Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Правілы афармлення бібліяграфіі, спасылак, цытавання.

1. Бібліяграфічныя крыніцы (выходныя дадзеныя кніг, манаграфій, часопісных і газетных артыкулаў, з якімі мы працуем і на якія спасылаемся ў сваіх пісьмовых акадэмічных працах) могуць афармляцца 2 спосабамі – АКАДЭМІЧНЫМ і СКАРОЧАНЫМ (неакадэмічным).

Веданне акадэмічнага спосабу патрабуюць ад магістрантаў і дысертантаў пры афармленні імі сваіх, адпаведна, магістэрскіх ці кандыдацкіх праектаў.

Скарочаным спосабам звычайна карыстаюцца студэнты пры напісанні і афармленні рэфератаў, дыпломных праектаў, курсавых прац і пад. (ГЭТЫМ СПОСАБАМ ВЫ БУДЗЕЦЕ КАРЫСТАЦЦА ЗАРАЗ, ПАКУЛЬ НАВУЧАЕЦЕСЯ ВА УНІВЕРСІТЭЦЕ – ГЛ. ТАБЛІЦУ)

Табліца 1:

Характарыстыка крыніцы Прыклад афармлення
Адзін, два ці тры аўтара Кавалеўскі А. Адмысловыя гульні: Вершы. – Мн.: І.П. Логвінаў, 2003. – 184 с. Вебер М. Наука как призвание и профессия / Пер. с нем. А.Ф. Филиппова, П.П. Гайденко // Избранные произведения. – М.: Прогресс, 1990. – С. 707-735.    
Артыкул з часопіса Голуб Н.Б. Славянизмы в поэзии декабристов // Русская речь. – 1975. – № 3. – С. 23–29.   Boyle A.E. Globalising environmental liability: the interplay of national and international law // J. of environmental law. – 2005. –Vol. 17, № 1. – Р. 3–26.
Артыкул з газеты Ушкоў Я. З гісторыі лімаўскай крытыкі // ЛіМ. – 2005. – 5 жн. – С. 7.  
Электронныя рэсурсы Театр [Электронный ресурс]: энциклопедия: по материалам изд -ва “Большая российская энциклопедия”: в 3 т. – М.: Кордис & Медиа, 2003. – Т. 1: Балет. – 1 диск.  
Internet рэсурсы Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://www.pravo.by. – Дата доступа: 25.01.2006.  
Артыкулы са зборнікаў тэзісаў дакладаў і матэрыялаў канферэнцый Пеньковская Т.Н. Роль и место транспортного комплекса в экономике Республики Беларусь // География в ХХ І веке: проблемы и перспективы: материалы Междунар. науч. конф., посвящ. 70-летию геогр. фак. БГУ, Минск, 4–8 окт. 2004 г. – Мн., 2004. – С. 163–164.  
Артыкулы з энцыклапедый, слоўнікаў Аляхновіч М.М. Электронны мікраскоп // Беларус. энцыкл.: у 18 т. – Мн., 2004. – Т. 18, кн. 1. – С. 100.  

Самы просты спосаб афармлення бібліяграфічных крыніц, які часам выкарыстоўваецца ў некаторых перыядычных выданнях, выглядае так:

1. Лем С. Салярыс. Мн., 1994.

2. Мифология древнего мира. М., 1977.

Пры такім афармленні не ўказваецца ні выдавецтва, ні агульная колькасць старонак выдання.

· УВАГА: Студэнт можа карыстацца любым з указаных спосабаў, аднак абавязкова павінен трымацца АДНАГО СТЫЛЮ афармлення ў межах адной працы!

· У ЛЮБЫМ СТЫЛІ БІБЛІЯГРАФІЧНЫЯ ПАЗІЦЫІ РАЗМЯШЧАЮЦЦА Ў СТРОГІМ АЛФАВІТНЫМ ПАРАДКУ (па першай літары прозвішча аўтара ці па першай літары назвы выдання, калі няма аўтара).

· СПАЧАТКУ ІДУЦЬ " КІРЫЛІЧНЫЯ" ВЫДАННІ, А ЗА ІМІ " ЛАЦІНСКІЯ" (усе яны аб'яднаныя адной нумарацыяй).

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Печатные издания – диссертации | Билет № 1. Естественно-научные знания и сфера управления.




© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.