Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Сымон Будны






(каля 1530 – 1583)

 

Сымон Будны – выдатны дзеяч беларускай Рэфармацыі, таленавіты пісьменнік, педагог і філосаф, багаслоў і прапаведнік, імя якога ў ХVІ ст. было шырока вядома ў Англіі, Германіі, Італіі і іншых краінах Заходняй Еўропы.

Паходзіў з сям’і дробнага шляхціца. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Скончыў Кракаўскі універсітэт. Апрача роднай беларускай мовы, ён ведаў грэчаскую, лацінскую, польскую, валодаў іўрытам, што дазваляла яму паглыбляць свае веды ў антычных культурах.

На працягу амаль 30-гадовай творчай дзейнасці з-пад пяра асветніка выйшлі кнігі “Катэхізіс”, “Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам” (Нясвіж, 1562), “Аб галоўных артыкулах хрыс-ціянскай веры” (Лоск, 1576), пераклады Бібліі (1570), Апокрыфаў і інш.

Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў яго пераклад Новага Запавету 1574 года. І гэта не выпадкова: ніхто з тагачасных еўра-пейскіх перакладчыкаў новазапаветных твораў не рабіў дагэтуль такой велізарнай тэксталагічнай працы, як Сымон Будны. Дзякуючы фенаменальным аналітычным здольнасцям беларускага асветніка, яго таленту, шырокай эрудыцыі, дасканаламу веданню старажытных моў, навукова-крытычны ўзровень выдання Новага Запавету 1574 года быў, бадай, самым высокім сярод усіх вядомых на той час у Еўропе.

Творы Буднага мелі вялікую папулярнасць, зразумела, і сярод жыхароў Беларусі. Ён выказваў свае погляды па праблемах веры, аб “мірскім” прызначэнні чалавека, аб дзяржаўнай уладзе. Ягоныя казанні з ахвотаю слухалі мяшчане Вільні, Клецка, Нясвіжа, Заслаўя, Лоска, Полацка.

Таямніца такай папулярнасці твораў Сымона Буднага – найперш у іх гуманістычнай скіраванасці. Асветнік выступаў за вызваленне чалавечага духу, за свабодную стваральную працу. Ён заклікаў усіх грамадзян паважаць дзяржаўныя законы, шанаваць бацькоўскую зямлю і матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі, жыць паводле Божых запаведзяў.

Як гуманіст і прыхільнік разняволення чалавека, Будны крытыкаваў тыранію, адмаўляў цэнзуру, абураўся фактамі фізічнай расправы над іншадумцамі.

З’яўляючыся прыхільнікам грамадзянскага міру і сацыяльнай гармоніі, асветнік паўстаў супраць досыць магутнага ў ХVІ ст. руху анархістаў, разбуральных ідэяў тагачасных камуністаў. Сацыяльна-палітычныя і прававыя ідэі Буднага паўплывалі на вядомых юрыстаў, тагачасных дзяржаўных дзеячаў – Астафея Валовіча і Льва Сапегу, якія вызначалі дактрыну Статута 1588 года. У многім дзякуючы Сымону Буднаму ў Статуце знайшлі адлюстраванне ідэі аб прэзумпцыі невінаватасці, царкоўна-рэлігійнай талерантнасці і вяршэнстве законаў. Імя Сымона Буднага ўключана ў каляндар міжнародных датаў славутых дзеячаў славянскай культуры ЮНЕСКА.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.