Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Раздзел ІV. Аналіз музычных форм






 

Тэма 1. Агульныя і спецыяльныя пытанні аналізу музычнай формы

 

1.1. Асноўныя музычна-тэарэтычныя паняцці

Музычны твор як прадмет аналізу; мэты і метады музычнага аналізу. Му­зычны стыль: азначэнне, кампаненты, тыпы (індывідуальна-аўтарскі, жан­равы, нацыянальны, гістарычны стылі). Асноўныя гістарычныя сты­лі еўрапейскай прафесійнай музыкі X–XX стст. Суадносіны паняццяў «стыль» і «тэхніка кампазіцыі» ў музыцы ХХ ст. Музычная мова як га­лоў­ны сродак індывідуальнасці кампазітарскага стылю. Элементы му­зыч­най мовы. Музычны жанр: азначэнне, сутнасць паняцця. Прынцыпы жан­равай класіфікацыі. Жанр як сродак мастацкага абагульнення.

 

1.2. Музычная форма ў шырокім і вузкім значэннях

Узаемадзеянне паняццяў «форма» і «змест». Музычны змест, му­зыч­ны вобраз, музычная інтанацыя: азначэнне, тыпы, суадносіны паняццяў. Ты­пы аналізу музычнай формы, методыка аналізу музычнага твора, фор­мы-схемы інструментальных, вакальна-інструментальных му­зыч­ных твораў, опернай і балетнай сцэны.

Тэма 2. Класіфікацыя музычных форм. Простыя музычныя формы

 

2.1. Простыя формы ў інструментальнай і вакальнай музыцы

Перыяд як форма выкладання музычнай думкі. Тыпы перыяду па маш­табах, структуры, тэматызму, танальна-гарма­нічным плане. Паняцці тэ­мы, тэматычных матэрыялу, рэльефу і фону. Двухчасткавая і трох­част­ка­вая формы: тыпы і сфе­ра ўжывання. Простыя формы ў вакальнай му­зыцы: куплетная, куплетна-варыяцыйная, куплетна-варыянтная; скраз­ныя вакальныя формы.

2.2. Функцыі частак, тыпы выкладання,

прынцыпы развіцця ў музычнай форме

Агульныя функцыі частак музычнай формы: выкладанне, развіццё, рэ­прыза, уступ, кода, звязка, прэдыкт. Тыпы музычнага выкладання, іх тэ­матычная, танальна-гарманічная і структурная характарыстыка, сувязь з функцыямі частак музычнай формы. Прынцыпы развіцця ў музыцы, ро­ля паўтор­насці і кантрасту ў музычнай форме. Тыпы кантрасту.

 

 

Тэма 3. Складаныя музычныя формы

 

3.1. Складаная трохчасткавая форма

ў інструментальнай і вакальнай музыцы

Азначэнне складаных форм, іх адметныя рысы. Прырода складанай двух­часткавай і трохчасткавай форм. Складаная трохчасткавая форма з трыа і з эпізодам у якасці сярэдняй часткі. Пабудова частак, вобразна-тэ­матычныя суадносіны, танальныя планы. Наяўнасць уступу, звязак, ко­ды. Сфера ўжывання складанай двух- і трохчасткавай формы як са­ма­стой­нага твора і як часткі цыклічных форм.

 

3.2. Форма ронда

Ронда як жанр і як форма. Тыпы ронда ў інструментальнай і ва­каль­най музыцы. Ронда французскіх клавесіністаў і Ф. Э. Баха. «Простае рон­да» і ронда-саната ў венскіх класікаў. Ронда ў музыцы кампазітараў-ра­мантыкаў і рускае вакальнае ронда. Ронда ў музыцы ХХ ст. По­лі­рэф­рэн­нае ронда і ронда-сюіта. Рандальны прынцып у музычным форма­ўтва­рэнні.

 

3.3. Форма варыяцый

Азначэнне, класіфікацыя, прынцыпы развіцця, сфера ўжы­вання ва­рыя­цый. Паходжанне варыяцыйных форм з народных песенных, тан­ца­валь­ных жанраў. Старадаўнія варыяцыі ў жанрах інструментальнай му­зы­кі (пасакалья, чакона). Венскія класічныя інструментальныя ва­рыя­цыі. Варыяцыі на soprano ostinato («глінкаўскія варыяцыі») у вакальнай му­зыцы. Свабодныя варыяцыі ў творчасці кампазітараў-раманты­каў, му­зыцы ХХ ст. Двайныя варыяцыі. Варыяцыйная форма і варыя­цый­насць як метад развіцця.

 

3.4. Прамежкавыя формы

Пра­межкавыя формы паміж простымі і складанымі: азначэнне, па­бу­до­ва, сфера ўжывання. Канцэнтрычная форма. Трохчасткавыя формы з паў­торам частак – простыя і складаныя: трох-пяцічасткавая і двайная (ра­­дзей – трайная) трохчасткавая, іх азначэнне, пабудова.

 

 

Тэма 4. Санатная форма і яе разнавіднасці

 

4.1. Санатная форма венскіх класікаў:

экспазіцыя, распрацоўка, рэпрыза

Санатная форма як адзін з вышэйшых тыпаў гамафоннай структуры. Яе сутнасць, прынцыпы развіцця, выразныя маг­чымасці. Асноўныя раз­дзе­лы санатнай формы як этапы актыўнага працэсу скразнога развіцця: экс­пазіцыя, распра­цоўка, рэпрыза. Паняцці «партыя» і «тэма». Будова экс­пазіцыі на аснове танальнага, тэматычнага, вобразнага кантрасту. Струк­тура, танальны план, тэматычны змест і функцыі партый экс­па­зі­цыі. Распрацоўка – раздзел актыўнага развіцця тэматычнага матэрыялу экс­пазіцыі. Прынцыпы развіцця, структура распрацоўкі, танальна-гар­ма­ніч­ны план. Рэпрыза санатнай формы як вынік папярэдняга тэ­ма­тыч­нага і танальна-гарманічнага развіцця. Танальнае адзінства рэпрызы: уз­нік­ненне новых адносін паміж галоўнымі тэмамі. Тыпы рэпрыз са­нат­най формы. Уступ і кода; віды коды.

 

4.2. Разнавіднасці санатнай формы

Характэрныя рысы санатнай формы без распрацоўкі. Яе вы­ка­рыс­тан­не ў павольных частках санатна-сімфанічнага цыкла і ўверцюрах. Са­нат­ная форма з эпізодам замест распрацоўкі ў фіналах санатна-сім­фа­ніч­нага цыкла і праграмных сімфанічных творах. Санатная форма з пад­вой­най экспазіцыяй у інструментальных канцэртах венскіх класікаў.

 

 

Тэма 5. Цыклічныя формы

 

5.1. Цыклічныя формы ў інструментальнай музыцы:

сюіта, санатна-сімфанічны цыкл

Характэрныя рысы цыклічных форм. Тыпы сюіт. Стара­даўняя тан­ца­валь­ная сюіта эпохі барока, яе пабудова, пасля­доўнасць частак, жан­ра­вае, танальнае і структурнае адзін­ства. Новая сюіта эпохі рамантызму: пра­грамнасць, кантраснасць як асноўныя прынцыпы. Санатна-сім­фа­ніч­ны цыкл эпохі класіцызму: колькасць і структура частак, танальнае і дра­ма­тургічнае адзінства цыкла пры кантраснасці і закон­чанасці частак. Сфе­ра прымянення санатна-сімфанічнага цыкла.

 

5.2. Цыклічныя формы ў вакальнай і вакальна-сімфаніч­най музыцы: вакальны цыкл, кантатна-аратарыяльныя формы і жанры

Асаблівасці цыклічных форм у камернай вакальнай музыцы. Аз­на­чэн­не формы вакальнага цыкла, яго гістарычныя тыпы і прынцыпы па­бу­до­вы. Кантата і араторыя – буйныя цыклічныя вакальна-ін­стру­мен­таль­ныя творы. Змест, тыповыя сюжэты, формы частак, склад вы­ка­наў­цаў. Гісторыя развіцця жанраў. Блізкасць іх да жанраў царкоўнай му­зы­кі: месы, рэквіема, літургіі, усяночнага дбання.

 

5.3. Музычна-тэатральныя формы і жанры

Опера, аперэта, вадэвіль, мюзікл, балет – тыпы музычна-сцэ­ніч­ных сін­тэтычных жанраў. Опера як адзін з найбольш складаных му­зыч­на-­тэ­а­тральных жанраў. Гістарычныя, жанрава-кампазіцыйныя, дра­ма­тур­гіч­ныя тыпы оперы. Буйныя раздзелы оперы: уверцюра, пралог, ак­ты, кар­ці­ны, сцэны, эпілог, фінал. Ужыванне ў іх пабудове простых і скла­да­ных вакальных і інструментальных форм. Агульныя закана­мер­на­сці дра­мы ў оперы. Элементы опернага спектакля: рэчытатыў, сольны ну­мар (арыя, арыета, арыёза, каваціна, маналог), ансамбль, хор, ар­ке­стра­вы эпізод (уступ, уверцюра, антракт і інш.).

 

Тэма 6. Сродкі музычнай выразнасці

 

6.1. Мелодыя, рытм, метр, лад, танальнасць, гармонія, фактура: азначэнне, індывідуальныя рысы

Мелодыя, рытм, метр, лад, танальнасць, гармонія, фактура як га­лоў­ныя элементы музычнай мовы. Вобразна-выразныя магчымасці му­зыч­ных элементаў. Мелодыя: пабудова гукавышыннай лініі, выразныя маг­чы­ма­сці меладычных інтанацый, асноўныя тыпы меладычнага руху, месца­знаходжанне кульмінацыі. Рытм: рытмічны малюнак, тыпы рыт­міч­ных абаротаў, рытмаформулы і іх жанравыя асаблівасці. Метр: тыпы ме­трычнай арганізацыі, метрычны матыў у яго адносінах з тактам, метр вы­шэйшага парадку. Лад як сродак музычнай выразнасці: ладавыя ка­ла­рыт і дынамізм. Суадносіны паняццяў ладу і танальнасці. Гармонія: яе функцы­янальныя, фанічныя, формаўтваральныя якасці. Фактура як аб’яд­ноўваючы фактар узаемадзеяння музычных сродкаў: яе тыпы, функ­цыі галасоў, спосабы фактурнага развіцця.

 

6.2. Тэмбр, рэгістр, дыяпазон, тэмп, агогіка, дынаміка, артыкуляцыя: азначэнне, індывідуальныя рысы

Тэмбр, рэгістр, дыяпазон, тэмп, агогіка, дынаміка і артыкуляцыя як да­датковыя сродкі музычнай выразнасці. Узаемадзеянне тэмбру, рэ­гі­стра, дыяпазону і роля іх у інструментальнай і вакальнай музыцы. Су­ад­но­сі­ны паняццяў «тэмп» і «агогіка» ў музычнай форме. Значэнні па­няц­ця «дынаміка» ў музычным мастацтве. Артыкуляцыя як галоўны сродак вы­ка­нальніцкага майстэрства.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.