Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле актыўнага і пасіўнага складу: гістарызмы, архаізмы, неалагізмы.






 

Лексіка беларускай мовы ўвесь час змяняецца ў працэсе гістарычнага развіцця грамадства. Разам са зменамі ў навуцы і тэхніцы, вытворчасці і культуры, грамадскім ладзе і эканоміцы слоўнікавы склад мовы пастаянна павялічваецца, абнаўляецца за кошт узінікнення новых слоў, якія адлюстроўваюць гэтыя змены ў жыцці народа.

Адначасова ў лексіцы назіраецца і адваротная з’ява – знікненне слоў. Такім чынам лексіка – вельмі адчувальны барометр, які хутка рэагуе на змяненне рэалій чалавечага і грамадскага жыцця. У выніку ўжыванне адных слоў частае, актыўнае, а другія словы як бы затухаюць у сваім ужыванні, з меншай частотнасцю гучаць у мове. Паводле ступені ўжывання лексіка падзяляецца на актыўную і пасіўную.

Да актыўнай лексікі адносяцца:

- Усё сучасныя прывычныя агульнаўжывальныя словы, якія не маюць адцення ўстарэласці і адцення навізны. Напрыклад, стылістычна нейтральныя агульнанародныя словы, што ўжываюцца ў розных стылях мовы і вядомыя ўсім яе носьбітам. Вада, дарога, дом, лес, сёння, учора і г.д.

- Тэрміны розных галін навукі, тэхнікі, культуры, якія часта выкарыстоўваюцца ўсімі носьбітамі мовы. Алфавіт, алмаз, радыус, квадрат, стронцый, інсульт, акумулятар, стакоўка.

Да пасіўнай лексікі алносяцца рэдкаўжывальныя, зразумелыя, але непрывычныя з-за сваёй устарэласці ці навізны словы: воласць, вярста, самін, электрашокер, спорнсар, прэзентацыя.

Устарэлыя словы:

Прычыны пераходу з актыўнага лексічнага складу ў пасіўны:

1. Перастаюць існаваць як сучасныя рэаліі асобныя пардметы, бытавыя рэчы, звужаецца сфера функцыянавання паняццяў у сувязі з чым і адпадае неабходнасць у выкарыстанні іх назваў.

2. З развіццем і ўдасканаленнем лексікі як сістэмы на змену адным структурам прыходзяць іншыя, больш дасканалыя ў структурных і сістэматычных адносінах, больш сістэмныя і лаканічныя.

З улікам такіх акалічнасцей устарэлыя словы падзяляюць на гістарызмы і рахаізмы:

Г і с т а р ы з м ы – гэта назвы тэх прадметаў, з’яў і паняццяў, якія зніклі з сучаснай рэчаіснасці, “сталі гісторяй”. Назвы грамадстка-палітычных паняццяў: баярын, аброк, войт, земства. Назвы прылад працы: саха, стпу, церніца. Зброі: дзіда, калчан.

Гістарызмамі могуць быць і словы якія не так даўны увайшлі ва ужыта, але з-за змен у грамадстве выйшлі з ужытку: працадзень, будзёнаўка, лікбез.

А р х а і з м ы – словы, якія з’яўляюцца ўстарэлымі назвамі тых прадметаў і паняццяў, што існуюць у сучаснай мове, але абазначаюцца іншымі словамі: раць – войска, тлумач – перакладчык, скрыжалі – законы.

Н е а л а г і з м ы – гэта новыя словы ці новыя значэнні вядомых слоў, якія называюць новыя прадсметы, з’явы сучаснай рэчаінасці і не страцілі адцення навізны: аквамабіль, аўтабан, галаграфія, ёгурт,

Як толькі страчваюць адценне навізны – перастаюць быць неалалімамі. Касманаўн, касмадром, акванаўт – 60-я гг. – неалагізмы, цяпер – не.

Лікбез, наркам - 20-30 гг.

Трэба адрозніваць наватворы асобных аўтараў – а к а з і я н а л і з м ы або індывідуальна-аўтарскія неалагізмы, якія ствараюцца майстрамі слова з пэўнымі стылістычнымі мэтамі і рэалізуюць сваё значэнне ў пэўным мастацкім тэксце. Аказіяналізмы не ўваходзяць у агульнанародную мову, не становяцца яе набыткам. Ранішні раззязюлены лес. Я у сад хачу! У той прасторны сад, дзе вішанна, яблычна і грушна.

Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку: дыялектызмы, тэрміналагічная і прафесійная лексіка, жарганізмы і аргатызмы. Выкарыстанне ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах. Патэнцыяльныя словы і аказіяналізмы. Слэнгіраванне камп’ютэрнага маўлення, лексічныя працэсы ў інтэрнэт-выданнях.

 

Паводле сферы ўжывання неаднароды. Ён падзяляецца на дзве вялікія групы: агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага выкарыстання.

Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца:

- Словы, якія бытуюць на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і ўласцівыя ўсім стылям беларускай мовы: возера, лес, холадна сорак. Гэтыя словы зразумелыя ўсім носьбітам мовы. Яны бытуюць як ў літаратурнай мове, так і ва ўсіх мясцовых гаворках і складаюць самую шматлікую групу слоў, якой карыстаюцца ўсе члены грамадства. Словы гэтай групы часцей за ўсё ўзніклі ў агульнаславянскі альбо агульнаходнеславянскі перыяд. Аснова слоўнікавага фонды мовы.

Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца словы, якія бытуюць на пэўнай тэрыторыі, у асяроддзі людзей пэўнай прафесіі ці сацыяльнай групы. У залежнасці ад сферы бытавання такая лесіка падзяляецца на д ы я л е к т н у ю (абласную), с п е ц ы я л ь н у ю (прафесійна-тэрміналагічную) і ж а р г о н н у ю.

Лексічны склад мовы

Дыялектная лексіка (абласная) – словы, уласцівыя адной тэрытарыяльна абмежаванай гаворцы альбо дыялекту і не пашыраныя ў літаратурнай мове.

На Беларусі 2 дыялекты: паўночна-усходні, паўднева-заходні, а таксама вылучаюць у асобную групу брэсцка-пінскія гаворкі.

Віды дыялектызмаў:

1. Лексічныя д. – словы невядомыя літаратурнай мове. Сярод іх выдзяляюцца уласналксічныя і этнаграфічныя д. Уласналексічныя – з’яўляюцца мясцовымі назвамі агульнавядомых прадметаў, дзеянняў, якасцей і з’яў. Грубка, столбік – печка. Этнаграфічныя – мясцовыя назвы прадметаў, з’яў не вядомыя ў іншых рэгіёнах: ёўня, восень, сушня – усх. Беларусь, памяшкнанні для сушкі сена.

2. Семантычныя дыялектызмы – агульнавядомыя словы, якія ў пэўнай мясцовасці маюць уласнае значэнне, якое адрозніваецца ад агульнавядомага. Мост на Гомельшчыне – падлога.

3. Фанетычныя – словы, якія адлюстроўваюць якую-небудзь фанетычную асаблівасць гаворкі. Напрыклад, вымаўленне ў мінска-маладзечанскіх гаворках (о) настоўнік, проўда.

4. Г раматычныя - адлюстроўваюць граматычныя асаблівасці пэўнай гаворкі: гадуіць, рашаіць, нося, молоця.

5. Словаўтваральныя – словы, якія адрозніваюцца ад агульнаўжывальных словатваральнымі сродкамі: прыножак – падножка, вяшак – вешалка.

Выкарыстоўваецца ў літратуры для надання мясцовага каларыту.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.