Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Другое абвяшчэнне ССРБ і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі






У ліпені 1920 г., калі Чырвоная армія паспяхова рухалася на захад, была рэальная магчымасць аднавіць рэспубліку ў тых межах, якія намячаліся I з'ездам КП(б)Б у студзені 1919 г., аднак гэтага не адбылося. Пасля паражэння савецкіх войскаў на Вісле межы маладой рэспублікі заставаліся замацаванымі толькі на паперы (у рэзалюцыі I з'езда КП(б)Б і ў Дэк­ларацыі ад 31 ліпеня 1920 г.).

У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах Мінскай губерні. Гэта прывяло да канфрантацыі бальшавікоў з беларускімі эсэрамі, якія высту­пал! за цэласную і незалежную беларускую дзяржаву. Пачалася адкрытая барацьба паміж БПС-Р і КП(б)Б. Кіраўніцтва БПС-Р адмовілася падпісаць " Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ" у прапанаваным выглядзе, хоць першапачаткова выказвалася ў яе падтрымку.

Аналізуючы працэс другога абвяшчэння БССР, можна канстатаваць, што пры яе аднаўленні з дапамогай урада РСФСР не магло быць гаворкі аб рэальным суве-рэнітэце ў рамках этнічнай тэрыторыі.

Далейшае канстытуцыйнае афармленне Беларускай ССР было здзейснена на II Усебеларускім з'ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які праходзіў у Мінску з 13 па 17 снежня 1920 г. З'езд унёс істотныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР і завяршыў сваю работу выбраннем ЦВК БССР. Дакументы з'езда з'явіліся фундаментам далейшага прававога бу-даўніцтва ў Беларускай ССР.

Між тым польскія войскі, якія перайшлі ў наступление 16 жніўся 1920 г., занялі значную частку Беларусі. РСФСР вы-мушана была пайсці на перагаворы аб міры. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі падпісаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай - з другога, а 18 сакавіка 1921 г. - мірны дагавор, які замацаваў змяншэнне тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці, да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам болыш чым 4 млн чалавек. Віцебская і Гомельская губерні, а таксама заходнія паветы Смаленшчыны па-ранейшаму заставапіся пад юрысдыкцыяй РСФСР. Тэрыторыю ж Беларусі склалі толькі шэсць паветаў Мінскай губерні з насельніцтвам 1, 6 млн чалавек.

Нягледзячы на існаванне адноўленай БССР, белару­скую дэлегацыю для ўдзелу ў перагаворах, на якіх вырашаліся пытанні тэрыторыі рэспублікі, запрасіць не палічылі патрэбным. Гэта падкрэслівае непаўнату, фармальнасць яе дзяржаўнага суверэнітэту на дадзеным этапе.

Са свайго боку Рада БНР, якая працягвала функцыяніраваць, выступіла з мемарандумам пратэсту супраць падзелу Беларусі на дзве часткі і паставіла пытанне аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у перагаворах. У адваротным выпадку Рыжскі дагавор для Беларусі не мог мець юрыдычнай сілы, што супярэчыла нормам міжнароднага права. У сувязі з гэ­тым Рэўкомам БССР было прынята рашэнне аб даручэнні дэлегацыі РСФСР прадстаўляць інтарэсы Беларусі на далейшых этапах перагавораў'.

П Усебеларускі з'езд Саветаў, які праходзіў у снежні 1920 г. у Мінску, пацвердзіў не толькі асноўныя палажэнні Маніфеста рабоча-сялянскага савецкага ўрада ад 1 студзеня 1919 г., але і адобрыў папярэднія ўмовы Рыжскага дагавору.

Дэлегацыя Савецкай Расіі была супраць удзелу Беларусі ў перагаворах у Рызе. Палякі таксама не жадалі, каб у перагаворах прымала ўдзел самастойная дэлегацыя ССРБ, якая імкнулася да аднаўлення адзінства сваей тэрыторыі перш за ўсё за кошт заходняй часткі Беларусі.

Прычынамі адмоўных для Беларусі вынікаў Рыжскага (1921 г.) дагавору былі: няўдачная для РСФСР вайна з Польшчай; ідэі сусветнай рэвалюцыі, якім аддавала перавагу расійскае кіраўніцтва і якія перашкаджалі вырашэнню практычных задач нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання народаў былой царскай Расіі; раскол і слабасць нацыянальнага руху, недастатковая падтрымка яго на міжнародным узроўні.

Працэс станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці быў надзвычай цяжкім і драматычным. Спецыфічнае геаграфічнае становішча Беларусі, перапляценне гістарычных лёсаў беларусаў з лёсамі прадстаўнікоў іншых народаў, і перш за ўсё рускага, польскага, літоўскага, іншыя асаблівасці абумоўлівалі тое, што ў ёй агульнанацыянальныя інтарэсы ўступалі месца партыйна-класавым імкненням розных груп насельніцтва. Акрамя таго, праяўляў жывучасць як вялікарускі, так і вялікапольскі шавінізм.

Нельга адмаўляць рэальнасці ажыццяўлення ідэі беларускай дзяржаўнасці ў форме савецкай рэспублікі, аднак пры гэтым неабходна ўлічваць, што ўжо ў пачатку 30-х гг. рэальнага суверэнітэту БССР, як і іншыя рэспублікі, не мела. Да таго часу СССР з прычыны самой логікі развіцця цэнтралізаванай адміністрацыйнай сістэмы, існавання манаполіі балынавікоў на ўладу поўнасцю ўсталяваўся ў якасці таталітарнай дзяржавы.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.