Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






ЯН БАРШЧЭЎСКІ






1790(?) – 1851

Дакладна год нараджэння Яна Баршчэўскага да гэтага часу не высветлены (называюцца і 1794, і 1796, і 1797 гады).Такі разнабой сведчыць, відаць, у першую чаргу аб тым, што доўгі час пісьменнік не лічыўся значнай постаццю айчыннай літаратуры, і толькі зусім нядаўна аб ім пачалі гаварыць (перш за ўсё дзякуючы М.Хаўстовічу) як пра класіка нацыянальнага прыгожага пісьменства, сур’ёзна даследаваць усё, звязанае з ім.

Далейшы жа жыццяпіс пісьменніка больш-менш вядомы. Паходзіў ён, як і большасць польска-беларускіх пісьменнікаў, са шляхты, праўда збяднелай, бацька быў хутчэй за ўсё уніяцкім святаром, што потым паўплывае на будучы лёс першага сапраўды беларускага пісьменніка пачатку ХІХ стагоддзя. Відаць, як раз дзякуючы уніяцкму веравызнанню ён і апынуўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме (апошні ў 1812 годзе быў пераўтвораны ў Акадэмію), які адыграў выключную ролю ў далейшым станаўленні светапогляду Яна Баршчэўскага і потым нават тэматычна будзе звязаны са многімі творамі пісьменніка. Тут з'явіўся ягоны першы верш-песня " Дзеванька" як сведчанне нешчаслівага кахання да юнай Максімавічанкі. Пасля акадэміі ён доўгі час знаходзіўся на раздарожжы – марыў паступіць у Віленскі універсітэт, але вырашыў заняцца выхаваннем дзетак мясцовай шляхты, затым пераехаў у Санкт-Пецярбург (1817), атмасфера якога таксама паўплывала на станаўленне асобы Яна Баршчэўскага – грамадзяніна і літаратара. Якраз там ён адчуў настальгію па родным краі (як чыноўнік марскога ведамства ён здзейсніў шэраг падарожжаў па Заходняй Еўропе, наведаў Фінляндыю, Англію, Францыю). Менавіта ў сталіцы Расійскай імперыі ён сустрэўся з Адамам Міцкевічам, што выразна абумовіла далейшы лёс Яна Баршчэўскага як паэта, бо ён заўсёды будзе з піетэтам згадваць, што славуты рамантык чытаў ягоныя вершы і некаторыя з іх паправіў уласнаю рукою. Сустракаўся там жа ён і з Кабзаром, Тарасам Шаўчэнкам, які надзвычай прыхільна аднёсся да беларусаў Пецярбурга, што спрабавалі стварыць уласныя творы ў нацыянальным духу. Але па-сапраўднаму талент Яна Баршчэўскага разгарнуўся з восені 1839 года, калі пецярбургскія студэнты, выхадцы з былой гістарычнай Літвы, вырашылі стварыць часопіс і выдаваць у ім творы, прысвечаныя роднаму краю і тэматычна звязаныя з ім. Першы нумар убачыў свет у 1840 годзе, а ўсяго выйшла пяць нумароў часопіса. Ян Баршчэўскі стаўся выдаўцом і рэдактарам выдання даволі выпадкова – студэнтам ў царскай Расіі забаранялася займацца камерцыйнай дзейнасцю. Тым болей, што, як вядома, Ян Баршчэўскі практычна не меў належных фінансаў, бо вымушаны быў падзарабляць як гувернёр, хатні настаўнік. Такія заняткі не маглі прынесці вялікіх даходаў, таму літаратар даволі рызыкаваў, выдаючы аб'ёмны альманах. Відаць, падобны факт меў вельмі важнае значэнне для аўтара, невыпадкова ён назваў яго " Незабудка". Назва мае беларускае паходжанне, бо па-польску назва кветкі гучыць як niezapominajka. Усё гэта сведчыць аб тым, што рамантык згадвае пра рэчы, якія надзвычай дарагія сэрцу і душы. Але зусім невыпадковы быў уплыў гэтай справы на пісьменніка: “Літаратурную дзейнасць пан Баршчэўскі пачаў выданнем " Niezabudki". Няхай ніхто не думае, што ў гэтым штогодніку праявіліся эстэтычныя погляды выдаўца; ён пачаў выдаваць яго з мэтай, якую з некаторых часоў прынята называць грамадзянскаю; тут ані аўтарскае самалюбства, ані спекуляцыя, да якое з агідай ставіцца яго бескарыслівы дух, не маглі быць повадам”.[121] Новы рэдактар шукаў новыя імёны для альманаха і вельмі часта пачаў друкаваць свае творы. (Падчас нават злоўжываў магчымасцямі рэдактара, як, напрыклад, у трэцім томе.) Менавіта тут з'явіліся і ягоныя санеты, і славутыя балады, тут ён збіраўся друкаваць свае першыя апавяданні са славутага " Шляхціца Завальні", які стане асноўнай працай пісьменніка. Першы том будучай адзінай кнігі мастака ўбачыў свет у 1844 годзе. Закончыўшы выдаваць " Шляціца Завальню", у 1846 годзе Ян Баршчэўскі назаўсёды пакіне Санкт-Пецярбург. Ён прымае запрашэнне графіні Ю.Равускай і пераязджае ў яе маёнткі ў Цуднаў (цяпер г.Чуднаў), дзе і жыве да смерці (11 сакавіка 1851 года). За два гады да гэтага Ян Баршчэўскі выдаў у Кіеве кнігу " Proza i wiersze", у якой змешчаны аповесць " Dusza nie u swoim ciele", драматычная паэма " Ź ycie Sieroty" і шэраг вершаў і санетаў, у якіх згадваецца родная краіна.

Летапіс жыцця і творчасці Яна Баршчэўскага яшчэ не даследаваны канчаткова. Магчымыя яшчэ знаходкі ягоных твораў і рукапісаў. Але і зробленае пісьменнікам дазваляе аднесці яго спадчыну да класікі Новай беларускай літаратуры.

Паэзія падраздзяляецца на некалькі асноўных цыклаў. Вядома, што ў Полацкім калегіуме, як у свой час Пушкін у ліцэі, Ян Баршчэўскі быў ужо прызнаным паэтам, “рана заслужыўшы мянушку вершаскладальніка. Там пры кожнай урачыстасці выступаў з вершам, з арацыяй, так што была гэта фігура святочная, урачыстая, якую няраз узнімалі да годнасці лаўрэата. Вось тады ён напісаў знакамітую паэму аб " Поясе Венеры", у якой наракаў на адсутнасць кахання ў навейшыя гады і, прыгладзіўшы яе на класічны ўзор, атрымаў воплескі ад сваіх таварышаў”[122]. Успаміны сучаснікаў сведчаць аб незвычайнай паэтычнай адоранасці маладога шляхціца, што праяўлялася найперш, як і ў вялікага А.Міцкевіча, у здольнасці да імправізацыі. Паэтычны дар заўсёды патрабаваў свайго выхаду, менавіта таму Я.Баршчэўскі і маляваў карціны на пацеху мясцовай шляхце, і быў жаданым прамоўцам і вершаскладальнікам на ўсіх дамашніх урачыстасцях, імянінах, радзінах залатым ці срэбраным вяселлі. Беднага бурсака шляхта рвала з рук у рукі і ўзнагароджвала паводле беднай сваёй магчымасці то меркаю пшаніцы, то меркаю гароху, грэчкі, а часам давала бобу. Якраз у гэты час ён напісаў слынную паэму “Рабункі мужыкоў”, якую залічылі да народных твораў, ды не менш вядомыя песенькі “Дзеванька” і “Гарэліца”, якія праз пэўны час будуць надрукаваныя як народныя ўзоры. “Ідучы такім шляхам, Я.Баршчэўскі мог зрабіцца паэтам простага люду ці ўласна народным, калі б адчуў у грудзях сапраўднае натхненне вестуна. Сярод вёсак забыў бы ён пра класічныя формы і спяваў не дзеля літаратуры, а дзеля Беларусі на мове яе народа. Настаўнікі сказалі б пра яго тады, што ён знізіў свой талент да простанароддзя, але наша пакаленне добра зразумела тую ісціну, што, каб мець нацыянальную паэзію, трэба выкупаць яе ў вясковай песні, бо толькі ў гэтай песні ёсць элементы першародныя, як у Гамеравай паэме, а не наследаваныя, як рымскія і французскія”.[123] Ці не гэтыя творы і паказваў Ян Баршчэўскі славутаму ўжо тады Адаму Міцкевічу, які і сам цікавіўся гэтымі праблемамі. Відаць, з гэтага часу класіцыст пад уплывам новых уяўленняў пакрысе ператвараўся ў рамантыка.

Даследчыкаў хвалюе той факт, што пасля такога ўдалага дэбюту Ян Баршчэўскі доўгі час маўчаў. Так, у другой палове 30-х гг. ён не надрукаваў ніводнага твора. Аднак ён шмат пісаў, пра што сведчаць многія згадкі як самога аўтара, так і сучаснікаў. Так, амаль два дзесяткі вершаў ён напісаў у лістах да Юліі Корсак, якую ён кахаў ціха і безнадзейна. Пані Юля забараняла паэту гаварыць адкрыта аб каханні (" пра што мне забаронена гаварыць"), але не магла забараніць паэту выказаць свае пачуцці з дапамогай верша. Па загаду каханай у лістах ён называе яе сястрой, але ўсе вершы навеяны зусім не братэрскімі пачуццямі і згадкамі пра шчаслівыя імгненні:

Дзе думкі ляцяць, і калі б я меў сілы

Наведацца з Поўначы ў домік твой мілы,

Між ліп апынуцца мне нейкім бы цудам, –

Анёла пабачыў бы я там між людам.

І, цешачы мары ўспамін карагодам,

Хачу, каб хвіліна цягнулася годам.

У шматлікіх творах паэт з дапамогай апісання адпаведных з'яў прыроды раскрывае настрой чалавека, вымушанага абставінамі разлучыцца з каханай і жыць толькі салодкімі ўспамінамі. Ён удзячны ветру за вакном, паўночнай сцюжы, пахмурнаму вечару, бо ў цемені, у змроку ночы, у непагадзь ён можа разважаць аб хуткаплыннасці часу, згадваць тыя імгненні, калі быў шчаслівым, згадваць аб самым дарагім на свеце чалавеку і задавацца адной думкай – а ці згадвае яго ў гэты момант каханая. І няхай бура ў свеце раўнавялікая буры ў душы – час усё супакоіць і згладзіць. У вершах “Да Юлі”, “Смутак”, “Падарожжа”, паэт яшчэ і яшчэ ўспамінае сваю Лауру, адзіную істоту на свеце, якой хочацца так многа сказаць і праспяваць. Усё на свеце, што было, што будзе, сплятаецца ў адзіны вянок быцця, у цэнтры якога знаходзіцца каханая.

У паэзіі Яна Баршчэўскага выключную ролю адыгрываюць апісанні самых разнастайных з’яў прыроды, што дазваляе паказаць родную старонку займальнай і незвычайнай, як у вершы “Зачараваны край”, дзе арганічна спалучылася фантастычнае і рэальнае, дзе ўсё запоўнена чароўнай мелодыяй. І толькі ў такой красе магла нарадзіцца каханая. І таму Гара Пачаноўская (аднайменны твор) намнога прыгажэйшая за ўсе горы свету, нават за Альпы, бо яна лагодай ахінае ўсіх, не тоіць злосці, хаваючы адвечную казку жыцця.

Шмат твораў маюць выразна рэфлексійна-дыдактычнае гучанне, дзе паэт разважае аб сутнасці чалавечай долі і ідэалах, якім варта прысвяціць дні юнацтва (“Да моладзі”, “Браткі”, “Для Іаганы А…віч”).

Нягледзячы на тое, што многія лічылі Баршчэўскага не вельмі арыгінальным паэтам, ён ўсё такі сказаў сваё адметнае паэтычнае слова. Асабліва гэта адносіцца да баладаў.

Матывы выгнанніцтва, пілігрымства, узмоцненыя тугой па роднай зямлі, вызначаюць спецыфіку санетаў Яна Баршчэўскага, змешчаных у розных тамах зборніка “Niezabudka”. (Няма сумненняў, што напісаны яны пад уплывам А.Міцкевіча, тым болей у той час, калі паэт знаходзіўся далёка ад радзімы.) Асабліва ўражвае цыкл, змешчаны ў выданні 1844 года. Усяго тут надрукавана 6 санетаў: “Letnia noc w Finlandii”, “Newa”, “Trzy sł oń ca”, “Wietr ź elazny”, “Grozi chmura z pó ł nocy, ś wiat ciemnia pokrywa”, “Wiatry wył y, latał a w chmurach bł yskawica”[124]. Творы даволі мінорныя па свайму гучанню, паэт захоплены прыгажосцю чужых краёў, але да канца аддацца гэтаму захапленню ён не можа, бо не верыць у будучае шчасце, не спадзяецца знайсці спагады далёка ад Радзімы. З’явы прыроды – і хмара з поўначы, і шум Нявы – толькі падкрэсліваюць марнасць надзей і спадзяванняў. Аднак ён лічыць, што ўсе сілы трэба прысвяціць Айчыне, як гэта добра паказана ў санеце “Do Almy”:

Dla czego ciagle smutny rozmyś lam o tobie?

Chcę widzieć choć zdaleka jasnoś ć twego choł a,

Lecz ty, jak przyjemny, jak postać anioł a,

Wnet znikasz – i ź al tylko zostawisz po sobie!

Idę wszę dzie za tobą – choć dusza w ź ał obie,

Brzemię ciagł ych goryczy ledwie dź wigać zdola…

“On zginie jak szalenec! ” – tak nie jeden wola.

Ja wszę dzie szukam ciebie – ja marzę o tobie…

Choć straszna grozi burza, – ciarpliwy i ś miał y.

Ja przez pustynie ś wiata ostrą idę drogą

Tu szydzą ze mnie chmury – tu mi groź ą skaly –

Ranią szydzą i groź ą – lecz wstrzymać nie mogą!..

Almo! O, ja aź wtenczas zgobię cię na wieki,

Gdy ś mierć gdzieś mi w pielgrzymce zasł oni powieki.[125]

Вялікую ролю ў абуджэнні цікавасці паэтаў да роднага краю, як мы ўжо згадвалі, адыграў часопіс “Незабудка”. Падобныя матывы расчаравання, падчас нават роспачы, будуць вызначальнымі і ў цыкле санетаў у чацвертым томе “Незабудкі” (“Ноч”, “Ранак”, “Дзень”, “Развітанне”, “Час усё руйнуе”).

Балады. Творы Яна Баршчэўскага гэтага ўлюбёнага рамантыкамі жанру мелі сваімі вытокамі паданні, якія ён па-майстэрску выкарыстоўваў у самых розных мастацкіх варунках. “Балады яго не выдумка, як звычайна ў зграі пісакаў, што вымучваюць прымітыўную паэзію”, – сцвярджае Р.Падбярэскі, які далей падкрэслівае: “Тое, што піша пан Баршчэўскі прозай, не датычыць непасрэдна ні гісторыі, ні літаратуры, ні мовы Беларусі, але мае сувязь з рэччу больш важнай, а менавіта з духам і паэзіяй народа, адкуль выйшлі і гісторыя, і літаратура, і мова. Ухапіўся ён за самую жыццёвую аснову і вырашыў паказаць у мастацтве вялікі народны вобраз. Ён мае перад сабою народ, часта з усёй прывабнасцю ягоных яшчэ паганскіх фантазій, якія апраменьвае сваім, так бы мовіць, беларускім гафманізмам. Як у баладах ён імкнуўся паказаць пачуццёвы бок паэзіі народа, так у апавяданнях – яго творчасць і нібыта нейкую філасафічнасць паняццяў пра быт, авеяных ягонай фантазіяй. У гэтых апавяданнях, якія памылкова называюць аповесцямі (але метафізічнасць выразу не мае значэння), толькі адно ядро належыць простаму народу, увесь малюнак – фантазія аўтара, сатканая на аснове нацыянальных колераў”[126]. Адзін з першых крытыкаў надзвычай дакладна зразумеў жанравую і вобразна-выяўленчую сутнасць творчай спадчыны выдатнага беларускага пісьменніка.

Існаванне ў народнай паэзіі цэлых цыклаў фантастычных уяўленняў, шырока распрацаванай міфалогіі, наяўнасць велізарнай колькасці паданняў, фантастычных апавяданняў – усё гэта сведчыла аб вялікім паэтычным таленце беларускага народа, які здолеў у невыносных умовах стварыць своеасаблівы паэтычны эпас. Прычым эпас выключна нацыянальны, які цалкам адпавядае духоўнаму вобліку беларуса, бо фантастыка нашага народа адрозніваецца ад усходняй і заходнееўрапейскай. У меру сціплая і стрыманая, яна пазбаўлена той фрывольнасці і эратычнасці, якая ўласціва, напрыклад, чароўным казкам з “Тысячы і адной ночы”. Зрэдку і ва ўяўленні беларусаў сустракаюцца незвычайна пачварныя вобразы, але ў цэлым у беларускай фантастыцы адсутнічаюць злавесныя тыпы надпрыродных сіл, кардынальна супрацьпастаўленых свету чалавека, што было характэрным для ўсходняй і заходнееўрапейскай міфалогіі. Вось у гэтым і схаваная прычына выключнага інтарэсу да нацыянальнай міфалогіі, які праявіла польскамоўная паэзія.

Самым беларускім у ёй у першай палове ХІХ стагоддзя быў, несумненна, Ян Баршчэўскі, які пачынаў сваю творчасць з твораў на беларускай мове, а потым, не знайшоўшы друкаванай трыбуны, перайшоў на тагачасную літаратурную мову Беларусі – польскую. Але як ніхто да яго ён здолеў паказаць фізічны і духоўны аспект бытавання беларуса на гэтым свеце, раскрыў ягоны менталітэт у сувязі з адметнасцямі нацыянальнага космасу.

Ягоныя балады традыцыйна падраздзяляюцца на дзве групы – вершы ў стылі англійска-нямецкіх рамантыкаў, так званая заходнееўрапейская рамантычная балада, і балады на аснове беларускіх паданняў і фантастычных уяўленняў. Так, ужо ў адной з першых спроб у новым жанры, баладзе “Матчын наказ”, паэт апавядае аб значэнні богабаязнай маці, якая з’яўляецца ідэалам, для долі свайго дзіцяці. Бедная сям’я з берагоў Нёмана выхоўвае сыночка ў духу хрысціянскіх запаведзяў. Менавіта таму і Бог з дапамогай сваіх анёлаў апекуецца сям’ёю. Калі ў час навальніцы згарэла ўся вёска, дом Юзевых бацькоў застаецца цэлым – неба яго ўратавала. Твор выразна мае залежнасць ад узораў рэлігійна-дыдактычнай паэзіі, хаця і мае сувязі з новым мастацкім напрамкам.

У зусім іншым стылі, адрозным і ад манеры А.Міцкевіча, і традыцыі Я.Чачота і Т.Зана, вытрыманы балады “Pocпaч”, “Помста”, “Курганы”, “Фантазіі”, “Ніна”. Яны апавядаюць пра страшэнныя падзеі, пра прывіды і здані, якія сваімі злачынствамі і ўчынкамі студзяць кроў у чытача. Невыпадкова немцы называюць яе Shanerballaden (жахлівая балада). Каб найбольш адэкватна спасцігнуць падобны сусвет, згадаем творы славутага балладника В.А.Жукоўскага, невыпадкова апошняя з пералічаных твораў беларускага рамантыка вельмі нагадвае слынную “Светлану”, якая ў сваю чаргу ўзыходзіць да прабалады “Ленора” Бюргера. Як і “Людміла”, свабодны пераклад якой пад назвай “Нерына” зрабіў Т.Зан. Адпаведную атмасферу пагрозы і несамавітасці стварыў найпрамяністы і ў баладзе “Твардоўскі”. Каб дабіцца рукі Мальвіны, князёўны, герой прадае душу д’яблу. Адразу ж на месцы ягонай хацінкі з’яўляецца палац. Твардоўскі выкрадае Мальвіну і ўцякае з ёю праз лес. Але якраз у гэты час пачварныя груганы прылятаюць па ягоную душу, а князёўна застаецца ва ўбогай хацінцы, пакутуючы за свае грахі. Твор завяршаецца адпаведнай мараллю:






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.