Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






І гістарычныя карані беларускай мовы






Вытокі беларускай мовы губляюцца ў глыбокай старажытнасці, калі існавала агульная супольнасць славяне. У навуковай літаратуры прынята лічыць, што славяне вылучыліся як асобны этнас прыкладна на пачатку III тысячагоддзя да н.э. і доўгі час жылі разам. Лічыцца, што ў гэтую эпоху яны карысталіся агульнай мовай – агульнаславянскай мовай-асновай, або праславянскай мовай. Пра агульнасць мовы славян сведчыць як блізкасць сучасных славянскіх моў, так і тое, што моўныя змены тых часоў закраналі ўвесь славянскі арэал.

Рассяленне славян па тэрыторыях Усходняй, Цэнтральнай і Заходняй Еўропы прывяло да распаду іх моўнага адзінства. Мяркуюць, што ў сярэдзіне I тысячагоддзя н.э. агульнаславянская эпоха закончылася. Узніклі асобныя групы славянскіх народаў, звесткі пра якіх можна знайсці ўжо ў пісьмовых крыніцах II – VII стст. іншых народаў.

Усходнія славяне, якія згадваюцца ў пісьмовых крыніцах як анты (заходнія – венеды; паўднёвыя – славены) складваліся з некалькіх род-насных плямёнаў. Згодна з летапісамі, тэрыторыю сучаснай Беларусі насялялі: крывічы – на Заходняй Дзвіне з цэнтрам у Полацку; дрыга-вічы – паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной з гарадамі Тураў і Пінск; радзімічы – на рацэ Сож. Моўнай адзінкай гэтых плямёнаў быў дыялект.

1-я канцэпцыя. Мяркуюць, што беларуская мова, як і іншыя ўсходнеславянскія мовы, утварылася непасрэдна з гэтых племянных дыялектаў прыкладна ў VII – VIII стст. Аднак утварэнне моў на базе дыялектаў суправаджалася і працэсамі іх інтэграцыі, асабліва калі па-чалі развівацца феадальныя адносіны, узніклі цэнтралізаваныя феадальныя дзяржавы (IX – X стст. – узвышэнне Полацкага княства) і мясцовыя моўныя рысы пэўных рэгіёнаў пачалі шырока адлюстроўвацца на пісьме, якое і засведчыла працэс афармлення асобных усходнеславянскіх моў.

2-я канцэпцыя. Прыкладна з ІХ ст. на ўсходнеславянскіх землях існавала магутная дзяржава з цэнтрам у Кіеве (Кіеўская Русь).

Кансалідацыя (аб’яднанне) усходнеславянскіх земляў вакол Кіеў-скай Русі прывяла да зліцця ўсходнеславянскіх плямёнаў у адзіную этнічную супольнасць – старажытнарускую – з адзінай мовай (таксама старажытнарускай, або агульнаўсходнеславянскай). Пры гэтым мясцо-выя дыялекты не пераставалі існаваць. Тым не менш моўнае адзінства гэтага перыяду адлюстравалася ў шматлікіх помніках усходне-славянскага пісьменства. Калі ў XIII ст. старажытнаруская дзяржава распалася (адна частка падпала пад уладу мангола-татараў, а на другой узнікла ВКЛ), вылучыліся асобныя ўсходнеславянскія народы, кожны са сваёй мовай.

Такая канцэпцыя існавала як афіцыйная ў савецкі час. Яна адпавядала імкненню зліць усходнеславянскія мовы ў адзіную рускую, бо старажытнаруская мова нібыта з’яўляецца калыскай усіх трох моў.

І першая канцэпцыя, і другая датычацца тых часоў, калі мова мела вусна-гутарковую форму, гэта значыць ёй карысталася большасць насельніцтва ў паўсядзённым жыцці.

Гісторыя ж літаратурнай мовы звязана з узнікненнем пісьма ў таго ці іншага народа (слова літаратурная ад лац. Littera – ‘знак пісьма’).

Такім чынам, усю гісторыю мовы падзяляюць на дзве часткі – дапісьмовую і пісьмовую.

Пісьмовая эпоха ў гісторыі ўсходніх славян пачынаецца з XI ст., калі на іх тэрыторыю пачалі пранікаць старажытныя кнігі з паўднёваславянскіх краін (Балгарыі, Македоніі, Сербіі). Гэта былі пераклады з грэчаскай мовы царкоўнаславянскіх кніг, зробленыя Кірылам і Мяфодзіем. У аснову былі пакладзены балгара-македонскія гаворкі, якія і замацаваліся ў царкоўнай літаратуры. Зараз гэту мову называюць стараславянскай (першыя пераклады) або царкоўнасла-вянскай (кнігі пазнейшай царкоўнай літаратуры).

Усходнія славяне карысталіся гэтай пісьмовай мовай для напісання кніг пераважна царкоўных. Але царкоўнаславянская мова была для іх усё ж чужой, не заўсёды зразумелай. І таму для напісання кніг свецкага характару (дакументы, законы, прыватныя лісты, арыгінальная літаратура) выкарыстоўвалі побач з царкоўнаславянскай мовай гутарковую мову (эканамічныя, юрыдычныя, палітычныя тэрміны). Менавіта такія помнікі і адлюстроўвалі асаблівасці жывога маўлення ўсходніх славян (надпіс на крыжы Е. Полацкай 1161 г., граматы на пергаменце, берасцяныя граматы і інш.). Такім чынам складвалася агульнаўсходнеславянская мова, на аснове якой і фарміраваліся затым літаратурныя мовы ўсходнеславянскіх народаў (рускіх, беларусаў, украінцаў). Асаблівасцю гісторыі беларускай літаратурнай мовы старажытнага перыяду з’яўляецца тое, што складвалася яна паступова шляхам насычэння мясцовымі моўнымі рысамі тэкстаў на агульнаўсходнеславянскай мове – агульнай пісьмовай мове ўсходніх славян XI – XIV стст.

У помніках XIII ст. усё больш выяўляюцца мясцовыя моўныя рысы, што сведчыць аб фарміраванні беларускай мовы. У гэты час на захадзе і поўдні ўтвараецца ВКЛ, на ўсходзе – Маскоўская дзяржава.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.