Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






ПЕРАЛІК ПЫТАННЯЎ






для правядзення экзамена (вусная форма)

па вучэбнай дысцыпліне «Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)» для студэнтаў ФІДК дзённай (2 семестр) і завочнай (3 семестр) форм навучання

 

1. Творчы партрэт А.Дударава. Актуальнасць праблематыкі яго твораў – “Парог”, “Вечар”, “Радавыя”, “Адцуранне”, “Чорная панна Нясвіжа”, “Купала”.

2. Беларуская драматургія к. ХХ – пач. ХХІ ст.: тэндэнцыі развіцця, прадстаўнікі, традыцыі і эксперыменты. Аналіз твораў розных аўтараў на выбар.

3. Творчы шлях А.Макаёнка. Наватарства драматурга ў п’есах “Лявоніха на арбіце”, “Трыбунал”, “Зацюканы апостал” ці інш. (творы на выбар).

4. Сучасная беларуская літаратура і постмадэрнізм (на матэрыяле твораў А.Хадановіча, В.Жыбуля, Ю.Каляды, А.Наварыча, А.Казлова, А.Глобуса і інш. – аўтары і творы на выбар).

5. Чарнобыльская тэма ў беларускай літаратуры. Творы С.Законнікава, Я.Сіпакова, М.Мятліцкага, І.Пташнікава, В.Карамазава – на выбар.

6. Творчасць С.Алексіевіч і яе спецыфіка. Праблема Чарнобыля ў кнізе “Чарнобыльская малітва”.

7. Эстэтычныя пошукі ў беларускай паэзіі к. ХХ ст., яе жанравае абнаўленне. Творчыя партрэты А.Сыса, Э.Акуліна, Л.Рублеўскай ці інш. – аўтары і вершы на выбар.

8. Творчы партрэт Л.Дранько-Майсюка. Адметнасць мастацкага ўвасаблення тэмы кахання ў яго паэзіі.

9. Агляд прозы А.Федарэнкі. Аналіз 1-2 твораў на выбар студэнта, раскрыццё тэмы і праблематыкі твораў.

10. Сучасная “жаночая проза” (А.Брава, Ю.Каляда, Л.Рублеўская, Р.Баравікова, інш.) – аўтары і творы на выбар.

11. Мастацкае адчуванне жыцця паэтамі 70–80-х гг. – А.Пісьмянковым, Р.Баравіковай, С.Законнікавым, М.Мятліцкім. Вобраз лірычнай гераіні ў паэзіі Я.Янішчыц.

12. Творчыя эксперыменты А.Разанава, характарыстыка аўтарскіх жанраў.

13. “Філалагічнае пакаленне” як з’ява. Грамадзянскае гучанне, гуманістычны пафас лірыкі А.Вярцінскага, Г.Бураўкіна, Я.Сіпакова (вершы і паэмы на выбар). Своеасаблівасць паэтычнай манеры кожнага з аўтараў.

14. Шматграннасць таленту Н.Гілевіча. Грамадзянскі пафас, жанравая сістэма лірыкі. Ідэйна-мастацкі змест рамана ў вершах “Родныя дзеці”, паэмы “Лодачкі”, “Сказа пра Лысую гару”, інш.

15. Тэматычная і жанравая разнастайнасць лірыкі Р.Барадуліна, адметнасць вобразаў, рыфмы, сінтаксісу (зб.“Неруш”, “Свята пчалы”, “Евангелле ад мамы”, “Ксты”, інш.).

16. “Філалагічнае пакаленне” ў беларускай прозе. “Ваенна-вясковая” тэма ў творчасці В.Карамазава, І.Пташнікава, М.Стральцова, І.Чыгрынава, А.Кудраўца (творы і аўтары на выбар).

17. Мастацка-біяграфічная літаратура і яе асаблівасці. Вобраз-тып творцы як цэнтральны герой у Б.Мікуліча, А.Лойкі, В.Коўтун, М.Стральцова, Я.Міклашэўскага, В.Карамазава (аўтар і твор на выбар).

18. Мемуары як жанр мастацка-дакументальнай літаратуры. Тэма сталінскіх рэпрэсій ва ўспамінах Ф.Аляхновіча, С.Грахоўскага, Л.Геніюш – аўтар на выбар).

19. А.Адамовіч як крытык і пісьменнік. Праўдзівасць жыццёвага факта ў “Карніках”, “Хатынскай аповесці”, “Апошняй пастаралі”, інш. Псіхалагізм і асаблівасці яго выяўлення ў творах.

20. Развіццё фантастыкі ў беларускай літаратуры, яе віды. Аналіз твораў на выбар (Я.Сіпакоў “Блуканне па іншасвеце”, В.Гігевіч “Кентаўры”, “Карабель”, апавяданні са зб.“Вячэра манекенаў” Р.Баравіковай).

21. Асноўныя аспекты адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці Л.Дайнекі, У.Арлова, К.Тарасава, В.Іпатавай і інш. (творы на выбар).

22. Тэма гістарычнага мінулага ў творчасці сучасных аўтараў – Л.Рублеўскай (творы на выбар), А.Наварыча (“Літоўскі воўк”), А.Бутэвіча (“Каралева не здраджвала каралю”).

23. Філасофская заглыбленасць твораў В.Казько. Спецыфіка мастацкай паэтыкі (сюжэтны “развал”, мантаж, фрагментарнасць, міфалагізм, інш. – паказаць на прыкладзе канкрэтных твораў).

24. Юры Станкевіч як празаік, праблема героя ў яго творах. Аналіз рамана “Любіць ноч – права пацукоў”. Пошукі пісьменніка ў жанры фантастыкі.

25. Лірычная проза як мастацкая з’ява ў беларускай літаратуры. Агляд творчасці Янкі Брыля, навізна выяўлення жыццёвых з’яў у яго творах, аналіз лірычных мініяцюр.

26. Шматграннасць творчай асобы У.Караткевіча. Нацыянальнае і агульначалавечае ў лірыцы, паэтычныя жанры. Тэматыка нарысаў і драматургічных твораў.

27. У.Караткевіч і беларуская гістарычная проза. Мінулае і сучаснасць у аповесцях “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, “Ладдзя роспачы”, рамане “Чорны замак Альшанскі” ці інш.

28. Прытча, казка, парабала, сказ і іх месца ў сучаснай літаратуры. Аналіз прыпавесцяў В.Быкава – творы на выбар.

29. Жыццёвыя шляхі В.Быкава. Тэма вайны ў яго творчасці, наватарства ў раскрыцці зместу, асаблівасці структуры твораў пісьменніка і іх экзістэнцыйнае гучанне (на прыкладзе 2-3 твораў).

30. Творчыя пошукі В.Быкава ў 80-90-я гг. ХХ ст. Багацце сацыяльных тыпаў, шматтэмнасць (на прыкладзе твораў “На чырвоных лядах”, “Жоўты пясочак”, “Чырвоныя пятліцы”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Балота”, “Ваўчыная яма”, “Труба”).

31. Сацыяльна-філасофская проза К.Чорнага, псіхалагізм твораў і іх гуманістычнае гучанне (на прыкладзе апавяданняў “Макаркавых Волька”, “Справа Віктара Лукашэвіча”, рамана “Млечны шлях” і інш.).

32. К.Крапіва – паэт і байкапісец. Тэматычны дыяпазон вершаваных твораў, мастацкія сродкі сатыры.

33. К.Крапіва – празаік, крытык і драматург. Сатырычны тыпаж камедый, актуальнасць гучання яго твораў.

34. Рэалізм у беларускай пасляваеннай прозе (агляд творчасці І.Мележа, І.Навуменкі). І.Шамякін і з’ява сацрэалізму (аналіз адной з аповесцяў 80-90-х гг.ХХ ст.).

35. Заходнебеларуская літаратура: асноўныя этапы, прадстаўнікі ў паэзіі, прозе і драматургіі, тэматыка і сістэма вобразаў. Аналіз твораў Л.Родзевіча, У.Жылкі, ранніх твораў М.Танка.

36. Філасофскія аспекты паэзіі А.Куляшова (вершы на выбар). Праблематыка паэм “Варшаўскі шлях”, “Цунамі”, “Хамуціус”.

37. Народна-паэтычны свет лірыкі М.Танка (вершы на выбар). Матывы і тэмы паэзіі 80–90-х гг. ХХ ст. (кнігі “Мой каўчэг”, “Erratа” – вершы на выбар).

38. Адметнасць паэтычнага голасу П.Панчанкі (вершы на выбар). Пісьменнік пра лёс бацькоўскай зямлі, роднай мовы ў творах 1980-90-х гг. (зб. “Горкі жолуд”, “Высокі бераг”, інш. – вершы на выбар).

39. Гуманістычна-псіхалагічная скіраванасць прозы М.Зарэцкага. Вобраз новага чалавека ў апавяданнях “Дзіўная”, “Бель”, “Кветка пажоўклая”, аповесці “Голы звер”.

40. М. Гарэцкі як прадстаўнік інтэлектуальна-філасофскай прозы. Асноўныя этапы творчасці, тэматыка і праблематыка яго твораў (аналіз твораў на выбар).

41. Асоба і творчасць З.Бядулі ў ацэнцы літаратурнай крытыкі. Аналіз аповесці “Салавей”.

42. Беларуская савецкая паэзія 20-40-х гг. Літаратурныя арганізацыі і іх дзейнасць. Вобраз рэвалюцыйнага часу ў творчасці паэтаў-маладнякоўцаў М.Чарота, П.Труса, інш.

43. Мастацкі дыялог з чалавекам і часам паэтаў-узвышэнцаў (творы У.Дубоўкі, Я.Пушчы на выбар).

44. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры (творы А.Куляшова, П.Панчанкі, П.Броўкі, М.Лынькова, А.Пысіна і інш. на выбар).

45. Тэматычная разнастайнасць, жанрава-стылёвыя пошукі, праблема новага героя ў беларускай прозе 20-40-х гг. (П.Галавач, Л.Калюга, Ц.Гартны, інш.).

46. Сатырычная плынь у савецкай беларускай літаратуры. Ідэйна-мастацкі змест рамана А.Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”.

47. Вацлаў Ластоўскі як прадстаўнік нацыянальнага адраджэння. Тэматыка і праблематыка яго твораў.

48. Творчасць М.Багдановіча ў рэчышчы нацыянальнага адраджэння і ў еўрапейскім кантэксце. Аналіз зб. “Вянок”.

49. Жыццёвы шлях і творчая біяграфія Янкі Купалы. Агляд зб. паэзіі “Жалейка”, “Гусляр”, “Шляхам жыцця”, “Спадчына”.

50. Паэмы Янкі Купалы: змест, праблематыка, жанрава-стылявыя асаблівасці.

51. Якуб Колас як паэт. Мастацкая карціна жыцця беларуса ў апавяданнях нашаніўскага перыяду. Аналіз зборніка “Казкі жыцця”.

52. Ідэя адраджэння Беларусі і яе рэалізацыя ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”.

53. Драматургія Янкі Купалы, праблематыка п’ес, характарыстыка вобразаў. Мастацкі аналіз трагікамедыі “Тутэйшыя”, актульнасць твора.

54. Літаратурная і педагагічна-асветніцкая дзейнасць Цёткі. Гуманістычная скіра­ванасць і псіхалагізм прозы Цёткі (“Прысяга над крывавымі разорамі”, “Асеннія лісты”, “Зялёнка”, інш.).

55. Мастацкая разнастайнасць “малой” прозы Ядвігіна Ш. Раман “Золата”. Вобраз аўтара ў “Лістах з дарогі”.

56. Нацыянальна-адраджэнскі і філасофска-гуманістычны пафас лірыкі А.Гаруна (зб. “Матчын дар”). Ідэйна-мастацкі змест прозы (“Першы снег”, “Пан Шабуневіч”, інш.).

 

 

Выкладчык

Г.М.Друк

(подпіс)

 

Разгледжана на пасяджэнні кафедры

беларускай філалогіі

і сусветнай літаратуры

(пратакол № ___ ад «___»_________ 2015 г.

 

 




отдых в Турции эгейское побережье

© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.