Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікамПры адсутнасці дзеяслоўнай звязкі паміж дзейнікам (Д) і выказнікам (В) працяжнік ставіцца ў наступных выпадках:Правіла






1. Калі Д – назоўнік стаіць перад В- назоўнікам

2. Інфінітыў - інфінітыў

3. Назоўнік – інфінітыў або інфінітыў – назоўнік

4. Перад словамі гэта, вось, значыць, гэта значыць, якія стаяць пры В

5. Абодва гал. члены выражаны лічэбнікамі або адзін з іх – лічэбнік, а другі – назоўнік ці назоўнае спалучэнне

6. Перад В, выражаным усечанай формай дзеяслова імгненнага дзеяння (тыпу зірк, скок, тыц, гоп, шмыг).

7. Назоўнік – фразеалагізм з ацэначным значэннем (тыпу кроў з малаком, стрэляны верабей, хоць вока выкалі, хоць іголкі збірай)

8. Калі В выражаны выклічнікам або выклічнікам і наступным удакладняльным назоўнікам, прыметнікам і інш.

Працяжнік не ставіцца: 1. Калі Д-назоўнік стаіць пасля В-назоўніка:

2. Калі пры В-назоўніку ёсць: а) адмоўе не:

б) параўнальны злучнік як (нібы, быццам, што):

в) не дапасаваны да яго член сказа або пабочнае слова ці часціца (перад В):

3. Калі В, выражаны ўсечанай формай дзеяслова, не мае адцення нечаканасці і лагічна (інтанацыйна) не выдзяляецца.

4. Калі Д або В выражаны займеннікам

Аднак ва усіх гэтых выпадках працяжнік можа быць пастаўлены як стылістычны сродак пры сэнсавым, лагічным выдзяленні, якому ў вуснай мове адпавядае вялікая паўза паміж Д і В. 1. Вы — слаўны чалавек. 2. Першае слова – тваё. Пры сінтаксічным аналізе часам бывае цяжка вызначыць, які з галоўных членаў абазначае прадмет выказвання і з’яўляецца дзейнікам, а які выказнікам. Прааналізуйце: 1. Вялікая справа дружба. 2. Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман.. Для размежавання галоўных членаў сказа кіруюцца наступным:

1. Назоўны склон В-назоўніка можна замяніць творным склонам: 1. Вялікай справай (з’яўляецца) дружба. 2. Перад выказнікам можна ўставіць словы гэта, вось, значыць: 1. Вудзіць рыбу – (гэта) цікавы занятак Такім прыёмам можна карыстацца і пры размежаванні галоўных членаў сказа, выражаных іншымі часцінамі мовы: 1. Лічылася за вялікі гонар быць выбраным у прэзідыум (Быць выбраным – (гэта) вялікі гонар).

22. Дапаўненнем называецца даданы член сказа, які абазначае аб'ект і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.У сказе дапаўненне часцей за ўсё паясняе дзеяслоў: Пахнуць мятай мокрыя лугі. Дапаўненне можа паясняць і формы дзеяслова — дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе: Двор увесь быў заліты дажджом; Весела на рэчцы і траве, і кветцы, і крылатым пташкам, і крыклівым дзеткам, асабліва леткам. Даволі часта дапаўненне звязваецца з назоўнікам або прыметнікам.

Як член сказа, дапаўненне звычайна выражаецца назоўнікам, займеннікам, лічэбнікам ва ўскосных склонах. Напрыклад: Мне не даюць грыбы спакою, баравікі мне часта сняцца, мне з імі трэба паквітацца; Усе за аднаго, адзін за ўсіх.

Прамое і ўскоснае дапаўненне Дапаўненне, што звязана з пераходным дзеясловам і выражана вінавальным склонам без прыназоўніка, называецца прамым. Прамое дапаўненне абазначае аб'ект, на які накіравана дзеянне. Напрыклад: Новыя домікі стройнымі і шчыльнымі радамі закрылі ваенныя пажарышчы. Дапаўненне, выражанае назоўнікам (або іншай субстантываванай часцінай мовы) у родным, давальным і творным склонах без прыназоўніка або ў любым склоне з прыназоўнікам, называецца ўскосным. Напрыклад: Паветра пахла канюшынай, жытамі; прымешваўся водар гурковага цвету, медуніцы, спелых кме­наў.

Азначэнне Азначэннем называецца даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці уласцівасць прадмета. Азначэнне як член сказа звычайна звязваецца з назоўнікам і залежыць ад яго. Напрыклад: Пад сінім небам залацяцца неабсяжныя нівы. Азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя.Дапасаваныя азначэнні выражаюцца прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі і тымі займеннікамі, якія змяняюцца і дапасуюцца да назоўнікаў як прыметнікі. Дапасаваныя азначэнні набываюць форму роду, ліку і склону таго назоўніка, ад якога залежаць. Напрыклад: Цёплая летняя ноч павольна апускалася на зямлю. Недапасаваныя азначэнні выражаюцца назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах, а таксама інфінітывам, прыслоўем і дзеепрыслоўем. Недапасаваныя азна­чэнні не прыпадабняюцца да таго слова, ад якога зале­жаць, а звязваюцца з ім сувяззю кіравання або прымыкання.

Аднародныя азначэнні 1.Калі пералічваюць прыметы (аднайменных) прадметаў (колер, якасць, форма, знешні выгляд). 2. Калі дапасаваныя азначэнні стаяць пасля азначаемага слова. 3.Мастацкія азначэнні — эпітэты. 4.Калі першае азначэнне выражана прыметнікам, а дру­гое —дзеепрыметнікам або дзеепрыметным зваротам

Неаднародныя азначэнні 1. Калі азначэнні характарызуюць прадмет з розных бакоў. 2.Калі першае азначэнне паясняе спалучэнне азначэнне + назоўнік, а не сам назоўнік:

Прыдатак Разнавіднасць азначэння, выражаная назоўнікам, які дапасуецца да паясняльнага слова ў склоне. Падкрэслівае характэрныя асаблівасці: род заняткаў: студэнты-дружыннікі; прафесію: настаўнік Клязовіч Сяргей Іванавіч; нацыянальнасць: дзяўчынка-буратка; уласнае імя: планета Венера; эмацыянальную ацэнку, своеасаблівасць прадмета, асобы: восень-чараўніца, хлопец-маўчун.

Акалічнасці Акалічнасцю называецца даданы член сказа са значэннем якаснай характарыстыкі дзеяння, спосабу дзеяння і умоў, якія суправаджаюць дзеянне.У ролі акалічнасці выступаюць прыслоўі і дзеепрыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, лічэбнікі або спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, неазначальная форма дзеяслова. Напрыклад: Начамі павяваў здаровы і прыемны халадок. Акалічнасці звычайна адносяцца да асабовых форм дзеяслова, радзей — да назоўнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, прыслоўяў, дзеепрыслоўяў. Акалічнасці падзяляюцца на некалькі разрадаў: месца, часу, прычыны, мэты, спосабу дзеяння, меры і ступені, умовы.Акалічнасць месца абазначае месца дзеяння, напрамак, шлях руху і адказвае на пытанні дзе? куды? адкуль? дакуль? Выражаюцца прыслоўямі месца, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікам і без прыназоўніка, устойлівымі зваротамі: Тут, у лясніцтве Лімень, берагі цвёрдыя, і бабры робяць у іх норы, наверх нацягваюць галлё, бярвенні. Акалічнасць часу абазначае час дзеяння і адказвае на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? за які час? У ролі акалічнасцей часу высту­паюць прыслоўі часу, назоўнікі ў форме ўскосных склонаў і ўстойлівыя звароты: Днём яшчэ было цёпла, а пад вечар апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе. Акалічнасць прычыны раскрывае прычыну ўзнікнення дзеяння і адказвае на пытанні чаму? з якой прычыны? Выражаецца прыслоўямі прычыны, ускоснымі склонамі назоўніка, словазлучэннямі: Знячэўку Базыль так перапалохаўся, што ўвесь задрыжаў і падскочыў. Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і ад­казвае на пытанні дзеля чаго? з якой мэтай? Прыслоўі мэты, ускосныя склоны назоўнікаў, інфінітыў і устойлівыя звароты ўжываюцца для выражэння акалічнасці мэты: У Белавежскай пушчы зроблены вялікія і маляўнічыя штучныя азёры для звярыных вадапояў. Акалічнасць спосабу дзеяння абазначае спосаб дзеяння і адказвае на пытанні як? якім чынам? У ролі іх выступаюць якасныя прыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, дзеепрыслоўі і ўстойлівыя звароты: Сонца прыгравала з кожным днём усе мацней і мацней; Востра пахла горкай лазой і талым снегам. Акалічнасці меры і ступені абазначаюць меру і ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні колькі? як многа? у якой ступені? Такія акалічнасці выражаюцца спалучэннем колькасных і якасных прыслоўяў, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх, колькасна-іменнымі словазлучэннямі: Не пабаяўся прайсці пяхотам цэлых сто вёрст, каб паступіць на рабфак.

23. Два ці больш члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова або словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння, называюцца аднароднымі. Аднароднымі ў сказе могуць быць дзейнік, выказнік, дапаўненні, азначэнні і акалічнасці. Напрыклад: Прыемна глядзець на новыя, вялікія, чыстыя, адна ў адну, добра дагледжаныя хаты сяла. Аднародныя і неаднародныя азначэнні Азначэнні бываюць аднародныя і неаднародныя. I. Азначэнні аднародныя, калі абазначаюць: а) адметныя прыметы прадметаў; б) розныя прыметы аднаго і таго прадмета, характа-
рызуючы яго з аднаго якога-небудзь боку (знешні выгляд, якасць, форма і інш.). Напрыклад: Свечкі разлівалі мяккае, спакойнае святло. Аднароднымі звычайна з'яўляюцца адзіночнае азначэнне і наступнае за ім азначэнне, выражанае дзеепрыметным словазлучэннем. Напрыклад: Бабровая хатка пакрыта новымі, зрэзанымі нядаўна палкамі. Азначэнні аднародныя, калі ўтвараюць сэнсавую градацыю (кожнае наступнае азначэнне ўзмацняе выражаную ім прымету). Як правіла, аднароднымі з’яўляюцца дапасаваныя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова.

II. Азначэнні неаднародныя, калі характарызуюць прадмет з розных бакоў, напрыклад: Вось з-за дрэмлючага лазняку выглянула вялізнае чырвонае сонца — памер і колер і г. д.Неаднароднымі трэба лічыць два азначэнні, з якіх першае адносіцца не непасрэдна да назоўніка, а да спалучэння назоўніка з папярэднім азначэннем, напрыклад: Знойдзеш на лузе і шэранькія шышачкі зязюлек, якія перамяшаліся з цёмна-сіняй дзікай цыбулькай.

Знакі прыпынку: коска не ставіцца: 1. Калі адзіночны спалучальны ці размеркавальны злучнік звязвае два аднародныя члены сказа. 2. Перад паўторным і, які звязвае розныя рады аднародных членаў. 3. Калі аднародныя члены звязаны рознымі злучнікамі. 4.Перад першым пералічальным злучнікам 5. Паміж неаднароднымі азначэннямі. 6.Паміж аднароднымі членамі, аб'яднанымі ў пары (але не паміж самімі парамі). Коска ставіцца: 1. Калі аднародныя члены звязаны бяззлучнікавай сувяззю. 2. Калі аднародныя члены звязаны адзіночнымі супраціўнымі злучнікамі: а, але, ды (але), аднак, затое. 3. Калі аднародныя члены звязаны паўторнымі спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі. 4. Калі злучнік і паўтараецца, але звязвае не ўсе, а толькі частку аднародных членаў сказа. 5.Перад другой часткай парнага злучніка: як — так і, не толькі — але і, хоць і — але. 6. Паміж парамі аднародных членаў, звязанымі спалучальным злучнікам і. 7. Калі адзіночныя злучнікі і, ды, ды і маюць далучальнае значэнне (і пры гэтым).

АБАГУЛЬНЯЛЬНЫЯ СЛОВЫ Абазначаюць родавае паняцце пры аднародных членах і выконваюць аднолькавую з імі сінтаксічную функцыю.У якасці абагульняльных слоў ужываюцца: азначальныя займеннікі: кожны, увесь (усе, усё), усякі; адмоўныя займеннікі: ніхто, нішто; прыслоўі: ніколі, нідзе, заўсёды, усюды; назоўнікі і дзеясловы. Знакі прыпынку пры абагульняльных словах: 1.Пасля абагульняльнага слова ставіцца двукроп'е: Усё злівалася з гарызонтам: дрэвы, стагі, будынкі. 2. Пасля аднародных членаў сказа перад абагульняльным словам ставіцца працяжнік: Будынак, парк і агароджабыло ўсё слаўна і прыгожа. 3.Калі аднародныя члены стаяць у сярэдзіне сказа, то пасля абагульняльнага слова ставіцца двукроп'е, апасля аднародных членаў — працяжнік: Усё разам: і хаты, і поле, і дарогачарнела ад асенняй імглы і туману.

24 адасобленых членаў. Сэнсава і інтанацыйна выдзеленыя члены сказа называюцца адасобленымі.Адасабляцца могуць усе члены сказа, але часцей за ўсё — азначэнне і акалічнасць.Адасобленыя члены сказа ўтрымліваюць элемент дадатковага паведамлення. Абавязковай умовай адасаблення з'яуляецца адсутнасць цеснай сувязі члена сказа з паяснёным словам. Адасобленыя азначэнні. У сказе могуць адасабляцца як дапасаваныя, так і недапасаваныя азначэнні.Дапасаваныя азначэнни: развитыя азначэнни, кали яны стаяць пасля паясненага слова; два і больш адзіночныя азначэнні, калі стаяць пасля азначаемага слова; адзіночныя і развітыя азначэнні, незалежна ад месца ў сказе, калі: адносяцца да асабовага займенніка; аддзелены ад паяснёнага слова выказнікам або іншымі членамі сказа.. Перад азначаемым назоўнікам, калі маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, часавае (гэтыя азначэнні часта адносяцца да ўласных імёнаў).Недапасаваныя азначэнні: Незалежна ад месца ў сказе, калі ім надаецца большая самастойнасць і яны адносяцца да назоўнікаў; Калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі; Незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да асабовых займеннікаў. Адасобленыя прыдаткі. Адасабляюцца і выдзяляюцца на пісьме коскамі або працяжнікамі: адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі адносяцца да асабовага займенніка; адзіночныя і развітыя прыдаткі, якія адносяцца да ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго; адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі паясняюць агульны назоўнік і стаяць пасля яго; развіты прыдатак перад азначаемым словам, калі мае дадатковае акалічнаснае значэннеоўшчыка ці паляўнічага); адзіночны і развіты прыдатак, калі звязваецца з азначаемым назоўнікам злучнікамі ці, або (з удакладняльным значэннем), як (з прычынным значэннем), словамі па прозвішчы, па мянушцы. Адасобленыя акалічнасц і.Не адасабляюцца.Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія маюць значэнне прыслоўя, адказваюць на пытанні я к? якім чына м? Звычайна стаяць пасля выказніка. Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія сталі ўстойлівымі выразамі (звычайна стаяць пасля дзеяслова, да якога адносяцца). Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія цесна звязаны па сэнсу з дзеясловам (адказваюць на пытанні як? якім чынам?). Аднародныя акалічнасці, якія складаюцца з прыслоўя і дзеепрыслоўя, звязаных злучнікам і.Адасабляюцца.Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі або дзеепрыслоўнымі зваротамі незалежна ад месца ў сказе; Акалічнасці ўступкі, выражаныя назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на.Акалічнасці месца або часу, якія ўдакладняюць змест папярэдняй акалічнасці; Радзей удакладняльнымі бываюць акалічнасці спосабу дзеяння. Адасобленыя дапаўненні. Дапаўненні, выражаныя спалучэннямі «назоўнік (займеннік) ва ўскосным склоне + прыназ акрамя, апрача, замест, за выключэннем і інш.», заўсёды адасабляюцца, калі выступаюць з выключальным, уключальным або замяшчальным значэннем.
Аднародныя члены сказа. Аднароднымі называюцца два або некалькі членаў сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова ці словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння. Аднароднымі могуць быць: дзейнікі; выказнікі; азначэнні; дапаўненні; акалічнасці.Па аб'ёму аднародныя члены сказа могуць выражацца як асобнымі словамі, так і словазлучэннямі.У адным радзе аднародных членаў могуць ужывацца і словы, і словазлучэнні.Нельга ставіць у адзін рад аднародных членаў асобныя словы (ці словазлучэнні) і даданыя сказы.У адзін рад аднародных членаў нельга таксама ўключаць дзеепрыметныя, дзеепрыслоўныя словазлучэнні і даданыя сказы.У сказе можа быць некалькі груп аднародных членаў, звязаных з рознымі словамі і маючых розныя сінтаксічныя функцыі.Аднароднымі членамі сказа не з'яўляюцца: Словы, якія паўтараюцца ў мэтах узмацнення і стаяць побач; Словы, якія цесна звязаны паміж сабой па сэнсу і сінтаксічна (з'яўляюцца адным членам сказа) і не вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння; Сінанімічныя спалучэнні слоў з дэфісным напісаннем; Па граматычных асаблівасцях аднародныя члены сказа ў большасці выпадкаў з'яўляюцца аднолькавымі часцінамі мовы, але часам яны могуць выражацца і рознымі часцінамі мовы.Аднолькавыя часціны мовы ў функцыі аднародных членаў сказа часам могуць жывацца ў розных граматычных формах.Аднак пры гэтым яны павінны задавальняць асноўным патрабаванням да аднародных членаў - выражаць адну і тую ж сінтаксічную катэгорыю і адказваць на адно пытанне. Калі ж члены сказа, якія павінны быць аднароднымі, пастаўлены ў розных граматычных формах і адказваюць на розныя пытанні, то сувязь паміж імі парушаецца.Па характару лагічных сувязяў аднародныя члены сказа павінны адпавядаць двум асноўным правілам класіфікацыі або сістэматызацыі прадметаў, з'яў, прыкмет: характарызаваць прадмет, з'яву, асобу па адной агульнай прыкмеце (па колеру, паходжанню, роду заняткаў і т.д.); члены дзялення, выражанага аднароднымі членамі сказа, павінны ўзаемна выключацца. Аднародныя члены сказа злучаюцца паміж сабой злучнікамі, бяззлучнікавык спосабам (інтанацыяй пералічэння) або камбінаванай сувяззю (злучнікавай і бяззлучнікавай).У некаторых выпадках члены сказа ўжываюцца ў спалучэнні са словамі, якія паўтараюцца перад некалькімі або перад усімі аднароднымі членамі. Паміж аднароднымі членамі сказа могуць выражацца спалучальныя, супраціўныя, раздзяляльныя, супастаўляльныя і ўступальныя адносіны, для чаго ўжываюцца адпаведныя злучнікі: спалучальныя: і, ды (у значэнні і), ні - ні, таксама (часта ў спалучэнні са злучнікамі і; супраціўныя: але, а, аднак, затое, ды (у значэнні але); раздзяляльныя: ці, ці(то) - ці, або, або - або, то - то, ці то - ці то, ні то - ні то, не то - не то.Пры аднародных членах сказа могуць ужывацца двайныя супастаўляльныя злучнікі: як – так і, нетолькі - і, хоць і - але, хоць - ды, хоць - але, не столькі - колькі, калі не - то (дык), як -дык і інш. Першая частка такіх злучнікаў ставіцца перад першым аднародным членам, а другая - перад другім.Часам пры аднародных членах ужываецца няпарны злучнік хоць (хаця),. які выражае ўступальнае значэнне. Калі да пералічаных у сказе аднародных членаў сказа далучаюцца іншыя аднародныя члены, якія дапаўняюць, удакладняюць папярэднія аднародныя члены, то яны звязваюцца з дапамогай далучальных злучнікаў і, ды, а, прычым, таксама. Такія аднародныя члены сказа называюцца далучальнымі.Калі аднародныя члены патрабуюць аднолькавых прыназоўнікаў, то неабходнасць паўтарэння іх перад кожным аднародным членам залежыць ад аб'ёму і колькасці аднародных членаў. Калі аднародныя члены развітыя і іх рад доўгі, то прыназоўнік неабходна паўтараць. Незалежна ад аб'ёму і колькасці аднародных членаў паўтараюцца прыназоўнікі з мэтай асаблівага падкрэслівання значэння таго, што выражае кожны з аднародных членаў. Абавязковым з'яўляецца паўтарэнне прыназоўнікаў пры аднародных членах, звязаных паўторнымі або двайнымі злучнікамі, а таксама адзіночнымі супраціўнымі, уступальнымі і далучальнымі злучнікамі. Калі рад аднародных членаў змяшчае некалькі семантычна аб'яднаных груп, то прыназоўнік паўтараецца пры кожнай групе і служыць фармальным паказчыкам такіх груп.Неабходнасць паўтарэння прыназоўнікаў залежыць таксама ад ступені сэнсай сувязі аднародных членаў сказа. Калі ў якасці аднародных выступаюць сэнсава далёкія словы ці словазлучэнні, то паўтарэнне прыназоўніка перад кожным з такіх аднародных членаў з'яўляецца абавязковым.Абавязковым з'яўляецца паўтарэнне пры аднародных членах розных злучнікаў.Часта прыназоўнікі паўтараюцца перад парамі аднародных членаў, звязваюцы іх і часткова выконваючы пры гэтым функцыі злучнікаў.Калі не ставіцца мэта асабліва падкрэсліць пералічаемае ў аднародных членах то пры неразвітых блізкіх па сэнсу аднародных членах, звязаных бяззлучнікавай сувяззю або адзіночнымі спалучальнымі злучнікамі, аднолькавыя прыназоўнікі паўтараюцца.Нельга паўтараць прыназоўнік пры аднародных членах, калі першы аднародны член уключае ў свой склад слова (або некалькі слоў), агульнае для ўсіх аднародных членаў.

 

25. Аднасастаўнымі называюцца сказы з адным галоўным членам, які ўмоўна суадносіцца з дзейнікам або выказнікам двухсастаўных сказаў. На аснове граматычнага выражэння галоўнага члена і з улікам семантычных прымет выдзяляюцца 2 тыпы аднасастаўных сказаў: дзеяслоўныя і іменныя. Да дзеяслоўных аднасастаўных сказаў адносяцца пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя сказы. Да іменных аднасастаўных сказаў належаць намінатыўныя, вакатыўныя і генітыўныя сказы. У пэўна-асабовых аднасастаўных сказах дзеянне належыць моўцу ці яго суразмоўцу, таму галоўны член часцей выражаецца дзеясловам 1-й ці 2-й асобы адзіночнага або множнага ліку цяперашняга або будучага часу абвеснага ладу, а таксама дзеясловам у форме 2-й асобы адзіночнага або множнага ліку загаднага ладу: Кідаю самыя неадкладныя справы і без дай прычыны еду ў свой любы палескі край. У няпэўна-асабовых аднасастаўных сказах дзеянне належыць няпэўнай або невядомай асобе, таму галоўны член іх выражаецца дзеясловам у форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу абвеснага ладу, дзеясловам у форме множнага ліку прошлага часу: Стукаюць у дзверы; Ставілі другія рамы, мылі аконныя шыбы, варылі журавіны з ігрушамі, сушылі грыбы. У абагульнена-асабовых сказах дзеянне ў аднолькавай ступені адносіцца да любой асобы, да кожнага. Семантычнай асаблівасцю такіх сказаў з’яўляецца тое, што яны адлюстроўваюць жыццёвыя назіранні, вывады, абагульненыя суджэнні або засвоены калектыўны вопыт. Па форме галоўны член абагульнена-асабовых сказаў можа супадаць з галоўным членам пэўна-асабовых, няпэўна-асабовых, безасабовых і інш. сказаў: Шануй і беражы сваіх крылатых сяброў, не чапай іх гнёздаў, не палохай маленькіх птушанят. У безасабовых сказах дзеянне або працэс ці стан адбываюцца самі па сабе, незалежна ад актыўнага дзеяча.Галоўны член у безасабовых сказах выражаецца: 1) безасабовым дзеясловам: Як гэта заўсёды бывае ў гарах, развіднела адразу, нечакана; 2) асабовым дзеясловам у безасабовым ужыванні: Усе лужыны ўночы зацягнула шклістым лёдам; 3) словамі катэгорыі стану (безасабова-прэдыкатыўнымі словамі), часам з дзеясловамі было, стала і інш. у спалучэнні з інфінітывам: Па гэтых сцежках можна было ісці толькі па адным чалавеку, прабіраючыся па бярвенцах-кладках; 4) дзеепрыметнікам залежнага стану (з дзеясловам быць ці без яго): У пакоі было прыбрана, падмецена; 5) фразеалагізмамі ў безасабовым ужыванні: Сам ён матэматык, а збіраў мастацкую літаратуру. Грошай у ягокуры не клююць (= вельмі многа); 6) адмоўным словам няма (ці фразеалагізмам з адпаведным значэннем): На небе няма ні хмурынкі (Рыб.). У інфінітыўных сказах выражаецца дзеянне, якое мае мадальнае значэнне магчымасці, немагчымасці, неабходнасці, пажаданасці і інш. Галоўны член у такіх сказах выражаецца незалежным інфінітывам: Здавалася: сонцу шчыраваць аж да самага захаду (Рыб.). У намінатыўных сказах сцвярджаецца наяўнасць, існаванне, быццё прадметаў ці з’яў. Галоўны член у іх выражаецца назоўнікам у форме назоўнага склону. Намінатыўныя сказы падзяляюцца на дзве разнавіднасці: быццёвыя (апісальныя): Світанне. Роўная стужка лясной дарогі (Бут.) і ўказальныя: А вось і пожня (В.Г.). Намінатыўныя сказы могуць быць неразвітыя (складаюцца толькі з аднаго галоўнага члена) і развітыя (развіваюцца дапасаванымі або недапасаванымі азначэннямі ці даданай азначальнай часткай): Асцярожнасць, хітрыя коды, ключы да якіх наўрад хто знойдзе цяпер (Шам.).

26. Устаўнымі канструкцыямі называюцца словы, словазлучэнні ці сказы, якія ўдакладняюць, дапаўняюць, пашыраюць, раскрываюць, тлумачаць сэнс усяго сказа ці яго асобных членаў; паказваюць на абставіны, якія абумоўліваюць або суправаджаюць асноўнае паведамленне; служаць мімаходнай заўвагай ці своеасаблівай рэмаркай да асноўнага паведамлення. Пабочнымі канструкцыямі называюцца словы, словазлучэнні і сказы, якія выражаюць розныя адценні адносінаў моўцы да зместу выказвання, да рэчаіснасці: 1) выражаюць верагоднасць, несумненнасць, поўную адпаведнасць зместу паведамлення фактам рэчаіснасці (сапраўды, безумоўна, бясспрэчна, зразумела, вядома і інш.); 2) служаць выражэннем неверагоднасці, папярэдняга меркавання, няпэўнасці (напэўна, мабыць, верагодна, магчыма і пад.); 3) паказваюць на крыніцу паведамлення (па-мойму, на думку, паводле звестак, як кажуць і г.д.); 4) характарызуюць спосаб і форму паведамлення (часта з рознымі суб’ектыўнымі адценнямі) (карацей кажучы, мякка кажучы, ва ўсякім выпадку, словам і інш.); 5) вызначаюць лагічную суадноснасць паміж асобнымі часткамі паведамлення (такім чынам, як правіла, з аднаго боку, па-першае, значыць, напрыклад і інш.); 6) надаюць эмацыянальную афарбоўку паведамленню (як на бяду, к шчасцю, на жаль, на маё здзіўленне і г.д.); 7) афармляюць зварот да субяседніка з мэтай прыцягнуць увагу да паведамлення, навязаць пэўныя адносіны да фактаў (будзьце добры, прабач, калі ласка, ці бачыш, памятаеш, згадзіся і інш.); 8) даюць ацэнку значнасці пэўнага факта (лёгка сказаць, мала таго, жарты сказаць і інш.). Звярніце ўвагу! Слова канечне, калі выражае меркаванне, сумненне (‘напэўна’), ужываецца як пабочнае; калі яно ўжыта ў значэнні ‘абавязкова’ – у сказе з’яўляецца акалічнасцю спосабу дзеяння; у значэнні ‘так’, ‘зразумела’ выступае ў функцыі сцвярджальнай часціцы: Вам, канечне, відней. А мне што гаварыць; Не пойдзеш да лясных звяроў з пустымі рукамі, ім што-небудзь трэба прынесці канечне; Самыя прыгожыя кветкі канечне ружы! Слова бадай ‘магчыма’ – пабочнае, у значэнні ‘амаль’ – часціца: Калі што ёсць найпрыгажэйшае ў свеце, то, бадай, гэта воблакі; Аставалася яшчэ многа часу, і Насцечка не магла вытрымаць: яна скоранька прысядала к сталу і пісала маме пісьмо. Так было бадай штодзень. Словы перш за ўсё, у першую чаргу, на першы погляд, перш-наперш, калі паказваюць на суадноснасць паміж асобнымі часткамі паведамлення, з’яўляюцца пабочнымі, калі выступаюць у значэнні ‘спачатку’ – акалічнасцю часу: Сярод шматлікіх прычын ёсць адна, на першы погляд, бяскрыўдная. Гэта – рытм сучаснага жыцця і яго... музычныя рытмы; Перш-наперш прачытаем умову да практыкавання. Слова ўвогуле ў значэнні ‘наогул кажучы’ – пабочнае, у значэнні ‘заўсёды’, ‘зусім’, ‘ва ўсіх адносінах’ – акалічнасць: Гэтая кніга, увогуле, цікавая і карысная; Хацелася, каб праблем увогуле не было. Слова аднак мае значэнне ‘ўсё-такі’ і стаіць у сярэдзіне ці ў канцы сказа – пабочнае; у значэнні ‘але’ і ў становішчы ў пачатку сказа (або часткі складанага сказа) – злучнік: Чаму ж, аднак, сёння Даніку не малюецца?; Абяцанні прыехаць на дзедаў хутар так і засталіся абяцаннямі. Аднак дзед не-не ды і прыходзіў да хлопца, напамінаў пра сябе. Калі слова нарэшце паказвае на сувязь думак (часцей стаіць у сярэдзіне сказа) – пабочнае; калі выступае ў значэнні ‘пасля ўсяго’, ‘напаследак’ (часцей стаіць у пачатку сказа) – акалічнасць часу: Усюды чакалі дажджу. І ён недзе пад абед, нарэшце, зашумеў; Нарэшце Сцёпка азірнуўся, махнуў рукою і знік за кустамі алешніку. Калі слова сапраўды паказвае, што змест сказа адпавядае сапраўднасці, і на яго падае лагічны націск – пабочнае; калі ж яно звязана з дзеясловам-выказнікам або прыметнікам ці прыслоўем і інтанацыйна не выдзяляецца – прыслоўе і ў сказе выконвае сінтаксічную ролю акалічнасці спосабу дзеяння: Сапраўды, вугор амаль нічым не нагадваў рыбу (В.В.); Дзяўчына з каменнай нерухомасцю глядзела некуды ў адну кропку. Відаць, сапраўды чула плач дрэў. Слова часам выражае здагадку, меркаванне, дапушчэнне – пабочнае, а ў значэнні ‘іншы раз’, ‘калі-нікалі’ – прыслоўе і ў сказе з’яўляецца акалічнасцю спосабу дзеяння: Вы камедый, часам, не пішаце?; Часам сустракаліся прыгожыя лугавінкі. У сказе ўстаўныя канструкцыі звычайна выдзяляюцца дужкамі, а пабочныя – коскамі. Злучнікі а, і не аддзяляюцца ад пабочнай канструкцыі, калі яны ўтвараюць з ёй адно цэлае: А можа, гэтая красуня – вялікая модніца і вырашыла ўпрыгожыць сябе такімі спелымі колерамі?; І сапраўды, у дзядзькі Ціхона нічога тады не было ў паляўнічай сетцы. Ні пабочныя, ні ўстаўныя канструкцыі членамі сказа не з’яўляюцца і як прэдыкатыўныя часткі складанага сказа не разглядаюцца. Зваротак – гэта слова ці спалучэнне слоў, што называе асобу або прадмет, якім адрасавана пэўнае выказванне: заклік, просьба і пад. Асобы, да якіх звяртаюцца, называюцца па імені, прозвішчы, сваяцтве, узросце, родзе заняткаў, пасадзе, нацыянальнай прыналежнасці і пад. Зваротак членам сказа не з’яўляецца.

Асноўная форма выражэння зваротка – форма назоўнага склону назоўніка або субстантываванай часціны мовы (прыметніка, дзеепрыметніка, часам займенніка або лічэбніка). Зваротак можа выражацца ўстарэлай формай клічнага склону: Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, – не скуеш толькі дум ланцугамі, сінтаксічна непадзельнымі або фразеалагічнымі словазлучэннямі і інш.: «Ш-ша! Замрыце, вароны загуменныя !» – павысіў гаспадар голас. Звароткі бываюць развітыя і неразвітыя: Расціце, малыя, радзіму любіце, сардэчна шануйце руплівых бацькоў (Хвед.); Адкажы мне, вербачка мілая, чаму ты ўсё смуцішся, журышся, пахілая?. Зваротак у сказе заўсёды выдзяляецца коскамі. У пачатку сказа, калі зваротак вымаўляецца з большай інтанацыяй, ставіцца клічнік: Бубны! Бубны! Грукачыце, бубны! Расступайцеся, дзяўчаты, расступайцеся, дзяды! У шаўковых чаравіках, у адзенні шлюбным пад руку вядзе нявесту малады. Калі перад звароткам стаяць выклічнік і займеннік ты або вы, выдзяляецца коскай толькі зваротак: Ой вы, гусі, паняслі вы за сабою лета! Часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца: О зямля! Ты даеш нам тугу па небе, але не меншая наша туга па табе. Трэба адрозніваць зваротак, які членам сказа не з’яўляецца, ад адасобленых членаў сказа: Ці ж яму, гарэзе, усядзець на месцы?; вакатыўных сказаў: Гэта быў шчыры, мімавольны крык дзіцячай душы. У ім былі і крыўда, і расчараванне, і надзея, і горкі папрок... Два словы толькі было ў гэтым крыку: «Дзядзька! Шапка!»; а таксама ад пабочных слоў: «Што, татка, будзе жыць цяпер хвойка?» – «Будзе, сынок, будзе. Пройдзе многа год, вырасце, паспее, і чалавек, ссекшы яе, дабудзе з гэтай сасны многа каштоўных рэчаў. Лес, браце, – цудоўны клад»; канструкцый «назоўны ўяўлення», якімі абазначаюцца прадметы, з’явы, асобы з мэтай выклікаць пра іх пэўны ўспамін для далейшага разважання: Мікеланджэла, Бетховен, Талстой... Старыя майстры верылі, што чалавек заслугоўвае вечнасці, што душа яго павінна ачышчацца ад усяго цёмнага і балючага ў ёй, каб наблізіцца да неба.

27. У складаназлучаным сказе прэдыкатыўныя часткі звязваюцца пры дапамозе злучальных злучнікаў; у адных сказах прэдыкатыўныя часткі самастойныя, незалежныя адна ад адной: іх можна перастаўляць месцамі, і сэнс усяго сказа не зменіцца. У іншых сказах прэдыкатыўныя часткі адносна самастойныя. На адносную самастойнасць паказвае пропуск у другой частцы слова (звычайна гэта выказнік), ужытага ў першай частцы: Маці села ў сёмым радзе, а я з дзядзькам Максімам – у васемнаццатым (Шам.), а таксама прысутнасць займенніка ў другой частцы: Сіняе неба прыкметна пашарэла, і па ім паплылі аблачынкі, па-вясноваму высокія і лёгкія. У складаназлучаным сказе вылучаюцца наступныя тыпы адносінаў: 1) спалучальныя са значэннем адначасовасці ці паслядоўнасці дзеянняў (часткі звязваюцца пры дапамозе спалучальнага злучніка і, ды (у значэнні і)): Няспынна, магутна ідзе наперад жыццё, і няспынна, чароўна мяняецца воблік роднага краю; 2) супастаўляльныя адносіны з уласна супастаўленнем дзеянняў, прымет, фактаў (злучнік а) і з супрацьпастаўленнем дзеянняў, калі змест другой часткі не адпавядае таму, што павінна было вынікаць са зместу першай часткі (злучнік але): Сусед, Мікіта Бабыроў, быў у вайну артылерыстам, да Берліна дайшоў, а Аленцій Гусакоў партызаніў – ваяваў у палескіх лясах. Па зроку яго ў армію не ўзялі; 3) пералічальна-размеркавальныя адносіны. Пры дапамозе злучнікаў і – і выражаецца пералічэнне аднолькава магчымых падзей, з’яў; ні – ні – пералічэнне падзей, з’яў у адмоўных сказах; то – то – паслядоўная змена, чаргаванне падзей, дзеянняў; або – або – узаемавыключэнне; ці то – ці то, не то – не то – няўпэўненасць, меркаванне, сумненне: То віўся ўгору густым вянком спелы, пажоўклы хмель, то абвісалі цяжкімі гронкамі спелыя, чырвоныя вішні, а то раптам шырока раскідваў сваё вецце пышны ружовы куст; 4) далучальныя адносіны выражаюцца ў сказах са злучнікамі і, ды і.: Сям-там калыхалася на кустах пажоўклае лісце, ды і ў паблеклай траве валялася яго нямала. Паміж прэдыкатыўнымі часткамі ў складаназлучаным сказе звычайна ставіцца коска. Калі часткі складаназлучанага сказа даволі развітыя і ўнутры іх ёсць шмат сваіх знакаў прыпынку, паміж імі ставіцца кропка з коскай: Працяжнік у складаназлучаным сказе ставіцца, калі другая частка паказвае нечаканы вынік, рэзкае супрацьпастаўленне ў адносінах да першай або паміж часткамі выражаецца хуткая змена падзей: Коска не ставіцца: 1) калі спалучальныя часткі маюць форму намінатыўных, безасабовых, няпэўна-асабовых сказаў (асабліва неразвітых або маларазвітых); 2) калі спалучальныя часткі маюць аднатыпную будову, пытальную або клічную інтанацыю; 3) калі выказнік або яго звязка апушчаны ў другой частцы (бо яны ёсць у першай частцы); 4) калі ў першай частцы ёсць агульны для абедзвюх частак даданы член сказа, злучнік або часціца.

 

28. Складаназалежнымі называюцца сказы, у якіх адна прэдыкатыўная частка (даданая) сінтаксічна падпарадкавана другой (галоўнай). Выразным паказчыкам гэтай залежнасці выступаюць падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы, якія знаходзяцца ў даданай частцы. Словы хто, які, чый, каторы, дзе, куды, адкуль, чаму, чаго, колькі, наколькі – функцыянуюць у сказах толькі як злучальныя словы. Словы чым – тым, няхай (хай), раз, бо, таму што, каб, як быццам, хоць і інш. выступаюць у сказе толькі як злучнікі. Словы што, як, калі, чым, пакуль могуць быць і злучнікамі, і злучальнымі словамі.Найбольш пашырана функцыянальная, ці традыцыйная, класіфікацыя складаназалежных сказаў, паводле якой даданыя часткі разглядаюцца як аналаг члена сказа. Тып даданай часткі вызначаецца або па сінтаксічнай ролі ўказальнага слова ў галоўнай частцы (калі ўказальнае слова адсутнічае ў галоўнай частцы, яго можна ўставіць), або па пытанні, якое ставіцца ад галоўнай часткі да залежнай. Па сінтаксічнай ролі ўказальнага слова ў галоўнай частцы вызначаюцца даданыя дзейнікавыя, выказнікавыя, азначальныя, дапаўняльныя, акалічнасныя месца, спосабу дзеяння, меры і ступені, часу. Напрыклад: Тое, што хвалявала вялікага, хвалюе і цябе (даданая дзейнікавая); Ніколі я не саромеўся [таго], што я беларус (даданая дапаўняльная); Па пытанні, якое ставіцца ад галоўнай часткі да залежнай, вызначаюцца даданыя параўнальныя, супастаўляльныя, акалічнасныя мэты, прычыны, умовы, уступкі і інш. Напрыклад: Колькі б мы ні шукалі сяброў у жыцці – нельга лепшага друга за песню знайсці (даданая акалічнасная ўступкі); Чым сонца бліжэй да небакраю, тым больш выразнай стане кожная пацерачка расы, нават самая драбнюткая (даданая супастаўляльная). Часткі ў складаназалежным сказе звычайна аддзяляюцца коскамі. Калі даданая частка (або некалькі) стаіць перад галоўнай і нясе асноўную сэнсавую нагрузку, пасля яе ставіцца працяжнік: Хто ў грыбы хадзіў – ведае іх смак.

29. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі падзяляюцца на дзве разнавіднасці: 1) з сузалежным падпарадкаваннем даданых частак; 2) з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак. Пры сузалежным падпарадкаванні ўсе даданыя часткі непасрэдна залежаць ад агульнай для іх галоўнай часткі. Адрозніваюць сузалежнае аднароднае і неаднароднае падпарадкаванне даданых частак. Пры аднародным падпарадкаванні даданыя часткі паясняюць у галоўнай частцы адзін член сказа (або аднародныя члены сказа) у аднолькавых адносінах або адказваюць на адно і тое ж пытанне, якое ставіцца ад усёй галоўнай часткі: Двое рабочых, што неслі інструменты каморніка, і ляснік, які ішоў на крок ззаду ад яго, схаваліся ў другой вуліцы. У гэтым сказе дзве даданыя азначальныя часткі. У складаназалежных сказах з аднародным сузалежным падпарадкаваннем можа быць апушчаны падпарадкавальны злучнік (ці злучальнае слова), але гэта не парушае будовы сказа: Я люблю пазіраць туды, дзе шумяць каласамі шырокія нівы, рассцілаюцца бясконцыя зялёныя лугі. Калі даданыя часткі паясняюць адзін член сказа ў галоўнай частцы, але ў розных адносінах, або розныя члены сказа ці адказваюць на розныя пытанні – падпарадкаванне лічыцца неаднародным: Стары лес, што стаяў за рэчкаю, пазіраў важна і лагодна, бы гаспадар на багацце сваіх ніў. У гэтым сказе адна даданая азначальная і адна даданая параўнальная часткі. Пры паслядоўным падпарадкаванні кожная наступная даданая частка залежыць ад папярэдняй і паясняе яе. Адрозніваюць паслядоўнае аднатыпнае падпарадкаванне даданых частак (калі тып усіх даданых частак той самы): Я слухала яго ўспаміны і думала, што нельга перашкаджаць чалавеку любіць тое, да чаго імкнецца яго душа (Хейд.). У сказе дзве даданыя дапаўняльныя часткі; і неаднатыпнае (разнатыпнае) падпарадкаванне даданых частак (калі тып даданых частак розны): Настаўнікі, якія насцярожана і зацікаўлена пазіралі за імі і не ведалі, як сябе паводзіць у гэтай няёмкай сітуацыі, пасля яе слоў таксама пачалі шчыра ўсміхацца і самі кінуліся віншаваць Уладзіміра Піліпавіча. У сказе адна даданая азначальная і адна даданая дапаўняльная часткі. У мове часта сустракаюцца складаназалежныя сказы, даданыя часткі якіх адначасова звязаны з галоўнай часткай і сузалежнай, і паслядоўнай сувяззю. Такое падпарадкаванне даданых частак называецца змешаным: Пад вечар, як сонейка схілілася блізка да захаду, Хмарка зайшла ў такі край, які непадобен быў да тых краёў, адкуль яна выбралася ў дарогу. У складаназалежным сказе з некалькімі даданымі коска ставіцца паміж двума падпарадкавальнымі злучнікамі (або злучнікам і злучальным словам), калі пропуск даданай часткі (з другім злучнікам) не парушае агульнага сэнсу складаназалежнага сказа: Потым, як толькі самалёт прызямліўся, Алелька вываліўся з кабіны, падхапіўся і так ірвануў некуды ў кусты, што, як яго ні клікалі, як ні свісталі, не спыніўся. Калі ў складаназалежным сказе даданыя часткі звязваюцца паміж сабой пры дапамозе адзіночных злучнікаў і, ці, або, коска перад імі не ставіцца, калі пры дапамозе супастаўляльнага злучніка а – коска ставіцца: Калі бачыш на водмелі напаўзанесенае пяском мокрае бервяно – адразу становіцца зразумела, адкуль узяў народ паданне аб волатах, што спяць, засыпаныя жвірам і заплеценыя травой, спяць, пакуль не прыйдзе час вялікай бяды і пакуль іх не пакліча народ.

30. Бяззлучнікавымі называюцца сказы, прэдыкатыўныя часткі ў якіх звязваюцца паміж сабой бяззлучнікавай сувяззю пры дапамозе інтанацыі.У залежнасці ад структуры і значэння прэдыкатыўныя часткі бяззлучнікавых сказаў падзяляюцца на аднатыпныя і разнатыпныя. Аднатыпныя часткі вызначаюцца аднароднасцю сінтаксічнага значэння, паралелізмам будовы і адносна раўнамернай па вышыні тону інтанацыяй. Разнатыпныя часткі характарызуюцца разнароднасцю сінтаксічнага значэння, адсутнасцю паралелізму будовы і нераўнамернай па вышыні тону інтанацыяй. У складаных бяззлучнікавых сказах з аднатыпнымі часткамі выражаюцца: 1) пералічальныя адносіны са значэннем адначасовасці або сумеснасці ці са значэннем паслядоўнасці пералічэння: Шчабяталі пад страхой ластаўкі, гулі пчолы за сцяной (Лыньк.); Мінулася поле, пачаўся рэдкі лясок; 2) супастаўляльныя адносіны са значэннем уласна супастаўлення, неадпаведнасці, супраціўным: Хлопцы чыталі, я сядзеў, слухаў.

Адносіны ў бяззлучнікавых складаных сказах з разнатыпнымі часткамі ўмоўна суадносяцца з тыпам даданых частак складаназалежных сказаў; іх можна падзяліць на дзве разнавіднасці: 1) тлумачальныя адносіны, 2) далучальныя адносіны. Сярод тлумачальных адносін вылучаюцца: 1) тлумачальна-суб’ектныя: Чуваць толькі было – на камінку мурлыкаў шэры кот; 2) тлумачальна-працэсуальныя: У летні ціхі дзень выпадак быў такі: сышоў з дарогі ў цень, прылёг я ля ракі; 3) тлумачальна-азначальныя: Па сакрэту чуў я чутку: пасадзілі Лыску ў будку; 4) тлумачальна-дапаўняльныя: Ён бачыў: верныя сябры імкнуцца дапамагчы; 5) тлумачальна-акалічнасныя адносіны: а) з прычынна-выніковым значэннем: Ветрык крануў верхавінне дрэў – шустры шэлест паплыў па лесе; б) з умоўна-выніковым значэннем: Было б добрае надвор’е – усё магло б наладзіцца; в) са значэннем спосабу дзеяння: Я вось так гляджу: павінен чалавек да ўсяго мець паняцце; г) са значэннем мэты: Ён зайшоў у хлеў з вязкай канюшыны – трэба было накарміць коней перад дарогай; д) з уступальным значэннем: Хвалі не хвалі – на чай не запросіць; е) з часавым значэннем: Не прайшлі мы і сотню метраў – ззаду пачуліся раскацістыя выбухі. Далучальныя адносіны падзяляюцца на: 1) далучальна-азначальныя (у 2-й частцы вызначаецца роля, прызначэнне, якасць таго, пра што гаворыцца ў першай частцы; найбольш важнымі паказчыкамі названых адносінаў з’яўляюцца ўказальны займеннік гэта (гэты, гэтыя) і прыслоўе так (гэтак), якія ўваходзяць у склад другой часткі): Твар быў хударлявы – гэтую хударлявасць узмацнялі вуглаватыя абрысы сківіц; 2) далучальна-дапаўняльныя (у 2-й частцы паўтараецца слова з 1-й прэдыкатыўнай часткі, другая частка змяшчае паведамленне, што дапаўняе або ўдакладняе змест гэтага слова): Выйду я раніцай з плугам у поле, поле – шырокі разлог; 3) далучальна-паясняльныя (другая частка паясняе і раскрывае змест першай; асабліва выразна характар адносінаў праяўляецца тады, калі ў другой частцы знаходзіцца займеннік гэта (то), які мае абагульняльнае значэнне): Пранізвае цішу сярэбраны свіст – то далі калыша гудком машыніст; 4) далучальна-вылучальныя (у 2-й частцы звычайна ўжываюцца часціцы асабліва, нават, якія надаюць значэнню выдзялення тую ці іншую ступень катэгарычнасці): Навокал было пуста і ціха, нават птушкі пахаваліся некуды ад спякоты; 5) далучальна-выясняльныя (змест далучальнай часткі з’яўляецца як бы вынікам, які не выводзіцца непасрэдна са зместу папярэдняй часткі, а служыць дадатковым паведамленнем да яго): Міхаська прыслухаўся – нічога не чуваць; 6) далучальна-заключальныя (змест другой часткі – гэта заканамерны вывад або заключэнне адносна таго, пра што гаворыцца ў першай частцы): Ранак луг расой купае – дзень гарачы будзе. Другая частка бяззлучнікавых складаных сказаў можа пачынацца словамі нават, толькі, адно, ці, што, як. Такія сказы падобныя да складаназалежных. Аднак гэтыя словы не выконваюць у сказе ролю злучнікаў ці злучальных слоў, а маюць выдзяляльна-ўзмацняльнае ці пытальнае значэнне і выступаюць часціцамі: Спалі шумныя яліны, не гайдаліся галіны, толькі ў прозалаці кволай росы сыпаліся долу. Бываюць бяззлучнікавыя сказы з інфінітыўнымі часткамі, якія падобныя на просты сказ, дзе дзейнік і выказнік выражаны інфінітывам. У такім выпадку маем на ўвазе наступнае: у бяззлучнікавы сказ можна ўставіць злучнік калі – то: Над кожнай кніжкай плакаць – слёз не хопіць. Калі ў бяззлучнікавым сказе паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаюцца адносіны адначасовасці або паслядоўнасці дзеяння, звычайна ставіцца коска: Яшчэ горача свяціла сонца, зусім па-летняму дрыжала сіняватая смуга над пыльнай дарогай, у кустах крушыны свісталі вясёлыя дразды. Кропка з коскай ставіцца, калі прэдыкатыўныя часткі развітыя, маюць свае знакі прыпынку або не маюць цеснай сэнсавай сувязі: Адшумела лета каласамі, у паплавах зялёных адцвіло; журавы на поўдзень пад крыламі паняслі ліпнёвае цяпло. Двукроп’е ў бяззлучнікавым сказе ставіцца: 1) калі другая частка паясняе, тлумачыць сэнс першай (можна ўставіць а іменна): Дае прырода зноў урокі нам: не верце цішыні, салодкім снам, бяда і радасць ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькі чалавечнасць; 2) калі ў другой частцы змяшчаецца прычына таго, пра што паведамляецца ў першай частцы (можна ўставіць словы бо, таму што): Дзень сягоння ў хаце шчаслівы: дарагія прыехалі госці; 3) калі паміж часткамі можна ўставіць словы і ўбачыў (бачу), што; і пачуў (чую), што; і адчуў (адчуваю), што: Аглянуўся: кусцікі згінулі ў процьме ночы; 4) калі другая частка змяшчае ў сабе прамое пытанне: Спрэчка пачалася нечакана: што смачней з усіх вядомых страў?. Працяжнік ставіцца, калі: 1) паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаецца хуткая змена падзей (можна ўставіць злучнік і): Раптам бліснула маланка – стала відна, як удзень; 2) у другой частцы паказваецца вынік, вывад, заключэнне з таго, пра што гаворыцца ў першай частцы (можна ўставіць злучнікі так што, таму): Прыйшло лета – няма калі спаць; 3) паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаецца супастаўленне, якое падкрэсліваецца з асаблівай сілай (можна ўставіць злучнікі а, але): Каса не косіць – каса брые. Калі супастаўленне афармляецца суадноснымі словамі то не – гэта, то не – то і пад., то прэдыкатыўныя часткі раздзяляюцца коскай з працяжнікам: То не першая пароша запарошыла загон, – гэта поле прыхарошыў кучаравы сіні лён; 4) змест другой часткі параўноўваецца са зместам першай (можна ўставіць злучнікі як, быццам, як быццам): Камбайны ідуць – караблі плывуць; 5) у першай частцы паказваецца час ці ўмова дзеяння, якое адбываецца ці адбудзецца ў другой частцы (можна ўставіць злучнік калі – то): А пойдзе ў танец Галачка – пастой ды паглядзі; 6) у сказе выражаюцца далучальныя адносіны, другая частка пачынаецца словамі гэта, то, так, такі, вось што і інш.: Андрэй быў у добрым гуморы – гэта адразу кідалася ў вочы.

31.камбінаваныя сказы. У складаных сказах з рознымі відамі сувязі можа быць самая разнастайная камбінацыя састаўных частак: звязаныя падпарадкавальнай і злучальнай, злучальнай і бяззлучнікавай, бяззлучнікавай і падпарадкавальнай і інш. сувяззю. Схематычна гэта можна паказаць так: 1 Сонца даўно ўзышло, але 2 трымаўся змрок: 3 промні губляліся ў тумане;

1 Разгацістая каліна, абмыўшы свае ягады-чырвань летнімі росамі, ірдзее здалёк бурштынам, схіліўшыся пад бярозкай; 2 сарокі – вестуны зімы – матляюць сваёй стракатасцю на ўраджайных 3 рабінах, дзе ад ягад аж гнецца сучч а;

 

1 Дабрыня асвятляе душу, 2 дабрыня – гэта стрыжань спрадвечны, 3 на якім трымаецца чалавецтва, – і 4 яна з’яднае людзей, нягледзячы ні на што (Аст.);

У некаторых складаных сказах з рознымі відамі сувязі можна вылучыць асноўную (вызначальную) сувязь. Яна вылучаецца на мяжы структурна-семантычных блокаў (сэнсавага і структурнага аб’яднання прэдыкатыўных частак у адзіную цэласную групу). Мэта такога групавання прэдыкатыўных частак у складаным сказе з рознымі відамі сувязі прагматычная: зрабіць больш лёгкім успрыманне зместу сказа і правільна зразумець аўтарскую задуму ў адлюстраванні той ці іншай з’явы. Напрыклад: 1 Тады наогул усё гэта Забесяддзе ляжала нечапанае, 2 адна пракаветная пушча ды азёры пасярод балот, 3 якія непрыкметна, год за годам, зацягвалі іх купінай; 4 следам наступаў лес – чэзлыя сосенкі, 5 якія гнала ў адну балоніну і 6 якія доўга не маглі прастаяць на багне (пад купінамі была вада), але 7 паступова балота храсла, высахла, і 8 на ім выраслі магутныя хвоі (Чыгр.).

У складаных сказах з рознымі відамі сувязі паміж прэдыкатыўнымі часткамі ставяцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў іншых складаных сказах: складаназлучаных, складаназалежных, бяззлучнікавых.

 

32. простая і ускосная мова Выказванні, што належаць іншай асобе, а не таму, хто гаворыць ці піша (аўтару), называюцца чужой мовай. Вылучаюцца наступныя формы перадачы чужой мовы. Простая мова – гэта чужое выказванне, якое перадаецца даслоўна, з захаваннем яго лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей. Сінтаксічная канструкцыя з простай мовай складаецца з дзвюх частак: простай мовы і слоў аўтара (аўтарскага сказа). Па сваёй форме і адносінах паміж часткамі канструкцыя з простай мовай набліжаецца да складанага бяззлучнікавага сказа: Настаўнік яму сказаў: «Не пакідай, Сцёпка, навукі: у цябе вялікія здольнасці да яе». У форме простай мовы можа выражацца як рэальна выказанае (выказаная простая мова), так і думкі, разважанні (нявыказаная простая мова): Ступаючы ўскрай дарогі, Аляксандр глядзеў на заінелыя лугі і балаціны, на далёкія і блізкія лясы і думаў: «Цяпер гэта ўсё наша». У мастацкай літаратуры, паводле сучаснай выдавецкай практыкі, выказаная простая мова ў двукоссе не бярэцца, а пішацца з абзаца з працяжнікам. Напрыклад: За вёскай адразу становіцца лягчэй: у марах сваіх я ляцеў ужо насустрач новаму, невядомаму мне жыццю. У Негарэлым развітаўся з добрым, клапатлівым і строгім татам. – Перад табою, сынок, шырокая дарога ў свет, – сказаў ён, пазіраючы мне ў твар яснымі блакітнымі вачыма. – Ідзі па ёй і ніколі не забывайся, што ты чалавек. Нявыказаная простая мова бярэцца ў двукоссе, хоць і пачынаецца з чырвонага радка: Пачуліся адзін за адным тры выбухі. Людзі кінуліся хто куды, урассыпную. «І на шашы гэтак жа бамбяць немцы, як і на пераправе, ля Дняпра, – жахнуўся Піліп. – Калі тут тое самае пекла, дык чаго я сюды ішоў?».

Нявыказаная простая мова часам падаецца ў тэксце без слоў аўтара: Іван раптам разгубіўся, хвілін колькі не ведаў, што рабіць, не верыў вачам сваім: ля камля нешта бегала, варушылася. «Няўжо вожык?» Падышоў бліжэй, – не, не вожык. Адна простая мова можа ўключацца ў другую. Такая канструкцыя называецца шматступеннай про стай мовай. У такіх канструкцыях вонкавая простая мова пішацца з абзаца з працяжнікам, а унутраная простая мова бярэцца ў двукоссе:

– Жыццё адзін раз даецца чалавеку, – паўтарала Таццяна Карпаўна словы М.Астроўскага, – трэба яго хораша пражыць, каб на схіле год можна было сказаць: «Не дарэмна я жыў на свеце!».

Калі простая мова стаіць пасля слоў аўтара, то перад ёй ставіцца двукроп’е, сама простая мова пішацца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе (А: «П».). Калі простая мова стаіць перад словамі аўтара, яна бярэцца ў двукоссе, пачынаецца з вялікай літары, пасля яе ставіцца коска або патрэбны знак (пытальнік, клічнік, шматкроп’е) і працяжнік, а словы аўтара пішуцца з малой літары («П (?!...)», – а.). Пры разрыве простай мовы словамі аўтара знакі прыпынку ставяцца ў залежнасці ад месца разрыву: 1) «П, – а, – п». – дзе не павінна быць ніякага знака прыпынку або павінны стаяць коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік. 2) «П, – а. – П». – дзе павінна стаяць кропка. 3) «П (адпаведны знак) – а. – П». – дзе павінны стаяць пытальнік або клічнік ці шматкроп’е. 4) «П, – а: – П». – калі ў словах аўтара два дзеясловы, адзін з якіх адносіцца да першай часткі простай мовы, а другі – да другой. 5) А: «П (!?...)» – а. – калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара. Пасля простай мовы можа ставіцца коска, калі яна патрэбна па ўмовах кантэксту аўтарскіх слоў. Кожная рэпліка дыялога пішацца звычайна з чырвонага радка і перад ёю ставіцца працяжнік. Калі дыялог запісваецца ў адзін радок, кожную рэпліку бяруць у двукоссе. Калі паміж рэплікамі няма слоў аўтара, то выказванні раздзяляюцца працяжнікамі. Ускосная мова – гэта чужая мова, якая перадаецца не даслоўна, а ад імя аўтара (апавядальніка). У такіх канструкцыях захоўваецца толькі агульны змест чужога выказвання, а не яго лексічныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці. Сінтаксічныя канструкцыі з ускоснай мовай маюць форму складаназалежнага сказа, даданая частка якога пачынаецца злучнікамі каб, ці, што або злучальнымі словамі хто, дзе, як, калі. Напрыклад: Настаўнік сказаў старэйшым вучням, каб яны рыхтаваліся да экзаменаў. У мастацкай літаратуры пашырана форма перадачы чужой мовы – няўласна-простая мова. У няўласна-простай мове захоўваюцца асноўныя лексічныя і граматычныя асаблівасці, а таксама эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка чужога выказвання. Спецыфічнай асаблівасцю няўласна-простай мовы з’яўляецца тое, што яна звычайна афармляецца як адначленная канструкцыя, без слоў аўтара, якая мае форму пытальнага ці клічнага сказа. Напрыклад: Лабановіч вярнуўся назад у надзеі, што ён зноў сустрэне дзяўчыну на дарозе. Ён прайшоў адну будку і другую, мінуў ужо і пераезд каля свайго сяла, але дзяўчыны нідзе не спаткаў. Ці не пайшла яна на раз’езд, сабраўшыся куды-небудзь паехаць? А можа, яна зусім не тутэйшая і больш ніколі не з’явіцца тут? Але ў яго душы надоўга застанецца гэты прыгожы вобраз дзявочае красы. Лабановічу стала чагось шкада, як бы ад яго нешта адарвалася і знікла (К-с). Няўласна-простая мова тут з’яўляецца ўнутранай, нявыказанай мовай персанажа.Разнавіднасцю чужой мовы з’яўляюцца цытаты. Цытата – гэта даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, з кнігі іншага аўтара. Цытата звычайна выкарыстоўваецца ў навуковых працах, лекцыях, дакладах, рэфератах, сачыненнях, у розных творах як эпіграф. Цытата афармляецца як простая і як ускосная мова. Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа, яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе: Якуб Колас справядліва ўказваў, што «род нае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет». Калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова. Адрозненне цытат ад канструкцый з простай мовай заключаецца ў тым, што цытаты бяруцца толькі ў двукоссе і маюць дакладную спасылку на крыніцу цытавання. Спасылкі на цытату афармляюцца паводле ўстаноўленага ДАСТу. Цытаты, прыведзеныя ў вершаванай форме, у двукоссе не бяруцца, а страфа запісваецца так, як у аўтара. Цытаты-эпіграфы звычайна не бяруцца ў двукоссе. Словы і словазлучэнні, якія ўключаюцца ў аўтарскі тэкст без спецыяльных спасылак, бяруцца ў двукоссе.

 

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.