Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Гістарычныя асобы. Варонка Язэп (Іосіф Якаўлевіч) – беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст






Варонка Язэп (Іосіф Якаўлевіч) – беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст. З 1917 г. член ЦК Беларускай Сацыялістычнай Грамады. У лютым – ліпені 1918 г. – старшыня ўрада БНР – На-роднага Сакратарыята, адзін з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай На-роднай Рэспублікі. Лідэр Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў.

Прытрымліваўся канцэпцыі «двух ворагаў» беларускага адраджэння –

Расіі і Польшчы. З 1923 г. – у ЗША, дзе пражыў да канца сваіх дзён.

Езавітаў К. Б. – дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, публіцыст, гісторык, старшыня Беларускай Вайсковай Рады. Вёў работу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраенне і ўтрыманне. 25 сакавіка 1918 г. удзельнічаў у аб-вяшчэнні незалежнасці БНР, уваходзіў у склад яе Рады. Адзін з зас-навальнікаў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. З 1921 г. – у Рызе, дзе прыняў латвійскае падданства.

Жылуновіч Д.Ф. (псеўд. Цішка Гартны) – прадстаўнік беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР, гісторык, публіцыст, пісьменнік. З 1918 г. сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), рэдактар “Дзянніцы” – першай савецкай газеты на беларускай мове. Адзін з галоўных ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БССР, аўтар маніфеста аб яе абвяшчэнні. З 01.01. да 02.02.1919 г. – старшыня Часовага ўрада Савецкай Беларусі. Акадэмік АН Беларусі (1928 г.). У 1931 г. абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме» і арыштаваны. Памёр у псіхіятрычнай бальніцы. Поўнасцю рэабілітаваны ў 1987 г.

Захарка В. І. – беларускі палітычны дзеяч, удзельнік І Усебела-рускага з’езда, сааўтар І Устаўной граматы БНР. У 1923 г. выехаў у Прагу, з 1928 г. па 1943 г. – Прэзідэнт Рады БНР, збіраў архіў БНР. Выступаў за суверэнную Беларусь.

Ландар К.І. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу на Беларусі. З кастрычніка 1917 г. – старшыня ВРК Заходняга фронту, у лістападзе 1917 г. – СНК Заход-няй вобласці і фронту.

Лёсік Я. Ю. – беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік. Акадэмік АН Беларусі (1928 г.). Дзядзька Якуба Коласа. Адзін з лідэраў Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Удзельнік І Усебеларускага з'езда 1917 г., адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР, старшыня яе Найвышэйшай Рады з 1919 г. Пасля завяршэння грамадзянскай вайны прызнаў савецкую ўладу, займаўся навуковай, культурна-асветніцкай і літаратурнай дзейнасцю. Абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме». Памёр ў 1940 г. ад сухотаў у саратаўскай турме. Поўнасцю рэабілітаваны ў 1988 г.

Мяснікоў А.Ф. – рэвалюцыянер, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў устанаўлення савецкай улады на Беларусі. З верасня 1917 г. – старшыня Паўночна-Заходняга камітэта РСДРП(б), са студзеня 1918 г. – старшыня Аблвыкамзаха. Выступаў супраць самастойнасці беларускай рэспублікі. Загінуў у 1925 г. у авіяцыйнай катастрофе.

Серада Янка (Іван Мікітавіч) – дзеяч беларускага нацыянальнага

руху. Старшыня прэзідыума Усебеларускага з’езда (са снежня 1917 г.), адзін з лідэраў БСГ, ініцыятараў абвяшчэння БНР. У ліпені 1925 – снежні 1929 гг. – дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Выступаў з артыкуламі па пытаннях ветэрынарыі і сельскай гаспадаркі. Арыштаваны АДПУ у 1930 г., сасланы на 5 гадоў у Яраслаўль. Паўторна асуджаны ў 1941 г. Далейшы лёс невядомы. Поўнасцю рэабілітаваны ў 1989 г.

Чарвякоў А.Р. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраў-нікоў устанаўлення савецкай улады на Беларусі. У студзені – маі 1918 г. – камісар Белнацкома. У першым урадзе БССР – наркам асветы. Старшыня СНК БССР (1920 – 1924 гг.). Старшыня ЦВК БССР (1920 – 1937 гг.). Актыўны прыхільнік палітыкі беларусізацыі. У чэрвені 1937 г. у час ХVІ з'езда КП(б)Б пакончыў жыццё самагубствам. Поўнасцю рэабілітаваны ў 1989 г.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.