаў.

Мэта курса – узбагачэнне мыслення студэнтаў праз засваенне асноў прыродазнаўчага яго стылю і ўзбагачэнне іх светапогляду праз засваенне ведаў у галіне канцэптуальных асноў сучаснага прыродазнаўства.

Для дасягнення дадзенай мэты неабходна вырашыць наступныя асноўныя задачы:

– раскрыць у працэсе выкладання курса месца і ролю прыродазнаўства ў сістэме культуры;

– сфармаваць у студэнтаў уяўленне аб агульнатэарэтычных і спецыяльна-навуковых аспектах сучаснага прыродазнаўства;

– забяспечыць засваенне імі ведаў аб гістарычнай дынаміцы прыродазнаўчых навук.

У выніку вывучэння курса студэнты павінны ведаць:

– структуру прыродазнаўча-навуковага пазнання;

– асаблівасці асноўных гістарычных перыядаў развіцця прыродазнаўства;

– сучасную прыродазнаўчую карціну свету;

– тэорыю сінергетыкі;

– ідэалы і нормы прыродазнаўчых даследаванняў у гістарычным плане і ў сучаснасці.

Студэнты павінны ўмець:

– валодаць тэрміналогіяй сучаснага прыродазнаўства;

– характарызаваць асноўныя перыяды развіцця прыродазнаўства;

– аналізаваць найбольш значныя дасягненні ў сучаснай прыродазнаўчай карціне свету;

– аналізаваць прысвечаныя прыродазнаўчай праблематыцы тэксты;

– выкарыстоўваць атрыманыя веды пры стварэнні і выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў прыродазнаўчага профілю.

Асноўныя кампетэнцыі, якія павінны быць сфарміраваны ў студэнтаў у працэсе вывучэння курса “Асновы сучаснага прыродазнаўства”:

– разуменне сацыяльнай значнасці і культурнай каштоўнасці прыродазнаўства ў кантэксце працэсаў, што адбываюцца ў сучасным беларускім грамадстве;

– навыкі прыродазнаўчага аналізу і ацэнкі інфармацыйных паведамленняў, прапаноў і праектаў;

– усталёўку на самаадукацыю і павышэнне кваліфікацыі у галіне прыродазнаўчых ведаў;

– навыкі бяспечнага абыходжання з прадуктамі развіцця прыродазнаўства;

– сацыяльную і грамадзянскую адказнасць за экалагічныя наступствы рэлевантных у дадзеных адносінах рашэнняў і дзеянняў;

– выкарыстанне прыродазнаўчых ведаў пры рашэнні прафесійных задач і выкананні сацыяльных функцый.

Курс вывучаецца студэнтамі ўсіх спецыяльнасцяў універсітэта. Ён разлічаны на 34 аудыторныя гадзіны (28 гадзін адведзена на лекцыі і 6 – на семінарскія заняткі). Па выніках курса прадугледжаны іспыт або залік.

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

№№ п/п Раздзелы і тэмы Колькасць гадзін
    усяго лекцыі семінары Самастойная работа студэнтаў  
Раздзел 1   Сістэма прыродазнаў ведаў: асаблівасці сучаснага стану і асноўныя тэндэнцыі развіцця          
Тэма 1. Навука ў сістэме культуры          
Тэма 2. Прыродазнаўства ў сістэме навукі, Узаемадзеянне прыродазнаўчага і гуманітарнага апзнання          
Тэма 3. Станаўленне і асноўныя этапы гістарычнага развіцця прыродазнаўства          
Раздзел 2   Фізічнае мадэляванне і апісанне прыродных з’яў і фундаментальных узаемадзеянняў          
Тэма 4. Фізічны Сусвет: сучасная касмалогія          
Тэма 5. Фізічная карціна свету і яе эвалюцыя          
Тэма 6. Сучасныя фізічныя ўяўленні аб структуры матэрыі          
Раздзел 3   Станаўленне сучасных хімічных канцэпцый          
Тэма 7. Эвалюцыя хіміі і сістэма сучасных хімічных ведаў          
Тэма 8. Самаарганізацыя ў хімічных сістэмах          
Раздзел 4 Спецыфіка, структура і праблемнае поле сучаснага біялагічнага пазнання          
Тэма 9. Гістарычнае развіццё біялогіі і асаблівасці сучасных біялагічных ведаў          
Тэма 10. Сучасныя канцэпцыі паходжання і сутнасці жыцця          
Тэма 11. Сучасныя ўяўленні аб структурных узроўнях арганізацыі жывога          
Тэма 12. Ідэя трансфармацыі біясферы ў наасферу і глабальны эвалюцыянізм          
Тэма 13. Чалавек і яго месца ў адзіным сацыяпрыродным комплексе          
Тэма 14. Этычныя параметры сучаснай біялогіі          
Раздзел 5   Месца і роля прыродазнаўства ў грамадстве          
Тэма 15. Сацыяльнае вымярэнне сучаснага прыродазнаўства. Прыродазнаўства і маральнасць          
  Разам …          
                       





© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.