Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Мінск, 10 - 14 мая 2014г.






 

ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ФЕСТЫВАЛЮ:

1. МЕСЦА І ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ:

a. Фестываль праводзіцца Беларускім дзяржаўным ўніверсітэтам з 10 па 14 мая 2014 г. в г. Мінск, Беларусь.

b. Удзельнікам, якія пражываюць за мяжой Мінска, рэкамендуецца прыбыць 10 мая пасля 12: 00 і адбыць 14 мая 2014г. да 12: 00.

2. УДЗЕЛЬНІКІ ФЕСТЫВАЛЮ:

a. Студэнты вышэйшых навучальных устаноў, прадстаўнікі моладзевых і грамадскіх арганізацый і творчых аб'яднанняў, незалежныя калектывы. Пры гэтым перавага аддаецца ўніверсітэцкім хорам.

b. Максiмальная колькасць удзельнікаў ад аднаго калектыва складае 35 чалавек (уключаючы выканаўцаў, кіраўнікоў і інш. суправаджалых асоб).

c. Асноўны склад удзельнікаў павінен быць не маладзей 18 гадоў і не старэй 35 гадоў.

3. ПРАГРАМА ДА ВЫКАНАННЯ:

Калектыў-удзельнік абавязкова прадстаўляе на фестывалі дзве праграмы:

- Духоўная праграма: не больш за 3 творы розных перыядаў. Агульная працягласць праграмы павінна быць 12 хвілін максімум;

- Свецкая праграма: не больш за 4 творы па ўласным выбары, але адрозных ад духоўнай праграмы. Агульная працягласць праграмы павінна быць 15 хвілін максімум.

- Дадаткова неабходна ведаць Гімн студэнтаў«GAUDEAMUS».

 

4. ЗАЯЎКА:

a. Заяўка на ўдзел у Фестывалі прымаецца да 1 лютага 2014 года. Калектывам, якія даслалі заяўку пазней пазначанага тэрміна, можа быць адмоўлена ў разглядзе дакументаў.

b. Да заяўкі (форма заяўкі – ніжэй) прыкладаюцца наступныя абавязковыя матэрыялы ў электронным выглядзе (email/CD):

ü канцэртны аўдыёзапіс калектыва - не менш за 3 нумары розных жанраў;

ü меркаваныя праграмы да выканання (форму глядзіце ніжэй);

ü актуальныя каляровыя фатаграфіі высокага дазволу (не менш 300 dpi)[1] у цыфравым выглядзе;

ü біяграфія калектыва, якая змяшчае найважнейшую інфармацыю аб артыстычныя дасягненнях[2];

ü меркаваны спіс удзельнікаў калектыва (форму глядзіце ніжэй);

ü пагадненне аб удзеле ў фестывалі (форму глядзіце ніжэй).

 

5. АДБОР ДА ЎДЗЕЛУ:

a. Адбор да ўдзелу, які заснаваны на канцэртным аўдыёзапісы, ажыццяўляе артыстычны камітэт. Пры гэтым прыярытэтным крытэрам адбору з'яўляецца ўзровень выканальніцкага майстэрства.

b. Афіцыйнае запрашэнне і канчатковая праграма калектывам, прынятым да ўдзелу, высылаецца не пазней 1 сакавіка 2014 года.

 

6. ФIНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ:

Арганізатары прадастаўляюць харчаванне і пражыванне і пакрываюць неабходныя выдаткі на правядзенне фестывалю (арэнда канцэртных залаў; унутраны транспарт; друкаваная прадукцыя;

культурная праграма і інш.).

 

Ø Замежныя калектывы (уключаючы выканаўцаў, кіраўнікоў і інш. суправаджалых асоб) аплачваюць:

- унёсак да ўдзелу, які складае 80 Еўра на кожнага ўдзельніка калектыва на весь перыяд Фестывалю;

- праезд да/з Мінска;

- візавы збор (пры неабходнасці);

- медыцынскую страхоўку (пры неабходнасці).

Унёсак аплачваецца міжнародным банкаўскім пераводам да 10 красавіка 2014г. У выключных выпадках аплату можна правесці па прыбыцці, але неабходна абавязкова папярэдне ўзгадніць з арганізатарамі.

БАНКАЎСКІЯ РЭКВІЗІТЫ для калектываў неабходна дадаткова ўдакладніць у арганізатараў!!

Ø Беларускія іншагароднія калектывы (уключаючы выканаўцаў, кіраўнікоў і інш. суправаджалых асоб) аплачваюць:

- унёсак да ўдзелу, які складае 30 Еўра на кожнага ўдзельніка калектыва на весь перыяд Фестывалю;

- праезд да/з Мінска.

Унёсак аплачваецца банкаўскім пераводам да 10 красавіка 2014г. у пераліку на беларускія рублі па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з зацверджанай калькуляцыяй унёску. У выключных выпадках аплату можна правесці па прыбыцці, але неабходна абавязкова папярэдне ўзгадніць з арганізатарамі.

 

БАНКАЎСКІЯ РЭКВІЗІТЫ і СУМУ Ў БЕЛАРУСКІХ РУБЛЯХ неабходна дадаткова ўдакладніць у арганізатараў!!

Ø Мiнскія калектывы ўдзельнічаюць у фестывалі без аплаты ўнёску (пражыванне і харчаванне не прадастаўляецца).

7. ПАТРАБАВАННІ ДА ПРЫЕЗДЖЫХ:

a. Прынятыя хоры павінны пацвердзіць удзел і падаць не пазней 10 сакавіка 2014 г.:

- канчатковы спіс ўдзельнікаў (форму глядзіце ніжэй);

- інфармацыю аб прыбыцці і адбыцці: даты і час, транспартны сродак і г.д.

b. Групам, якія маюць патрэбу ў ВІЗЕ для ўезду ў Беларусь, варта самастойна падрыхтаваць усю звязаную дакументацыю для падачы ў Пасольства і паведаміць арганізатарам загадзя і не пазней 10 сакавіка! Для даведак: https://belembassy.org/index_eng.html

Фестываль накіроўвае афіцыйны ліст з поўным спісам групы ў адпаведнае Беларускае Консульства з просьбай аб выдачы візы без аплаты, што застаецца аднак на меркаванне Консула.

c. Прадстаўнік Фестывалю сустракае ўдзельнікаў па прыбыцці ў аэрапорце, на чыгуначным або аўтобусным вакзале і суправаджае на працягу ўсяго візіту.

 

8. ПАВОДЗІНЫ ГРУПЫ:

а. Кіраўнік групы нясе адказнасць за дысцыпліну ўдзельнікаў групы.

b. Адмысловая ўвага павінна быць звернута на пунктуальнасць, паважлівыя адносіны да іншых груп і прадстаўнікоў Фестывалю, а таксама на ўстрыманне ад празмернага ўжывання алкаголю і на пазбяганне шуму ў начны час.

с. Група нясе адказнасць за любую шкоду, нанесеную ўдзельнікамі групы, выпадковую або наўмысную, і аплачвае яе пакрыццё.

 

9. УЗНАГАРОДЖВАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ:

a. Усе хоры ўзнагароджваюцца Сертыфікатамі ўдзельнiка і памятнымі сувенірамі.

b. Журы Фестывалю, у склад якога ўваходзяць выбiтныя дзеячы харавога мастацтва, прысуджае дыпломы па наступных асноўных намінацыях:

- " Лепшы хор" - Гран-пры фестывалю

- " Лепшы дырыжор"

- " Лепшы (-ая) саліст(- ка)"

- " За лепшае выкананне духоўнай праграмы"

- " За лепшае выкананне свецкай праграмы"

c. Колькасць і склад намінацый можа вар'іравацца па меркаванні Журы і аргкамітэта.

d. Магчыма наяўнасць прызоў ад прадстаўнікоў прэсы, партнёраў, арганізатараў фестывалю.

10. АФІЦЫЙНЫЯ МОВЫ:

Афіцыйныя мовы карэспандэнцыі – англійская, беларуская, руская.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.