Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






І Усесаюзны з'езд Саветаў, які адкрыўся 30 снежня 1922 г. прыняў Дэкларацыю і Дагавор аб утварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік у складзеРСФСР,УССР,БССР і ЗСФСР.






Дзяржаўнае будаўніцтва ў 1921—1927 гг.

 

16 студзеня 1921 года быў падпісаны дагавор паміж РСФСР і БССР, паводле якого прызнаваўся суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Ствараліся аб'яднаныя наркаматы ваенных і марскіх спраў, ВСНГ, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфу. Адначасова бьло створана прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР для каардынацыі дзейнасці ў галіне гаспадарчага і культурнага будаўніцтва.

адносіны паміж фармальна незалежнымі дзяржавамі, якія ўзніклі на тэрыторыі былой Расійскай імперыі, былі нявызначаны.

План “аўтанамізацыі” І.В. Сталін прапанаваў уключыць савецкія дзяржавы ў склад РСФСР на правах аўтаномных рэспублік (план " аўтанамізацыі").

План “федэралізацыі”. У.І. Ленін – стварэнне федэратыўнага саюза раўнапраўных дзяржаў с правам выхаду з гэтага саюза.Не адзіная дзяржава, а саюз нацыянальных рэспублік, што замацоўвалася ў новай назве — Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).

Ідэя аб'яднання шырока прапагандавалася сярод насельніцтва Беларусі. Завяршылася гэтая кампанія IV Усебеларускім з'ездам Саветаў, які адбыўся 14—18 снежня 1922 г. 242 дэлегаты з'езда, ў тым ліку 120 беларусаў, прынялі рашэнне аб неабходнасці ўтварэння Саюза ССР. Была выбрана дэлегація на Х Усерасійскі з'езд Саветаў у складе 33 чалавек. Сярод дэлегатаў былі А. Р. Чарвякоў — старшыня ЦВК і СНК БССР, кіраўнік дэлегацыі, В

І Усесаюзны з'езд Саветаў, які адкрыўся 30 снежня 1922 г. прыняў Дэкларацыю і Дагавор аб утварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік у складзеРСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР.

У выбраны з'ездамЦВК СССР ад БССР увайшло 7 чалавек. А.Р. Чарвякоў стаў адным з чатырох старшынь Прэзідыўма ЦВКСССР.

У кампетэнцыю вышэйшых органаў улады СССР адышлі знешняя палітыка, межы, узброенныя сілы, транспарт, сувязь, планаванне народнай гаспадаркі, фінансы, аб'яўленне вайны і заключэнне міру.

 

Беларуская ССР, якая ўключала толькі 6 паветаў Мінскай губерніі: Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі (з 1923 г. Чэрвенскі), Мазырскі, частка Мінскага і Слуцкага. Іх плошча складала ўсяго 52, 3 тыс. кв. км, а іх насельніцтва — 1544 тыс. чалавек.

Напярэдадні падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1 лютага 1921 г, у Цэнтральнае Бюро КП(б)Б паступіла запіска, падпісанная 32 камуністамі Беларусі, ў якой падкрэслівалася неабходнасць далучэння да БССР Віцебскай, Гомельскай губерняў і тых уездаў Магілёўскай губерні, якія былі далучаны да Смаленскай губерні.

3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР прыняў пастанову аб перадачы Беларускай ССР 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў: Аршанскага, Быхаўскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Горацкага, Дрысенскага, Калінінскага (Клімавшкага), Лепельскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Полацкага, Рагачоўскага, Сенненскага, Суражскага, Чавускага, Чэрыкаўскага. Тры паветы Віцебскай (Себежскі, Веліжскі, Невельскі) і пяць паветаў Гомельскай (Гомельскі, Рэчацкі, Суражскі, Старадубскі, Навазыбкаўскі) губерняў засталіся ў складае РСФСР.

IV Надзвычайны з'езд Саветаў Беларусі, які адбыўся 13-16 сакавіка 1924 г. ухваліў аб'яднанне тэрыторыі з большасцю беларускага насельніцтва. Тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася да 110 тыс. кв. км, г. зн. больш чым у два разы, а насельніцтва — да 4, 2 млн. чалавек.

Другая сесія ЦВКБССР, якая адбылася 10-17 жніўня 1924 г., увяла новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі: губерні, паветы, воласці ліквідаваліся, а замест іх ствараліся акругі, раёны, сельсаветы. У пачатку 1925 года рэспубліка была падзелена на 10 акруг: Аршанская, Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Полацкая і Слуцкая, 100 раёнаў і 1202 сельскіх савета. У ходзе радніравання ў месцах з кампактнай нацыянальнай большасцю ствараліся нацыянальныя сельскія Саветы. У 1928 г. налічвалася 23 яўрэйскіх, 19 польскзх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскіх і 2 нямецкіх Савета.

Але гэтым узбуйненнем поўнасцю не было вырашана пытанне аб вяртанні ўсходніх этнічных беларускіх зямель.

18 лістапада 1926 года Палітбюро ЦК УКП(б) Гомельскага і Рэчыцкага паветаў і прызнала неабходным далучыцьіх да Беларусі. У снежні 1926 года Прэзыдыўм ЦВК БССР уключыў гэтыя паветы ў склад Рэспублікі, пераіменаваў іх у акругі, а воласці ў раёны. У выніку другога узбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася на 25 тыс. кв. км., а насельніцтва — на 649 тыс. чалавек. Пасля дзвух узбуйненняў БССР яе тэрыторыя на пачатак 1927 года складала амаль 125 950 кв. км. з насельніцтвам каля 5 млн. чалавек. Значна ўзмацніўся эканамічны патэнцыял рэспублікі, павысілася яе вага ў эканоміцы краіны, былі створаны большыя магчымасці для культурнага і нацыянальнага развіцця.

Ліквідацыя шматпартыйнасці. У 20-я гады ў Беларусі, як і ва ўсім СССР, была створана аднапартыйная сістэма якая прывела да ўсталявання дыктатуры сталінскага рэжыму. Поспехі ажыццяўлення НЭПу і нацыянальна-культурнага будаўніцтва аслабілі нацыяналына-дэмакратычныя партыі і рухі, частка іх членаў пераходзіла на платформу кампартыі. У сакавіку 1921 года самаліквідаваўся Бунд. У снежні 1921 года распалася Яўрэйская камуністычная партыя. Адна частка яе ўступіла ў КП(б)Б, а другая — арганізавалася ў Яўрэйскую камуністычную рабочую партыю, якая дзейнічала да 1928 года.

Найбольш уплывовай была Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У пачатку 192І г. яна налічвала 20 тыс. чалавек. У лютым 1921 г. яна была разгромлена. 860 яе дзеячаў былі арыштаваны чэкістамі. Адбыўшыйся 8 чэрвеня 1924 г., у Мінску з'езд былых членаўБПС-Р заявіў аб поўным распадзе партыі і спыненні яе дзеннасці.

Ліквідацыя апазіцыйных сіл у БССР аслабіла пазіцыі ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у эміграцыі. Тым больш, у ліпені 1923 года Цэнтральныя Выканаўчыя Камітэты СаюзаССР і БССР прынялі сумесную пастанову аб аб'яўленні амністыі ўсім удзельнікам антысавецкіх нацыянальных арганізацый і фарміраванняў, якія дзейнічалі ў 1918—1920 гг., беларускім палітычным і культурным дзеячам, членам беларускіх нацыянальных урадаў і беларускіх партый, — якія не прымалі актыўнага ўдзеду ва ўзброенай барацьбе з Савецкай уладай і заявілі аб лаяльных да яе адносінах. У кастрычніку 1925 года на ІІ (Берлінскай) канферэнцыі Рада БНР, зыходзячы з станоўчых поспехаў рэспублікі і ўстойлівасці міжнароднай абстаноўкі, аб'явіла аб роспуску сваіх палітычных цэнтраў і спыненні барацьбы з Савецкай уладай. Канферэнцыя прызнала, што БССР стала месцам кансалідацыі беларускага народа, а Мінск з'яўляецца адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі.

Ліквідацыя фракцый унутры РКП(б). Нягледзячы на тое, што апазіцыйны рух быў ліквідаваны, унутры самой партыі бальшавікоў узмацнілася палітычная барацьба якая вялася на аснове забароны Х з'ездам РКП(б) фракцый і груповак, за чысціню сваіх радоў, з " левым" і " правым" ухіламі, апартуністамі і нацыяналістамі, суправаджалася так званымі чысткамі партыі (у 1921, 1924, 1929 гг.).

Сталінскае кіраўніцтва пільна сачыла за грамадска-палітычнымі абставінамі у рэспубліках і кантралявала іх праз " падбор, выхаванне і растаноўку" кадраў у партыйных, савецкіх і гаспадарчых установах. У 1921 г. з іншых рэспублік у БССР было накіравана 928 членаў партыі, у 1922 годзе яшчэ 574 камуністы. 3 1924 года да пасляваенных часоў усе першыя сакратары ЦК КП(б)Б і кіраўнікі КДБ былі прысланы маскоўскім партыйным кіраўніцтвам. Правядзенне найбольш важных мерапрыемстваў ці прыняцце адказных дакументаў кантралявалася адпаведнымі партыйнымі структурамі ў Маскве праз іх упоўнаважаных ці спецыяльна створаныя камісіі.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.