Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Сельскагаспадарчага таварыства, у мястэч-






ках Бранчыцы і Каты (Мінская губ.), у Дзі-

сне (Віцебская губ.) і інш.12

Папулярызацыі народнага ткацтва са-

дзейнічалі разнастайныя выстаўкі перава-

жна сельскагаспадарчага накірунку, якія

звычайна дэманстравапі і вырабы саматуж-

нікаў, рамеснікаў. Шэраг такіх выставак

быў арганізаваны ў гарадах Беларусі ў па-

чатку 20 ст., прычым найбольш багатыя і

прадстаўнічыя раздзелы складала ткацтва.

Відаць, узоры гэтага аднаго з самых пашы-

раных відаў беларускага народнага маста-

цтва лягчэй за ўсё было збіраць; з другога

боку, арганізатараў выставак, несумненна,

прыцягвала яўная дэкаратыўнасць, «выста-

вачнасць» тканых рэчаў, чым не заўсёды

вызначаліся, скажам, драўляныя ці ганча-

рныя вырабы. Інфармацыя з такіх выставак

нязменна ўтрымлівае сповы захаплення на-

родным ткацтвам. Напрыклад, пра выстаў-

ку ў Слуцку (1908) гаворыцца: «Багата

было розных добрых тканін, зробленых ру-

камі вясковых кабет беларускіх, у розныя

рысункі. 3 воласці Цялядавіцкай, Капыль-

Жанчыны ў адзенні 1950-х гадоў. Беразнякі

Жыткавіцкага раёна.

Народнае мастацтва Беларусі

скай, Пукаўскай было рознае палатно,

абрусы, ручнікі, капы, спадніцы з ільну і во-

ўны, паясы, наміткі, сукно на буркі... Ма-

люнкі ўсе беларускага стылю»13. Багацце

разнастайных, цікавых узорамі і каларытам

тканін адзначалася на выстаўцы ў Глыбокім

(1913), прычым цікавая заўвага аўтара на-

таткі: «Ткацкая глыбоцкая школа нічога но-

вага не можа даць сялянкам, бо іх вырабы

лепшыя»14. На выстаўцы ў Навагрудку

(1913), дзе было прадстаўлена 400 узораў

ткацтва з 8 валасцей, «вочы разбягаліся па

сценах, завешаных тканінамі, коўдрамі,

абрусамі работы навагрудскіх сяпянак. Та-

кога багацця малюнкаў і колераў рэдка ка-

лі здаралася бачыць»15. Асабліва багата і

разнастайна было прадстаўлена беларус-

кае ткацтва на саллатужніцка-прамысповай

выстаўцы ў Вільні і 2-й Усерасійскай сама-

тужніцкай выстаўцы ў Пецярбургу (1913).

Тут дэманстраваліся сотні ўзораў адзення,

разнастайных дэкаратыўных і абрадавых

тканін з Вілейскага, Ашмянскага, Лідскага,

Дзісенскага і іншых паветаў паўночнага за-

хаду Беларусі.

Дзяўчына ў святочным уборы 1920-х гадоў.

Бездзеж Драгічынскага раёна.

Багатыя традыцыі ткацтва і вышыўкі, іх

паўсюднае пашырэнне сталі асновай для ар-

ганізацыі мастацкіх промыслаў у савецкія

часы. Каапераванне ткачых і вышывальш-

чыц у арцелі пачалося ў 2-й палове 20-х га-

доў, у 1929 г. ў іх працавала больш за 100

майстрых17. Шэраг буйных ткацкіх і вышы-

вальных арцеляў створаны ў 30-я гады:

«1-га Мая» (Слуцк), «8-га Сакавіка» (Баб-

руйск, Віцебск), «20 год Кастрычніка»

(Мінск, Чачэрск, Орша), «Чырвонае Палес-

се» (Хойнікі), імя Клары Цэткін (Карма),

«Чырвоны тэкстыльшчык» (Талачын), «20

год ВЛКСМ» (Верхнядзвінск), «Полымя рэ-

валюцыі» (Бешанковічы) і інш.18 Прадукцыя

арцеляў, разлічаная галоўным чынам на






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.