Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Што бабнік ён, махляр і злодзей






 

“Ану-ка пакажы! ” – крыкнуў зяць і паднёс да Васілёвага твару кулак велічынёю ці не з конскую галаву. Але Падхалімчык скамячыў ліст і задаў лататы. Дрэнь машына ў босавага зяця. Не дагнала Васіля. А той заскочыў у сваю кватэру, зачыніўся на ўсе замкі, аддыхаўся крыху і ад усяе душы пажадаў подламу нячысціку, каб яму ў вушах бесперапынна званы царкоўныя звінелі, а перад вачыма крыжы мельгацелі. А чаго ж яму яшчэ жадаць, калі сапсаваў чорт сваім жартам Васілёву кар’еру: цяпер на Крывапузікаву фірму для Васіля Падхалімчыка назаўжды дзверы зачынены.

 

__________

 

---- 10 ----

Белы конь

 

БЕЛЫ КОНЬ

Гумарэска

 

Хвядос Калдыркін прачнуўся з такім адчуваннем, быццам нехта добра настукаў яму па галаве, а ў рот укінуў гарачых вугалёў. Да таго ж у пакоі чулася незадаволенае сапенне: значыць, зараз жонка зноў пачне яго “выхоўваць”. Хвядос уздыхнуў, неахвотна разляпіў цяжкія павекі і здрыгануўся ад нечаканасці: насупраць канапы, дзе ён спаў, стаяў… белы конь.

“Ды ну?! ” – Хвядос шмаргануў сябе за вуха, заплюшчыў і зноў расплюшчыў вочы. Конь прыветна заржаў і, як здалося Хвядосу, па-сяброўску падміргнуў: маўляў, пакатаемся, браток?..

– М-маня! – гучна крыкнуў Хвядос. – Дзе ты, Маня?

– Што табе? – зазіраючы ў пакой, спыталася жонка. – Расолу?

– М-маня, чаму тут конь?

Жонка здзіўлена ўзняла бровы:

– Які конь?

– Б-белы.

– Дзе?

– Ды во, ля канапы!

– Што за жартачкі? – засердавала Маня. – Табе рабіць няма чаго? Ці ж можа конь таптацца ў хаце?

Хвядос падхапіўся з канапы, дакануўся да конскай шыі:

– Манечка, няўжо ты не бачыш?! Вось жа ён! І цёплы.

Жонка спуджана войкнула і раптам загаласіла, бы па нябожчыку:

– А божа ж мой! А горачка ж якое! А прасіла-малмла я цябе, каб піць кідаў! А ты ж мяне не слу-у-хаўся!

На матчын голас прыбеглі сыны Алесь і Алег:

– Што здарылася, мама? Чаму ты плачаш?

– Дапіўся ваш татка, – выціраючы вочы рукавом халата, прамовіла Маня, – кажа, што белы конь ля яго стаіць.

– Белы конь?! – у адзін голас усклікнулі хлопцы. – Супакойся, татачка! Гэта табе мроіцца. Захварэў, відаць. Да ўрача трэба. А можа, “хуткую” выклікаць?

– Не, я сам, – стараючыся суняць дрыжыкі, азваўся Хвядос, – я сам…. Да ўрача. Манечка, дай бялізну чыстую. Калі ў нас аўтобус?

– Не трэба аўтобуса, Хвядоска, – занепакоілася Маня, – раптам зусім блага стане. Я Віцьку Лусікава папрашу, каб на машыне адвёз. І я з табой паеду.

… Чырвоны Віцькаў “жыгуль”, на заднім сядзенні якога ўладкаваліся Хвядос з Маняй, схаваўся за паваротам. Сыны, захапіўшы з сабою дзве пляшкі гарэлкі

 

---- 35 ----

В. Кадзетава

 

ПРЫПЕЎКІ

 

Мая донечка – красуля!

Кавалераў – рой гудзе,

Нездарма ж яна – вы чулі? –

Замуж сёмы раз ідзе.

__________

А ў мяне сынок харошы

І, галоўнае, – не хам.

Ён ласкава просіць грошай:

“Дай, мамусік, а то дам! ”

__________






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.