Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 2. Мадуляцыйная храматыка: адхіленне і мадуляцыя






 

2.1. Мадуляцыйны храматызм і адхіленні ў роднасныя танальнасці

Змест тэарэтычных ведаў: праяўленні і прыкметы мадуляцыйнага хра­матызму ў мелодыі і акордавых паслядоўнасцях. Правілы пабудовы ма­жорнай і мінорнай храматычнай гамы ўверх і ўніз. Адхіленні ў та­наль­на­сці першай ступені роднасці; эліпсіс.

Сальфеджыраванне: мелодыі са складаным рытмічным малюнкам, уз­ба­га­чаным ладатанальным развіццём; мелодыі з адхіленнямі; двух-, трох­га­лосныя мелодыі гарманічнага і поліфанічнага складоў у вы­ка­нан­ні ансамблямі, хорам, а капэла; рамансы замежных кампазітараў XVIII–XIX стст. з транспанаваннем (В. А. Моцарт, Л. Бетховен, Ф. Шуберт, Р. Шу­ман, Ф. Мендэльсон).

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: гукарады мажорных, мі­нор­ных храматычных гам, павялічанага і паменшанага ладоў; гарманічныя ча­ты­рохгалосныя паслядоўнасці з адхіленнямі.

Слыхавы аналіз: акордавыя паслядоўнасці з адхіленнямі, не­акор­да­вы­мі гукамі; работа над цэласным аналізам твораў.

Музычны дыктант: аднагалосныя мелодыі з адхіленнямі, рыт­міч­ны­мі складанасцямі, з фрагментамі храматычнай гамы; чатырохгалосныя дык­танты гарманічнага або змешанага складоў.

 

2.2. Паступовая, энгарманічная і эліптычная мадуляцыі

Змест тэарэтычных ведаў: віды мадуляцый – функцыянальная ў та­наль­на­сці І ступені роднасці, паступовая і паскораная ў танальнасці ІІ і ІІІ ступеней роднасці, энгарманічная, эліптычная, супастаўленне. Спо­са­бы мадулявання (праз агульны акорд, праз адхіленне ў танальнасць агуль­нага акорда, праз энгарманізм малога мажорнага септакорда, па­мен­шанага септакорда, павялічанага трохгучча). Этапы мадуляцыі і іх на­паўненне.

Сальфеджыраванне: меладычныя ўзоры з мадуляцыямі ў та­наль­на­сці дыятанічнай роднасці, паступовым і энгарманічным мадуляваннем; пра­цяг работы над шматгалоссем гарманічнага і поліфанічнага складоў – з ліста, ансамблямі, хорам; ігра харавой партытуры на фартэпіяна з пра­пя­ван­нем аднаго з галасоў.

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: гарманічныя паслядоўнасці з паступовымі, энгарманічнымі мадуляцыямі; паслядоўнасці з дыя­та­ніч­ных і храматычных гукаў, інтэрвалаў.

Слыхавы аналіз: паслядоўнасці з паступовымі, энгарманічнымі ма­ду­ля­цыямі, з запісам асобных галасоў ці ўсёй фактуры, далейшым пра­пя­ван­нем асобных або ўсіх галасоў хорам ці індывідуальна.

Музычны дыктант: запіс аднагалосных мелодый з рознымі ма­ду­ля­цы­я­мі; запіс двух-, трохгалосных мелодый поліфанічнага складу. Фак­тур­ныя дыктанты з гарманічным аналізам і запісам асобных галасоў або ўсёй фактуры.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.