Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэхнікі ў СССР і Германіі ў 1941 — 1945 гг.






 

  Назва прадукцыі С С з 1.7.1941 г. да 1.7.1945 г. С Р У сярэднім за год Г е р м 1941—1944 гг. а н і я У сярэдн. за год
Чугун, млн т. Сталь, млн. т Вугаль, млн т Танкі і САУ (штрумавыя гарматы), тыс. шт. Баявыя самалёты, тыс. шт Гарматы (сярэдніх і буйных калібраў), тыс. шт Мінамёты, тыс. шт 31, 5 45, 4 441, 5 95, 1   108, 0 188, 1   347, 9 7, 9 11, 3 110, 4 23, 8   27, 0 47, 0   86, 9 98, 1 133, 7 2151, 0 53, 8   78, 9 102, 1   68, 0 24, 5 33, 4 537, 6 13, 5   19, 7 25, 5   17, 0

“Усё для фронта — усё для перамогі над ворагам! ”. Рост ваеннай вытворчасці пры скарачэнні колькасці рабочых і служачых быў дасягнуты за кошт інтэнсіфікацыі працы, павелічэння працягласці рабочага дня, звышурочных работ і ўзмацнення працоўнай дысцыпліны. У лютым 1942 г. Прэзідыум ВС СССР выдаў Указ “Аб мабілізацыі працаздольнага гарадскога насельніцтва для работы на вытворчасці і ў будаўніцтве на перыяд ваеннага часу”. Мабілізацыі падлягалі мужчыны ад 16 да 55 гадоў і жанчыны ад 16 да 45 гадоў з ліку не занятых у дзяржаўных установах і на прадпрыемствах.

Сітуацыя ў народнай гаспадарцы абвастралася ў сувязі са значным скарачэннем колькасці рабочых і лужачых, занятых ў вытворчасці. Мабілізацыйныя мерапрыемствы прывялі да агалення вытворчасці. Так, калі да вайны колькасць рабочых і служачых у народнай гаспадарцы складала 33, 9 млн чалавек, дык у канцы 1942 г. — 18, 5 млн., прычым прыкладна трэцяя частка занятых прыпадала на “навічкоў”, пераважны жанчын і падлеткаў. Па ўказанні савецкага кіраўніцтва на працоўны фронт былі кінуты ўсе працаздольныя сілы краіны. Аднак рабочых рук катастрафічна не хапала.

Але прынятыя мабілізацыйныя меры знаходзілі падтымку і паразуменне. Ва ўмовах ваеннай пагрозы грамадзяне краіны былі гатовы працаваць без сну і адпачынку, выконваючы і перавыконваючы працоўныя нормы ў 2, 3, 5, 10 і больш разоў. Пад заклікам “Усё для фронта — усё для перамогі над ворагам! ” на прадпрыемствах укараняліся новыя працоўныя пачыны, накіраваныя на ўдасканаленне вытворчасці і павелічэнне выпуску прадукцыі. Патрэба ўнесці свой уклад у перамогу над ворагам знаходзіла падтрымку ў шматлікіх працоўных калектывах, праяўлялася ў розных формах працоўнага спаборніцтва, стала важным маральным стымулам для роста вытворчасці працы на прапрыемствах у савецкім тыле.

Значны ўклад у ваенную эканоміку СССР унеслі працоўныя Беларусі, эвакуаваныя на ўсход краіны. Увогуле за гады Вялікай Айчыннай вайны ва ўсходніх раёнах СССР было пабудавана і ўведзена ў строй 2 250 буйных прадпрыемстваў, сярод якіх доля беларскія складала крыху больш за 5%. Эвакуіраваныя прадпрыемствы Беларусі ў большасці сваёй зліліся з мясцовымі прадпрыемствамі, аднароднымі па спецыяльнасці.

Каля 20 беларускіх прадпрыемстваў захавалі ў эвакуацыі поўную самастойнасць. Гэта пераважна буйныя прадпрыемствы — “Гомсельсмаш”, “Чырвоны металіст”, віцебскія — аптычная фабрыка, іголкавы завод, фабрыкі “КІМ”, “Сцяг індустрыялізацыі”, імя К. Цэткін, гомельская фабрыка “8 сакавіка” і інш. Рабочыя, інжынерна-тэхнчныя работнікі манціравалі абсталяванне ў самыя сціслыя тэрміны. У жніўні-верасні 1941 г. у строй уступіла 15 перабазіраваных з Беларусі заводаў і фабрык, у кастрычніку-літападзе — яшчэ 20. Да лета 1942 г. на абарону працавалі больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў. Толькі месяц спатрэбіўся для калектыва завода “Гомсельмаш”, каб наладзіць выпуск прадукцыі ў г.Кургане (Паўднёва-Заходняя Сібір). За такі ж час пачаў даваць ваенную прадукцыю і гомельскі станкабудаўнічы завод у Свярдлоўску (зараз — Екацярынбург).

Каб даць больш прадукцыі, рабочы клас краіны, у тым ліку фабрычна-заводскія калетывы эвакуаваных з Беларусі прадпрыемстваў, ккараняў перадавыя метады арганізацыі працы і вытворчасці, удасканальваў тэхналогію, вышукваў урнутраныя рэзервы. Так, гомельскія станкабудаўніуі, якія асталяваліся ў Свярдлоўску, ужо да сакавіка 1942 г. значна скарацілі фактычныя затраты часу на выпуск асноўных вырабаў. Шмат каштоўных прапаоў унеслі ва ўдасканаленне арганіцазы працы ів ытвочрасці, у тэхналогію вырабу прадукыі калектывы гомелськіх заводаў “Гомсельмаш”, паравозарамонтнага, “Чырвоны хімік”, “Чырвоны металіст”, віцебскіх іголкавага, станкабудаўнічых заводаў імя С.М.Кірава, імя Камінстэрна і інш.

Дзякуючы прайцоўнаму гермізму рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў усходнія рааёны СССР за гады вайны ператварыліся ў магутны ваенны арсенал краіны. У 1943 г. Урал павялічыў выпуск ваеннай праддукцыі ў параўнанні з 1940 г. у 6 разоў, Заходняя Сібір — у 34, Паволжа — у 11 разоў. З канца 1943 г. баявыая тэхніка і ўзбраенне паступалі нафронт у такой колькасці, якая забяспечыла пераўзбраенне арміі. Значны ўклад у рост выпуску баявой тэхнікі ўнеслі прадпыемствы і рабочыя, эвакуаваныя з Беларусі.

Ураджэнцы Беларусі — героі савецкага тыла. З вялікім працоўным уздымам выконвалі вытворчыя заданні рабочыя і інжынерна-тэхнічныя работнікі на шэрагу эвакуаваных беларускіх прадпрыемстваў. Сярод іх асаблівае месца займае калектыў гомельскага станкабудаўнічага завода імя С.М.Кірава, размешчанага ў Свярдлоўску. Дастойнае прызнанне атрымалі сярод уральцаў вопыт і высокаая кваліфікацыя гамельчан І.Дзівені, А.Жароўні, А.Лакрыцы, М.Касавога, М.Шантаровіча і інш. За гады вайны калектыў завода тры разы заваёўваў першае месца і шэсць разоў другое месца ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве.

З вялікім працоўным уздымам працавалі калектывы шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, якія бралі ўдзел ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве за лепшыя паказчыкі ў вытворчасці. Так, пачатак вялікаму патрыятычнаму руху за навучанне высокаму майстэрству рабочых паклаў майстар “Уралмашзавода” П.К.СПехаў. Яго заклік знайшоў водгук сярод рабоычых і спецыялістаў усіх галін прымысловасці. За прыкладам Спехава пайшлі многія перадавікі беларускіх прадпыемтваў — майстры завода “Гомсельмаш” В.Р. Нарбутовіч, П.М. Майсак, С.В. Якушэнка, лушчыльшчык навабелцікага фанернага камбіната М.Е.РАзанаў, майстар Аршанскага льнокамбіната Ф.К. Васілеўскі, майстар-вагоннік гомельскага паравозарамонтнага завода К.В. Злотнікаў, механік кіцебскай панчошна-тыркатажнай фабрыкі “КІМ” М.М. Булыга, старшы майстар віцебскага станказавода імя С.М. Кірава І.М. Віталёў і інш. Кожны з іх, працуючы у стаханаўскіх школах, гуртках, на курсах мэтавага прызначэння, навучыў дзесяткі выдатных спецыялістаў. Гэта дало магчымасць значна папоўніць кваліфікаванымі рабочымі кадравы склад прадпрыемстваў і забяспечыць перавыкананне вытворчых заданняў на заводах і фабрыках.

Высокае разуменне свайго абавязку праявіліўгады вайны маладыя рабочыя, эвакуаваныя з Беларусі. Восенню 1941 г. яны ўключаліся ў патрыятычны рух за тсварэнне камсамольска-маладзёжных брыгад. гэытя брыгады атрымлівалі самыя адказныя заданні. Лепшым з іх прысвойвалася званне “франтавых”. Першай камсамольска-маладзёжнай брыгадай на заводзе “Гомсельмаш” стала брыгада Ф.Мельнікава. Працавалі на ёй у асноўным гамельчане. Кожны сістэматычна перавыконваў зменныя заданні. З вытворчым планам 1943 г. брыгада справілася на 224%. У выніку творчых адносін да справы было вызвалена 7 чалавек, якіх выкарысталі на іншых учасках, дзе была больш вострая патрэба ў рабочай сіле. За выдатныя вытворчыя паказычыкі ў кастрычніку 1943 г. брыгадзе быў уручаны пераходны Чырвоны сцяг абкома камсамола і прысвоена званне лепшай франтавой камсамольска-маладзёжнай брыгады Курганскай вобласці. У 1944 г. на заводзе “Гомсельсаш” працавала 113 камсамольска-маладзёжных бырыгад, з якіх 26 мелі званне “франтавых”. Камсамольска-маладзёжныя брыгады дзейнічалі і на іншых эвакуаваных прыдпыемтсвах: на гомельскіх — станкабудаўнічым імя С.М.Кірава і “Рухавік рэвалюцыі”, віцебскіх фабрыках — “КІМ”, імя К. Цэткін, акулярнай, іголкавым заводзе.

Больш як на 40 магістралях краіны працавалі чыгуначнікі Беларусі. Нягледзячы на выключна склаадныя ўмовы працы, яны рабілі ўсё, каб забяспечыць сваечасовую дастаўку грузаў да месца прызначэння. На транспарце, як і ў іншых галінах народнай гаспадаркі краіны, узнікала шмат патрыятычных пычынанняў - вопыт ваджэння саставаў паводле метаду Н.А.Луніна, В.І.Балоніна, рух па скарасным графіку і г.д. У першых радах удздельнікаў спаборніцтва ішлі многія чыгуначнікі-беларусы. Добра былі вядомыя ў той час імёны машыністаў І.А.ШАйбака, К.В.Грышчанкава, Ф.Г.Званкова і іншых, хто працаваў у дэпо Горкі-Сартыровачная. Яны вадзілі саставы па лінііі Масква — Горкі — Мурманск. Не раз атрымлівала гэта група падзяку за выдатнае ваджэнне цяжкаваговых саставаў. Вялікую адвагу і стойкасць праявіла ў гады вайны машыніст А.М.Чухнюк. Выконваючы дзяржаўнае заданне на Паўночна-Пячорскай чыгунцы, Чухнюк першай сярод работнікаў чынункі без дадатковага набору паліыва правяла цяжкаваговы сасатў з апярэджаннем граіфка. Яе прыоўны пачын адыграў у тыя дні вялкую ролю ў барацьбе за скарасное ваджэнне паяздоў на Паўночна-Пячорскай чыгунцы. За высокія паказчыкі ў рабоце А.М.Чухнюк была ўдастоена высокага звання Героя Сацялістычнай Працы.

Многія беларусы, якія самааддана і мужна працавалі ў савецкім тыле, атрымалі ганаровыя званні лепшых па прафесіі, пераможцаў спаборніцтваў, перадавых работнікаў, а таксам былі ўзанагароджаны ордэнамі і медалямі.

Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у савецкім тыле. У гады вайны ў савецкім тыле працавалі шматлікія беларускія дзеячы навукі і культуры. На ўсход краіны эвакуаваліся калектывы 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторай, 6 буйнейшых тэатраў Беларусі, больш як 20 вышэйшых і сярэдніх навукчальных устноў. У розных раёнах савецкага тылу былі заняты каля 100 акадэмікаў, члена-карэспандэнтаў АН БССР, дактароў і кандыдатаў навук, больш як 400 артыстаў, каля 50 мастакоў, 22 кампазітары.

Нягледзячы на цяжкасці, беларускія вучоныя, самааддана працавалі ў імя інтарэсаў фронту. Так, вучоныя Беларусі не спынялі даследчцкіх работ, накіраваных на распрацоўку важных праблем, звязаных не толькі з патрэбамі фронту, але і з далейшым развіццём народнай гаспадаркі краіны. На высокім узроўні праводзіў сваю работу Беларускі драматычны тэатр імя Янкі Купалы. Знаходзячыся ў Томску, ён ужо ў першы год ажыццявіў пастаноўкі такіх твораў савецкх драматургаў, як “Партызаны”К.Крапівы, “Хлопец з нашага горада” і “Рускія людзі” К.Сіманава, “Фронт” А.Карнейчука і інш. З 1 верасня 1941 г. да 1 студзеня 1942 г. тэатр ажыццявіў пастаноўку больш як 10 спектакляў, якія карысталіся вялікім поспехам.

Разгарнулі сваю работу ў савекім тыле і іншыя тэатры Беларусі. У Горкім на правах філіяла са студзденя 1942 г. пачаў сваё мастаццкае жыццё калектыў Беларускага тэатра оперы і балета, у Маскве — Рускага тэатра БССР, у Новасібірску — Яўрэйскага драматычнага тэатра БССР. Больш поўна раскрылі свае творчыя таленты заслужаныя майстры беларускай сцэны А.Ільінскі, П.Малчанаў, І.Ждановіч, Б.Платонаў, У.Уладзімірскі і інш. Знаходжанне беларускіх тэатраў у іншых савецкіх гарадах спрыяла ўзаемнаму абагачэнню мастацваў братніх народаў, іх творчаму росту і павышэнню акторскага майстэрства.

Гады Вялікай Айчыннай вайны сталі важнымперыядам у развіцці беларускай савецкай літаратуры. З пешых дзён вайны паэты, празаікі і драматургі Беларусі штыком і словам змагаліся з нацысцкай навалаай. На ўсю краіну, як баявы гісн, прагучаў верш нарднага паэта Беларусі Янкі Купалы “Беларускім партызанам”. П обач з творамі ваеннага часу А.Талстога, М.Шолахава, І.Эрэнбурга, М.Ціханава і іншых савецкіх майстроў пяра стаялі працы Я.Купалы і Я.Коласа, К.Крапівы і А.Куляшова, М.Лынькова і К.Чорнага, І.Гурскага і М.Танка, П.Панчанка і інш. Творы беларускіх паэтаў і празаікаў выхоўвалі савецкіх людзей у духу стойкасці, мужнасці і гераізму.

За 1941—1943 гг. кампазітары Беларусі стварылі звыш 200 твораў розных жанраў. Сярод іх: Я..Цікоцкі напісаў аперу “Алеся”, прысвечаную буларускім партызанам, У.ЗАлатароў — 5.ю сімфонію на тэму абароны Радзімы, М.Аладаў — сімвалічную паэму “З дзённіка партызан”, С.палонскі — цыкл песент пра беларускіх партызан. Песня Н.Сакалоўскага “Мы — беларусы! ” паслявайны стала гімнам БССР.

У агульнай барацьбе зворагам удзельнічалі і беларускія майстры выяўленчага мастацтва, больш як 50 з якіх працавалі ў Маскве, Куйбышаве, Свярдлоўску і іншых гарадах СССР.

Эвакуацыі падлягалі ўстановы навукі і культуры. У Маскве, Алма-Аце, Ташкенце, Чымкенце, Фрунзе і іншых гарадах аднавілі сваю работу навукова-даследчыя, вышэйшы і сярэдннія навучальныя ўстановы, у тым ліку Акадэмія навук БССР, Беларускі дзяржаўны універсітэт. У 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой аднавіў работу Белдзяржуніверістэт імя Леніна, у Яраслаўлі — Мінскі медыцынскі інстытут.

Знаходзячыся ў савецкім тыле, працоўныя Беларусі сваёй гераічнай і самаадданай працай сумесна з усімі народамі краіны стварылі трывалы падмурак перамогі над Гераніяй.

Палітычная агітацыя і прапаганда. У цяжкія гады вайны савецкі народ выстаяў і перамог дзякуючы таму, што быў ідэалагічна падрыхтаваны для барацьбы супраць нацысцкіх ідэй. Для павышэння аператыўнасці па інфармаванні людзей аб ходзе ваенных дзеянняў, аб працоўным гераізме тыла, аб супраціўленні на часова акупаванай тэрыторыі краіны 24 чэрвеня 1941 г. было ўтворана Савецкае Інфармацыйнае Бюро. Зводкі Савінфармбюро (усяго іх за гады вайны было выпушчана звыш 2, 5 тыс.) карысталіся вялікім даверам, служылі важным сродкам тлумачальнай і палітыка-выхаваўчай работы сярод насельніцтва.

У магучую ідэйную зброю былі пераўтвораны друк, радыё, наглядная агітацыя. Змест ідэалагічнай работы ў савецкім тыле вызначаўся галоўнай задачай — маральна-палітычнай мабілізацыяй шматнацыянальнага савецкага народа на адпор ворагу, на ўдарыную працу па стварэнні і развіцці ваеннай гаспадаркі, на забеспячэнне высокага баявога духа савецкіх людзей.

На завяршальным этапе Вялікай Айчыннай вайны перад партыйным кіраўніцтвам краіны паўсталі задачы ў вобласці ідэалагічнага выхавання людзей. Вырашэнне гэтых задач партыя звязвала з правядзеннем сярод насельніцтва лекцыйнай прапаганды, выпускам масавай агітацыйнай і прапагандысцкай літаратуры. У 1944 — 1945 гг. ЦК ВКП (б) прыняў шэраг важных пастаноў па ідэалагічных пытаннях, у якіх патрабаваў ад работнікаў тэарэтычнага фронта ліквідаваць недахопы ў навуковай працы, шчыльней звязваць свае даследаванні з задачамі, якія стаялі перад савецкім народам.

Асаблівая ўвага надавалася масава-палітычнай і ідэалагічнай рабоце сярод насельніцтва раёнаў, вызваленых ад германскіх захопнікаў. Партыйнае кіраўніцтва краіны зыходзіла з таго, што правільная і своечасавая палітычная інфармацыя насельніцтва вызваленых раёнаў з’яўляецца важнейшай умовай паспяховай мабілізацыі працоўных на аданаўленне гаспадаркі, разубуранай у гады акупацыі, і хутчэйшую ліквідацыю наступстваў акупацыі. У жніўні 1944 г. ЦК ВКП (б) прыняў пастанову “Аб бліжэйшых задачах партыйных арганізацый КП (б) Беларусі ў вобласці масава-палітычнай і культурна-прасветнай работы сярод насельніцтва”. Паводле пастановы, партыйным арганізацыям Беларусі неабходна было знаёміць насельніцтва краіны з выдатнымі перамогамі Чырвонай Арміі, выхоўваць людзей у духу сацыялістычных адносін да працы і грамадскай уласнасці.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.