Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тлумачальная запіска






 

Тыпавая вучэбная праграма па вучэбнай дысцыпліне «Тэорыя музыкі (саль­феджыа, гармонія, поліфанія, аналіз музычных форм)» рас­пра­ца­ва­на для ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з па­трабаваннямі адукацыйных стандартаў па спецыяльнасцях 1-18 01 01 «На­родная творчасць (па напрамках)»; 1-16 01 10 «Спевы (па напрамках)»; 1-16 01 06 «Духавыя інструменты (па напрамках)».

Раздзелы музычна-тэарэтычнага цыкла (сальфеджыа, гар­монія, поліфанія і аналіз музычных форм) з’яўляюцца тым не­аб­ход­ным падмуркам, без якога немагчыма навучанне, прафесійнае ста­наў­лен­не і дзейнасць спецыяліста ў галіне музычнага мастацтва.

Спецыфіка накіраванасці разделаў музычна-тэарэтычнага цыкла за­снавана на цеснай сувязі з іншымі дысцыплінамі цыкла спецыяльных дысцыплін і дысцыплін спецыялізацыі розных напрамкаў. Ве­ды, уменні і навыкі па сальфеджыа, гармоніі, поліфаніі і аналізе му­зыч­ных форм неабходны неабходны для засваення спецінструменту, ін­стру­мен­тазнаўства і інструментоўкі, дырыжыравання, харавога і аркестравага класа.

Сальфеджыа ў агульнай сістэме прафесійнай музычнай адукацыі з’яў­ля­ецца практычнай дысцыплінай, якая дазваляе дасягнуць ад­па­вед­на­га для сучаснага прафесійнага музыканта ўзроўню развіцця му­зыч­на­га слыху, вакальна-інтанацыйных навыкаў у выніку паслядоўнай, сіс­тэ­ма­тычнай трэніроўкі, прадуманай сістэмы заняткаў, штотыднёвай пра­вер­кі якасці выканання дамашніх заданняў.

Асноўнай мэтай раздзела «Сальфеджыа» на факультэтах музычнага мас­тацтва з’яў­ля­ецца захаванне і развіццё слыхавых і пеўчых навыкаў, на­бытых сту­дэнтамі ў сярэдніх адукацыйных навучальных установах – му­зычных шко­лах, школах з эстэтычным ухілам, музычных ву­чы­лі­ш­чах, каледжах мас­тацтваў.

Задачы раздзела:

– фарміраванне навыкаў дакладнага інтанавання і вызначэння на слых розных элементаў музычнай мовы;

– развіццё ўнутранага музычнага слыху, памяці, адчування ме­тра­рыт­му;

– развіццё навыкаў свабоднага чытання з ліста аднагалосных му­зыч­ных узораў, гарманічнага і асэнсаванага ансамблевага спявання шмат­га­лос­ся;

– выпрацоўка навыкаў аналітычнага мыслення, ведання элементаў сін­таксічных структур музычных твораў розных стыляў і жанраў.

У выніку вывучэння раздзела студэнт павінен ведаць:

– асноўныя лады і складаныя метрарытмічныя малюнкі;

– вызначэнні гукарада і лада, інтэрвалу і акорда і іх відаў;

– паняцці дыятонікі і храматыкі, адхілення і мадуляцыі і г.д.;

– заканамернасці адхілення і мадуляцыі ў аднагалоссі і шматгалоссі;

– асноўныя стылістычныя заканамернасці арганізацыі музыкі ХХ ст.;

умець:

– пець з ліста свабодна ў тэмпе, зададзеным аўтарам, без су­пра­ва­джэн­ня складаныя ў інтанацыйных, метрарытмічных адносінах мелодыі тво­раў розных эпох, стылявой накірава­насці;

– выконваць з тэкстам рамансы, песні з акампанементам на фар­тэ­пія­на ці іншым інструменце;

– спяваць адзін голас шматгалосся, выконваючы іншыя галасы на фар­тэпіяна, спяваць у ансамблі;

– спяваць паступовыя мадуляцыі ў форме перыяду;

– запісваць складаныя ў інтанацыйных, метрарытмічных адносінах ад­на­галосныя дыктанты;

– запісваць шматгалосныя дыктанты з колькасцю галасоў ад двух да ча­ты­рох гамафонна-гарманічнага і поліфанічнага складоў;

– рабіць слыхавы аналіз урыўкаў твораў з вызначэннем іх танальнага пла­на і гарманічнага развіцця;

– транспанаваць у сальфеджыраванні і на фартэпіяна;

валодаць:

– свабодным сальфеджыраваннем з ліста аднагалосся і двухгалосся да­стат­ковай ступені складанасці сола і ў ансамблі;

– аналізам на слых і ў запісы адна- і шматгалосных музычных дык­тан­таў з адхіленнямі і мадуляцыямі;

– дакладным інтанаваннем аднагалосных мелодый пэўнай ступені скла­данасці і адным з галасоў шматгалосся;

– навыкамі суправаджэння мелодыі літарна-лічбавымі абазначэннямі.

Раздзел «Гармонія» займае адно з найважнейшых месцаў у сістэме пад­рыхтоўкі спецыялістаў музычных спецыялізацый устаноў вышэйшай аду­кацыі культуры і мастацтваў. Разам з іншымі раздзеламі му­зыч­на­тэарэтычнага цыкла (сальфеджыа, поліфаніяй, аналізам музычных форм), цыкла спецыяльных дысцыплін (інструментазнаўствам і інструментоўкай, дырыжыраваннем, спецінструментам і г.д.), з якімі гармонія цесна звязана, яна павінна сты­муляваць развіццё ў студэнтаў прыродных музыкальных здоль­на­сцей, аналітычных і творчых навыкаў. Набытыя веды па тыпах рас­кла­ду, сувязі акордаў, логіцы голасавядзення, пераўтварэнні музычнай тка­ні­ны дапамагаюць вырашэнню практычных задач, якія паўстаюць перад кі­раў­нікамі самадзейнага калектыву, – перакласці твор для іншага вы­ка­наль­ніц­кага саставу, зрабіць апрацоўку ці аранжыроўку песні, стварыць улас­ныя творчыя работы.

Раздзел мае на мэце сфарміраваць у студэнтаў уяўленне пра гар­мо­нію як адзін з важнейшых канструктыўных элементаў музыкі, даць ра­зу­менне формаўтваральных, выразных магчымасцей гармоніі.

Задачы раздзела:

– даць неабходныя веды высноў класіка-рамантычнай гармоніі;

– акрэсліць асноўныя тэндэнцыі развіцця гарманічнай мовы музыкі ХХ ст.;

– прывіць навыкі гарманічнага аналізу;

– развіць творчыя навыкі.

У выніку вывучэння раздзела студэнт павінен ведаць:

– асноўныя сродкі гарманічнай мовы (акорды, лады, тэорыю ма­ду­ля­цыі і г.д.);

– выразныя, форма- і стылеўтваральныя якасці і магчымасці гармоніі;

– разнастайнасці фактурнага пераўтварэння гармоніі;

– тэндэнцыі сучаснага развіцця гармоніі;

умець:

– гарманізаваць мелодыю;

– падабраць адпаведную гармонію да песні, раманса і выканаць іх на фар­тэпіяна;

– сыграць мадуляцыйны перыяд з ужываннем розных тыпаў ма­ду­ля­цыі, секвенцыі, кадэнцыі, адхіленні, вырашэнні акордаў і г.д.;

– выканаць творчыя заданні сярэдняй складанасці (напрыклад, за­вер­шыць прапанаваны музычны фрагмент у дадзеных фактурных і гар­ма­ніч­ных умовах);

– ахарактарызаваць гарманічныя сродкі ў кантэксце зместу і формы му­зычнага твора;

валодаць:

– гарманізацыяй мелодыі ў чатырохгалосным складзе;

– выкарыстаннем гамафоннай фактуры пры падборы акампанементу да песні ці раманса;

– аналізам сродкаў гарманічнай мовы.

Вывучэнне поліфаніі з’яўляецца наступнай неабходнай ступенню пасля гар­моніі. Храналагічна яе метады, жанры і формы папярэднічаюць у гіс­то­рыі гамафонна-гарманічнаму складу і формам гамафоннай музыкі. Раз­дзел мае на мэце паглыбленне агульнакультурнай, музычна-тэ­а­рэ­тыч­най, прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў шляхам знаёмства з па­чат­ко­вым этапам фарміравання прафесійнай еўрапейскай музыкі.

Задачы раздзела:

– авалодванне метадамі поліфанічнага пісьма ў розных поліфанічных скла­дах;

– засваенне метадаў поліфанічнага аналізу;

– знаёмства з асноўнымі стылямі і жанрамі поліфанічнай музыкі;

– выяўленне месца поліфаніі, яе прыёмаў і форм у музыцы розных эпох – ад Сярэдневякоўя да нашых дзён.

У выніку вывучэння поліфаніі студэнт павінен ведаць:

– прынцыпы контрапунктавання галасоў, усе віды поліфанічнага скла­­ду і асноўныя прыёмы поліфанічнага развіцця;

– месца поліфаніі, яе прыёмаў і форм у музыцы розных эпох (ад Ся­рэд­не­вякоўя да нашых дзён);

– прынцыпы пабудовы і галоўныя элементы фугі;

– асноўныя этапы развіцця, стылі і жанры поліфанічнай музыкі;

умець:

– адрозніваць поліфанічныя творы строгага і свабоднага стылю і роз­ныя тыпы поліфанічнай фактуры;

– характарызаваць імітацыйную, рознатэмную і падгалосачную по­лі­фа­нію і складаць іх прыклады;

– выяўляць і характарызаваць поліфанічныя прыёмы і формы ў га­ма­фон­ных стылях;

валодаць:

– прыёмамі поліфанічнага пісьма ў розных поліфанічных складах;

– метадамі аналізу поліфанічнай фактуры ў музычных творах розных сты­лявых напрамкаў;

– тэхнікай сачынення невялікіх твораў поліфанічнага складу (по­лі­фа­ніч­ныя варыяцыі, апрацоўкі народных песень, фугета альбо фугата).

Набытыя ў ходзе вывучэння раздзела навыкі дапамогуць у прак­тыч­най выканальніцкай дзейнасці студэнтаў.

Аналіз музычных форм завяршае цыкл музычна-тэарэтычных раздзелаў тэорыі музыкі і абагульняе веды і навыкі, атрыманыя студэнтамі. Сваёй мэ­тай ён ставіць выпрацоўку комплекснага падыходу да музычнага твора, асэн­саванне яго жанравай прыроды, стылявой прыналежнасці, эма­цыя­наль­на-сэнсавага зместу, увасобленых у яго гуках, разуменне логікі му­зыч­най формы, выхаванне ў студэнтаў погляду на музычную форму як жы­вы, гнуткі працэс вобразна-структурнага развіцця.

 

Мэтавая накіраванасць раздзела прадугледжвае вырашэнне шэрагу на­ступных задач:

– вызначэнне знешніх атрыбутаў пабудовы музычнага твора: па­сля­доў­насці і маштабаў раздзелаў, іх тэматычных суадносін, танальна-гар­ма­ніч­нага плана;

– усведамленне зместу твора, працэсу станаўлення яго вобразаў, ды­на­міч­нага тонусу развіцця;

– акрэсленне жанравых сродкаў твораў і сродкаў выразнасці му­зыч­на­га зместу, вызначэнне іх тыповых і індывідуальных рыс;

– выяўленне ў музычным творы характэрных прыкмет гістарычнага, на­цыянальнага, індывідуальнага кампазітарскага стыляў.

У выніку вывучэння аналізу музычных форм студэнты павінны ве­даць:

– вызначэнні музычнага жанру, мовы, стылю, сродкаў музычнай вы­раз­насці;

– структуры простых, складаных і цыклічных форм;

– тыпы музычнага аналізу;

умець:

– вызначаць знешнія атрыбуты пабудовы музычнага твора: па­сля­доў­на­сці і маштабы раздзелаў, іх тэматычныя суадносіны, танальна-гар­ма­ніч­ны план;

– усведамляць змест музычнага твора праз аналіз сродкаў яго му­зыч­най выразнасці;

– выяўляць тыповыя і індывідуальныя рысы пабудовы твораў і іх спе­цыфічныя сродкі выразнасці;

– вылучаць характэрныя прыкметы гістарычнага, нацыянальнага, ін­ды­ві­дуальна-аўтарскага кампазітарскага стыляў;

валодаць:

– практычнымі навыкамі вызначэння асноўных тыпаў музычных форм;

– ведамі гісторыі і тэорыі класічных музычных форм і іх эвалюцыі ў му­зыцы ХІХ-ХХ стст.;

– методыкай жанравага, стылявога і цэласнага аналізу ін­стру­мен­таль­ных і вакальных твораў;

– аналізам пабудовы музычнага твора, вызначэннем тэматыкі, та­наль­на­га плана, маштабаў і функцый яго раздзелаў;

– практычнымі навыкамі вызначэння асноўных тыпаў музычных форм;

– выяўленнем у музычным творы характэрных прыкмет гіс­та­рыч­на­га, нацыянальнага, індывідуальнага кампазітарскага стыляў.

Засваенне адукацыйнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне па спе­цы­яль­насцях 1-18 01 01 Народная творчасць (па напрамках); 1-16 01 10 Спе­вы (па напрамках); 1-16 01 06 Духавыя інструменты (па напрамках) па­вінна забяспечыць фарміраванне наступных груп кампетэнцый.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.