Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вучэбныя задачы. Даць маральна-палітычную ацэнку фашысцкай дактрыне “Drang nach Osten”.






Даць маральна-палітычную ацэнку фашысцкай дактрыне “ Drang nach Osten”.

Растлумачыць характар вайны савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Абмяркаваць у ходзе дыскусіі, у чым заключаліся трыумф і трагедыя салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны.

Даць ацэнку ваенна-стратэгічным і палітычным вынікам Маскоўскай бітвы.

Мэты фашысцкай Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. Характар і асаблівасці вайны. Мэты і характар вайны супраць краіны Саветаў вынікалі знацысцкай дактрыны, выкладзенай верхаводамі трэцяга рэйха ў сваіх працах, прамовах і выступленнях задоўга да нападу на СССР. Зыходзячы з ідэі аб “націску на ўсход” (Drang nach Osten), Гітлер абгрунтаваў у свёй працы “Mein Kampf” ідэю пашырэння “жыццёвай прасторы” германскай нацыі за кошт далучэння ўсходніх тэрыторый. Гітлер адмаўляў славянскім народам у здольнасці ствараць уласныя дзяржавы. Ідэалагічным ворагам пад нумарам адзін у германскага нацыянал-сацыялізма з’яўляўся “савецкі яўрэйска-бальшавіцкі рэжым”.

Захапіўшы еўрапейскія краіны, германскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва прыступіла да распрацоўкі планаў нападу на СССР. Пачатак яму быў пакладзены дырэктывай № 21, вядомай як план “Барабароса”, падпісаны фюрэрам германскага трэцяга рэйха А.Гітлерам 18 снежня 1940 г. Гэты стратэгічны план дэталёва распрацоўваўся гітлераўскім ваенным камандаваннем і уяўляў сабой комплекс ваенных, палітычных і эканамічных мерапрыемстваў. У адпаведнасці з ім прадугледжвалася ў ходзе кароткатэрміновай ваеннай кампаніі разграміць узброеныя сілы Савецкага Саюза. Галоўны ўдар германскія войскі нанасілі на поўнач ад Прыпяцкіх балот, дзе групе армій “Цэнтр” ставаілася задача разбіць савецкія войскі ў Беларусі. Група армій “Поўнач” павінна была ліквідаваць часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захапіць Ленінград. Група армій “Поўдзень” наносіла ўдар у напрамку на Кіеў з мэтай акружэння і ліквідацыі савецкіх войск на правым беразе Дняпра. Пры гэтым германскае камандаванне стаўку рабіла на стратэгію “маланкавай вайны”, якая лічылася найбольш эфектыўным сродкам забеспячэння поспеху ўсходняй кампаніі. Прадугледжвалася, што рэшткі разбітых злучэнняў Чырвонай Амріі не здолеюць аказаць сур’ёзнага супраціўлення. У ходзе рэалізацыі аперацыі германскаму вермахту неабходна было: у цэнтры — да 15 жніўня дасягнуць Масквы, на поўдні — авалодаць Данецкім басейнам і да 1 кастрычніка — завяршыць аперацыю супраць СССР. Канчатковай мэтай плана “Барбароса” з’яўлялася стварэнне абарончага бар’ера супраць азіяцкай Расіі і выхад да зімы на рубеж Астрахань–Волга–Архангельск.

Увогуле ж, за гітлераўскімі планамі вайны на ўсходзе выразна праяўлялася нацысцкая дактрына расава-ідэалагічнай вайны, якая была накіравана на разгром Савецкага Саюза і знішчэнне носьбітаў камуністычнай ідэалогіі.Яшчэ задоўга да пачатку вайны з СССР кіраўнікі нацысцкай Германіі на чале з Гітлерам распрацавалі варя’цкую праграму заняволення народаў СССР. Патаемна былі распрацаваны планы не толькі ваенных аперацый, але і планы вынішчэння мірнага насельніцтва.

Характар вайны з боку нацысцкай Германіі прадвызначаўся: па-першае, агрэсіўным нападам германскага вермахта на СССР; па-другое, захопам “жыццёвай прасторы на Усходзе”; па-трэцяе, планаваннем вайны супраць СССР з мэтай палітычнага панавання, ідэалагічнага і расавага генацыду ў дачыненні да савецкага насельніцтва; па-чацвёртае, арыентацыяй на вынішчэнне камісараў і камуністычнай інтэлігенцыі; па-пятае, расавай і ідэалагічнай барацьбой супраць яўрэяў; па-шостае, масавым забойствам савецкіх ваеннапалонных; па-сёмае, вядзеннем Гітлерам супраць СССР “жудаснай захопніцкай, прыгнятальніцкай і вынішчальнай вайны”.

З боку СССР вайна насіла справядлівы, вызваленчы характар за будучыню савецкай краіны, за права на самастойнае існаванне яе народаў. У выступленні, з якім І.В.Сталін звярнуўся па радыё 3 ліпеня 1941 г. да грамадзян СССР, быў вызначаны характар вайны з Германіяй – “Войну с фашистской Германией нельзя считать войной обычной. Она является не только войной между двумя армиями. Она является вместе с тем войной всего советского народа против немецко-фашистских войск. Целью этой всенародной Отечественной войны против фашистских угнетателей является не только ликвидация опасности, нависшей над нашей страной, но и помощь всем народам Европы, стонущим под игом германского фашизма”.

Напад Германіі на СССР. Прыгранічныя баі ў Беларусі. На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. (у нядзелю) Германія без аб’яўлення вайны напала на СССР. У дэмагагічным звароце да войcк на Усходнім фронце А. Гітлер заявіў: “Полный величайшего беспокойства о существовании и будущем нашего народа, я решил 22 июня обратиться к вам, чтобы в последний момент предотвратить угрозу агрессии, исходящую от противника. Кремлёвские власти — сейчас мы это знаем — намеревались уничтожить не только Германию, но и всю Европу. Товарищи, за это время вы узнали две вещи. Первое, этот противник вооружился до такой степени, что это превзошло самые серьёзные опасения. Второе, Бог был милосерден к нашему народу и ко всему европейскому миру — если бы этот варварский враг двинул десятки тысяч своих танков до того, как мы двинули свои! Вся Европа была бы потеряна…

На працягу ўсёй заходняй мяжы ад Баранцава да Чорнага мора пачалося наступленне германскага вермахта і войск саюзнікаў.

Да пачатку вайны Германія цалкам адмабілізавала свае ўзброеныя сілы. У чэрвені 1941 г. у склад германскага вермахта ўваходзіла 214 дывізій, з якіх 152 дывізіі і 2 брыгады былі сканцэнтраваны на ўсходзе — супраць СССР. Акрамя нямецкіх ваенных злучэнняў каля граніц Савецкага Саюза было разгорнута 29 дывізій і 16 брыгад саюзнікаў Германіі – Фінляндыі, Венгрыі, Італіі і Румыніі. Усе злучэнні адпавядалі штатнаму раскладу ваеннага часу. Да напааду на СССР былі створаны аператыўныя групоўкі з 190 дывізій. Агульная калькасць асабовага складу каля граніц Савецкага Саюза складала 5, 5 млн. чалавек.

Савецкі Саюз да чэрвеня 1941 г. меў 303 дывізіі і 22 брыгады, з якіх 166 дывізій і 9 брыгад знаходзілася ў заходніх ваенных акругах (звыш 54%). Агульная штатная колькасць узброеных сіл СССР напярэдадні вайны была каля 5, 3 млн. чалавек, з якіх у заходніх ваенных акругах было дыслацыравана — 2, 9 млн. чалавек.

На 22 чэрвеня 1941 г. у паласе Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) было сканцэнтравана даволі вялікая групоўка войск Германіі і СССР.

 

  Асабовы склад Дывізій Гармат і мінамётаў Танкаў Авіядывізій Самалетаў (баявых)
ЗахАВА 672 000   10 087 2 201   1 909
Вермахт 820 000   10 763 1 177 2-і ПФ 1 468

З выяўленых у апошні час архіўных дакументаў вядома, што стратэгічная канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. Савецкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва разглядала гэты факт у якасці абгрунтаванай прычыны для распрацоўкі адэкватнана плана, які б уключаў аператыўныя дзеянні ў выпадку агрэсіі з боку Германіі. Так, у адпаведнасці з “Планам стратэгічнага разгортвання Узброеных Сіл Савецкага Саюза”, падрыхтаванага наркомам абароны СССР і начальнікам Генштаба Чырвонай Арміі не раней за 15 мая 1941 г. на выпадак вайны з Германіяй і яе саюзнікамі, адзначалася: каб прадухіліць раптоўны ўдар і разграміць нямецкую армію неабходна ні ў якім разе не даваць ініцыятывы дзеянняў германскаму камандаванню, а апярэдзіць праціўніка ў разгортванні і атакаваць германскую армію у той момант, калі яна будзе знаходзіцца ў стадыі разгортвання і не паспее яшчэ арганізаваць фронт і ўзаемадзеянне радоў войск. Улічваючы, што Германія ў бягучы час трымае сваю армію адмабілізаванай, з разгорнутымі тыламі, яна мае магчымасць апярэдзіць нас у разгортванні і нанесці раптоўны ўдар.“...Бліжэйшая задача — разграміць германскую армію на ўсход ад р. Вісла і на Кракаўскім напрамку, выйсці на р.р. Нароў, Вісла і авалодаць раёнам Катовіцэ...” Такім чынам, Чырвоная Армія пачынае наступальныя дзеянні з фронта Чыжоў, Матовіско сіламі 152 дывізій супраць 100 дывізій германскіх. На астатніх участках дзяржграніцы прадугледжваецца актыўная абарона.

Прыгранічныя баі ў Беларусі. Першымі, хто на дзяржаўнай мяжы СССРпрыняў удар перадавых часцей германскага вермахта, былі пагранічнікі. Яны вымушаны былі самастойна прымаць рашэнні аб абароне дзяржаўнай мяжы, паколькі дырэктыва аб прывядзенні войск у баявую гатоўнасць паступіла з Наркамата абароны камандуючаму войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі генералу Дз.Р.Паўлаву толькі за 2 гадзіны 15 хвілін да пачатку вайны. Паводле загаду, войскам неабходна было “скрытно занять огневые точки укрепрайонов на государственной границе”. Аднак дырэктыўныя ўказанні засталіся практычна невыкананымі ў сувязі з іх запозненым паступленнем у вайсковыя часці.

З самага пачатку агрэсіі супраць СССР германскімвойскам давялося зведаць на сабе моц супраціўлення Чырвонай Арміі. Асабовы састаў воінскіх часцей ад камандзіра да салдата дэманстраваў яскравыя прыклады гераізма. Пагранічнікі разам з асобнымі часцямі Чырвонай Арміі стойка абаранялі заходнія рубяжы. Прыкладам упартасці пры вядзенні баёў, высокай самааданасці і самаахвяравання, гераізму пагранічнікаў з’яўляецца абарона Брэсцкай крэпасці; 11-дзённая абарона 13-й пагранзаставы Уладзімір-Валынскага пагранатрада; баі аб’яднанай групы пад камандаваннем ст. лейтэнанта М.Ф.Кайманава пагранзастаў Кіпранмякскай пагранатрада Карэла-Фінскай пагранакругі, якая на працягу 19 сутак трымала абарону дзяржаўнай граніцы і інш.

З моманту пачатку вайны на подступах да Гродна разгарнуліся жорсткія баі з нямецкімі захопнікамі. З раёна Сувалак (сувалкаўскі выступ) наступалі злучэнні германскай 9-й палявой і 3-й танкавай груп з групы армій “Цэнтр”, якія асноўны ўдар нанасілі на поўначы ад Гродна (на стыку савецкіх 11-й і 3 -й армій). Пры гэтым мужна змагаліся з ворагам воіны часцей 3-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.І.Кузняцова і пагранічнікі 86-га Аўгустоўскага пагранатрада (начальнік — маёр Г.К.Задорны). 22 чэрвеня 1941 г. на паўночным захадзе ад Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем начальніка заставы лейтэнанта В.М.Усава 10 гадзін адбівала атакі большых сіл праціўніка; каля вёскі Галавенчыцы байцы 1-й пагранзаставы на чале з малодшым лейтэнантам А.М.Сівачовым 11 гадзін вялі бой, знішчыліі 60 гітлераўцаў і 3 танкі; каля вёскі Драгунь 5 варожых атак адбілі пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф.П.Кірычэнка; амаль усе пагранічнікі загінулі ў баях

Велічны подзвіг здзейснілі абаронцы Брэсцкай крэпасці, якая невялікім гарнізонам да 4 тыс. савецкіх воінаў з першага дня вайны стала непрыступнай цытадэллю. Праціўнік ставіў за мэту, выкарыстаць раптоўнасць нападу, захапіць крэпасць, а затым іншыя ўмацаванні і прымусіць савецкі гарнізон да капітуляцыі. Перадавыя часці 45-й германскай дывізіі спрабавалі з ходу авалодаць крэпасцю (паводле плана германскага камандавання гэта трэба было зрабіць да 12 гадзін дня 22 чэрвеня 1941 г.). На працягу першага дня абароны былі адбілі 8 жорсткіх атак ворага. Баі ў крэпасці прынялі зацяжны характар, што парушала планы праціўніка. Амаль адначасова баі разгарнуліся на тэрыторыі ўсіх трох умацаванняў — Кобрынскім, Валынскім і Цярэспальскім. Абаронцаў узначалілі камандзіры і палітработнікі, у асобных выпадках — радавыя байцы, у тым ліку: капітан І.М.Зубачоў, палкавы камісар Я.М.Фамін, маёр П.М.Гаўрылаў, капітан У.У. Шаблоўскі, лейтэнант А.М.Кіжаватаў, палітрукі П.П.Кашкароў, С.С.Скрыпнік, сержант Т.Г. Грабянюк і інш. Яны здолелі згуртаваць сілы абаронцаў і стварыць з іх баявыя групы і атрады.

Акружаныя з усіх бакоў ворагам, ва ўмовах вострага недахопу боепрыпасаў, прадуктаў харчавання, медыкаментаў і вады савецкія воіны не толькі адбівалі атакі праціўніка, які 10-цікратна пераўзыходзіў іх па колькасці, але і рабілі вылазкі з крэпасці, наносілі ўдары па захопніках. Асобныя групы абаронцаў працягвалі супраціўляцца да сярэдзіны ліпеня, пра што сведчаць надпісы на сценах казематаў, напрыклад: “Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.VII.41 г.” За подзвігі, здзейсненыя абаронцамі крэпасці над Бугам, многія з яе ўдзельнікаў затым былі ўдастоены ўрадавых узнагарод. Камандзіру 44-га палка 42-й стралковай дывізіі П.М.Гаўрылаву і начальніку 9-й пагранзаставы А.М.Кіжаватаву прысвоена (пасмяротна) званне Героя Савецкага Саюза. Указам Прэзыдыума ВС СССР ад 8.5.1965 г. Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне “Крэпасць-герой”.

Прыклады мужнасцібарацьбы паказвалі многія савецкія лётчыкі. Ужо ў 4.15 агрэсары пазнаёміліся з магчымымі метадамі вядзення паветранага бою. Малодшы лейтэнант Д.В.Кокараў з 124-га знішчальнага авіяцыйнага палка пасля таго як скончыліся боепрыпасы, тараніў на МіГ-3 германскі двухматорны Ju.88. Лётчыкі А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў, П.С.Рабцаў таранілі варожыя самалёты. За 8 гадзін з пачатку вайны шляхам таранаў было знішчана 15 нямецкіх самалётаў.

У першыя гады вайны таран нярэдка выкарыстоўваўся савецкімі лётчыкамі ў якасці апошняга сродку боя і яго роля ў баях на Усходнім фронце, у першую чаргу як маральнага фактара, была даволі высокай. Як сведчаць крыніцы, страх загінуць у сытыкненні з савецкім самалётам дастаўляў шмат непрыемнасцей нават германскім паветраным асам, якія імкнуліся не збліжацца ў паветраным баі з рускімі. Нярэдка савецкія знішчальнікі, застаўшыся без боепрыпасаў, правадзілі ілжывыя таранныя атакі і рассейвалі баявыя парадкі варожых бамбардыроўшчыкаў.

Арганізацыя абароны краіны. У першы дзень вайны Савецкі ўрад звярнуўся да народа з заклікам “забяспечыць перамогу над ворагам” шляхам арганізацыі належнай абароны. Ужо 22—23 чэрвеня на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзіцца ваеннае становішча.

Асновай перабудовы ўсяго жыцця краіны на ваенны лад з’явілася дырэктыва ЦК ВКП (б) і СНК СССР ад 29 чэрвеня 1941 г., у якой патрабавалася умацаваць тыл Чырвонай Арміі і падпарадкаваць усю дзейнасць выключна інтарэсам фронта. Асабліва важнае значэнне ў справе цэнтралізацыі дзяржаўнага і ваеннага кіраўніцтва ў краіне мела стварэнне 30 чэрвеня Дзяржаўнага Камітэта Абароны (ДКА) на чале з Старшыней СНК СССР І.В.Сталіным. ДКА валодаў усёй паўнатой улады ў краіне. У гады вайны ён накіроўваў дзейнасць усіх ведамстваў і ўстаноў на максімальнае выкарыстанне матэрыяльных, духоўных і ваенных магчымасцей краіны для дасягнення перамогі над ворагам. Для непасрэднага кіраўніцтва узброенай барацьбой на франтах на другі дзень вайны 23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая 10 ліпеня была пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання пад старшынствам Сталіна. Сталін прызначаецца наркомам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі СССР. Для ўзмацнення ідэалагічнай работы ў Чыровонай Армі 16 ліпеня 1941 г. аднаўляецца інстытут ваенных камісараў – “представителей партии и правительства в войсках”, а ў ротах і батальёнах уводзіліся пасады палітрукоў.

У першы дзень вайны да грамадзян СССР па радыё звярнуўся намеснік старшыні СНК В.М. Молатаў: “Эта война навязана нам не германским народом, не германскими рабочими, крестьянами и интеллигенцией, страдания которых мы хорошо понимаем, а кликой кровожадных фашистских правителей Германии, поработивших французов, чехов, поляков, сербов, Норвегию, Бельгию, Данию, Голландию, Грецию и другие народы… Не первый раз нашему народу приходится иметь дело с нападающим, зазнавшимся врагом. В свое время на поход Наполеона в Россию наш народ ответил Отечественной войной, и Наполеон потерпел поражение, пришел к своему краху. То же будет и с зазнавшимся Гитлером, объявившим новый поход против нашей страны. Красная Армия и весь наш народ вновь поведут победоносную отечественную войну за Родину, за честь, за свободу… Правительство призывает вас, граждане и гражданки Советского Союза, еще теснее сплотить свои ряды вокруг нашей славной большевистской партии, вокруг нашего Советского правительства, вокруг нашего великого вождя товарища Сталина. Наше дело правое. Враг будет разбит.Победа будет за нами.”

Толькі на 12-ы дзень пасля пачатку вайны савецкі народ пачуў па радыё незвычайнае і па форме і па зместу выступленне старшыні ДКА І.В. Сталіна, у якім ён звяртаўся да “таварышаў, грамадзян, братоў і сясцер, байцоў арміі і флота” згуртавацца перад таварам смяротнай небяспекі, мабілізаваць усе сілы на разгром агрэсара. У выступленні Сталіна прагучала горкае пытанне: “Как могло случиться, что наша славная Красная Армия сдала фашистским войскам ряд наших городов и районов? Неужели немецко-фашистские войска в самом деле являются непобедимыми войсками, как об этом трубят неустанно фашистские хвастливые пропагандисты? “

Створаная ва ўмовах ваеннага часу дзяржаўная сістэма кіравання пачала рэагаваць на ўзнікшую пагрозу ў адпаведным ёй духу і традыцыях, якія ўяўлялі сабой спалучэнне надзвычайных мабідізацыйных, рэпрэсіўных і палітычных мер. Узмацнялася цэнтралізацыя і канцэнтрацыя ўлады ваенна-палітычнага кіраўніцтва. Гэта дазваляла павысіць аператыўнасць прыняцця рашэнняў, не было неабходнасці ў шматлікіх узгадненнях, што было вельмі важным ў ваеннай абстаноўцы.

Грамадзяне краіны, партыйныя, савецкія, камсамольскія і ваенныя органы абавязаны безагаворачна выконваць рашэнні і распараджэнні ДКА. Ён у кароткі тэрмін пераўтварыўся ў галоўны кіруючы штаб, які накіроўваў высілкі ўсіх ведамстваў і ўстаноў на выкарыстанне матэрыяльных, духоўных і ваенных магчымасцей краіны для дасягнення перамогі над ворагам: вырашаў пытанні пераводу эканомікі на ваенны лад, ажыццяўляў мабілізацыю людскіх і матэрыяльных рэсурсаў краіны для патрэб фронта і народнай гаспадаркі, падрыхтоўку рэзерваў і кадраў для Узброеных Сіл і прамысловасці, арганізоўваў эвакуацыю прамысловасці, перавод прадпрыемстваў у вызваленыя Чырвонай Арміяй раёны і аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадракі ў заходніх абласцях краіны. 4 верасня 1945 г. яго дзейнасць была прыпынена.

З першых дзён у краіне пачалі праводзіцца мерапрыемствы па мабілізацыі прызыўных узростаў насельніцтва ў дзеючую армію. У першую чаргу прызываліся ваеннаабавязаныя, тыя хто знаходзіліся ў запасе, і на іх аснове ствараліся новыя ваенныя фарміраванні. У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня, мабілізацыі падлягалі ваеннаабавязаныя мужчыны 1905–1918 гг. нараджэння. Мабілізацыя праходзіла ў абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму. Масавым была падача заяў аб добраахвотным уступленні ў рады Чырвонай Арміі. На працягу аднаго тыдня было мабілізавана звыш 5 млн. чалавек. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія папоўнілася 291 дывізіяй і 94 брыгадамі. За гады вайны ў армію было прызвана больш за 29 млн. чалавек.

Формай масавага патрыятычнага руху савецкага народа ў гады вайны сталі знішчальныя батальёны. Ужо24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастановы аб стварэнні на дабраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. Да канца ліпеня ў СССР было арганізавана 1 755 такіх батальёнаў агульнай колькасцю звыш 328 тыс. чалавек. Усяго за гада вайны ў іх знаходзілася каля 400 тыс. чалавек. На Беларусі фарміраванне знішчальных батальёгаў пачалося ў выніку аб’яднання рабочых атрадаў і груп самаабароны, створаных у першыя гадзіны вайны мясцовымі партыйнымі органамі. Да 15 ліпеня 1941 г. у рэспубліцы было створана 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек) і 300 груп самаабароны (27 тыс. чалавек). Знішчальныя батальёны змагаліся з дыверсантамі і паветранымі дэсантамі ворага, рабілі на дарогах завалы, “воўчыя ямы”, ліквідавалі вынікі налётаў варожай авіяцыі, ратавалі матэрыялльгыя і културныя каштоўнасці, праводзілі палітработу сярод насельніцтва, ўдзельнічалі ў абарончых баях, знішчалі групы прыціўніка, якія прарваліся ў савецкі тыл, з’яўляліся папаўненнем Чырвонай Арміі.

Адной з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць германскіх захопнікаў было народнае апалчэнне. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн чалавек. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння, з якіх 37 у той ці іншы час бралі ўдзел у баявых дзеяннях. Аднак масавы рух апалчэння ва ўмовах баявых дзеянняў не было адназначнай з’явай. З аднаго боку, бузумоўна, яно з’яўляася адлюстраваннем патрыятычнага пад’ёму насельніцтва. У той жа час дрэнна ўзброеныя і абучаныя апалчэнчаскія дывізіі ў баях неслі вялікія страты. Істотны ўрон нананосіўся і народнай гаспардцы, паколькі ад вытворчасці аддрываліся вялізная колькасць рабочых рук. Невыпадкова, што па меры зніжэння напружання на франтах, кіраўніцтва краіны ўсё радзей звярталася да набору апалчэння.

Задачай велізарнага дзяржаўнага значэння стала эвакуацыя – мэтанакіраванае перабазіраванне насельніцтва, абсталявання прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадуктаў харчавання, маёмасці, матэрыяльных і культурных каштоўнасцей з месцаў, якім пагражала акупацыя. Ваенная агрэсія Германіі супраць СССР паставіла народную гаспадарку краіны ў надзвычай складаныя ўмовы. Страта эканамічнага патэнцыяла на захадзе Савецкага Саюза, прывяла да пераўтварэння Урала, Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. Сюды за ліпень–снежань 1941 г. былі эвакуіравана 2 593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1 523 буйныя.

З тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемтваў і каля 1, 5 млн жыхароў Беларусі. Раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці сталі Паволжа (47 заводаў і фабрык), Урал (35), сярэдння паласа РСФСР (28), Заходняя Сібір (8) і інш. Большая частка эвакуіраваных на ўсход заводаў і фабрык да канца 1941 г. наладзіла выпуск абарончай прадукцыі. Аднак ваенныя разбурэнні, страта значнай часткі эканамічнага патэнцыялу, цяжкасці пераводу на ваенныя рэйкі прывялі да таго, што ў СССР у другой палове 1941 г. адбылося крытычнае падзенне аб’ёмаў прамысловай вытворчасці.

Акупацыя важных эканамічных раёнаў, дзе да вайны пражывала 40 % насельніцва, выраблялася 33 % валавай прадукцыі ўсёй прамысловасці, а таксама штогод пастаўлялася 38 % зерня, 60 % свіней і 38 % буйной рагатай жывёлы патрабавала павышэння эфектыўнасці ўсяго гаспадарчага комплексу. Ужо 22 чэрвеня 1941 г. Прэзідыум ВС СССР прыняў Указ “Аб ваенным становішчы”. У краіне ўводзілася абавязковая працоўная павіннасць, звышурочныя работы, устанаўліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных ўстаноў, прамысловых і гандлёвых арганізацый, а таксама ваенныя нормы выдачы насельніцтву прамысловых тавараў і прадуктаў харчавання.

30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прынялі мабілізацыйны народнагаспадарчы план на ІІІ квартал 1941 г., які патрабаваў ў самы кароткі тэрмін пачаць мабілізацыю матэрыяльных і працоўных рэсурсаў краіны для забеспячэння патрэб ваеннай абароны. Прадугледжвалася неадкладна ажыццяўляць эвакуацыю насельніцтва, устаноў, прамысловых прадпрыемстваў і маёмасці з раёнаў, якім пагражала германская акупацыя. Аднак ва ўмовах хуткай змены ваенна-палітычнай сітуацыі рэалізаваць многія мерапрыемствы не ўдалося.

Такім чынам, кіраўніцтва СССР мэтанакіравана і рашуча ажыццявіла шэраг мерапрыемстваў, якія былі накіраваны на арганізацыю эфектыўнай работы прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, мабілізацыі працоўных на адпор агрэсарам.

Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. Першыя дні вайны на савецка-германскім фронце былі адначаны буйнымі поспехамі вермахта. Асабліва неспрыяльнай для Чырвонай Арміі складвалася абстаноўка ў Беларусі. Нямецкая група армій “Цэнтр” пад камандаваннем фельдмаршала Ф. фон Бока нанесла скрушальны ўдар па войсках Заходняга фронту, у выніку чаго спачатку ў раёне Беластока, а потым Мінска ў акружэнне патрапіла вялікая кольксць часцей Чырвонай Арміі. Як паведамлялася ў зводцы германскага камандавання, у выніку ліквідаыі гэтых двух акружаных груповак ў палон патрапіла 328 898 чалавек, захоплена 3 332 танкі, 1809 гармат і інш.

Наступленне супраць параўнальна нешматлікіх савецкіх войск на тэрыторыі Прыбалтыкі вялі група армій “Поўнач” пад камандаваннем фельдмаршала фон Лееба. 30 чэрвеня была захоплена Рыга і германскія войскі ўварваліся на тэрыторыю Эстоніі. Аднак акружыць і ліквідаваць часці Чырвона Арміі ў Прыбалтыцы немцы не ўдалося.

Групе армій “Поўдзень” (камандуючы – фельдмаршал фон Рунштэдт) супрацьстаяла найбольш моцная групоўка савецкіх войск, паколькі ваенна-палітычнае кіраўніцтва СССР меркавала, што менавіта на поўдні германскі вермахт абрушыць галоўны ўдар. Упартыя абарончыя баі разгарнуліся ў раёне Перамышля, Равы-Рускай, Дубно, Луцка і Роўна. Між тым злучэнні Чырвонай Арміі пад націскам праціўніка вымушаны былі адыходзіць на ўсход, прадпрымаючы адчайныя контратакі.

Часці Чырвонай Арміі мужна і гераічна вялі кровапралітныя няспынныя баі з захопнікамі на беларускай зямлі. Савецкае камандаванне рабіла дзейсныя захады для ўмацавання фронту абароны на Заходняй Дзвіне і Дняпры. Жорсткія баі ў канцы чэрвеня разгарнуліся ў Мінскім умацаваным раёне. Стойка ўтрымлівалі свае пазіцыі войскі 64, 100, 108, 161-й стралковых дывізій. На блізкіх подступах да горада абарону супраць значна большых сіл ворага трымала 100-я ордэна Леніна дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І.Н. Русіянава.

Выключна напружанамі былі баі на рубяжы ракі Бярэзіна — у раёне Барысава і Бабруйска. Каля Барысава савецкія войскі нанеслі моцны ўдар па ворагу: за тры дні баёў вораг страціў каля 70 танкаў і звыш 2 тыс. салдат і афіцэраў. Але 1 ліпеня танкавыя і матарызаваныя часці праціўніка прарваліся на ўсходні бераг Бярэзіны. На працягу 11 сутак няспынных баёў савецкія воіны 1-й Маскоўскай мотасралковай дывізіі на рубяжах рэк Нача, Бобр, Адраў, у баях за гарады Барысаў, Крупкі, Талачын і іншыя населеныя пункты знясільвалі праціўніка на Аршанскім напрамку. Былі сарваны планы праціўніка сходу фарсіраваць раку Бярэзіна ў раёне Бабруйска. Тут толькі ў адным з баёў было падбіта 20 варожых танкаў.

Надзвычай упартымі былі баі на рабяжы Дняпра, асабліва ў раёне Магілёва. 27 чэрвеня камандаванне 61-га стралковага корпуса разам з партыйнымі і савецкімі органамі распрацавалі план абароны Магілёва: быў намечаны шэраг спецыяльных мерапрыемстваў па ўмацаванні абароны горада і пераўтварэнні яго ў моцны абарончы рубеж. На абарончых работах вакол горада з 26 чэрвеня да 10 ліпеня штодзённа працавала ад 30 да 40 тыс. гараджан і жыхароў навакольных вёсак. За кароткі тэрмін быў выкапаны процітанкавы роў больш як на 25 км, пабудаваны бліндажы, дзоты, траншэі і эскарпы, пастаўлены мінныя проціпяхотныя і процітанкавыя палі, на некаторых вуліцах – барыкады, у асобных дамах абсталяваны артылерыйскія і кулямётныя агнявыя кропкі, у сценах прабіты байніцы. На прадпрыемствах, ва ўстановах і навучальных установах фарміраваліся атрады Магілёўскага народнага апалчэння. У адпаведнасці з планам непасрэдная абаона горада ўскладалася на 172-ю старлковую дывізію (камандзір — генерал-маёр М.Ц.Раманаў) з прыдадзенымі ёй часцямі і асобнымі падраздзяленнямі. На заходнім беразе Дняпра, перакрыўшы шашу Магілёў–Бабруйск і Магілёў–Мінск, абарону ажжыццяўлялі 388-ы (палкоўнік С.Ф.Куцепаў) і 514-ы (падпалкоўнік С.А.Боніч), на ўсходнім беразе Дняпра, прыкрываючы левы фланг і тыл дывізііі, — 747-ы (падпалкоўнік А.В.Шчаглоў) стралковыя палкі.

Гераічная абарона Магілёва – адна з найбольш яскравых старонак гісторыі стойкасці воінаў Чырвонай Арміі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Савецкія войскі і апалчэнцы на працягу 23 дзён бязлітаснымі баямі скавалі буйныя сілы ворага ў перыяд Смаленскай бітвы 1941 г., сталі магутнай перашкодай на шляху правага крыла групы армій “Цэнтр” і нанаслі вялікія страты ўдарным сілам праціўніка.

Трагізм абарончых аперацый вынікаў з велізарных людскіх страт, якія несла Чырвоная Армія ў абарончых аперацыях у 1941 г. Сярэднесутачныя страты на беларускай зямлі ў перыяд з 22 чэрвеня да 9 ліпеня 1941 г. складалі 23 210 чалавек. Так, за 18 сутак абарончай аперацыі ў Беларусі войскі Заходняга фронта панеслі страты агульнай колькасцю 417 790 чалавек. Усяго за 6 месяцаў 1941 г. страты савецкіх войск склалі 4 473 800 чалавек.

Акрамя таго вялікая колькасць савецкіх салдат і афіцэраў патрапілі ў германскі палон: у “катлах” пад Беластокам, Гродна і Мінскам — 300 тыс. чалавек, пад Віцебскам, Оршай, Магілёвам і Гомелем — 450 тыс. чалавек, пад Смаленскам — 180 тыс.чалавек, пад Чарнігавам — 100 тыс.чалавек, Бранскам і Вязьмай — 663 тыс. чалавек. Па нямецкіх звестках, па стану на лістапад 1941 г. было ўзята у палон 3725 тыс. савецкіх ваеннаслужачых.

Нягледзячы на мужнасць і гераізм, з якімі вялі абарончыя баі часці Чырвонай Арміі, тэрыторыя Беларусі да канца лета была захоплена германскімі войскамі. Толькі за першыя месяцы вайны на савецка-германскім фронце Чырвоная Арміі страціла да 1, 5 млн. забітымі, параненымі і палоннымі. За гэты час толькі ў Беларусі група армій “Цэнтр” згубіла забітымі і параненымі 150 тыс. чалавек.

Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г. Сёння розныя аўтары называюць шматлікія прычын няўдач войск Чырвонай Арміі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Найбольш важнымі з іх з’яўляюцца.

Па-першае, пераацэнка палітычным кіраўніцтвам СССР значэння савецка-германскага дагавору; надзея на тое, што з дапамогай палітычных і дыпламатычных сродкаў атрымаецца адцягнуць пачатак вайны, а прывядзенне войск Чырвонай Арміі ў баявую гатоўнасць справакуе Германію на аб’яўленне вайны Савецкаму Саюзу. Паступаўшая ў Генеральны штаб, Наркамат абароны і Наркамат замежных спраў у лютым – маі 1941 г. інфармацыя аб падрыхтоўцы гітлераўскай Германіяй агрэсіі супраць СССР патрабавала неадкладнага прывядзення ўзброеных сіл Савецкага Саюза да поўнай баявой гатоўнасці і мабілізаціі ўсіх неабходных сродкаў. Гэта, на думку многіх ваеначальнікаў, у значнай ступені дапамагло б пазбегнуць катастрофы 1941 г.

Па-другое, неабгрунтаваныя рэпрэсіі супраць кіруючых кадраў Чырвонай Арміі, а таксама недастатковы ўзровень тактычнай падрыхтоўкі каманднага складу. Многія камандзіры не мелі вопыту практычнага камандавання і арганізацыі ўзаемадзеяння паміж войскамі. Слабая ваенна-тэхнічная падрыхтоўка воінаў Чырвонай Арміі. На практычную падрыхтоўку механіка-вадзіцеля танка адводзілася 5 гадзін, а многія мелі толькі 1, 5 – 2 гадзіны практыкі ўпраўлення танкам, а ў вермахце – не менш 50. Такое ж становішча было і ў авіяцыі. Чырвоная Армія, маючы матэрыяльную перавагу над вермахтам, цярпела ў 1941 г. адно паражэнне за другім.

Па-трэцяе, ваенна-эканамічны патэнцыял Германіі напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны пераўзыходзіў СССР у 2, 5 разы, на патрэбы германскай арміі працавала прамысловасць захопленых краін Еўропы, выкрыстоўвалася ўзбраенне больш за 200 дывізій, разгромленых ці капіталяваўшых армій, вермахт меў двухгадовы вопыт вайны і пераўзыходзіў Чырвоную Армію ў прафесійнай падрыхтоўцы.

Па-чацьвёртае, пралікі вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва СССР у вызначэнні тэрміну верагоднага пачатку вайны і стратэгічнага напрамку галоўнага ўдара праціўніка.

З першых дзён вайны разгарнулася дзейнасць першых партызанскіх атрадаў.Адным з першых партызанскіх фарміраванняў, створаных 24–26 чэрвеня 1941 г. на акупаванай тэрыторыі Беларусі, быў партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа, які налічваў каля 60 чалавек і дзейнічаў у раёне Пінска. 26 чэрвеня на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці быў створаны атрад “Чырвоны Кастрычнік”, кіраўнікі якога – Ц.П.Бумажкоў і Ф.ІПаўлоўскі сталі першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У ліпені 1941 г. у Суражскім раёне пад кіраўніцтвам М.П.Шмырова быў створаны партызанскі атрад, які ўвайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. За ліпень–верасень 1941 г. у цэнтралізаваным параддку было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і арганізацыйных груп, у якіх налічвалася больш за 8 300 чалавек. Апрача таго ў ддругой палове года самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп.

У другой палове 1941 г. сваёй актыўнасцю вызначыліся таксама атрады і групы, на чале якіх стаялі М. П. Ганчароў (Беласточчына), М. М. Бяляўскі (Тураўскі раён), І. С. Федасеенка (Гомельскі раён), І. А. Яраш (Барысаўскі раён), І. З. Ізох (Клічаўскі раён), У. І. Нічыпаровіч, В. Т. Варанянскі, Р. М. Сталяроў – на Міншчыне і інш.

Маскоўская бітва. У кастрычніку і лістападзе 1941 г. складваецца крайне напружаная сітуацыя на маскоўскім напрамку, дзе група армій “Цэнтр” 2 кастрычніка пачынае аперацыю “Тайфун”. Гітлер усяляк падштурхоўваў германскія войскі да хутчэйшага наступлення і патрабаваў любым коштам пакончыць з Масквой. У звароце да войск гаварылася: “Солдаты! Перед вами Москва! За два года войны все столицы континента склонились перед вами. Вы прошагали по улицам лучших городов. Заставьте ее склониться, покажите ей силу вашего оружия, пройдите по ее площадям. Москва – это конец войны. Москва – это отдых. Вперед!»

Праз тыдзень германскае вярхоўнае камандаванне паведамляла аб паспяховым развіцці наступлення. Але ў канцы кастрычніка ў аперацыі “Тайфун” адбыўся збой. Сярод прычын такога становішча, паводле слоў генерала вермахта Г.Блюментрыта, была “руская ваенная сіла”. “На працягу апошніх тыдняў супраціўлене праціўніка ўзмацнілася, — адзначаў генерал, — і напружанне баёў з кожным днём узрастала”. 10 кастрычніка з рэшткаў Заходняга і Рэзервнага франтоў быў створаны новы Заходні фронт, задачай якога з’яўлялася абарона бліжэйшых подступаў да Масквы. Камандуючым фронтаў быў прызначаны генерал арміі Г.К.Жукаў. Калі праціўнік у другой палове кастрычніка ўзнаўляе наступленне на гэтым участку, яму зноў трэба было прарываць суцэльную лінію абароны. Немцы настойліва рваліся да Масквы. З 20 кастрычніка Масква была аб’яўлена на асадным становішчы. Горад быў умацаваны супрацьтанкавымі “яжамі”, надалбамі, барыкадамі. Сотні тысяч масквічоў бралі ўдзел ва ўзвядзенні ўмацаванняў. Большасць маскоўскіх заводаў не спынялі работу, а цалкам перайшла на выпуск ваеннай прадукцыі. Тэрмінова фарміраваліся новыя дывізіі апалчэнцаў, якія адразу ішлі на фронт.

7 лістапада на Чырвонай плошчы прайшоў парад часцей Чырвонай Арміі, якія адразу з парада ішлі на фронт. У сваім выступленні на парадзе І.Сталін звярнуўся да яго ўдзельнікаў з наступнымі словамі: “…На вас смотрит весь мир, как на силу, способную уничтожить грабительские полчища немецких захватчиков. На вас смотрят порабощённые народы Европы, подпавшие под иго немецких захватчиков, как на своих освободителей. Великая освободительная миссия выпала на вашу долю. Будьте же достойными этой миссии! Война, которую вы ведёте, есть война освободительная, война справедливая. Пусть вдохновляет вас в этой войне мужественный образ наших великих предков — Александра Невского, Димитрия Донского, Кузьмы Минина, Димитрия Пожарского, Александра Суворова, Михаила Кутузова! Пусть осенит вас победоносное знамя великого Ленина! ”

15 лістапада германскае камандаванне пачынае другое наступленне на Маскву. Надзвычай жорсткае супраціўленне сустрэў праціўнік у раёне Валакаламска. 16 лістапада было адзначана подзвігам 28 герояў-панфілаўцаў 316-й стралковай дывізіі пад камандваннем генерал-маёра І.В.Панфілава. У час танкавай атакі праціўніка каля раз’езда Дубасекава (на ўсход ад Валакаламска) прагучалі словы малодшага палітрука 4-й роты В.Г.Клачкова, які звярнуўся да байцоў са словамі: “Вялікая Расія, але адступаць няма куды. За намі — Масква! ”

Апошняя спроба захапіць Маскву была зроблена германскім камандаваннем у пачатку снежня 1941 г. Аднак і гэта наступленне, як і два папярдніх, праваліся. Сапраўдным сюрпырзам для германскага камандавання стало тое, што Чырвоная Армія сама перайшла ў наступленне. Гэта азначала, што гітлераўская стратэгія бліцкрыга пацярпела пад Масквой поўны крах. Толькі з 16 лістапада да 5 снежня германскія вермахт страціў пад Масквой звыш 155 тыс.чалавек забітымі і параненымі, каял 800 танкаў, 300 гармат і да 1 500 самалётаў. Узніклі ўмовы для пераходу савецкіх войск у контрнаступленне і разгрома ворага пад Масквой.

5—6 снежня 1941 г. пачалося контрнаступленне савецкіх войск пад Масквой. Да пачатку студзеня 1942 г. савецекія войскі прасунуліся на захад на 100—250 км. Былі вызвалены ад захопнікаў Маскоўская і Тульская вобласці. У баях за Маскву і Тулу вызначыліся стралковыя дывізіі, якімі камандавалі нашы землякі генералы У.Р. Вашкевіч і М.М. Макаўчук, а таксама падпалкоўнікі камандзіры злучэнняў А.А. Барэйка, Е.У. Дабравольскі, М.М. Мультан, І.Л. Рагуля, А.Д. Церашкоў, П.М. Чарнышоў. Такім чынам, контрнаступленне савецкіх войск, пачатак якому быў пакладзены пад Масквой у снежні 1941 г., перайшло ў агульнае наступленне і працягвалася да красавіка 1942 г. па ўсім фронце. Яно паклала пачатак вызваленню савецкай зямлі ад германскіх захопнікаў. За гэты час вораг быў дакінуты на захад ад Масквы на 350–400 км, было вызвалена 11 тыс. невеленых пунктаў, у тым ліку звыш 60 гарадоў; разгромлена да 50 дывізій ворага. Пад Масквой Узброеныя Сілы СССР нанеслі буйнейшае паражэнне германскаму вермахту.

Разгром войск вермахта пад Масквой развеяў міф аб непераможнасці германскай арміі, прывёў да краху ваенную дактрыну “маланкавай вайны” і гітлераўскага плана “Барабароса”. Контрнаступленне Чырвонай Арміі пад Масквой стала паваротным пунктам не толькі на савецка-германскім фронце, але і ў Другой сусветнай вайне Узмацніўся аўтарытэт Чырвонай Арміі на міжнароднай арэне, змяніліся стэрэатыпы, з якімі многія заходнія палітыкі падыходзілі да СССР.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі А. Ідэн наведаў участак фронта, якім камандаваў Г.К.Жукаў, дзе пасля адступлення немцаў пад Масквой засталася велізарная колькасць ваеннай тэхнікі, пляліся калоны панурых палонных германскіх салдат і афіцэраў. Англійскі міністр упершыню за два гады вайны ўбачыў сваімі вачамі маштабы паражэння немцаў. Гэта яго вельмі ўразіла. У гэтай сувязі У.Чэрчылль тэлефанаваў І. В. Сталіну: «Я ніколі яшчэ не адчуваў сябе такім упэўненым у сканчэнні вайны». А 11 снежня 1941 г. дзяжсакратар ЗША К.Хэлл заявіў на прес-канферэнцыі, што Прэзідэнт даў завярэнні, што урад ЗША цвёрда будзе працягваць ажыццяўленне праграмы па аказанні дапамогі Савецкаму Саюзу. «Падзеі, якія адбыліся за апошнія некалькі гадзін, яшчэ болей умацавалі гэту рашучасць...».

Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі. Першыя прапановы аб ваенна-эканамічнай падтрымцы Савецкай краіны ў барацьбе супраць гітлераўскага фашысцкага рэжыма прагучалі 22 і 23 чэрвеня 1941 г., калі ў Вялікабрытаніі і ЗША ад імя ўрадаў былі зроблены заявы аб аказанні СССР і савецкаму народу ваенна-эканамічнай дапамогіі.

Аснова для ўтварэння антыгітлераўскай кааліцыі была закладзена 14 жніўня 1941 г., калі прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельт і брытанскі прэм’ер-міністр У.Чэрчыль на борце ваеннага карабля ў Паўночнай Атлантыцы падпісалі міжнародна-прававую дэкларацыю, вядомую як “Атлантычная хартыя”. 24 верасня да яе далучылася 10 краін, у тым ліку СССР.

Пытанне аб адкрыцці другога фронта і пачатку сумеснай антыгітлераўскай барацьбы ў Еўропе ставілася савецкім кіраўніцтвам з першых дзён вайны. Напрыканцы верасня — пачатку кастрычніка ў Маскве адкрылася канферэнцыя з удзелам СССР, Англіі і ЗША. На ёй абмяркоўваліся праблемы практычнага супрацоўніцтва краін у барацьбе супраць Германіі. У выніку быў падпісаны пратакол аб пастаўках у СССР узбраенняў і ваенных матэрыялаў у абмен на савецкую сыравіну. Дапамога праводзілася ў рамках праграмы “ленд-лізу” — амерыканскай дапамогі краінам, якія ваююць супраць “нацысцкай тыраніі”. “Ленд-ліз” (англ. lend-lease — даваць у заём, здаваць у арэнду) — праграма перадачы ўрадам ЗША у форме заёму ці арэнды ваеннай тэхнікі, зброі, амуніцыі, стратэгічнай сыравіны, харчавання, розных тавараў і паслуг краінам — саюзнікам па антыгітлераўскай кааліцыі ў гады другой сусветнай вайны.

Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну супраць фашысцкага блока з’явілася нападзенне 7 снежня 1941 г. японскіх войск па амерыканскай ваенна-марской базе Пёрл-Харбор на Гавайскіх астравах. У пасланні да Кангрэса, з якім звярнуўся прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельт, падкрэслівалася: “с воскресенья 7 декабря 1941 г., это значит с момента ничем не спровацированного и преступного нападения Японии, Соединенные Штаты и Японская империя находятся в состоянии войны”. 8 снежня Англія таксама аб’явіла вайну Японіі. 11 снежня Германія і Італія аб’явілі вайну ЗША.

1 студзеня 1942 г. прадстаўнікі 26 дзяржаў падпісалі ў Вашынгтоне дэкларацыю аб сумеснай барацьбе супраць агрэсара. Гэта азначала, што Германія, Італія, Японія і іх сатэліты атрымалі супраць сябе кааліцыю дзяржаў, якія ўзялі на сябе абавязацельствы па супрацоўніцтву ў вайне да перамогі. Між тым, шлях да перамогі над нацысцкай Германіяй асноўныя ўдзельнікі кааліцыі бачылі па-рознаму. Англійскія ваенныя будавалі свае планы ў адпаведнасці са “стратэгіяй непрамых дзеянняў”, г.зн. спачатку неабходна знясіліць праціўніка на пабочыных напрамках, блакадай, бамбардзііроўкай і толькі пасля гэтага нанесці рашаючыя ўдары. Іншую пазіцыю занялі амерыканскія ваенныя стратэгі, якіх падтрымліваў амерыканскі прэзідэнт Ф. Рузвельт. Яны лічылі, што дасягнуць перамогі над Германіяй можна толькі шляхам адкрыцця другога фронта і ўварвання англа-амерыканскіх войск на Еўрапейскі кантынент з Брытанскіх астравоў.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.