Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ладагукавышыннасць






 

3.1. Мажора-мінорная сістэма і акордыка ХХ ст.

Змест тэарэтычных ведаў: асноўныя разнавіднасці мажора-мінору (ад­найменны, паралельны) і іх характэрныя акорды. Адхіленні і ма­ду­ля­цыі ва ўмовах мажора-мінору. Акордыка з пашыранай тэрцавай струк­ту­рай (уведзенымі, дадатковымі тонамі); нетэрцавая акордыка – клас­та­ры, кварт- і квінтакорды, пентакорды. «Імянныя» гармоніі (акорды): «шу­бер­таў акорд», «рахманінаўская гармонія», «пракоф’еўская да­мі­нан­та» і інш.

Сальфеджыраванне: мелодыі, узбагачаныя сродкамі мажора-мі­нор­най сістэмы; вакальныя творы рускіх кампазітараў другой паловы XIX – пер­шай паловы ХХ ст. (П. Чайкоўскі, М. Рымскі-Корсакаў, А. Барадзін, С. Та­нееў, С. Рахманінаў, С. Пракоф’еў, Д. Шастаковіч).

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: аднагалосныя мелодыі з пе­ра­адольваннем ладавай інерцыі; гарманічныя чатырохгалосныя па­сля­доў­насці з выкарыстаннем акордаў мажора-мінорнай сістэмы; акорды па­шыранай тэрцавай і нетэрцавай структуры па вертыкалі ў выкананні ан­самблем.

Слыхавы аналіз: гарманічныя паслядоўнасці з уключэннем аз­на­ча­ных акордаў і сродкаў мажора-мінору, прапяванне іх ансамблем, па вер­ты­ка­лі. Вызначэнне на слых структуры асобных дысануючых, складана-аль­тэраваных акордаў.

Музычны дыктант: работа над адна-, двух-, трохгалоснымі дык­тан­та­мі; чатырохгалосныя дыктанты гарманічнага, поліфанічнага або зме­ша­на­га складоў.

 

3.2. Блюзавы лад і джазавая акордыка

Змест тэарэтычных ведаў: блюзавы лад. Асаблівасці прымянення і аба­значэння акордыкі ў джазе.

Сальфеджыраванне: работа над шматгалоссем гарманічнага і по­лі­фа­ні­чнага складоў з уключэннем гарманічных сродкаў музыкі ХХ ст. Ад­на­галосныя мелодыі кампазітараў ХХ – пачатку ХХІ ст.; мелодыка эс­традна-джазавых кірункаў.

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: гукарад блюзавага лада, гар­манічныя чатырохгалосныя паслядоўнасці з выкарыстаннем аз­на­ча­ных акордаў.

Слыхавы аналіз: невялікія шматгалосныя пабудовы са спецыфічнай ла­давай асновай. Слыхавое засваенне гарманічных асаблівасцей твораў кам­пазітараў ХХ ст.

 

3.3. Храматычная танальнасць і мадальнасць

Змест тэарэтычных ведаў: храматычная танальнасць і мадальнасць: акор­ды, ладавыя сродкі. Уводнатонавасць С. Пракоф’ева; лады Д. Ша­ста­ко­віча.

Сальфеджыраванне: мелодыі ва ўмовах храматычнай танальнасці і ма­дальнасці; аднагалосныя і шматгалосныя ўзоры з ладагарманічнымі аса­блі­васцямі сучаснай музыкі («Мікракосмас» Б. Бартака, інвенцыі і фу­гі Д. Шастаковіча, Д. Камінскага, Г. Гарэлавай). Рамансы і песні, ва­каль­ныя нумары і ансамблі кампазітараў другой паловы ХХ ст. (І. Лу­ча­нок, Л. Захлеўны, Г. Гарэлава, А. Мдзівані, Д. Смольскі і інш.).

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: вызначэнне і інтанацыйна-слы­хавое засваенне комплексу стылістычных асаблівасцей сучаснай му­зыкі «неафальклорнага» і эстрадна-джазавага кірункаў.

Слыхавы аналіз: слыхавое засваенне ладарытмічных асаблівасцей тво­раў кампазітараў ХХ ст. (А. Месіан, Б. Бартак, С. Пракоф’еў, Д. Ша­ста­ко­віч, П. Падкавыраў, Г. Гарэлава, В. Войцік і інш.).

Музычны дыктант: тэмбравыя дыктанты на матэрыяле сучаснай му­зы­кі.

 

3.4. Поліструктурныя з’явы ў галіне гукавышыннасці

Змест тэарэтычных ведаў: поліладавасць, політанальнасць, по­лі­гар­мо­нія ў сучаснай музыцы замежных, савецкіх, рускіх і беларускіх кам­па­зі­тараў. Поліструктуры ў музыцы Б. Бартака, К. Дэбюсі, М. Равеля, І. Стравінскага, Д. Шастаковіча.

Сальфеджыраванне: шматгалоссе з поліструктурнымі з’явамі ў му­зы­цы сучасных рускіх, беларускіх і замежных кампазітараў (Р. Шча­д­рын, Б. Чайкоўскі, Г. Гарэлава і інш.).

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: інтанацыйна-слыхавое за­сва­енне поліакордавых і поліфункцыянальных злучэнняў, з’яў по­лі­ла­да­ва­сці і політанальнасці на інструктыўных узорах і прыкладах з мас­тац­кай літаратуры.

Слыхавы аналіз: слыхавое засваенне разнастайных форм праяўлення по­лі­пластавасці: поліакордыкі, поліфункцыянальнасці, поліладавасці, по­лі­танальнасці.

Музычны дыктант: фактурныя дыктанты з музычных твораў кам­па­зі­та­раў ХХ ст.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.