Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Характэрныя тэрміны, паняцці. Адраджэнне (Рэнесанс) – эпоха росквіту мастацтваў, станаўлення навук, узнікнення кнігадрукавання ў пераходны перыяд ад Сярэдневя-коўя да Новага часу






Адраджэнне (Рэнесанс) – эпоха росквіту мастацтваў, станаўлення навук, узнікнення кнігадрукавання ў пераходны перыяд ад Сярэдневя-коўя да Новага часу. Асноўнымі рысамі эпохі сталі: антрапацэнтрызм, гуманізм, фарміраванне свецкай культуры, станаўленне нацыянальных моў і культур, цікавасць да антычнай спадчыны, прызнанне бела-рускай мовы найвышэйшай духоўнай каштоўнасцю і інш.

Адукацыйная камісія – установа па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай. Заснавана сеймам у 1773–1775 гг. Надавала шко-лам свецкую накіраванасць, абвяшчала прынцып бессаслоўнай адука-цыі. Вышэйшай ступеняй новай сістэмы адукацыі з’яўляліся універ-сітэты, сярэднюю ступень складалі акруговыя і падакруговыя школы, ніжнюю – парафіяльныя вучылішчы, адкрыццё якіх прадугледжвалася ў гарадах і мястэчках. Адукацыйная камісія была распушчана ў 1794 г., у беларускіх губернях існавала да пачатку ХІХ ст.

Арыенталізм – выкарыстанне матываў і стылістычных прыёмаў усходняга мастацтва, а таксама гісторыі, сюжэтаў усходняга побыту ў культурах еўрапейскага тыпу.

Асветніцтва – эпоха пашырэння асветы, развіцця навук, што адзначалася ў еўрапейскіх краінах у XVII–XVIII стст. У Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў другой палове XVIII ст.

Барока – вызначальны стыль у еўрапейскім мастацтве канца XVI – сярэдзіны XVIII стст. Яго эстэтыка заснавана на проціпастаўленні ідэальнага і пачуццёвага ў чалавеку, яго волі і розуму, ірацыянальнасці быцця. Першым на тэрыторыі Беларусі архітэктурным помнікам гэтага стылю з’яўляецца касцёл Божага Цела ў Нясвіжы. Пабудаваны ў канцы XVI ст. па праекце італьянскага архітэктара Джавані Бернардоні.

«Батлейка» – беларускі народны тэатр лялек, спачатку і ў асноў-ным на рэлігійную, у прыватнасці біблейскую тэматыку, які атрымаў распаўсюджванне ў Беларусі, пачынаючы ад XVI ст. Блізкія да беларускай батлейкі ўкраінскі вяртэп (найбольш пашыраны ў XVIII–XIX ст.) і польская шопка (вядомая з XV ст.).

«Белая Русь» – гістарычная вобласць Русі ў XII–XVII стст. У другой палове XVI–XVII стст. замацоўваецца за ўсходняй і цэнтральнай частакамі Беларусі. Заходнюю частку беларускай этнічнай тэрыторыі доўгі час называлі «Чорная Русь», пазней «Літва». І толькі ў першай палове XX ст. тэрмін «Беларусь» распаўсюдзіўся на ўсю беларускую этнічную тэрыторыю.

Берасцейская унія – царкоўны сабор 1596 г., які абвясціў аб аб’яднанні праваслаўнай царквы з каталіцкай на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пагадненне прадугледжвала прызнанне вярхоўнай улады папы рымскага і асноўных дагматаў каталіцызму пры захаванні праваслаўнай абраднасці і богаслужэння на царкоўнаславянскай і роднай мовах. На думку некаторых гісторыкаў, уніяцкая царква спрыяла захаванню этнічнай адметнасці беларусаў і ўкраінцаў.

Брацтвы – рэлігійныя арганізацыі, якія дзейнічалі ў ХVІ–ХVІІІ стст. пры праваслаўных і ўніяцкіх цэрквах. Займаліся культурна-асветніцкай справай.

Віленскае барока – архітэктурны стыль (канец XVII – пачатак






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.