Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Развіццё сістэмы мясцовага кіравання.






Вялікія князі літоўскія ў XIII – XIV стст., захоўваючы былую тэрытарыяльную структуру на падуладных землях, ажыццяўлялі кіраўніцтва імі праз сістэму васалітэту. Вялікія князі пакідалі на чале далучаных княстваў прадстаўнікоў мясцовых дынастый. Аднак паступова буйныя тэрытарыяльныя адзінкі ВКЛ пачалі перадавацца пад уладу прадстаўнікам велікакняжанкага роду. Вітаўт (1392 – 1430 гг.), які адваяваў вялікае княжанне ў жорсткай барацьбе з Ягайлам, каб умацаваць пазіцыі вярхоўнай улады, замест васалітэту ўвёў інстытут намесніцтва. Пераемнікамі ўдзельных князёў станавіліся велікакняжацкія намеснікі. Іх правы і паўнамоцтвы былі велізарныя. Ім належала ўся адміністрацыйна-гаспадарчая, фінансавая, судовая ўлада ў былых самастойных княствах.

На пасады намеснікаў, а пазней ваявод князь рабіў прызначэнні асабіста. Зразумела, што на такіх ключавых пасадах дзяржаўнага кіравання маглі знаходзіцца адданыя яму людзі – яго апора. Але разам з тым вялікі князь павінен быў улічваць настроі мясцовай знаці і ўключаць у склад мясцовага кіраўніцтва яе прадстаўнікоў. Так, напрыклад, полацкае і віцебскае баярства дабілася ад вярхоўнай улады гарантаванага права на атрыманне пасад мясцовага кіравання – ключніка, баброўнічага. лоўчага і інш. У канцы XV – на працягу XVI ст. на вышэйшых пасадах мясцовага кіравання знаходзілася нямала прадстаўнікоў тых феадальных родаў, якія вялі сваё паходжанне з усходнеславянскіх зямель. Так, Глябовічы пэўны час займалі пасады ваяводы віленскага, намесніка наваградскага, Ільінічы былі намеснікамі менскімі, старостамі берасцейскімі. У паветах і валасцях адміністрацыйныя пасады таксама займалі ў асноўным прадстаўнікі мясцовых феадальных родаў.

Кіруючым ніжэйшым звяном дзяржаўнай улады на месцах з’яўлялася вясковая адміністрацыя: цівуны. сотнікі, прыставы, старцы. Гэтыя адміністрацыйныя пасады займалі звычанна заможныя сяляне. Функцыі цівуноў, старцаў і іншых мелі дваісты характар: з аднаго боку, яны размяркоўвалі і збіралі чынш і даніну з сялян, наглядалі ла работамі ў велікакняжацкай гаспадарцы, з другога – абаранялі сялян ад свавольстваў і празмернага прыгнёту з боку аканомаў.

3 канца XIV ст., калі гарады ВКЛ пачалі атрымліваць Магдэбургскае права, яны сталі пераўтварацца ў асобныя адзінкі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры ВКЛ. Важнейшай юрыдычнай падставай для гэтага з’яўлялася права на арганізацыю мясцовай улады – гарадской рады. Галоўную ролю ў ёй адыгрывалі заможныя вярхі горада – купецтва, рамесныя майстры, цэхмістры. Гарадскую раду складалі бурмістры, радцы, лаўнікі – службовыя асобы гарадскога магістрата, які аб’ядноўваў гарадскую раду і лаву-суд. Усе гэтыя пасады былі выбарнымі, за выключэннем пасады войта, які ўзначальваў гарадскую раду і прызначаўся вялікім князем ці ўладальнікам горада. Як правіла войтам станавіліся прадстаўнікі мясцовай феадальнай знаці.

Такім чынам, на працягу XIV – XVI стст. васальная сістэма мясцовага кіравання ў ВКЛ была заменена павятова-ваяводскай сістэмай, што забяспечвала кансалідацыю правячай эліты вакол велікакняжацкай улады і аб’ектыўна спрыяла цэнтралізацыі дзяржавы.

Войска. XVI ст. было пераходным для арганізацыі вайсковай справы ў Вялікім княстве Літоўскім. У гэты час асновай войска па традыцыі з'яўлялася ўсеагульнае апалчэнне, так званае паспалітае рушанне. Але ўжо ў XVII – XVIII стст. войска паўставала як пастаяннае, прафесійнае, складзенае з наёмнікаў, службу якіх аплачвалі падаткаплацельшчыкі.

Па заканадаўству Вялікага княства Літоўскага ваеннаабавязанымі былі практычна ўсе мужчыны, якія мелі ва ўласнасці зямлю. Са сваіх зямельных уладанняў шляхціц павінен быў выстаўляць добра ўзброенага і навучанага да вайсковай службы ратніка: аднаго ад 8 службаў (1 служба – прыкладна 2 сялянскія гаспадаркі). Значыць, у каго было больш зямлі і падданых, той выстаўляў больш салдат (па тагачаснаму вызначэнню – жаўнераў). Калі ж які дробны шляхціц не меў зямлі і не валодаў сялянамі, сам выпраўляўся служыць у войску. У XVI усеагульнае апалчэнне – паспалітае рушанне. У XVII-XVIII наёмнае прафесійнае войска.

Войска Вялікага княства ў часы войнаў і небяспекі з боку ворагаў збіралася наступным чынам. Калі вальны сойм, а толькі ён мог прымаць рашэнні аб распачынанні баявых дзеянняў і зборы паспалітага рушання, аб'яўляў аб гэтым, вялікі князь рассылаў па паветах загады-універсалы, дзе паведамляў аб месцы і часе агульнага збору. У кожным павеце збіралася свая харугва. Потым яны злучаліся на ўзроўні ваяводства і на чале аб'яднаных харугваў станавіўся кашталян. 3 ваяводстваў войска рухалася да месца агульнага збору ўсяго велікакняжацкага апалчэння, дзе гетман прымаў яго пад сваю каманду.

Воіны былі ўзброены агнястрэльнай зброяй – ручніцамі, аркебузамі; ручной халоднай зброяй – мячамі, кордамі (кароткі меч), шаблямі, шпагамі, кінжаламі; таксама лукамі, тарчамі (лёгкімі шчытамі), панцырамі, шлемамі.

У XVI ст. войска Вялікага княства Літоўскага славілася сваёй артылерыяй. У 40-х гг. XVI ст. у Вільні працавала вядомая ў навакольных краінах Еўропы гарматня, якая магла выдаць па 18 гармат у дзень. Тут жа вырабляліся і чыгунныя ядры. Многія гарматы былі непаўторныя і мелі свае назвы – «салавейкі», «спявачкі» і інш. Менавіта такія гарматы вырабляліся ў радзівілаўскім Нясвіжы ў канцы XVI ст. У гэты час была адліта «Гідра», якая мела форму калоны грэцкага стылю, раздзеленай пасярэдзіне. Гармату ўпрыгожвалавыява пяцігаловай гідры, хвасты якой трымалі шыльду з надпісам: «Гідра, нясу жалобу, калі парушаю чорныя хвалі». Форму васьміграннага слупа мела гармата з назвай «Сава». І на ёй быў надпіс-папярэджанне: «Дзе Сава-знішчальнік – там абвяшчаецца смерць».

У XVII і XVIII стст. артылерыя ў войску Вялікага княства Літоўскага была прадстаўлена толькі дзвюма-трыма дзесятка мі гармат.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.