Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Беларусь у гады першай сусветнай вайны






Ліпеня (1 жніўня) 1914 г. дзвюма групоўкамі буйнейшых імперыялістычных дзяржаў – Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя, Расія) была развязана Першая сусветная вайна. Паступова ў вайну аказаліся ўзягнуты 33 дзяржавы з насельніцтвам 1, 5 млрд чалавек.

У пачатку вайны царызму ўдалося на непрацяглы час кансалідаваць грамадства на платформе агульнаімперскага патрыятызму. Афіцыйная прапаганда ўкараняла ў масавую свядомасць уяўленне аб справядлівым, абарончым характары вайны з боку Расіі і фарміравала вобраз агрэсіўнага, антыгуманнага, здатнага на “нямецкія зверствы” праціўніка.

На расійска-нямецкім фронце вайна пачалася баямі на Усходняй Прусіі, Польшчы, Галіцыі. Беларускія губерні, якія знаходзіліся побач з тэатрам ваенных дзеянняў, былі аб’яўлены на ваеннным становішчы. У Баранавічах размясцілася Стаўка Вярхоўнага глаўнакамандуючага.(з 1915 г. яна знаходзілася ў Магілёве). Царызм устанавіў у тылавым раёне жорсткі ваенна-палітычны рэжым.

Летам 1915 г. ваенныя дзеянні пачаліся і на Беларусі. У канцы верасня –пачатку кастрычніка фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Смаргонь–Баранавічы–Пінск. У выніку Беларусь была перарэзана на дзве часткі: заходняя частка –чвэрць тэрыторыі Беларусі– была акупіравана германскімі войскамі, усходняя частка стала прыфрантавой паласой, на якой дыслацыраваліся войскі больш чым паўтарамільённага расійскага Заходняга фронту.

Вайна значна пагоршыла жыццё насельніцтва Беларусі. Вялікія масы людзей сталі бежанцамі і запоўнілі гарады і мястэчкі неакупіраваннай часткі Беларусі.Ва ўмовах голаду і холаду, антысанітарыі, адсутнасці медыцынскай дапамогі бежанцы штодзённа паміралі дзесяткамі. Бежанцы з’яўляліся цяжарам для мясцовых жыхароў (1, 3 млн. чалавек).

Вайна нанесла вялікія страты народнай гаспадарцы. Значна скарацілася вытворчасць тавараў народнага спажывання. Колькасць буйных прадпрыемстваў на неакуправанай тэрыторыі Беларусі у 1913–1917 г. скарацілася у 2, 7 разы, колькасць рабочых паменшылася на 1/3. Большасць прадпрыемстваў, што засталіся, працавала з перабоямі і выконвала ў асноўным ваенныя заказы. Разам з тым ваенным ведамствам тут быў адкрыты шераг новых прадпрыемстваў па вытворчасці абмундіравання, рамонту ўзбраення і ваеннай тэхнікі

Негатыўна адбіваліся на становішчы эканомікі і асабліва сельскай гаспадаркі Беларусі мабілізацыя ў армію. Па Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях было прызвана 634, 4 тыс. чалавек. Вялікім цяжарам для сельскага насельніцтва прыфрантавых губерняў з’яўляліся ваенна-абарончыя работы: будаўніцтва мастоў, дарог, капанне акопаў і г.д. Гэта прывяло да скарачэння пасяўных плошчаў і пагалоўя жывёлы.

Агульныя страты расійскай арміі за 1914-1915 гг. склалі 2млн. 910 тыс. чалавек. Працяг вайны патрабаваў новых мабілізацый, і ў 1916 г. у армію было прызвана каля 5 млн. чалавек.

Лютага 1917 г. у Петраградзе перамагла буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя, якая станоўча вырашыла толькі адно пытанне – аб уладзе. У выніку перамогі рэвалюціі была зніўчана самадзяржаўе і ўсталявалася двоеўладззе: Петраградскі Савет рабочых, салдацкіх дэпутатаў і Часовы ўрад. Двоеўладдзе існавала з 27 лютага па 3, 4 ліпеня 1917 г. Расія ў тыя часы стала самай свабоднай з усіх ваюючых дзяржаў: былі скасаваны саслоўныя прывілеі, адбылася амністыя асоб, асуджанных па палітычных ірэлігійных справах, раззброівалася паліцыя і жандармерыя.

Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі склаліся наступныя альтэрнатывы развіцця:

· Рэфармістскі (праз рэформы прыйсці да нармальнага капіталізма);

· Рэвалюцыйны (ад рэвалюцыі буржуазна-дэмакратычнай да рэвалюцыі сацыялістычнай і ўсталяванне дыктатуры пралетарыята);

· Рэстаўрацыя манархіі пры кантррэвалюцыйным перавароце.

Аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе у Мінску стала вядома 1 сакавіка. На працягу двух месяцаў на Беларусі было створана 37 саветаў. Галоўнай задачай яны лічылі абарону эканамічных і палітычных правоў рабочых і салдат. Саветы ан Беларусі па прыкладу Петрагадскага Савета падтрымлівалі Часовы урад, пры ўмове адпаведнасці дзейнасці апошняга інтарэсам народа.

Часовы урад на Беларусі падтрымлівалі: Часовы Грамадскі Камітэт Парадку, губернскія і павятовыя камісары, Беларускі нацыянальны камітэт і інш. нац. арганізацыі. Апошнія лічылі, што праз перагаворы з часовым урадам вырашаць пытанне аб аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі. Аднак, Часовы урад адмовіўся прызнаць правы Беларусі на пэўную незалезнасць. Ён выступаў за захаванне адзіннай і непадзельнай Расіі.

За перыяд двоеўладдзя з 27 лютага па 3, 4 ліпеня 1917 г. адбылося тры крызіса ўлады: красавіцкі, чэрвеньскі, ліпеньскі. Падзеямі 3-4 ліпеня двоеўладдзе закончылася. Знікла і магчымасць мірнага развіцця рэвалюцыі. Магчымасць рэфармістскага шляху развіцця была страчана.

Пасля ліпеньскіх падзей пачалося наступленне правых сіл і ў Беларусі. Праводзіліся арышты бальшавікоў, рэвалюцыйна насторенных салдат. Толькі ў Мінскай турме ўтрымлівалася каля 3 тыс. зняволенных. Над дзейнасцю Саветаў сялянскіх дэпутатаў быў устаноўлены кантроль павятовых органаў Часовага ўрада.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.