Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Даданыя члены сказа






І. Дапаўненне – даданы член сказа, які абазначае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных сксклонаў.

Спосаб выражэння:

1. Назоўнік: Зноўку восень прыйшла і стаіць ля бяроз з залатым грабянцом.

2. Займеннік: Мяне зацікавіла казка.

3. Лічэбнік: Дзевяць дзеліцца на тры.

4. Інфінітыў: Маці папрасіла Таню пачытаць кнігу.

5. Прыслоўе: Ён думаў пра заўтра.

6. Субстантываваныя часціны мовы: Мікола ўспамінаў сваё мінулае.

7. Фразеалагізм: Бярозавай кашы захацеў? ” – захрыпеў бацька.

Дапаўненні бываюць прамыя і ўскосныя. Прамое дапаўненне адносіцца да пераходных дзеясловаў, абазначае прадмет, на які непасрэдна накіравана дзеянне, і выражаецца вінавальным склонам без прыназоўніка: Дзяды і продкі карчавалі лес.

Ці родным склонам, калі:

1) дзеянне накіравана на частку прадмета: Косця выпіў малака.

2) выказнік мае пры сабе часціцу не: Я не бачыў гэтага фільма.

3) дапаўненне не мае значэнне вялікай колькасці або меры чаго-небудзь: Алесь прачытаў многа кніжак. Сабралі многа ягад.

Усе астатнія дапаўненні з’яўляюцца ўскоснымі.

ІІ. Азначэнне – даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? чый?

Дапасаваныя азначэнні звязваюцца з азначаемым словам сувяззю дапасавання, г.зн. дапасуюцца ў родзе, ліку і склоне.

Спосаб выражэння:

1. Прыметнік: Матчыных слоў не забуду ніколі.

2. Дзеепрыметнік: Весела зірнулі на свет вызваленыя ад холаду дрдрэвы.

3. Парадкавы лічэбнік: Прылятае ён першым з далёкага выраю.

4. Займеннік: Шчодра цвіў гэтай вясною сад.

5. Фразеалагізм: Пашанцавала ёй – пагода стаіць як на заказ.

Недапасаваныя азначэнні звязваюцца з азначаемым словам сувяззю кіравання або прымыкання.

Спосаб выражэння:

1. Назоўнік ва ўскосным склоне з прыназ. і без яго: Праз шчыліны ў вокнах пралазіць мароз. Слёзы радасці стаялі ў дзедавых вачах.

2. Займеннік ва ўскосным склоне з прыназ. і без яго: І льецца смех іх разудалы.

3. Інфінітыў: Жаданне вучыцца не пакідала Сымонку.

4. Прыслоўе: Я любіў гэтую дарогу дадому.

5. Дзеепрыслоўе: Пры стральбе лежачы Сымон закрыў усе мішэні.

6. Выклічнік: З кракам “Ура! ” салдаты пайшлі ў атаку.

Прыдатак – азначэнне, выражанае назоўнікам, які звычайна дапасуецца да азначаемага слова ў склоне і ліку: вочы- зоркі. Прыдаткі могуць абазначаць: прафесію (жанчына- аграном), якасць (вочы- васількі), узрост, сацыяльнае становішча (бабуля- пенсіянерка), роднасць (брат Алесь), відавое адрозненне (грыб- баравік), геаграфічныя назвы (рака Ясельда), назвы прадпрыемстваў (фабрыка “ Камунарка).

Назоўнікі-сінонімы тыпу шляхі-дарогі, бяда-гора прыдаткамі не з’яўляюцца.

Адзіночныя прыдаткі пішуцца праз злучок калі:

а) абодва словы – агульныя назоўнікі (дуб- волат),

б) уласны назоўнік стаіць перад агульным (Нёман -рака).

ІІІ. Акалічнасць – даданы член сказа, які характаразуе дзеянне ці прымету, розныя абставіны, пры якіх адбываецца дзеянне. У ролі акалічнасці выступаюць прыслоўі, дзеепрыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, інфінітыў.

 

Разрады акалічнасцей Пытанні Прыклады
Месца дзе? куды? адкуль? не сядзіцца ў хаце; ісці ў лес; выйсці з дому
Часу калі? з якога часу? да якога часу? Прыехалі вечарам; дзяжурыць да раніцы; шчыравалі ад ранку да вечара
Прычыны чаму? па якой прычыне? не наведаў з-за хваробы; скакалі ад радасці
Мэты для чаго? навошта? з якой мэтай?   зайсці адпачыць; зрабіць назло
Спосабу дзеяння як? якім чынам? звонка спяваў жаўранак; будавалі дом талакою
Меры і ступені колькі? як многа? у якой ступені? прайсці дзесяць кіламетраў; развітацца назаўсёды; мы бясконца рады сустрэчы
Умовы пры якой умове? гуляючы, не навучышся; пры жаданні можна пагаварыць
Уступкі нягледзячы на што? ішлі наперакор стыхіі; нягледзячы на позні час, вяскоўцы не разыходзіліся

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.