Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Усталяванне грамадска-палітычная сістэмы ў Беларусі і яе асноўныя характарыстыкі




У міжваенны перыяд (20—30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады. У сваю чаргу, грамадска-палітычнае жыцце ў значнай ступені вызначала стан усяго грамадства, бо ва ўмовах пабудовы сацыялізму перавага аддавалася ідэалагічным, палітычным падыходам да кіраўніцтва як эканамічным, так і сацыяльным бокам жыцця.

Існаванне розных форм уласнасці ў народнай гаспадарцы патрабавала і адпаведнай дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Пачынаючы з 1924 г. адбывалася ажыўленне дзейнасці Саветаў, пэўная іх дэмакратызацыя. Узніклі местачковыя Саветы. Было вырашана пытанне аб раянаванні рэспублікі, што дазволіла наблізіць дзяржаўны апарат да насельніцтва і забяспечыць далучэнне рабочых і сялян да яго дзейнасці. Былі прыняты новыя палажэнні аб з'ездах мясцовых Саветаў і выканкомаў гэтых Саветаў. Палажэнні пашыралі правы мясцовых органаў улады ў пытаннях фарміравання і размеркавання мясцовага бюджэту, развіцця гаспадаркі і культуры, умацавання правапарадку і законнасці. Рабочымі органамі Саветаў станавіліся секцыі, якія ствараліся па галінах народнай гаспадаркі, уключалі як дэпутатаў з правам рашаючага голасу, так і не членаў Саветаў.

На падставе Канстытуцыі БССР, якая была прынята 11 красавіка 1927 г., у снежні гэтага ж года Прэзідыум ЦВК і СНК БССР перадалі некаторыя паўнамоцтвы цэнтральнага апарату аддзелам і інспекцыям акруговых выканаўчых камітэтаў.

У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць існаванне і барацьбу дзвюх тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, што адпавядала мэтам і ўмовам нэпа, другая — на працяг палітыкі ваеннага камунізму, падтрыманне тэндэнцыі да манапалізацыі ўсяго палітычнага жыцця КП(б)Б, непрымірымых адносін партыі камуністаў да іншых палітычных партый, сілавых метадаў вырашэння супярэчнасцей.

Пасля вызвалення Мінска ад польскіх акупантаў кампартыя яшчэ прызнавала магчымым дапушчэнне левых партый нацыянальнай дэмакратыі, якія знаходзіліся на платформе савецкай улады, да адраджэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, да ўдзелу ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве.

Уплывовай палітычнай партыяй, якая выступала ў абарону інтарэсаў сялянства, з'яўлялася Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў, або скарочана БПС-Р). Пад яе кантролем дзейнічаў саюз моладзі, у якім было 10 тыс. чалавек. Аднак супрацоўніцтва БПС-Р з КП(б)Б не атрымлівалася. Адмовіўшыся падпісаць "Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь", якая не адпавядала яе палітычным поглядам, БПС-Р аб'явіла сябе палітычнай апазіцыяй



З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных партый. Афіцыйныя ўлады Беларусі выкарыстоўвалі сілавыя прыёмы барацьбы супраць партыі эсэраў. У лютым 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных членаў БПС-Р, у тым ліку членаў ЦК і Мінскага губкома партыі эсэраў. Усе арыштаваныя былі інтэрніраваны -перапраўлены ў Заходнюю Беларусь, якая знаходзілася пад уладай Полынчы.

Тыя ж самыя меры былі прыняты да маладзёжных суполак. На пачатку 20-х гадоў на Беларусі дзейнічалі арганізацыі моладзі: "Труд и свет" (папярэднік камсамола), Яўкамол (яўрэйскі камсамол), "Юнацкі сіндыкалізм", "Саюз сялянскай моладзі".

У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб'яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала БССР.

На I Усесаюзным з'ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР. За кожнай рэспублікай захоўваліся права свабоднага выхаду, роўныя правы і ўмовы развіцця, самастойнасць у ажыццяўленні дзяржаўнай палітыкі. У склад ЦВК СССР былі абраны і прадстаўнікі Беларусі. А.Р. Чарвякоў стаў адным з чатырох старшынь ЦВК СССР.

Стварэнне СССР дало магчымасць аб'яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю. Аднак з канца 20-х гадоў у СССР перавага стала ўсё болып надавацца цэнтралізму, скараціліся правы і магчымасці рэспублік.

Значнай палітычнай падзеяй, якую можна разглядаць як пэўны крок у накірунку да дэмакратызацыі, з'явілася амністыя ў сувязі з трэцяй гадавінай вызвалення Мінска ад польскіх інтэрвентаў.



Амністыя мела значны ўплыў на палітычнае жыццё, спрыяла росту аўтарытэту Кампартыі Беларусі і даверу да яе. У чэрвені 1924 г. у Мінску адбыўся самароспуск БПС-Р і спынення яе варожай дзейнасці супраць савецкай улады на Беларусі.

У сярэдзіне 20-х гадоў грамадска-палітычнае жыццё было зведзена да дзейнасці даволі вузкага кола арганізацый. Кампартыя (балынавікоў) Беларусі імкнулася ўсталяваць і ўмацаваць свой поўны і бясспрэчны кантроль як над складам іх кіруючых органаў, так і над усёй практычнай дзейнасцю гэтых арганізацый.

З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадства, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату. Гэта адмоўна адбілася перш за ўсё на вытворчай дэмакратыі. Пытанні арганізацыі вытворчасці, якія раней ставіліся на сходах рабочых або вытворчых нарадах, цяпер станавіліся справай вузкага кола асоб. Сходы склікаліся галоўным чынам для перадачы ўказанняў і інфармацыі, падтрымкі заклікаў, з нагоды тых ці іншых дасягненняў у будаўніцтве сацыялізму, а таксама для крытыкі "ворагаў народа".

Разам з пераходам да дырэктыўнай эканомікі, згортваннем, а за-тым і адмовай ад нэпа, наступам сацыялізму па ўсяму фронту разгарнуўся працэс пераўтварэння палітычнага рэжыму дэмакратычнага цэнтралізму, які пераважаў у пачатку 20-х гадоў у рэжым аўтарытарнага цэнтралізму. У пачатку 30-х гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.

Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату. Саветы ў 30-я гады ўжо толькі стваралі бачнасць улады працоўных. Іх фарміраванне і дзейнасць адбываліся на падставе дырэктыўных указанняў, якія выключалі крытыку партыйна-дзяржаўных органаў, спаборнасць кандыдатур, плюралізм. Дзяржава дыктатуры пралетарыяту пераўтваралася ў дзяржаву дыктатуры адной партыі, а дакладней — дыктатуры партыйнага кіраўніцтва і партапарату ВКІІ(б).

Усталяванне таталітарнага рэжыму, асабістай улады Сталіна праходзіла ва ўмовах жорсткай унутрыпартыйнай барацьбы ў ВКП(б), праявы якой мелі месца і ў КП(б) Беларусі. У працэсе гэтай барацьбы сама КП(б)Б пацярпела ад усялякіх "чыстак", "выкрыванняў", страціла значную частку сумленных камуністаў, якія спрабавалі супрацьстаяць усталяванню сталінізму. У ходзе "чыстак" выключаліся перш-наперш іншадумцы і тыя, хто дапускаў ваганні. Іх замянялі людзьмі, якія былі здольны ўспрымаць, выконваць, праводзіць у жыццё ўказанні цэнтра.

Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.

Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судавай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата.

 

Таталітарнай сістэмай называецца такі лад, пры якім дзяржава мае ўсеагульны, «татальны» кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства.

Характэрная рыса таталітарных дзяржаваў - панаванне ў іх адной палітычнай арганізацыі. Аднапартыйнасць у БССР (як і ў СССР увогуле) усталявалася пасля 1922 года, калі ў асяроддзі найбуйнейшай апазіцыйнай бальшавікам партыі эсэраў прайшлі масавыя арышты.

 

Першая прычына, што прывяла да ўсталявання таталітарнай сістэмы, каранілася ў прынцыповых палажэннях марксізму: ідэі дыктатуры пралетарыяту, разуменні сацыялізму як абагульненне ўсіх сродкаў вытворчасці, стварэнні моцнай улады, пры якой усялякае разважанне наконт дэмакратыі разглядалася як хітрыкі буржуазіі.

Другая прычына звязана з трагізмам Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая ўскалыхнула значную масу маргінальных нізоў. Спроба пабудаваць новае грамадства на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і калектывізму пераўтварылася ў фарміраванне дыктатуры партыйна-дзяржаўнай структуры, аснову якой складалі выхадцы з тых жа самых нізоў. Да таго ж узровень пісьменнасці, агульнай культуры ўвогуле членаў кіруючай партыі доўгі час заставаўся нізкім.

Трэцяя прычына заключаецца ва ўнутрыпартыйнай барацьбе, што вялася ў 20-я гады паміж рознымі групоўкамі. У першую чаргу трэба адзначыць саперніцтва Сталіна і Троцкага. У адрозненне ад Сталіна Троцкі не хаваў свае аўтарытарныя падыходы да сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны, як і асабістыя дыктатарскія памкненні. Самым надзейным сродкам спыніць Троцкага ў той час з'яўлялася падтрымка Сталіна, што і было зроблена большасцю партыйных дзеячаў у 20-я гады. Але гэта ўзмацніла пазіцыі Сталіна, садзейнічала стварэнню глебы для ўзвышэння яго асобы.

Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату. Саветы ў 30-я гады ўжо толькі стваралі бачнасць улады працоўных. Іх фарміраванне і дзейнасць адбываліся на падставе дырэктыўных указанняў, якія выключалі крытыку партыйна-дзяржаўных органаў, спаборнасць кандыдатур, плюралізм думак.

Паступова камуністычная партыя страціла рысы грамадскай арганізацыі і стала своеасаблівай часткай дзяржаўных структур: партыйныя мерапрыемствы ўскосна ці наўпрост фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту, пастановы партыйных органаў былі абавязковыя для ўсіх дзяржаўных установаў, а камуністычная ідэалогія стала афіцыйнай.

Неадлучная асаблівасць таталітарызму - жорсткая цэнзура, якая поруч з забаронай апазіцыйных выданняў з'яўляецца выпрабаваным інструментам задушэння свабоды слова і інфармацыі. Яна была ўведзеная бальшавікамі неўзабаве пасля захопу ўлады і праіснавала да пачатку 90-х гадоў.

Барацьбой з іншадумствам, да якога далучалі любую нязгоду з афіцыйна вызначаным кірункам грамадскага развіцця, займаліся спецслужбы, што мелі для гэтага ў сваёй структуры палітычны вышук. Асабліва масавай гэтая барацьба была ў 30-х гадах, іншадумства разглядалася як контррэвалюцыйная дзейнасць і каралася смерцю. Калі доказы следчых былі недастатковыя для суда, прысуд выносіўся з дапамогаю пазасудовых органаў - «троек», «двоек», трыбуналаў, калегіяў. Вынішчаліся не толькі палітычныя апазіцыянеры. Адным з галоўных ворагаў стала духавенства. Свабода сумлення разглядалася як свабода весці атэістычную апрацоўку насельніцтва.

Ужо ў першай палове 30-х гадоў прайшло фактычнае адзяржаўленне грамадскіх арганізацый. Дазваляліся толькі тыя, якія ў сваіх статутах прадугледжвалі дапамогу дзяржаве ва ўсталяванні сацыялізму. Кіраўнікі буйных арганізацый падбіраліся партыйнымі органамі, уваходзілі ў партыйна-дзяржаўны наменклатурны спіс.

Грамадзяне БССР не мелі права свабодна мяняць месца свайго жыхарства. У 1932 годзе была ўведзеная прапіска, якая і да сённяшняга дня не дае магчымасці жыць і працаваць без абмежаванняў. Таталітарная сістэма ў БССР была закрытая: выезд за межы СССР, часткай якой з'яўлялася наша краіна, для абсалютнай бальшыні грамадзян да пачатку 90-х гадоў забараняўся.

Таталітарная сістэма ў СССР прадугледжвала развіццё толькі адной нацыі, на аснове якой стваралася «новая гістарычная супольнасць» - савецкі народ. Беларусі тут адводзілася роля своеасаблівага палігона. Вынікі гэтага эксперымента ўражваюць: катастрафічна звузілася ўжыванне беларускай мовы, для сотняў тысяч беларусаў сталі звычайнымі гістарычная бяспамятнасць і абыякавасць да лёсу сваёй нацыі.

Вельмі негатыўна на духоўным развіцці беларусаў адбіўся жорсткі дзяржаўна-партыйны кантроль за дзейнасцю творчай інтэлігенцыі. Формы гэтага кантролю былі розныя - ад подкупу шляхам стварэння матэрыяльных ільготаў да фізічнага вынішчэння непакорлівых.

Савецкая таталітарная сістэма мела сваю адметнасць: яна поўнасцю кантралявала эканамічнае развіццё, вынікам чаго стала ўмацаванне бюракратычнага апарату. Падвышэнне дабрабыту людзей было другараднай задачай, іх заклікалі да сціплага існавання ў імя вялікіх ідэяў ці будучых дабротаў. Чынавенства займалася размеркаваннем таго, што стварылі людзі сваёй штодзённай працай. Але паколькі патрэбы значна перавышалі магчымасці іх задавальнення, тыя, хто меў дачыненне да размеркавання, атрымоўвалі больш за астатніх.

Таталітарызм у СССР усталёўваўся ў форме «культу асобы», спачатку Леніна-Сталіна, затым Хрушчова, Брэжнева, Гарбачова. Жаданне надаць савецкай сістэме дэмакратычнае аблічча прывяло да «перабудовы», якая вызначыла пачатак разбурэння таталітарных рэжымаў ў большай частцы сацыялістычных краін.

Трэба адзначыць, што таталітарная сістэма ў Беларусі ўкаранілася больш трывала, чым у іншых рэспубліках СССР. Працэс «перабудовы» тут (пад прыкрыццём нібыта «барацьбы з карупцыяй») фактычна быў накіраваны на яе ўмацаванне праз увядзенне аўтарытарнага кіравання, прэзідэнцкай «вертыкалі», праз павелічэнне колькасці міліцыі, праз дзяржаўную манапалізацыю сродкаў масавай інфармацыі і адмову ад эканамічных рэформаў.

3 лютага 1919 на Ўсебеларускім зьезьдзе саветаў была прынятая першая канстытуцыя БССР. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. замацоўвала палажэнне аб тым, што БССР з'яўляецца "сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту", у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя. Таму ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партыйным установам і павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў.

З прыняццем Канстытуцыі СССР 1936 г. была праведзена больш жорсткая цэнтралізацыя дзяржаўнага апарату, абмяжоўваліся правы саюзных рэспублік. У лютым 1937 г. была прынята новая Канстытуцыя БССР. Яна была падрыхтавана ў адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР і паўтарала ўсе асноўныя палажэнні саюзнай Канстытуцыі. У ёй пацвярджалася ўсеўладзе камуністычных партыйных кіруючых органаў.

На першы погляд, карэнныя змены былі ўнесены ў выбарчую сістэму. Абвяшчалася, што выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных - Вярхоўны Савет БССР, акруговыя, раённыя, гарадскія, местачковыя, сельскія і пасялковыя Саветы дэпутатаў працоўных праводзяцца выбаршчыкамі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Але права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты фактычна замацоўвалася толькі за камуністычнымі партыйнымі арганізацыямі. Па кожнай выбарчай акрузе вылучаўся толькі адзін кандыдат. Таму гэтыя новаўвядзенні па сутнасці нічога не мянялі і праводзіліся з мэтаю прапаганды, што нібыта пашырыліся дэмакратычныя правы народа ў перыяд пабудовы асноў сацыялізму.

У Канстытуцыі абвяшчалася свабода слова, свабода друку, свабода сходаў і мітынгаў, свабода вулічных шэсцяў і дэманстрацый, але толькі на паперы, бо ў той жа час разгарнуліся масавыя рэпрэсіі, калі людзей знішчалі без усялякай віны з іх боку.

Яшчэ ў 1927 г., асобаму дзяржаўнаму палітычнаму ўпраўленню (пазне Наркамату ўнутраных спраў) давалася права разглядаць у пазасудовым парадку, аж да прымяненння вышэйшай меры пакарання, справы аб дыверсіях, падпалах, псаванні машынных установак як са злым намерам, так і без яго. Рэпрэсіі праводзілі падраздзяленні НКВД: Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі, Галоўнае ўпраўленне папраўча-працоўных лагераў і пасяленняў, а таксама Асобая нарада пры НКУС і падпарадкаваныя ёй "тройкі" на месцах.

У рэспубліках, краях, абласцях, гарадах стваралася разгалінаваная сістэма "троек", падначаленых Асобай нарадзе пры НКУС СССР. У іх склад уваходзілі начальнікі ўпраўленняў НКУС, сакратары партыйных камітэтаў і пракуроры. Састаў "троек", як правіла, зацвярджаўся на бюро партыйнага органа.

Шквал рэпрэсій у Беларусі прайшоў па віне Цэнтра і яго прадстаўнікоў, загадчыкаў аддзелаў ЦК УКП(б) Г. Малянкова і Я. Якаўлева, якія гаспадарылі тут летам 1937 г. Першы ў садружнасці з кіраўніком НКУС Яжовым вылучыў версію пра існаванне на Беларусі "разгалінаванай сеткі антысавецкага падполля, "другі выкрыў" перагібы ў ходзе калектывізацыі". Вымысел даходзіў да абсурду. Былому першаму сакратару ЦК КПБ(б) М. Гікалу прыпісвалі арганізацыю ў Мінску тэрарыстычных груп для замаху на жыццё Варашылава. Дайшла чарга і да "выкрыцця" старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова, які, не вытрымаў хлусні, зняваг і абраз, скончыў жыццё самагубствам.

Усяго ў 20-50-х гг. у Беларусі было неабгрунтавана рэпрэсіравана ў адміністрацыйным парадку звыш 349 тыс. чалавек, а агульная колькасць ахвяр палітычных рэпрэсій склала каля 600 тыс. чалавек. За самавольства Сталіна і яго акружэння наш народ заплаціў вялікую цану.

Сунярэчлівы характар пасіла і повая структура органаў улады. Вышэйшым оргапам дзяржаўпай улады ўжо стапавіўся не Усебеларускі з'езд Саветаў, як раней, а Вярхоўпы Савет Беларускай ССР, як выбіраўся на чатыры гады, а ў перыяд наміж сесіямі Прэзідыум Вярхоўпага Савета, які ствараў урад - Савет Народпых Камісараў. Вышэйшыя і мясцовыя органы ўлады фарміраваліся на аспове ўсеагулыіага, роўпага, нрамога выбарчага нрава пры тайным галасаваппі. Адмаўлеппе ад класавага падыходу, адмепа розпага віду абмежавапняў пры выбарах оргапаў улады, папрыклад, па класавых і рэлігійных матывах, мелі, безумоўна, стапоўчы характар. Адпак выбары былі безальтэрпатыўнымі, фактычпа «выбары без выбару». Капдыдатуры дэпутатаў абмяркоўваліся партыйнымі оргапамі і аргапізацыямі, узгадняліся з оргапамі НКУС. Дзейпічала дакладпа распрацаваная сістэма падбору дэпутатаў у залежнасці ад займаемых насад, сферы дзейпасці, сацыяльпага стаповішча і інш. Для пекаторых відпых партыйных і дзяржаўпых кіраўнікоў, дзеячаў навукі і культуры месца, папрыклад у Вярхоўпым Савеце БССР, было «гараптавапа» нажыццёва. Па пасадах выбіраліся дэпутаты і ў мясцовыя саветы. Капстытуцыя зацвердзіла сімвалы беларускай дзяржаўпасці - герб і сцяг рэспублікі. Сталіцай рэснублікі зацвярджаўся горад Міпск. Пазпей у Капстытуцыю БССР 1937 г. быў унесепы рад змяпеішяў і дапаўпснпяў. Япа дзейпічала да 14 красавіка 1978г.

 


mylektsii.ru - Мои Лекции - 2015-2018 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал