Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Абвяшчэнне БНР.






У снежні 1917 г. беларускія нацыянальныя дэмакратычныя арганізацыі пры удзеле Беларускага абластнога камітэта (БАК) ў Петраградзе, з дазволу Народнага камісарыята па справам нацыянальнасцей нацыянальнасцей РСФСР, якім кіраваў Сталін, склікалі у Мінску Усебеларускі з’езд прадстаўнікоў беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, земскіх і гарадскіх устаноў, салдацкіх камітэтаў. 17 снежня з’езд прыняў пастанову аб самавызначэнні Беларусі. З’езд абвясціў сябе вышэйшай уладай на Беларусі, устанаўліваў рэспубліканскі строй і органам часовай выканаўчай улады на Беларусі абвясціў Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

СНК Заходняй вобласці і фронту (К.Ландар) ўважліва сачыў за правядзеннем з’езда, таму, калі стала вядома, што дэлегаты з’езда імкнуцца стварыць альтэрнатыўныя Аблвыкамзаху нацыянальныя органы ўлады, заклікаюць да рэспубліканска-дэмакратычнай формы кіравання, СНК разагнаў з’езд у ноч на 18 снежня і арыштаваў найбольш актыўных яго ўдзельні каў. Арганізатары з’езда, якіх пакінулі на свабодзе, стварылі праз месяц Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з’езда (старшыня – Т.Грыб), які і павінен быў узначаліць барацьбу за адраджэнне беларускай дзяржаўнасці.

З лістапада 1917 г. у Бресце вяліся мірныя перамовы паміж Савецкай Расіяй і Германіяй. У значнай ступені, з-за пазіцыі Л.Троцкага яны былі сарваны. У сувязі з гэтым нямецкая армія 18 лютага 1918 г. пачала наступленне. Пад нямецкую акупацыю трапіла новыя беларускія терыторыі і напачатку сакавіка фронт знаходзіўся на лініі Орша-Магілёў-Гомель. Неакупіраванымі засталіся толькі 14 паветаў Віыебскай і Магілёўскай губерняў.

Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск і эвакуацыю Аблвыкамзаха ў Смаленск, аднавіў дзейнасць Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда. Быў створаны Народны сакратарыят Беларусі пад кіраўніцтвам Я.Варонкі. Урад абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі. Паводле Першай Устаўной граматы (21.2.1918) абвяшчалася, што " … беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад'емнае права на самавызначэнне".

3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску было заключана мірнае пагадненне паміж Савецкай Расіяй і Германіяй. Паводле Брэсцкага міра Заходняя і Цэнтральная Беларусь павіна была існаваць пад уладай нямецкіх акупацыйный структур, паўднёвая частка пераходзіла ў склад гетманўскай Украіны, а 6 паветаў поўнасцю і 9 часткова Віцебскай і Магілёўскай губерняў лічыліся часткай Савецкай Расіі.

Такое развіццё падзей падштурхнула да больш рашучых дзеянняў прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху.

9 сакавіка 1918 г. выканкам Рады Усебеларускага з’езда прымае Другую Устаўную грамату, у якой была абвешчана Беларуская народная рэспубліка (БНР) у межах пражывання пераважнай большасці беларускага народа, дэклараваўся шэраг дэмакратычных свабод, устанаўліваўся 8-мі гадзінны працоўны дзень. Кіраўнікі БНР знайшлі паразуменне з прадстаўнікамі некаторых расійскіх сацыялістычных партый – у тым ліку з эсэрамі і меньшавікамі.

18 сакавіка выканкам ператвараецца ў Раду БНР.

25 сакавіка 1918 г. выйшла 3-я устаўная грамата, якая абвясціла аб незалежнасці БНР. Гэта прывяло да палітычнага крызісу. Раду БНР пакінулі прадстаўнікі эсераў, меньшавікоў, яўрэйскія сацыялісты. Раскалолася і БСГ, у выніку чаго ўзнікла некалькі новых партый сацыялістаў-рэвалюцыянераў, сацыялістаў-федэралістаў, сацыялістаў-дэмакратаў.

Урад БНР, дзе сталі пераважаць кансерватыўныя сілы, узначаліў Р.Скірмунт, па прапанове якого на імя кайзера 25 красавіка 1918 года была адаслана тэлеграмма з падзякай за “вызваленне” Беларусі ад бальшавізма і прапановай узяць апеку над маладой беларускай дзяржавай. Гэта яшчэ больш паглыбіла палітычны крызіс.

Адказу кіраўніцтва БНР ад Германіі не атрымала. Спробы ўсталяваць адносіны з бальшавікамі таксама праваліліся, таму што апошнія адзінай формай дзяржаўнай ўлады лічылі дыктатура пралетарыята, а БНР такой не з’яўлялася.

Абвяшчэнне БНР па рознаму ацэньваецца навукоўцамі і грамадствам. На навуковай канференцыі, прысвечанай 75-гадавіне БНР прагучала меркаванне аб тым, што абвяшчэнне БНР і абвяшчэнне БССР з’яўляюцца працэсамі аднаго накірунку. Абвяшчэнне БНР паскорыла падрыхтошку да тэрміновага ўтварэння БССР.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.