Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чка нагадвала маленькага звярка накшталт






ласкі ці тхара, што ўчапіўся саве ў спіну.

Вырабляпіся тут насценныя рэльефы ў вы-

глядзе мядзведжых і аленевых галоў, дэка-

ратыўныя талеркі з рэльефнымі мапюн-

камі, шкатулкі і інш.

Аб'яднаўшыся ў арцель (сярэдзіна 1920-х

гадоў), барысаўскія майстры прадоўжылі

традыцыі вырабу фігурных рэчаў, аздобле-

ных рэльефным дэкорам ці вырашаных у

выглядзе зааморфных формаў. Праўда,

цяпер іх у ж о вырабляпі ліццём ці штампоў-

кай. Калекцыі падобных вырабаў паказва-

ліся ў 1940 г. на выстаўцы выяўленчага ма-

стацтва Беларусі ў Маскве і ў 1947 г. — на

рэспубліканскай выстаўцы, арганізаванай

Белмастпрамсаветам. На выстаўках побач

з традыцыйнымі пасудзінамі ў выглядзе ба-

раноў і мядзведзяў былі дэкаратыўныя та-

леркі з партрэтамі Чапаева, Пушкіна з ня-

няю, кампазіцыяй на тэму «На варце

граніц», маслёнкі і кветачніцы «Лявоніха»,

вазы са скульптурамі, ваза «Слава», а та-

ксама творчасць лепшых майстроў Зай-

цава, Клопава, Богдана, вырабы якіх нага-

двалі шкляныя і фарфоравыя рэчы таго

часу32. Значнае месца ў прадукцыі арцелі

займалі збанкі традыцыйных формаў, але з

досыць вычварнымі ручкамі і рэльефнымі

малюнкамі, што ўключалі савецкую эмбле-

матыку, сюжэтныя кампазіцыі, раслінны і

геаметрычны арнамент, Як відаць, прадук-

цыя арцелі наглядна ілюструе эклектычнае

спалучэнне традыцый і «сучаснасці», якое

актыўна прапагандавалася ў 30—50-я гады.

Аналагічная і творчасць майстроў Копысі

(Аршанскі раён) — традыцыйнага ганча-

рнага цэнтра на ўсходзе Беларусі. Разна-

стайнасцю і багаццем формаў вызначаец-

ца там керамічны посуд мастацкага харак-

тару: талеркі, сподачкі, супніцы, салатніцы,

цукерачніцы, вазы, маслёнкі, шкатулкі і

інш. Здаецца, копыскія майстры паўтаралі

ў гліне практычна ўсе рэчы, якія сустрака-

ліся ў местачковым побыце.

Арыгінальную старонку ў гісторыі бела-

рускай керамікі складае творчасць ко-

пыскіх майстроў савецкага часу. Рэвалю-

цыйны пафас, станаўленне новага жыцця,

карэнная перабудова побыту знайшлі свое-

асаблівае адлюстраванне ў іх дзейнасці. У

Чарнільны прыбор. 1940-я гады. Гліна, леп-

ка, глазураванне. Ракаў Валожынскага раё-

На.

многіх выпадках гэта была досыць наіўная

спроба адгукнуцца на тагачасныя падзеі.

Нярэдка ў традыцыйную арнаментыку

ўключалася савецкая эмблематыка —

зоркі, серп і молат, розныя надпісы і г.д.,

хоць такія вырабы ў мастацкіх адносінах

былі досыць спрэчнымі. Але пошукі

чымсьці нагадвалі савецкі агітацыйны фар-

фор 20-х гадоў, хоць копыскія майстры,

верагодна, пра гэтую з'яву не ведалі.

Па сваіх мастацкіх якасцях прадукцыя ар-

целяў была досыць нераўназначная. Аса-

бліва гэта датычыць барысаўскай з яе яўнай

арыентацыяй на вырабы, што адлюстроў-

валі новую рэчаіснасць. Аднак перапрацо-

ўка традыцыйных формаў, спалучэнне іх з

новымі сюжэтамі — справа няпростая, яна

патрабуе вялікага майстэрства, высокага

густу і адпаведнай падрыхтоўкі, уласцівых

далёка не кожнаму народнаму майстру.

Да таго ж паўплывалі тэндэнцыі дэкараты-

ўна-прыкладнога мастацтва 30—50-х гадоў

з яго пампезнасцю і эклектычны.м спалу-

чэннем формаў і дэкору.

Значна большую цікавасць уяўляюць ра-

В.К у зьміцкі. Чарнільны прыбор. 1947.

Гліна, лепка, глазураванне. Ракаў Вало-

жынскага раёна.

Народнае мастацтва Беларусі

знастайныя фігурныя пасудзіны ў выглядзе

мядзведзяў, бараноў, ільвоў, якія трады-

цыйна вырабляліся ў многіх ганчарных цэн-

трах, галоўным чынам гарадскіх і места-

чковых: Івянцы, Ракаве, Міры, Барысаве,

Глыбокім, Докшыцах, Дзісне, Смалявічах і

інш. У гэтых арыгінальных вырабах най-

больш ярка праявіўся талент асобных май-

строў, іх наіўна-рэалістычнае ўвасабленне

рэчаіснасці. Як правіла, такія вырабы паз-

баўлены натуралізму, хоць многія вобразы

(баран, мядзведзь) былі добра вядомыя.

Відаць, майстры не імкнуліся да «партрэ-

тнага» падабенства, а стварапі свое-

асаблівыя дэкаратыўныя пасудзіны-скуль-

птуры, дзе анатамічная дакладнасць выкон-






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.