Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Аб парадку ўступлення у сілу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь






Артыкул 1. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь уступае ў сілу з дня яе апублікавання, за выключэннем яе асобных палажэнняў, якія ўступаюць у сілу ў парадку і тэрміны, устаноўленыя гэтым Законам.

Артыкул 2. Дзень прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб'яўляецца святочным днём.

Артыкул 3. У дзень уступлення ў сілу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь спыняецца дзеянне артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1978 года з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі, калі іншае не прадугледжана гэтым Законам, а таксама Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 1991 года «Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь».

Артыкул 4. Законы, указаныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, павінны быць прыняты на працягу двух гадоў пасля яе ўступлення ў сілу. У мэтах забеспячэння безумоўнага выканання прынятай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь утварыць Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у месячны тэрмін з дня ўступлення ў сілу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 5. Законы і іншыя нарматыўныя акты да прывядзення іх у адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь дзейнічаюць у той частцы, у якой яны не супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 6. На працягу двух гадоў пасля ўступлення ў сілу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь павінны быць прыняты законы, якія рэгулююць пераход да рэалізацыі правоў, прадугледжаных у артыкулах 30 (у частцы свабоднага перамяшчэння і выбару месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь), 46 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэты пераход павінен быць завершаны не пазней пяці гадоў пасля ўступлення ў сілу адпаведных законаў.

Артыкул 7. Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь захоўваюць свае паўнамоцтвы да адкрыцця першага пасяджэння Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання.

Паўнамоцтвы Бярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання, яго Прэзідыума, Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, прадугледжаныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1978 года з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі, захоўваюцца да заступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду, а паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь - да сфарміравання ў парадку, прадугледжаным Канстытуцыяй 1994 года, Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пасля заступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання, яго Прэзідыум і Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць паўнамоцтвы, прадугледжаныя Канстытуцыяй 1994 года.

Службовыя асобы, выбраныя або назначаныя Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання, захоўваюць свае паўнамоцтвы на працягу тэрмінаў, устаноўленых заканадаўствам.

Артыкул 8. Устанавіць, што на афіцыйных бланках, пячатках, штампах і іншых афіцыйных дакументах дапускаецца на працягу 1994-1995 гадоў выкарыстанне назвы «Савет народных дэпутатаў» замест назвы «Савет дэпутатаў».

Артыкул 9. Даручыць Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь падпісаць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.