Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі разам і праз злучок






1. Пішуцца разам:

*прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з назоўнікам: замест,

*прыслоўі, якія ўжываюцца ў якасці прыназоўнікаў і з’яўляюцца вынікам зліцця склонавых форм назоўнікаў з прыназоўнікамі: зверху, наперадзе, наперакор, насустрач (насустрэчу), уперад, уперадзе, услед

*злучнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з займеннікам ці словамі колькі, столькі: затое, прычым, прытым, паколькі,

*злучнікі ажно, альбо (або), нібы, нібыта, каб;

*займеннікі і прыслоўі з постфіксамі -сь, -сьці: дзесь, хтось, дзесьці,

*займеннікі з пачатковай узмацняльнай часціцай а: аніхто, аніяк, анідзе, анікуды. Часціца а- пішацца разам з часціцай ні: ані воблачка, ані нічога, ані не хачу.

2. Пішуцца асобна словы ў састаўных злучніках: таму што, так што,, якія ўжываюцца ў функцыі пабочных слоў: можа быць, так кажучы, такім чынам і інш.

3. Пішуцца праз злучок:

*складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, з-над, з-паміж, з-па-над;

*складаныя выклічнікі, падзыўныя і гукапераймальныя словы: о-го-го,

*словы з прыстаўкай абы-, постфіксамі -небудзь, -колечы
(-кольвечы, -кольвек), часціцай то: абы-хто, абы-што, абы-дзе

4. Займеннікі абы-хто і абы-што пры спалучэнні з прыназоўнікамі пішуцца асобна: абы ў каго, абы да каго, абы з чым.

5. Займеннік абы-які пры спалучэнні з прыназоўнікамі перадаецца або трыма словамі (абы з якімі), або двума (з абы-якімі).

6. Словы, вытворныя ад прыслоўя абы-як, з прэфіксам абы пішуцца разам: абыякавы, абыякава, абыякавасць, абыякаваты і інш.

7. Часціца такі пішацца праз злучок у словах тыпу ўсё-такі, так-такі,

8. Пішуцца асобна часціцы бы (б), жа (ж

Правапіс не (ня) і ні

1. Не (ня) пішацца разам:

*калі без не (ня) слова не ўжываецца: небарака, неруш, нельга,

*з назоўнікамі, калі адмоўе прыдае слову без гэтай часціцы значэнне супрацьпастаўлення, адмаўлення: неспецыяліст,

*з прыметнікамі і прыметнікавымі прыслоўямі на -о (-а), калі спалучэнне іх з не служыць не для адмаўлення якога-небудзь паняцця, а для выражэння новага, супрацьлеглага паняцця: невысокі (нізкі),

*у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недалічваць (мець менш, чым трэба), недаацэньваць (ацэньваць ніжэй, чым належыць. Ад дзеясловаў з прыстаўкай неда- адрозніваюцца дзеясловы з прыстаўкай да-, якія спалучаюцца з не і абазначаюць не даведзенае да канца дзеянне: не давучыцца да канца.

*з дзеепрыметнікамі, пры якіх адсутнічаюць паясняльныя словы ці супрацьпастаўленне: неасушаныя але: не засеянае жытам поле, не асушаныя да гэтага часу балоты.

*Не (ня) пішацца разам з поўнымі дзеепрыметнікамі і прыметнікамі пры наяўнасці пры іх слоў вельмі, надта, зусім, выключна, абсалютна, незвычайна і інш.: вельмі неабдуманы ўчынак,

*з займеннікамі, калі на часціцу не падае націск і паміж не і займеннікам няма прыназоўніка, і з падобнымі займеннікавымі прыслоўямі: не хта,; але: не адкуль, не адтуль (пры націску на займеннікавым прыслоўі);

*у прыслоўях: нечакана, неабсяжна, неўзабаве, незадоўга,

2. Не пішацца асобна:

*з дзеясловамі і дзеепрыслоўямі: не бачыў, не ведаў, не буду рабіць,

*са словамі іншых часцін мовы, калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не шчасце, а адно гора з вамі

*з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць паясняльныя словы: да канца не вырашанае пытанне,

*з дзеепрыметнікамі ў кароткай форме: у пакоі (было) не прыбрана,

*з прыметнікамі, прыслоўямі, калі ў якасці паясняльнага слова выступае займеннік або займеннікавае прыслоўе, якія пачынаюцца з ні: нікому не патрэбны, ніхто не галодны, ні да чаго не здольны;

*з прыметнікамі і прыслоўямі з паясняльным словам, якое мае ацэначнае значэнне якасці: далёка не лепшы вынік, сёння дзень зусім не горшы за мінулы, не спелы яшчэ яблык;

*з нязменнымі словамі не трэба, не варта, не шкода, не супраць, якія выступаюць у якасці выказніка;

*з усімі словамі, часткі якіх пішуцца праз злучок: паступіў не па-сяброўску, зроблена не па-людску, не навукова-папулярны фільм;

*асобна пішуцца часткі выразу не раз: Не раз прыходзілася яму хадзіць праз гэты лес;

*у зваротах не хто іншы, як; не што іншае, як; не хто іншы, а; не што іншае,

3. Ні пішацца разам:

*у займенніках, калі ні не аддзелена ад займенніка прыназоўнікам: ніхто, нішто, нікога, нічога, ніякі, нічый, ніякаму, нічыйго, нічыім; але: ні ў кога, ні ў якім, ні ў якія, ні да чаго, ні да каго;

*прыслоўях ніколі, нідзе, нікуды, ніадкуль, ніяк, ніколькі, нічуць, а таксама ў вытворных словах: нічыйны, ніштаваты, ніякавата, ніякаватасць;

*у слове нібы (нібыта).

*4. Ні пішацца асобна перад выказнікам у даданых частках складаных сказаў, калі служыць для ўзмацнення сцвярджальнага значэння: Дзе б ні быў я…

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.