Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Мясцовыя судовыя органы ВКЛ






Сярод мясцовых судоў найбольш старажытны — замкавы (гродскі) суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку. Замкавы суд з'яўляўся агульнасаслоўным. У ім разглядаліся справы па абвінавачанню шляхты і простых людзей (мяшчан і сялян). Падсуднасць замкавага суда была даволі шырокай і ахоплівала асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Замкаваму суду былі падсудныя крымінальньш справы аб найбольш цяжкіх злачынствах асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства ці былі злоўлены на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення. Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі).

У склад вышэйшага замкавага суда ўваходзілі ваявода ці стараста або дзяржаўцы (кіраўнікі вялікакняжацкіх зямель) і прадстаўнікі мясцовых феадалаў, а ў Полацку — і прадстаўнікі мяшчан.

Ніжэйшы замкавы суд складаўся з памешчыкаў, ваяводы або старасты ці дзяржаўцы, а таксама суддзі і пісара. Па Статуту 1566 г. на гэтыя пасады ў судзе маглі быць прызначаны толькі ўраджэнцы Вялікага княства Літоўскага—дабрачынныя шляхціцы, якія валодалі нерухомай маёмасцю ў дадзеным павеце. Статут 1588 г. патрабуе таксама, каб гэтыя ведалі беларускую грамату і законы.

Галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад замкавага суда суддзі і пісара, якія таксама былі з мясцовых феадалаў і ведалі законы, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права. Суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі, і ў феадалаў узнікла неабходнасць набываць спецыяльныя юрыдычныя веды.

Разгляд скарги на пастанову ніжэйшага суда не пазней чатырох тыдняў. Апеляцыі на рашэнні вышэйшага замкавага суда падаваліся ў Галоўны суд.

Пры замкавым судзе знаходзіўся кат, была турма, у якой утрымліваліся зняволеныя па рашэннях замкавага, земскага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкавага суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў.

У кампетэнцыю замкавага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі: у час работы сваёй сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў памяшканне для судовага пасяджэння, размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесію.

Замкавы суд рабіў копіі дакументаў, фіксаваў завяшчанні, акты дарэння, купліпродажу, залогу, пазыкі, усынаўлення і інш. Усе натарыяльныя дзеянні фіксаваліся ў актавых кнігах, якія вяліся ў судзе.

Аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. Р азглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанню шляхты. Функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. Канчатковае афармленне Бельскім прывілеем 1564 г. і Статутамі 66 і 88 гт. У склад земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар, якія выбіраліся на з'ездзе з павятовай шляхты. На кожную пасаду з'езд вылучаў чатырох кандыдатаў з мясцовых аселых шляхціцаў—хрысціян («веры годных»), якія валодалі беларускай граматай, ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаўных пасад. Са спіса кандыдатаў вялікі князь зацвярджаў па аднаму на кожнае месца. Суддзі прызначаліся пажыццёва, і ніхто, нават вялікі князь, не мог вызваліць іх ад абавязкаў.

На 1 сесіі новы суддзя публічна прысягаў. Сесіі земскага суда збіраліся тры разы на год: у студзені, чэрвені і кастрычніку. Кожная доўжылася тры—чатыры тыдні.

Судаводства вялося на падставе Бельскага прывілея 1564 г. і Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і1588 гг. на старабеларускай (да канца XVII ст.), а пазней на польскай мове.

Калі на судзе сярод прысутных былі людзі, дасведчаныя ў пытаннях права, то суддзі запрашалі іх да «рассудку праўнага» і яны мелі дарадчы голас пры вынясенні судовых пастаноў. Кожны, хто быў на судзе, мог сказаць тое, што ведаў па разглядаемай справе, выказаць свой погляд на яе.

Такім чынам, стварэнне земскіх судоў сведчыла пра важны этап у развіцці судовага ладу і права ў феадальнай Беларусі. Гэтыя суды далі пачатак арганізацыі судовай сістэмы, заснаванай на аснове падзелу ўлады, «бо яны былі першымі судамі, цалкам аддзеленымі і незалежнымі ад мясцовай адміністрацыі». Узнікненне такіх судоў стала магчымым дзякуючы пашырэнню ролі норм пісанага права.

Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд, створаны ў 1566 г. Ён разглядаў зямельныя і межавыя спрэчкі феадалаў, што раней уваходзіла ў кампетэнцыю гаспадарскага суда.

Па Статуту 1566 г. справы ў падкаморскім судзе вырашаў суддзя—падкаморы з удзелам зацікаўленых бакоў. На пасаду падкаморыя прызначаў вялікі князь. 3 1588 г. на павятовых сойміках на пасаду падкаморыя выбіралі чатырох кандыдатаў, аднаго з якіх і зацвярджаў вялікі князь літоўскі.

Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Падкаморы выслухоўваў тлумачэнні бакоў, дапытваў све-дак, аглядаў дакументы і іншыя пісьмовыя доказы, прымаў рашэнне і вызначаў на мясцовасці межы землеўладання, а пасля, з дапамогай сваіх каморнікаў, устанаўліваў межавыя знакі. Рашэнне падкаморскага суда падлягала неадкладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялікакняжацкі суд ці ў трыбунал ВКЛ.

Пастановы падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся ў кнігі земскага павятовага суда. Іскі аб праве землеўладання не адносіліся да кампетэнцыі падкаморскага суда і разглядаліся земскім ці камісарскім судом. П. С. на Б. існавалі да XIX ст.

На новых прынцыпах выбарнасці і ўдзелу прадстаўнікоў гарадскога насельніцтва ствараліся войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды, якія дзейнічалі ў гарадах, што мелі магдэбургскае права, ім былі падсудны крымінальныя і грамадзянскія справы гараджан.

Войтаўска-лаўніцкі суд складаўся з войта, які старшынстваваў на пасяджэннях, яго намесніка і лаўнікаў (засяда-целяў), якія выбіраліся мяшчанамі.

Нязначныя правапарушэнні і спрэчкі мяшчан разглядалі гарадскія бурмістры, якія прызначаліся войтам ці вы-біраліся мяшчанамі.

Пры разглядзе спраў войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды акрамя магдэбургскага права кіраваліся мясцовым гарадскім правам, Статутамі ВКЛ.

На Б.існавалі спецыяльныя каптуровыя суды, а таксама сялянскія копныя суды (капы).

Каптуровы суд, які дзейнічаў у перыяд бескаралеўя, быў надзвычайным, часовым судом для феадалаў. Першыя каптуровыя суды з'явіліся паводле пастановы сойма ВКЛ ад 29 студзеня 1587 г. У склад суда ўваходзілі ваявода ці павятовы стараста (іх намеснікі), суддзя і пісар замкавага суда, падкаморы, а таксама суддзя, падсудак і пісар земскага суда. Суд лічыўся правадзейным, калі на пасяджэнні прысутнічала не менш пяці членаў яго складу. Каптуровы суд разглядаў крымінальныя справы аб забой-ствах, разбоях, падпалах, нападах на маёнткі, фаль-сіфікацыі маёмасных правоў, атаксама грамадзянскія спра-вы магнатаў, шляхты, манастыроў. Пастановы каптурова- га суда, якія прымаліся большасцю галасоў, былі канчат-ковымі і апеляцыі не падлягалі.

Копны суд (капа) дзейнічаў на аснове норм звычаёвага права. Ён разглядаў галоўным ч-ынам справы простых лю-дзей: сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карысталіся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі.

Судаводства мела дзве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны. Разглядаліся ў асноўным цывільныя справы, а таксама межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, факты прычынення шкоды, чараўніцтва і інш. Суддзямі маглі быць усе жыхары мясцовасці, але час-цей за ўсё на капу збіраліся 10—20 копных мужоў, абраных сялянскай грамадой з ліку аўтарытэтных сялян-домаўла-дальнікаў, і старцаў — выбарных асоб сялянскага самакіра-вання. На судзе прысутнічалі і прадстаўнікі дзяржаўнай або панскай адміністрацыі. Яны сачылі за правільнасцю выка-нання норм копнага права. Пастанова суда была канчатко-вай і не абскарджавалася.

Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, пад-палаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Па-крыўджаны чалавек «падымаў гвалт» — крычаў, і ўсе да-рослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы ці сха-вацца, то ўся капа ішла па «гарачаму следу» і ў выпадку затрымання ў межах воласці (горада) выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачынец уцякаў у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы і перадавала «гарачы след» сусе-дзям. Дзейнасць копнага суда на Беларусі спынілася ў дру-гой палове XVIII ст. Феадальна-залежных сялян звычайна судзілі іх уладальнікі.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.