Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР ад 27 ліпеня 1990 г. Стварэнне СНД.






Распачатая ў сярэдзіне 1980-х гг. перабудова стварыла прынцыпова новую сітуацыю ў грамадска-палітычнам і духоўным жыцці. Увесь сацыялістычны лагер перажываў сістэмны крызіс. У канцы 80 - пачатку 90-х гг. па краінах Усходняй Еўропы прайшла рэвалюцыйная хваля, агульны характар падзей якой можна вызначыць так: гэта былі антытаталітарныя масавыя рухі, якія прывялі да падзення старых дзяржаўна-партыйных правячых структур. Галоўным лозунгам гэтых рухаў было аднаўленне дэмакратычных свабод і барацьба за правы чалавека.

У СССР назіралася падзенне аўтарытэту і уплыву саюзнага кіраўніцтва, пастановы і рашэнні якога ўсё часцей ігнараваліся ўрадамі саюзных рэспублік. У красавіку 1990 г. быў прыняты закон " Аб размеркаванні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб'ектамі федэрацыі", які значна пашыраў правы саюзных рэспублік. КПСС паступова страчвала манаполію на ўладу.

У другой палове 1980-х гг. у СССР абвастрылася нацыянальная праблема. Праявіўся крызіс той сістэмы міжнацыянальных адносін, якая стваралася і замацоўвалася ў СССР на працягу дзесяцігоддзяў.

Усё гэта прывяло да таго, што працэс распаду СССР набыў хутка паскараючыся характар. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР ХІІ склікання прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверынітэце Беларускай ССР. Да таго часу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверынітэце былі прынялі Эстонія, Латвія, Літва, Грузія. Расія, Украіна., Малдавія.

Дэкларацыя ад 27 ліпеня абвясціла «поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вершынства, самастойнасть і паўнату дзяржаўнай улады у межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх адносінах». Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ. Па сутнасці гэта азначала спыненне дзейнасці на Беларусі саюзных законаў.

Саюзнае кіраўніцтва рабіла пэшныя захады па захаванню СССР. З гэтай мэтай па прапанове М. Гарбачова быў на праведзены ў сакавіку 1991 г. рэферэндум па праблеме захавання СССР. Афіцыйна ў рэферэндуме прынялі ўдзел 9 рэспублік, насельніцтва якіх большасцю галасоў (57%) выказалася за захаванне СССР. У красавіку было падпісана пагадненне Прэзідэнта СССР і кіраўніцтва дзевяці рэспублік аб хутчэйшым заключэнні новага саюзнага дагавора.

Распад СССР паскорылі падзеі, якія адбыліся ў Маскве з 18 па 21 жніўня 1991 г., калі група вышэйшых дзяржаўных асоб (Г. Янаеў - віцэ-прэзідэнт СССР, В. Паўлаў - прэм'ер-міністр СССР, Б. Пуга - міністр унутраных спраў СССР, В. Кручкоў - старшыня КДБ СССР і інш.) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (ГКЧП), абвясцілі аб хваробе М. Гарбачова і пераходзе ўсёй улады ў свае рукі. Партыйнае кіраўніцтва спрабавала з дапамогай войскаў і КДБ падавіць дэмакратычныя рухі і аднавіць таталітарны рэжым у СССР. Аднак гэта спроба дзяржаўнага перавароту правалілася, у выніку чаго працэс развала СССР паскорыўся.

25 жніўня Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты Закон " Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным су-верэнітэце БССР" і пастанова " Аб забеспячэнні палітыч-най і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР". Ва ўласнасць рэспублікі перайшла агульнасаюзная маёмасць. Пачаўся працэс дэпартызацыі, дзейнасць КПБ -КПСС на тэрыторыі рэспублікі прыпынялася.

Верасня 1991 г быў прыняты Закон, паводле якога зацвярджалася новая назва дзяржавы Рэспубліка Беларусь, а таксама былі прыняты законы " Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь", " Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь".

8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі " Віскулі" (пад Брэстам) кіраўнікі Беларусі (С. Шуш-кевіч), Расійскай Федэрацыі (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краўчук) падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права спыніў свае існаванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і запрасілі ўступаць у Садружнасць новыя дзяржавы былога СССР.

Пасля жнівеньскіх падзей 1991 г. у Маскве, усе арганізацыі, установы і прамысловыя прадпрыемствы, якія размяшчаліся ў рэспубліцы і знаходзіліся ў саюзным падпарадкаванні, былі аб'яўлены маёмасцю Беларусі. Пачаўся працэс фарміравання ўласных органаў кіравання, інстытутаў і атрыбутаў незалежнай дзяржавы. У верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову " Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь".. У падпарадкаванне Вярхоўнага Савета БССР перайшло Міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі, КДБ, быў створаны Дзяржаўны мытны камітэт Важнай праявай суверэнітэту беларускай дзяржавы стала фарміраванне ўласнай грашовай сістэмы. У абарачэнне былі ўведзены разліковыя білеты Нацыянальнага банка Беларусі, першапачаткова яны мелі паралельнае хаджэнне з грашыма старога, яшчэ савецкага узору, а з 1995 г. сталі адзіным плацёжным сродкам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Новую ролю стала адыгрываць Міністэрства замежных спраў Беларусі, якое распачало працу па ўстанаўленні дыпламатычных адносін з іншымі краінамі свету. Асновай знешняй палітыкі абвяшчалася забеспячэнне жыццёвых інтарэсаў беларускага народа. Рэспубліка заявіла аб гатоўнасці прытрымлівацца прынцыпаў Статута ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і ўзятых міжнародных абавязацельстваў. У лютым 1992 г. Беларусь падпісала Хельсінскі Заключны акт нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе 1975 г.

Беларусь праводзіла шматвектарную знешнюю палітыку. Дыпламатычныя адносіны Рэспубліка Беларусь падтрымлівала са 153 краінамі (на кастрычнік 2002 г.)., і ў той жа час першачарговая ўвага надавалася інтэграцыі з Расіяй, аб чым сведчылі дагаворы 1995, 1996, 1997, 1999 гг.

Новы статус беларускай дзяржавы патрабаваў афармлення і заканадаўчага замацавання ў Канстытуцыі, работа над якой велася на працягу 1991–1994 гг. 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю, паводле якой Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай. У Рэспубліцы ўводзілася пасада прэзідэнта. У выніку другога тура прэзідэнскіх выбараў, якія адбыліся 10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам Беларусі стаў А.Р. Лукашэнка..

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.