Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Дзяржауны лад ВКЛ






У XIV—XVI стст. ВКЛ па форме праўлення -феадальная манархія. На чале дзяржавы манарх, які называўся гаспадаром, або вялікім князем. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. У прыватнасці, вялікі князь кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі, камандаваў узброенымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, валодаў правам за-канадаўчай ініцыятывы і г. д. Але ж найбольш важныя пытанні ён павінен быў вырашаць разам з радаю.

Прававое становішча рады ў прывілеях 1492 і 1506 гг. Напрыклад, у 1492 г. законам было ўстаноўлена, што ў выпадку разыходжання ў радзе думак вялікага князя і радных паноў гаспадар быў абавязаны выконваць тое, што па-раяць яму паны-рада. Абмежаванне ўлады вялікага князя ў да-лейшым было заканадаўча замацавана ў Статуце 1529 г.

Рада з'яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленай кампетэнцыі і магла вырашаць любое пытанне. У кампетэнцыю рады ўваходзіла: выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, вырашэнне міжнародных спраў, абмеркаванне і прыняцце заканадаўчых актаў, заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, разгляд найважнейшых судовых спраў і інш. Рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым і кантралюючым органам. Яе галоўнае прызначэнне -правы магнатаў ад замахаў з боку вялікага князя, а таксама ахоўваць тэрытарыяльную недатыкальнасць дзяржавы.

Сойм — вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў, якія пры феадалізме ператварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Пачатак рэгулярнага склікання соймаў адносіцца да XV ст. Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да XIV ст. рэгуляваліся звычаёвым правам. Спачатку ў сойм уваходзілі ўсе буйныя феадалы, якія з'яўляліся раднымі панамі, службовыя асобы цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, а таксама ўся шляхта. Але рашэнні, як правіла, выносіліся вялікім князем і панамі-радай, а дробныя і сярэднія феадалы пры гэтым толькі прысутнічалі, валодалі да-радчым голасам. Таму соймы гэтага перыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі.

У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. З усесаслоўнага перарос у прадстаўнічы орган, на пасяджэнні якога з'яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі — па два дэпутаты (паслы) ад кожнага павета, якія выбіраліся на павятовых сойміках. Акрамя гаспада-ра, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных (агульных) соймаў бралі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя епіскапы, ігумены манастыроў і кляштараў.

Вышэйшыя органы. М аршалак земскі, які з'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. Яго намеснікам быў маршалак дворны.

Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышэйшы (з XVIII ст. — вялікі), які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы. Яго намеснікам быў маршалак дворны.

Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі пісары, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Канцлер зберагаў дзяржаўную пячатку, без прыкладання якой законы не набывалі сілы, падпісваў найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, разам са сваім намеснікам падканцлерам — удзельнічаў у падрыхтоўцы і канчатковым рэдагаванні за-канадаўчых актаў.

Падскарбі земскі загадваў дзяржаўнымі фінансамі, скарбам. Яго намеснікам быў падскарбі дворны, а памочнікамі — скарбнікі і скарбавыя пісары.

В ялікакняжацкія ўраднікі. Неслі службу ў вялікага князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выконвалі судовыя рашэнні, уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі (люстрацыі), спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.