Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Дасягненне незалежнасці Беларусі. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. і ўтварэнне СНД






У сувязі з нарастаннем " рэвалюцыі суверэнітэтаў" паўстала пытанне аб самім існаванні СССР, вырашэнне якога ажыццяўлялася метадам пошуку і памылак. М. Гарбачоў настаяў на правя-дзенні ў сакавіку 1991 г. рэферэндума па праблеме захавання СССР. Аднак пытанне для рэферэндума было пастаўлена так, што будучае Саюза магло быць толькі ў форме федэрацыі, да таго ж сацыялістычнай. Афіцыйна ў рэферэндуме прынялі ўдзел 9 рэспублік (за выключэннем Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Арменіі, Малдовы). Усяго са 196 млн. дарослых жыхароў СССР галасавала 111, 3 млн., з якіх 57% выказалася за захаванне СССР. У канцы красавіка ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Нова-Агарова было падпісана пагадненне Прэзідэнта СССР і вышэйшых асоб дзевяці рэспублік (" 9 + 1") аб хутчэйшым заключэнні новага саюзнага дагавора. Сам апублікаваны праект некалькі разоў мяняўся і насіў кампрамісны характар. Галоўнае ў ім было тое, што на працягу 6 месяцаў пасля падпісання дагавора павінны быць праве-дзены новыя выбары вышэйшых органаў Саюза. Разам з тым ўмацоўвалася структура ўлады ў Расійскай Федэрацыі. 12 чэрвеня 1991 г. Б. Ельцын усеагульным прамым галасаваннем быў абраны прэзідэнтам Расіі.

Распад СССР паскорылі падзеі, якія адбыліся ў Маскве з 18 па 21 жніўня 1991 г. Падчас адпачынку Прэзідэнта СССР у Крыме група вышэйшых дзяржаўных асоб (Г. Янаеў - віцэ-прэзідэнт СССР, В. Паўлаў - прэм'ер-міністр СССР, Б. Пуга - міністр унутраных спраў СССР, В. Кручкоў - старшыня КДБ СССР і інш.) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу, абвясцілі аб хваробе М. Гарбачова і пераходзе ўсёй улады ў свае рукі. Партыйнае кіраўніцтва спрабавала з дапамогай войскаў і КДБ падавіць дэмакратычныя рухі і аднавіць таталітарны рэжым у СССР.

У БССР дзейнасць змоўшчыкаў падтрымалі Магілёўскі, Гродзенскі, Брэсцкі абкомы КПБ, а ЦК нават забараніў выхад газеты " Знамя юности", якая актыўна падтрымлівала перабудову. Толькі Мінскі гарадскі Савет народных дэпутатаў асудзіў пераварот і апазіцыя, якая па прыкладу Масквы правяла ў Мінску дэманстрацыю і мітынг.

Пралік арганізатараў перавароту заключаўся ў неда-ацэнцы актыўнасці дэмакратычных сіл і рашучасці асабіста Б. Ельцына да супрацьдзеянняў.

Б. Ельцын як прэзідэнт Расіі абвінаваціў кіраўніцтва КПСС у спробе дзяржаўнага перавароту і сваім указам забараніў дзейнасць кампартыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Гэта таксама быў своеасаблівы дзяржаўна-палітычны пераварот. Кіруючая партыя не толькі адхілялася ад улады, але і ўвогуле была ліквідавана.

У Мінску група з 25 дэпутатаў (большасць з апазіцыі) прапанавала склікаць 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета БССР. 25 жніўня на ёй быў прыняты Закон " Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР " Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР" і пастанова " Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР". Ва ўласнасць Беларусі перайшла агульнасаюзная маёмасць. Таксама пачаўся працэс дэпартызацыі, а дзейнасць КПБ - КПСС прыпынялася. На пасяджэнні Вярхоўнага Савета Прэм'ер-міністр Беларусі В. Кебіч заявіў, што прыпыняе членства ў КПСС разам з усім Кабінетам Міністраў.

З 17 па 19 верасня адбылася 6-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета, на якой разглядаўся Закон " Аб назве БССР". Дэпутаты прынялі рашэнне перайменаваць БССР у Рэспубліку Беларусь, а ў скарочаных назвах - " Беларусь". У той жа дзень зацвердзілі законы " Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь", " Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь". Старшынёй Вярхоўнага Савета на альтэрнатыўнай аснове быў выбраны прафесар фізікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта С. Шушкевіч. Так у гісторыі Беларусі пачаўся новы этап незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Што датычыцца лёсу Саюза ССР, то ў пачатку верасня 1991 г. пачаў работу V з'езд народных дэпутатаў СССР. 5 верасня ён прыняў канстытуцыйны закон аб уладзе ў пераходны перыяд, а затым здаў свае паўнамоцтвы Дзяржаўнаму Савету СССР. Новы Вярхоўны Савет стварыць не атрымалася, бо некаторыя рэспублікі накіравалі туды сваіх прадстаўнікоў з правамі назіральнікаў.

Дзяржсавет 9 верасня 1991 г. афіцыйна прызнаў незалежнасць Прыбалтыйскіх дзяржаў: Літвы, Латвіі, Эстоніі. Праз некалькі дзён яны былі прыняты ў ААН. СССР скараціўся да 12 рэспублік. Прэзідэнт М. Гарбачоў паспрабаваў замацаваць Саюз на аснове новага пагаднення. 14 лістапада ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Нова-Агарова (пад Масквой) сем рэспублік (Расія, Беларусь, Азербайджан, Казахстан, Кыргызтан, Туркменістан, Таджыкістан) заявілі аб намеры стварыць Садружнасць Суверэнных Дзяржаў (ССД) і да 25 лістапада зацвердзіць новы саюзны дагавор. Але гэтага не адбылося, бо ўсе чакалі выніку рэферэндума аб незалежнасці Украіны, прызначанага на 1 снежня. Большасць жыхароў гэтай рэспублікі выказаліся за выхад з СССР. Лёс Саюза быў вырашаны.

8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі " Віскулі" (пад Брэстам) кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краўчук) падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і запрасілі ўступаць у Садружнасць новыя дзяржавы былога СССР. У хуткім часе кіраўнікі сярэднеазіяцкіх рэспублік і Казахстана заявілі ў Ашгабаце аб намеры далучыцца да СНД. 21 снежня адбылася алмаацінская сустрэча " брэсцкай тройкі", " ашгабацкай пяцёркі" і Арменіі. На ёй была прынята Дэкларацыя аб канчатковым спыненні існавання СССР і ўрэгуляванні звязаных з гэтым праблем. Да канца 1991 г. да СНД далучыліся таксама Малдова і Азербайджан.

25 снежня 1991 г. М. Гарбачоў падпісаў указ аб спыненні выканання ім функцыі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і заявіў аб сваім зыходзе з пасады Прэзідэнта СССР. У той жа вечар з вежы Вялікага Крамлёўскага палаца быў спушчаны сцяг СССР і ўзняты адноўлены сцяг Расіі.

Такім чынам, незалежнасць Рэспублікі Беларусь была атрымана не столькі ў выніку ўнутранага нацыянальнага руху, колькі ў выніку распаду СССР. Таму нацыянальная свядомасць беларусаў, з аднаго боку, атрымала ўнутраны ўздым, а з другога - пачуццё трывогі і заклапочанасці аб уласным лёсе.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.