Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Беларусь у рэвалюцыі 1905–1907 ГГ.






На рубяжы ХІХ–ХХ ст. краіны свету ўступілі ў новы перыяд свайго развіцця–эпоху імперыялізму. Расійская імперыя адносілася да краін другаснага, даганяючага развіцця. У яе эканоміцы перапляліся рысы прамысловага і банкаўскага капіталу з паўфеадальным землеўладаннем, адсталай сацыяльна-эканамічнай сістэмай.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. была выклікана існуючымі супярэчнасцямі паміж самадзяржаўем і грамадствам, памешчыкамі і сялянамі, буржуазіяй і пралетарыятам, царызмам і народамі нацыянальных ускраін, якія абвастрыліся з-за эканамічнага крызісу 1900-1903 гг і руска-японскай вайны 1904–1905 г.

Рэвалюцыя пачалася з расстрэлу царскімі войскамі мірнага шэсця рабочых Санкт-Пецярбургу 9 студзеня 1905 г. (“Крывавая нядзеля”), у адказ на гэта ў краіне пачаліся масавыя палітычныя стачкі і дэманстрацыі пратэсту. У Беларусі ў студзені 1905 г. адбыліся выступленні салідарнасці з пецярбургскімі рабочымі ў 31 горадзе і мястэчкі, у тым ліку: Мінске, Віцебску, Магілёве, Гродна, Гомеле, Брэсте, Смаргоні, Мазыры і нш.

У канцы студзеня – пачатку лютага прайшлі забастоўкі пад знакам эканамічных патрабаванняў працоўных і салідарнасці ў барацьбе за свае правы. Многія выступленні вызначаліся наступальным характарам і, як правіла заканчываліся на карысць рабочых. Ім ўдалося дамагчыся скарачэння рабочага дня да 9-10, а ў асобных выпадках да 8 гадзін.

Пад уздзеяннем рабочага руху актывізаваліся выступлення сялянства супраць памешчыкаў і мясцовай адміністрацыі.

Царскі ўрад узмацніў рэпрэсіі, але адначасова ў жніўні абвясціў аб стварэнні дарадчай Думы (т.зв.Булыгінскай), аднак шырокі антыўрадавы фронт не даў магчымасці склікаць Думу.

Найвышэйшы ўздым рэвалюцыі прыпадае на восень 1905 г. У кастрычніку адбылася Ўсерасійская палітычная стачка, якая праводзілася пад заклікамі звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакратычнай рэвалюцыі, галоўную ролю ў ёй на Беларусі адыгралі чыгуначнікі.

Ва ўмовах ўздыму рэвалюцыі царызм пайшоў на ўступкі – выдаў Маніфест 17 кастрычніка, які абвясціў палітычныя свабоды.

18 кастрычніка 1905 г. у Мінску адбыўся Курлаўскі растрэл, дзе падчас абвяшчэння Маніфеста звыш 50 чалавек былі забіты, некалькі сотен паранены..

З мэтай аслаблення рэвалюцыйнага націску царскія ўлады склікалі Дзяржаўную думу (красавік–чэрвень 1906 г.), дзе большасць месц заваявалі кадеты. Пасля роспуску Першай думы прадпрамальнікі ўзмацнілі наступ на рабочых, арганізоўвалі лакауты. Услед за спадам рабочага руху знізілася і колькасць сялянскіх выступленняў. Ва ўмовах спаду рэвалюцыі адбыліся выбары у 2-ю Думу, якая аказалася яшчэ больш левай, чым Першая.

Чэрвеня 1907 г. Другая Дзяржаўная Дума была разагнана, сацыял-дэмакратычная фракцыя была арыштавана. Новы выбарчы закон, які быў падпісаны царом без згоды Дзяржаўнай думы, тым самым парушыў палажэнні Маніфеста ад 17 кастрычніка 1905 г., што сведчыла аб паражэнні рэвалюцыі.




Основание ракетки для настольного тенниса saxdius. Испытание ракеток для настольного тенниса.

© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.