Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Правапіс галосных у першай частцы складаных слоў






ПРАВАПІС СПАЛУЧЭННЯЎ ГАЛОСНЫХ У ІНШАМОЎНЫХ СЛОВАХ

Спалучэнне ио

Пад націскам Не пад націскам
-іо– у пачатку слоў: іон, Іосіф -іа –у пачатку слоў: іаніт, Іанічнае мора
- іё, ыё – у сярэдзіне слоў паміж зычнымі: стадыён, чэмпіён Выкл.: Эфіопія - ыя, ія -у сярэдзіне слоў паміж зычнымі: нацыянальная бібліятэка
- іа, ыа -у канцы слоў: сальфеджыа, Токіа, арпеджыа Выкл.: радыё

Спалучэнне иа

Перадаецца ў сярэдзіне ці на канцы слоў як ія або ыя: патрыярх, ініцыятар

Спалучэнне ие

У пачатку слоў У сярэдзіне слоў
- іе - Іерусалім, іерархія Выкл.: езуіт -ые, іе – гігіена, абітурыент

Спалучэнне ео

Пад націскам Не пад націскам
- ео, эо - фразеолаг, ідэолаг -еа, эа – неалагізм, акардэаніст

Спалучэнне еа

Перадаецца толькі ў сярэдзіне слоў як еа, эа: рэалізм, Неапаль Выкл.: акіян

Спалучэнне йо

Пад націскам Не пад націскам
-перадаецца адной літарайё: раён, ётавы - перадаецца адной літарайя: маянэз
Ва ўласных назвах перадаецца літарай ё: Ёфэ, Нью-Ёрк - у пачатку ўласных назваў перадаецца як Іа: Іакагама, Іаганесбург

Спалучэнне йе

Абазначаецца літарай е: фае, канвеер.
У пачатку ўласных назваў перадаецца якЕ: Емен

Спалучэнне уа, уэ

Перадаюцца нязменна: дуалізм, вуаль, фуэтэ

ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ У СКЛАДАНЫХ СЛОВАХ

Правапіс злучальных галосных

Я Пішацца пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам: жыццярадасны, сярэднявечча
Е Пішацца пасля мяккіх зычных не ў першым складзе перад націскам і перад ў: жыццесцвярджальны, вогнеўстойлівы
О Пішацца пад націскам пры цвёрдай аснове папярэдняй часткі: часопіс, святловымяральнік
А Пішацца не пад націскам пры цвёрдай аснове папярэдняй часткі: красамоўны, раўназначны

Правапіс галосных у першай частцы складаных слоў

Літара О пішацца:
1.Калі націск прыпадае не на першы склад другой часткі: высокаадукаваны, шырокадаступны. Гэта датычыцца і частак ільно-, шкло-, полі-: ільнопрадзенне, шкловалакно, політанальнасць, але: ПАЛІГРАФІЧНЫ і вытворныя ад яго.
2.Незалежна ад націску, калі гэта: А) словы, другая частка якіх -знаўства, -знавец, -вед: японазнаўства, мовавед Выкл.: заканазнаўства; Б)словы, у якіх неабходна пазбегнуць двухсэнсоўнасці або непазнавальнасці значэння: работадавец, вокамгненна, фондасховішча.
3.Незалежна ад націску, калі другая частка пачынаецца з ў: вогнеўстойлівы, збожжаўборка Выкл.: калаўрот
4.Калі першымі часткамі з’яўляюцца словы: – што-: штораніцы, штогод; – дзевяноста-: дзевяностамільны, дзевяностатысячны; – фота-: фотаздымак, фотавыстаўка. Выкл.: фатаграфія і вытворныя ад яго; – мота-: мотаспорт, мотагонкі. Выкл.: матацыкл, матавоз і вытворныя ад іх; – проці-: процілеглы, процідзеянне; – контр-: контрмера, контрдовад; – грос-: гросмайстар, гросбух; – свое-: своекарыслівы, своечасовы; – мова-: моватворчасць; – слова-: словаформа; – пост-: пострэалізм, постіндустрыяльны.
5.Частка поў- пішацца толькі пад націскам: поўдзень, поўнач.
6.Калі ў складаным слове тры і больш часткі, то кожная з іх мае свой пабочны націск, пад якім літара О захоўваецца: марозаводанепранікальнасць, паравозавагонарамонтны
Літара А пішацца
1.Калі націск прыпадае на першы склад другой часткі: даўгавечны, навамодны. Гэта датычыцца і частак ільна-, шкла-, палі-: ільнамялка, шклароб, палітэхнікум.
2.Незалежна ад націску, калі неабходна пазбегнуць непазнавальнасці значэння слова: ідалапаклоннік, лапатападобны.
3.Калі першымі часткамі з’яўляюцца словы: – кіна-: кінафестываль; – вела-: велатрэнажор; – аўдыя-: аўдыязапіс; – відэа-: відэаматэрыялы; – стэрэа-: стэрэамагнітафон; – электра-: электрагітара; – неа-: неарэалізм; – ста-: стаметроўка, стагалосы, стамільённы; – псеўда-: псеўданавуковы; – адна-: аднаразовы; – кантра-: кантрамарка.
4.Частка паў- пішацца не пад націскам: паўаркуша, паўстагоддзя. З уласнымі назоўнікамі паў- пішацца праз злучок: паў-Беларусі, паў-Еўропы.
Літара Э
Заўсёды захоўваецца ў першай частцы складаных слоў рознага паходжання, за выключэннем лічэбнікаў: сэрцападобны, шэравокі.
Літара Е
1.У першай частцы складанага слова захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: верхнеазёрскі, сенажаць. 2.Калі першай часткай складанага слова з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, на які склад у другой частцы націскны: калі першы –пішацца е, калідругі –пішацца я: велікадушны, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны.
РАДЫЁ РАДЫЙ
Літара Ёпішацца ў складаных словах з першай часткайрадыё Літара Е (Я)пішацца ў складаных словах з першай часткайрадые(я)-
Радыёакустычны, радыёапаратура, радыёдыктар, радыёкаментатар Радыеактыўнасць, радыебіялогія, радыяфобія, радыяхімія

ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ Э, О, А






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.