Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вопрос 51. Слова і вобраз. Моўныя сродкі вобразнасці






Слова - форма выражэння паняцця, якое з'яўляецца адлюстраваннем рэчаіснасці. Вобраз - аднаўленне творцамужо адлюстраванай і асэнсаванай з'явы з дапамогай тых або іншых матэрыяльных сродкаў і знакаў. У мастацкіх вобразах аднаўляюцца тыповыя з'явы, але яны абавязкова насычаны індывідуальнымі рысамі для адметнасці. Матэрыяльньм носьбітам вобразнасці з'яўляецца маўленне. Адна з асноўных крыніц вобразнасці - мнагазначнасць слова. Але вобразнасць можа дасягацца выразнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, падборам выяўленчых дэталяў.

Слова з цягам часу можа набываць новае значэнне, або новае адценне экспрэсіі, гэта і ёсць мнагазнасць. З мнагазначнасцю звязана выкарыстанне слова ў пераносным значэнні, словы і славазлучэнні у пераносным значэнні называюцца ТРОПАМІ.

МЕТАФАРА - перанос назвы аднаго прадмета на другі на аснове падабенства прыкмет (люстра азёр квітнее, мароз кусаецца).

ЭПІТЭТ – троп, пры дапамозе якога падкрэсліваецца істотная рыса, якасць (шэры воўк, грозныя дні). МЕТАФАРЫЧНЫ эпітэт (злая бура, калючы снег, сівыя аблокі).

ПАРАЎНАННЕ - троп, заснаваны на якасці прадметаў па іх падабенству, калі называецца кожны з прадметаў (высокі, як дастаць рукой).

МЕТАНІМІЯ - троп, заснаваны на сумежнасді паняццяў (школа, вуліца, двор - у якасці групы асоб, медзь - у якасці духавых інструментаў).

СІНЕКДАХА - перанос, заснаваны на колькасных суадносінах з'яў.

ГІПЕРБАЛА - вобраз, выраз, які пераблытвае якасць ці значэнне апісанага.

ЛІТОТА - выраз, які змяншае памеры, сілу значэння (ростам з вераб'я, мора па калена).

ПЕРЫФРАЗ - славазлучэнне, сказ, якія ўжываюцца для пераноснага апісання з'явы, прадмета дзеяння (сядзець на чамаданах, капронавая смерць, празрысты холад).

ЭЎФІМІЗМ - замена непрыстойнага слова або выраза іншым (п'яны - у нецвярозым выглядзе).

ДАФІНІЗМ - процілеглы прыем.

ПАРАНАМАЗІЯ - троп, заснаваны на збліжэнні паронімаў (прыём для загалоўкаў: выбары без.... фермы і фірмы).

КАЛАМБУР - троп, заснаваны на гульні гукавога складу слова і яго значэнняў (ліхтар не спатрэбіцца, будзеш свяціць уласным ліхтаром).

АНТЫТЭЗА - супрацьпастаўленне процілеглых паняццяў. Надае экспрэсіўную афарбоўку загалоўкам: (Блізка далекае).

АКСЮМАРАН - спалучэнне антонімаў у сціслай канструкцыі (бяссэнсіца думкі, сумныя радасці).

АЛАГІЗМ - троп, пабудаваны на эбліжэнні слоу звычайна несумяшчальных па лексічнаму значэнню (пасля дожджыка у чацвер).

ІРОНІЯ - выкарыстанне слова або словазлучэння са станоўчым эначэннем у адносінах да адмоўнага предмета, асобы.

АСТЭІЗМ - пахвала ў форме ганьбавання.

АНТЫФРАЗЫ - словазлучэнні, за якімі замацавалася іранічная афарбоўка.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.