Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 1.2. Народна-інструментальная музычная культура вуснай традыцыі як сістэма 3 страница






Гістарычныя звесткі аб бытаванні дудкі на Беларусі (ад ІУ—ІІІ тыс. да н.э.). Мясцовыя назвы гэтага аднаго з найбольш старажытных спрадвечных інструментаў беларускага народа: шасцяруха, сапелка, жалейка, гуслікі і інш. Канструкцыйныя разнавіднасці беларускіх дудак: з ігравымі адтулінамі і без іх, з цыліндрычным альбо канічным ствалом, з галоўкамі розных форм, з дрэва і кары дрэў.

У залежнасці ад спецыфікі матэрыялу выкарыстоўваюцца розныя спосабы вырабу дудкі: выкручванне з галін кустоў і дрэў (ліпа, вярба, сасна); прапальванне ствалоў дрэў цвёрдых парод (клён, ясень, арэшына, крушына, граб); свідраванне з дапамогай свердла ці на такарным станку; лепка з гліны.

Памеры інструмента вар’іруюцца ад 15 да 50 см, колькасці ігравых адтулін — ад 0 да 8 (найбольш распаўсюджана 6—7). Своеасаблівасць гучання дудак абумоўлена рознай даўжынёю і дыяметрам інструмента, а таксама матэрыялам, з якога зроблены інструмент, і адрозніваецца ў розных рэгістрах (мяккае, цёплае, акруглае, напоўненае пры ігры ў натуральным, прыродным рэгістры, яно становіцца звонкім, светлым, празрыстым, крыху халаднаватым у верхнім рэгістры, пры выкарыстанні прыёму “перадзімання”). Гучанне дудкі мае глыбінную сувязь з жывой прыродай: дрэвамі, галасамі птушак, шамаценнем лісця, шумавымі з’явамі.

Аб'ем гукарада дудкі залежыць ад колькасці ігравых адтулін, выкарыстання прыёмаў няпоўнага прыкрыцця адтулін і перадзімання. Гукарад дудкі паступенны, пераважна дыятанічны і не тэмпераваны. Дудкі позняга паходжання часам маюць тэмпераваны, часткова храматычны гукарад.

Ужыванне дудкі ў пастухоўскім побыце як інструмента вольнага часу. Дудка як сезонны інструмент (па часу вырабу і бытаванню). Выкарыстанне дудкі ў хатніх абставінах, у абрадах календарна-землеробчага цыклу. Дудка як сакральны інструмент. Аб’ектыўныя прычыны паступовага знікнення дудкі ў традыцыйнай культуры. Сучаснае адраджэнне дудкі ў прафесійнай і самадзейнай аматарскай музычнай практыцы ХХ ст.

Ва многіх раёнах Магілёўшчыны, якія разам з заходнімі раёнамі Смаленшчыны утвараюць адзіны арэал, распаўсюджаны парныя дудкі, якія маюць розныя мясцовыя назвы: парняты, парнёўкі; двайчаткі, двойні; пасвісцелі, гуслі. Дзве розныя па даўжыні дудкі, якія пры ігры трымаюцца пад вуглом, маюць па тры ігравыя адтуліны кожная і адзін агульны тон. Парная дудка можа трактавацца як аднагалосны і як двухгалосны інструмент. Дыяпазон — да дзвюх з паловай актаў (пры пашырэнні праз перадзіманне)

Свісцёлка — інструмент з гліны, якіімітуе выявы розных птушак (пеўніка, качачкі), свойскай або дзікай жывёлы (козліка, баранчыка, сабачкі, мядзведзя), лялек (паненкі, конніка, афіцэра), фантастычных істот (паўканя, паўптушкі, чорта), бытавых рэчаў (жбанка, люлькі з чубуком, упрыгожанай фігуркі чорта або цыгана). Гэтыя вобразы, тыповыя для усіх відаў беларускай народнай творчасці, звязаны з народнымі вераваннямі (сімвал роду, абярэг, носьбіт “ідэі” плоднасці, цэласнасць прыроды), з традыцыйнай народнай сімволікай.

Канструкцыйныя дэталі інструмента — рэзанатарная поласць яйцападобнай формы, свістковае прыстасаванне, ігравыя адтуліны. Найбольшая пашыраны свісцёлкі з 2 адтулінамі, што месцяцца па баках корпуса. Мяккае, акруглае гучанне інструмента залежыць ад авальнай формы рэза­натарнай поласці. Свісцёлкі з розных мясцовасцей Беларусі маюць адрозненні у настройцы. У гукарадзе інструмента зафіксаваны характэрныя для беларускай народнай музыкі трохгукавыя папеўкі рознай будовы. Тыповыя гукарады беларускіх свісцёлак, іх адпаведнасць гукарадам дзіцячых песень, замоў. Тэмбравая характарыстыка інструмента. Прыёмы пашырэння гукараду.

Свісцёлка — любімая гукавая цацка вясковых дзяцей, якая садзейнічае фарміраванню іх музычных здольнасцей, развіццю фантазіі здзяйсненню першых творчых вопытаў (інтанаванне нескладаных вузка аб'ёмных песенных і танцавальных мелодый, імітавання спеваў птушак — пеуніка, зязюлі, — пры наяўнасці 2-4 адтулін). Выкарыстанне свісцёлак ад старажытнасці да нашых дзён.

Распаўсюджанне на тэрыторыі заходняй Беларусі акарыны, створанай італьянскім майстрам Данаці у 1860 г. Абумоўленасць назвы “акарына” падабенствам форм корпуса інстру­мента і галоўкі гусяняці. Арганічнасць уключэння замежнага інструмента у музычную практыку беларусаў, падрыхтаваная яго тыпалагічнай роднасцю са свісцёлкай: агульнасць “птушынай” формы, матэрыялу (гліна), наяўнасць яйцападобнай рэзана­тарнай поласці і ігравых адтулін (у акарыны 8—10), блізкасць тэмбравай афарбоўкі “голасу”. Стварэнне акарыны нацыянальна —адметнай формы — цыліндрычнай. Тэхналогія вырабу карыны майстрамі-ганчарамі. Два асноўныя віды форм беларускіх карын. Гукарад інструмента. Спецыфіка гучання карыны. Яе мастацкія выразныя магчымасці. Выкарыстанне карыны ў народнай музычнай практыцы пастухамі, канапасамі і музыкантамі-аматарамі (Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл., Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.). Яе сучаснае адраджэнне.

Салавейка гліняны жбанок (або берасцяны цыліндрычны сасуд) са свістком, пры ігры на якім узнікаюць звонкія пералівы, падобных на салаўіныя каленцаў, пры дзьмуцці у свісток і бурленні налітай у жбанок вады. На Беларусі салавейка, з яго няпэўнымі па вышыні гукамі, дробнасцю мудрагелістага рытмічнага малюнка — традыцыйная дзіцячая гукавая цацка.

Як і свістковыя аэрафоны, язычковыя звязаны з рознымі сферамі вясковага жыцця: пастухоўскай працай і паляўнічым промыслам, каляндарна-земляробчымі і сямейна-радавымі абрадамі, вечарынкамі, ігрышчамі, танцамі. Да іх звяртаюцца прадстаўнікі роз­ных узроставых і прафесійных груп насельніцтва (у тым ліку музыканты) як у сольнай, так і у ансамблевай выканальніцкай практыцы. Гістарычны лёс гэтых інструментаў абумоўлены сацыяльнымі і агульнакультурнымі зменамі ў жыцці вясковай абшчыны (знікненне дуды, замяшчэнне жалейкі кларнетам фабрычнай вытворчасці).

Асаблівасці гучання і канструкцыі розных відаў жалейкі знаходзяць адлюстраванне ў мясцовых назвах інструмента: пішчык, чаротка, жалейка, дудка, кларнетовы ражок, пастуховы ражок.

Пішчьік — маленькая трубачка са сцябліны спелага жыта ці перка хатняй птушкі, адзін канец якой (якога) закрыты натуральнай перагародкай, другі ж мае нарэзаны на трубачцы ад сябе ці да сябе язычок. Гугнявае, пранізлівае, густое (тоўстае) гучанне інструмента. Пішчык без ігравых адтулін — дзіцячая гукавая цацка, на якой узнаўляюць адзін гук, а пры адначасовым выкарыстанні некалькіх (двух-трох) пішчыкаў атрымліваюць выпадковае сугучча (кластэр). Перад пачаткам жніва пастухі вырабляюць у полі пішчыкі з ігравымі адтулінамі (ад 4 да 8).

Чаротка (пішчык з чароту), які выкарыстоўваецца пастухамі у полі для імітацыі спеваў дробных птушак, выканання каляндарна-земляробчых песень веснавога, летняга і восеньскага цыклаў і лірычных напеваў.

Жалейка — больш дасканалы інструмент, для вырабу якога выкарыстоўваюцца розныя пароды дрэў, апрацаваных з дапамогай спецыяльных тэхнічных прылад. Трубка выточваецца на такарным станку з раструбам (ці насаджваецца раструб з каровінага рога), наразаецца 6—7 ігравых адтулін, прымацоўваецца (прывязваецца ільняной ніткай) язычок.

Жалейка — інструмент прафесійных народных музыкантаў, якія, іграючы у ансамблях, «абслугоўваюць» калектыўныя вясковыя святы. Традыцыйна спалучаецца са скрыпкай на Палессі, з цымбаламі на Віцебшчыне, з цымбаламі або гар­монікам на Міншчыне, са скрыпкай, цымбаламі і гармонікам (баянам) на Гарадзеншчыны і Віцебшчыне. З другой паловы XVIII ст. жалейка паступова пачала выцясняцца кларнетам.

Кларнет быў запазычаны сялянскімі музыкантамі падчас службы ў ваенных і магнацкіх аркестрах. Яго акустычныя характарыстыкі змяніліся пад уплывам жалейкі (народныя музыканты выкарыстоўваюць майстравыя або фабрычныя кларнеты ў строі С, таму інструмент гучыць напружана, рэзка). Існуе ў народнай практыцы выключна як інструмент народных музыкантаў-прафесіяналаў. Распаўсюджванне кларнета пад уплывам ваенных духавых аркестраў і замацаванне яго ў традыцыйнай вясковай культуры беларусаў. Роднасць жалейкі і кларнета. Акадэмічны кларнет і яго прататып — французская народная свірэль шалюмо. Выкарыстанне ў традыцыйнай музычнай практыцы беларусаў кларнетаў фабрычнага і мясцовага вырабу. Спецыфіка строю народнага кларнета. Характэрныя формы бытавання кларнета ў народнай практыцы — як ансамблевага і як сольнага інструмента.

Дудка язычковая пішчык з чароту з доўгім наразным язычком на адным канцы трубачкі і замацаваным раструбам на другім. Інструмент лакальнага распаўсюджвання (Гарадзеншчына). Гук змяняе вышыню пры слізганні зубоў па доўгім язычку, які з дапамогай вуснаў рухаецца то уперад, то назад. “Голас” інструмента спецыфічны, строй не тэмпераваны, асноўны спосаб гукавядзення — глісанда. На­родныя музыканты дакладна “выбіраюць” з шырокага па аб'ёму і не фіксаванага гукарада гукі, патрэбныя для інтанавання пэўнай мелодыі.

Кларнетовы ражок — каровін рог з пішчыкам, зробленым з індычага пяра. Абмежаванасць выразных магчымасцей інструмента адным зычным, гугнявым па тэмбру, далёка чутным тонам. Выкарыстоўваецца кларнетовы ражок пастухамі і паляўнічымі у сігнальных мэтах.

Дуда — Бытаванне на беларускіх землях дуды (валынкі) — музычнага інструмента, запазычанага з музычнай культуры еўрапейскага Сярэднявечча. Складанасць канструкцыі, настройкі і спосабу вырабу дуды. Яе складнікі, іх функцыянальнае прызначэнне: скураны мех, які служыць паветраным рэзервуарам; дудачка-“соска”, праз якую у мех надзімаецца паветра; жалейка-“пірабор” — ігравая трубка з 6-7 адтулінамі для выканання мелодыі; басуючы гук-“рагавень” (ці некалькі гукаў) без ігравых адтулін, які выдае нязменны па вышыні бурданіруючы тон (ці некалькі тонаў). Пры мацаванне да ўстаўленых у мех ігравых трубак “пішчыкаў”, вібрацыя якіх, выкліканая уздзеяннем паветра, прыводзіць да ўтварэння гукаў.

Бытаванне на тэрыторыі Віцебшчыны і сумежных з ёй раёнаў Міншчыны і Гродзеншчыны чатырох разнавіднасцей дуды: самай простай, бяскорпуснай (корпус замяняу рот музьі-канта); аднагукавой; двухгукавой, якая мела найбольшае распау-сюджанне; трохгукавой, т. зв. «мо(ьі)ццянкі», якая з-за складана-сці сваей канструкцьіі сустракалася даволі рздка (паводле даньїх беларускіх зтнографау-фалькларьістау XIX - пачатку XX ст. М. Нікіфароускага і Е. Раманава).

Варыянтнасць строю інструмента: дыятанічнасць настройкі меладычнай трубкі, паступенная будова гукарада ў аб'ёме сэптымы ці актавы; настройка бурдона з ніжнім гукам меладыч­най трубкі у дэцыму ці актаву, двух-трох “гукау” — у квінту паміж сабой. Спецыфіка трактоўкі гукарада меладычнай трубкі у найгрьішах (цэнтральнае становішча асноўнай ладавай апоры). Рэзкасць, пранізлівасць, гугнявасць, моц “голасу” дуды (“Гукі страшна равуць і дураць галаву на разныя галасы”). Працоўная тэсітура традыцыйнай беларускай дуды. Дынамічныя магчымасці інструмента, выканальніцкія асаблівасці. Беларуская дуда ў параўнанні з аналагічнымі інструментамі народаў Еўропы.

Дуда — прафесійны народны музычны інструмент вуснай традыцыі. Выкарыстанне яе як сольнага і ансамблевага інструмента ў час вяселля, валачобнага абраду, на вячорках, кірмашах, ў карчмах, на прадстаўленнях народнага лялечнага тэатра батлейка.

Бытаванне на тэрыторыі Віцебшчыны і сумежных з ёй раёнаў Міншчыны і Гродзеншчыны чатырох разнавіднасцей дуды: самай простай, бяскорпуснай (корпус замяняў рот музыканта); аднагукавой; двухгукавой, якая мела найбольшае распаўсюджанне; трохгукавой, т. зв. “мо(ьі)ццянкі”, якая з-за складанасці сваёй канструкцыі сустракалася даволі рэдка (паводле даных беларускіх этнографаў фалькларыстаў XIX — пачатку XX ст. М.Нікіфароўскага і Е. Раманава).

Прычыны знікнення дуды з фальклорнай практыкі ў пачатку ХХ ст. Сучаснае яе адраджэнне ў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектывах. Валынка ў сучаснай музычнай культуры Заходняй Еўропы.

Падклас амбушурных азрафонаў аб’яднае ў Беларусі такія інструменты, як труба і рог. Агульнасць уласцівых ім інварыянтных рыс: амбушур (у французскай мове амбушур — рот) выканаўцы як крыніца ўзбуджэння гуку; адсутнасць ігравых адтулін і натуральны строй; сіла і палётнасць гучання; абмежаванасць тонавага запасу; традыцый­насць выкарыстання ў камунікацыйных мэтах. Уяўленні вясковых жыхароў аб трубе як інструменце “немузычным”, сігналах як “немузьцы” і пастухах, паляўнічых як “немузыкантах”. Адсутнасць у жывой практыцы азначэнняў “трубач”, “іграць на трубе”, замена іх выразамі “трубіць у трубу, у рог”, “вытрубліваць”.

Варыянтнасць усіх астатніх характарыстык трубы і рога: іх назваў (труба — “берасцянка”, “дуда”), матэрыялаў для вырабу (ствалы і кара розных дрэў, жывёльны рог, метал), спосабаў майстравання (падоўжны раскол, скручванне з кары), памераў (даўжыня трубы вагаецца ад 70 да 250 см., рога — ад 30 да 50 см.), форм (слабаканічная, цьіліндрычная з чубуком, рагавая, з “каленам”). Залежнасць тэмбрарэгістравьіх характарыстык ад формы і параметраў інструментаў, матэрыялаў, выкарьістаных для іх вырабу, а таксама індывідуальных фізічных і выканальніцкіх магчымасцей пастуха (паляўнічага), яго характару і тэмпераменту.

Гістарычна глыбінная сувязь трубы з каляндарным святам Перуна (Драгічынскі і Пінскі р-ны Брэсцкай вобл.), з пастухоўствам, паляўніцтвам і вайсковым побытам. Выкарыстанне ін­струмента у якасці сродку камунікацыі, які садзейнічае зносінам людзей не толькі паміж сабой, але і з жывёламі і нават багамі. Існаванне разгалінаванай сігнальнай сістэмы ў сучасных пастухоў і паляўнічых. Абумоўленасць семантыкі сігналаў іх прымяркоўваннем да канкрэтных момантаў працы пастухоў і паляўнічага промыслу. Замацаванасць прызначэння сігналаў у іх назвах. Сінкрэтычны характар “гаспадарчай” функцыі пастухоўскіх сігналаў.

Рог. Варыянтнасць яго памераў, форм (рогападобная, канічная, з “каленам”), матэрыялаў для вырабу (жывёльны рог, ствол і кара дрэў, метал), спосабаў майстравання (падоўжны раскол, апрацоўка натуральнага рога, скручванне з кары, вырэзванне з жэсці), абмежаванасць тонавага запасу (адзін-трьі гукі). Разнастайнасць тэмбравай афарбоўкі гучання у залежнасці ад велічыні, формы і матэрыялу рагоў.

Гісторыя трубы і рога у літаратурных і іканаграфічных помніках Беларусі.

Свабодныя аэрафоны функцыянуюць у прыродным і культурным кантэкстах. Старажытнасць паходжання і прымітыўнасць будовы гукавых прылад падкласа свабодных аэрафонаў. Крыніца гуку у іх: стужачка ці язычок, пры вібрацыі якіх гучыць хістальнае паветра не абмежаванае корпусам інструмента. Выкарыстанне для вырабу свабодных аэрафонаў матэрыялаў расліннага і жывёльнага паходжання — лістоў і кары дрэў, сцяблін траў, пустацёлых трубачак раслін, костачак дробных птушак і жывёл, скуры апошніх. Разнастайнасць відаў свабодных аэрафонаў: пуга; дудачка са шчылінай на трубачцы, зробленай з пустацелай сцябліны дудніка або дзікай морквы; берасцянка ў выглядзе нешырокай стужачкі, якая часам можа ўкладацца ў шчыліну невялікай драўлянай калодачкі; пішчалка са сцябліны травы, якая таксама укладаецца у калодачку; буркаўка; вятрак; жужалка з дробнай костачкі птушкі, авечкі, свінні.

Існаванне гэтых гукавых прыладу дзіцячым, пастухоўскім, музычна-аматарскім асяроддзі; іх рознае функцыянальнае прызначэнне (забаўляльнае, сігнальна-камунікатыўнае, магічна-ахоўнае і інш.) Характарыстыка пугі, дудчкі са шчылінай на трубачцы і жужалкі.

Вывады:

− Беларускія народныя музычныя інструменты класа аэрафонаў уключаюць інструменты розных тыпаў і відаў. Яны займаюць важнае месца ў сацыяльным і духоўным жыцці вяскоўцаў і выконваюць разнастайныя функцыі;

− Галоўныя інварыянтныя дэталі канструкцыі розных падкласаў аэрафонаў: у свабодных— язычок ці стужачка; у флейтавых — свістковае прыстасаванне; у язычковых — адзінарны або падвойны пішчык; у амбушурных — амбушур выканаўцы. Варыянтнасць усіх астатніх параметраў інструментаў— іх форм, памераў, матэрыялаў, з якіх яны зроблены, спосабаў, месца і часу вырабу, колькасці ігравых адтулін, гукарадаў і г. д.;

− Сярод аэрафонаў, характэрных для традыцыйнай культуры беларускага народу ёсць музычныя інструменты, на якіх іграюць прафесійныя вясковыя музыканты (дуда, кларнет, жалейка) і інструменты, якія не лічацца ўласна музычнымі (труба, рог, свабодныя аэрафоны, дудка).

 

Ключавыя паняцці: аэрафоны свістковыя, амбушурныя, язычковыя, свабодныя; канструкцыя, строй, гукарад, выразныя магчымасці.

 

Пытанні для самаправеркі:

1. Пералічыце агульныя рысы, якія характэрныя для ўсіх аэрафонаў. Чым адрозніваюцца інструменты гэтага класа?

2. З чаго вырабляюцца дудкі на Беларусі?

3. Якія разнавіднасці жалеек вы ведаеце? У чым заключаецца варыянтнасць іх канструкцыі?

4. Апішыце асноўныя дэталі дуды і іх функцыянальнае прызначэнне.

 

Літаратура:

1. Назина И. Белорусские народные музыкальные инструменты: Самозвучащие, ударные, духовые/ [Ред. М.Гринблат]. ─ Мн.: Наука и техника, 1979. ─ С. 51 ─ 138.

2. Назіна І. Беларускія народныя музычныя інструменты. ─ Мінск: Беларусь, 1997. ─ с.80 ─ 164.

3. Назіна І. Беларуская народная музычна-інструментальная культура. Праграма-канспект для музычных ВНУ. — Мінск: УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2005. — С. 32 — 47.

4. Скорабагатчанка А. Беларускія народныя музычныя інструменты ХХ стагоддзя. ─ Мінск: Беларуская навука, 2001. ─ С. — 146 — 184; 191— 194.

 

 

Тэма 2.2. Хардафоны. Іх склад і характарыстыка

 

Працягласць лекцыі: 4 акадэмічныя гадзіны.

 

Матэрыяльнае забеспячэнне лекцыі: фотаздымкі, малюнкі хордафонаў, відэафільмы “Грай, скрыпка, грай”, “Цымбаліста” (працяг фільмаў — 55 хв.)

 

Пытанні лекцыі:

1. Скрыпка і яе папярэднікі ў Беларусі. Басэтля.

2. Колавая ліра і лірніцтва

3. Цымбалы ў музычнай практыцы беларусаў

4. Характарыстыка шчыпкова-брынкальных хардафонаў

 

Мэта лекцыі: Скласці ўстойлівае ўяўленне аб складзе і асноўных функцыях інструментаў групы хардафонаў ў традыцыйный беларускай музычнай культуры.

 

1. Скрыпка — " царыца музыкі". 3 гісторыі паходжання і бытавання скрыпкі на беларускіх землях. Вобраз скрыпача-музыкі ў нацыянальнай вусна-паэтычнай творчасці, літаратуры і паэзіі. Месца скрыпача ў беларускай народна-інструментальнай музычнай культуры вуснай традыцыі. Асноўныя формы бытавання інструмента ў фальклорнай практыцы. Традыцыйныя шляхі асваення выканальніцкага скрыпічнага майстэрства. Скрыпічная народная беларуская культура ў параўнанні з аналагічнай культурай іншых народаў Еўропы: палякаў, малдаван, украінцаў, венграў. Уяўленні народных музыкантаў аб сваім інструменце.

Беларусы аб паходжанні назвы “скрипка”: «яна узялася са скрыпу елі і мае свае, мясцовыя, прыродныя вытокі». Адно з пацвярджэнняў гэтага: фіксацыя на Беларусі архаічных аутахтонных дзіцячых адна- і двух струнных смычковых хардафонаў — бясспрэчных папярзднікаў скрьіпкі. Іх тыповыя марфалагічняя характарыстыкі: наяўнасць дошчачкі скрыпічнай формы замест рэзанатарнага корпуса; кароткай шыйкі з грыфам; галоўкі, непадобнай па форме да класічнай — прамавугольнай з крыху закругленымі краямі ці шарападобнай; аднаго ці двух калкоў, устаўленых перпендыкулярна да галоўкі; ільняных струн, зачэпленых унізе дошчачкі за выступ-“пупок”; прамой, а не выпуклай падстаўкі; дугападобнага “с(ц)мыка” з нацягнутым паміж канцамі конскім воласам. Параўнальны аналіз выяў некалькіх экземпляраў дзіцячых “скрыпак” з Беларусі, Польшчы і Нарвегіі. Тыпалагічная блізкасць інструментаў; натуральнае фарміраванне і усталяванне двух скрыпічных стыляў — мана­дыйнага і бурдонна-поліфанічнага. Вырашальнае значэнне старажытнай народна-смычковай традыцыі для выканальніцкай трактоўкі сучаснай скрыпкі класічнага тыпу, якая прадстаўлена у народным побыце фабрычнымі і кустарнымі узорамі, зробленымі накшталт папярэдніх.

Спецыфіка вырабу народнай скрыпкі: выкаристанне мясцовых прыродных матэрыялаў (сасны-“дробнаслойкі” для верхняй дошкі-“грудзей”); ужыванне традыцыйнага спосабу выдзёўбвання корпуса-“тулава” (як у лодак і вулляў на Палессі); захаванне натуральнага (белага) колеру дрэва; упрыгожванне корпуса арнаментыкай (напрыклад, салярным знакам “вочка” на Гарадзеншчыны). Атаясамліванне скрыпкі і яе частак з будовай цела чалавека і ягоным голасам (“скрыпка гаворыць, што жывая”, распавядае, расказвае, плача, галосіць, спявае, нават крычыць). Народная тэрміналогія: “грудзі” (верхняя дэка), “плечы” (ніжняя дэка), “бакавіцы” (абячайкі), “ноздры” (эфы), “шыйка”, “галоўка”, “душа” (душка), “конік” ці “кабылка” (падстаўка); “рымка” (першая струна, якая плача), “падрымоўка” (другая струна, што падплаквае), “падбасак” (трэцяя струна) і “бас” (чацвертая струна). “Музыка (скрыпач) — скрыпка — музыка” у народных паданнях, легендах, загадках і песнях як непадзельная цэласнасць. Перанос назвы інструмента на музыку.

Квінтавая настройка скрыпкі пры варыянтнасці агульнай вышыні строю у залежнасці ад формы выканальніцтва: індывідуальнай, вакальна-скрыпічнай або ансамблева-інструментальнай, ад спалучэння ў ансамблі з тым ці іншым інструментам(-мі).

Асаблівасці трымання скрыпкі народнымі музыкантамі. Тэхніка левай (адсутнасць пазіцыйнай ігры) і правай (спецыфіка трымання смыка) рукі.

Басэтля — смыкавы інструмент, блізкі па канструкцыі віяланчэлі альбо кантрабасу. Традыцыйнае майстэрства вырабу басэтлі. Характэрныя для народных музыкантаў прыёмы ігры на басэтлі, спосабы трымання смыка. Тэмбравая характарыстыка інструмента. Выкарыстанне басэтлі ў ансамблях «смыкавай музыкі», ў капелях. Рэгіёны распаўсюджвання інструмента на Беларусі.

2. Колавая ліра (арганіструм) — адзін з вядомых старажытных музычных інструментаў еўрапейскага Сярэднявечча. Пранікненне і зацвярджэнне ліры на Беларусі. Іншыя традыцыйныя для Беларусі назвы колавай ліры — старэцкая скрыпка, лера, кабза, бандура.

Часткі ліры: рэзанатарны драўляны корпус з гістарычна зменлівай формай; змешчаная ўдоўж верхняй дэкі каробка з клавішамі для прыціскання меладычнай струны; дзве—чатыры жыльныя ці вяровачныя струны, з якіх адна меладычная, адна—дзве — бурдонныя (“гудавыя”); драўлянае кола, прымацаваная на металічны стрыжань з ручкаю, якоя пры вярчэнні трэцца аб струны, утвараючы гук. У канструкцыю ліры закладзены, як і ў дуды, прынцып бурданіравання. Гучанне інструмента абумоўлена таксама канструкцыяй: гугнявае, пранізлівае, крыклівае, манатьннае і бесперапыннае, яно дзіўна адпавядае голасу лірніка. Суадносіны паміж гукамі бурдонаў і асноўным тонам меладычнай струны — квінтовыя, але, у адрозненні ад дуды, бурдоны гучаць вышэй і ніжэй мелодыі, акружаюць яе, (нагадаем, шт ў дуды мелодыя — над бурдонамі).

Замацаванне колавай ліры за пэўнай сацыяльнай групай насельніцтва — старцамі-жабракамі, інвалідамі з дзяцінства. Побыт беларускіх жабракоў, прынцып арцельнай арганізацыі іх прафесійнай дзейнасці. Спецыфічны рэпертуар лірнікаў — рэлігійныя канты, гістарычныя, маральна-павучальныя бытавыя песні, часам — песні гумарыстычнага зместу, гарэзлівыя прыпеўкі і танцавальныя найгрышы. Сацыяльная і выхаваўчая роля лірнікаў ў абуджэнні ў душах сялян моцных пачуццяў спачування, жалю, смутку, маральнай адказнасці, а ў часы народных паўстанняў нават гневу.

Знікненне пасля Кастырчніцкай рэвалюцыі сацыяльна-эканамічных умоў для жабрацтва і затуханне мастацтва лірнікаў. Трыгічны іх лёс (ссылкі ў 1920—30-я гг, канцэнтрацыйны лагер пад час Другой сусветная вайны. Фоназапісы апошніх беларускіх лірнікаў (1920-я гг.). Удасканаленне колавай ліры і яе сучаснае выкарыстанне ў мастацкай культуры.

3. Цымбалы — здаўна вядомы старажытны струнны музычны інструмент усходняга паходжання (Асірыя, Вавілон, Егіпет, Палестына), які быў завезены рыцарамі-крыжаносцамі ў Еўропу. З’яўленне цымбалаў на беларускіх землях (ХУІ — ХУІІстст.). Цымбалы ў беларускай літаратуры і этнагарафічных выданнях ХУІ — ХІХ стст. Выкарыстанне іх у маёнткавай беларускай музычнай культуры. Шлях еўрапейскай эвалюцыі цымбалаў, канструяванне на іх аснове клавікорда — аднаго з найбольш папулярных інструментаў еўрапейскай музычнай культуры ХУІІ — ХУШ стст.

Характэрныя рысы канструкцыі беларускіх народных цымбалаў ў параўнанні іх з сучаснымі ўдасканаленымі. Тыповая форма корпуса, яго памеры, колькасць падставак і месца іх размяшчэння. Традыцыйныя віды рэзанатарных адтулін, іx мастацкія і прыкладныя функцыі. Спосаб замацавання струн і іх колькасць. Строй інструмента. Лакальная разнавіднасць цымбалаў квартавага строю (Паўночны Ўсход Беларусі). Гукарад цымбалаў — варыянтны, дыятанічны, нетэмпераваны, яго адпаведнасць асаблівасцям традыцыйнай нацыянальнай культуры.Эвалюцыя гукараду народных цымбалаў у XX ст. Пераважная тэсітура аўтэнтычных інструментаў. Апісанне цымбальных малаткоў («кручкоў»). Якасць гучання беларускіх цымбалаў — святочнае, звоннае, гулкае, узбагачанае абертонамі і астаткавымі прыгукамі.

Асноўныя прыёмы ігры, якія выкарыстоўваюць народныя музыканты — удар, ігра падвойнымі нотамі, зрэдку трэмала («лясканіна»). Прафесійны характар працэсу навучання ігры на цымбалах і бытавання інструмента. Пераважная ансамблевая форма музіцыравання на цымбалах у практыцы вуснай традыцыі. Лакальны раён выкарыстання іх як сольнага інструмента (Вілейшчына, Дзяржынскі раён Міншчыны). Ареал распаўсюджвання цымбалаў на Беларусі: Віцебшчына, Міншчына (за выключэннем паўднёвай зоны), поўнач Гарадзеншчыны, Лельчыцкі раён Гомельшчыны, Магілёўшчына (на мяжы з Міншчынай).

Ўдасканаленне беларускіх цымбалаў у 20-я гг. XX ст. Іх роля і месца ў сучаснай мастацкай культуры Беларусі. Самадзейныя і прафесійныя ансамблі народнай музыкі і праблема выкарыстання ў іх цымбалаў. Інструменты цымбальнай групы ў музычнай культуры іншых народаў свету: украінскія, літоўскія, малдаўскія, венгерскія цымбалы, узбекскі чанг, армянскі сантур, цымбалы В’етнама, Кітая і інш.

4. Цытра — шматструнны музычны інструмент з драўляным корпусам цымбалападобнай трапецавіднай формы, з планкамі для глушэння. Гукарад цытры ў нізкім, басовым і ў верхнім, «меладычным» рэгістрах. Гатовыя акорды, якія гучаць пры выкарыстанні дэмпферных планак. Характарыстыка гучання інструмента. Шчыпок і брацанне — асноўныя прыёмы ігры на цытры. Цытра як інструмент аматарскі, хатні і як прафесійны ансамблевы. Пераважны рэпертуар народных выканаўцаў на цытры. Навуковая гіпотэза з’яўлення цытры на Беларусі і яе бытаванне.

Мандаліна. Продак мандаліны на Беларусі — лютня. Канструкцыя інструмента. Дзве яе разнавіднасці, характэрныя для народнай выканальніцкай традыцыі — ўласна мандаліна і мандола. Дыферэнцыяцыя іх па характару гучання і па мастацкіх выразных магчымасцях, Строй мандаліны. Параўнанне яе народнымі музыкантамі са скрыпкай — па агульнасці строю, функцыі ў ансамблі, характару гучання. Некаторыя спецыфічныя рысы выканальніцкай манеры народных музыкантаў: жорсткая фіксацыя шэйкі, трохпальцавая аплікатура, абмежаванасць пазіцыйнай тэхнікі. Асноўныя прыёмы ігры.

Трактоўка мандаліны як музычнага інструмента хатняга, музіцыравання вольнага часу («для уласнай асалоды») і як інструмента ансамблевага («для людзей»). Рэпертуар беларускіх вясковых мандаліністаў. Фактары, якія садзейнічалі шырокаму распаўсюджанню мандаліны ў музычнай культуры беларускай вёскі: традыцыйнасць існавання на Беларусі інструментаў лютневага сямейства, тэхніка-выканальніцкія і выразныя ўласцівасці, мілагучнасць і шмат функцыянальнасць інструмента; большая, ў параўнанні са скрыпкай, лёгкасць авалодання інструментам.

Балалайка. Пранікненне балалайкі ў канцы ХУІІІ ст. з Расіі на Беларусь праз раёны найбольш цесных эканамічных і культурных кантактаў з рускім народам, праз ваенныя гарнізоны Магілёўшчыны і Віцебшчыны. Паступовае распаўсюджванне інструмента па ўсей тэрыторыі беларускіх зямель. Фабрычныя інструменты і балалайкі мясцовага вырабу (“даўбёнкі”). Колькасць струн на беларускіх балалайках, розныя тыпы страёў — балалаечны і гітарны. Функцыянальная дыферэнцыяцыя струн. Разнастайнасць выканальніцкіх прыёмаў народных музыкантаў. Выкарыстанне балалайкі для задавальнення ўласных эстэтычных патрабаванняў (хатняе музіцыраванне вольнага часу) і ігра на балалайцы «для людзей» — на вячорках, святах, танцах і г.д. Балалайка ў ансамблях струннай музыкі і ў капэлях.

Гітара ў традыцыйнай народнай музычнай культуры беларускай вёскі як інструмент вясковай інтэлігенцыі: аграномаў, настаўнікаў, чыгуначнікаў і г.д. Інструмент выключна хатні, аматарскі. Спецыфічны “гарадскі” рэпертуар народных гітарыстаў — рамансы, лірычныя песні, танцавальныя найгрышы. Выкарыстанне гітары ў вясковых ансамблях “струннай музыкі”.

Вывады:

− Беларускія народныя музычныя інструменты класа хардафонаў займаюць важнае месца ў сацыяльным і духоўным жыцці вяскоўцаў і па большай частцы з’яўляюцца складанымі па канструкцыі і багатымі па сваіх мастацкіх магчымасцях інструментамі прафесійных народных музыкантаў. Пераважная большасць струнных інструментаў з’яўляецца запазычанымі з культуры еўрапейскага Сярэднявечча, ці з рускай музычнай культуры;

− Сярод паўсюдна распаўсюджаных струнных інструментаў беларускага народа — скрыпка, “царыца музыкі”, якая па праву лічыцца асноўным нацыянальна-характэрным інструментам Беларусі. Значна саступаюць ёй па ступені распаўсюджвання і значнасці функцый цымбалы, якія набылі статус “галоўных” інструментаў беларускага народа толькі ў сцэнічнай музычнай культуры ХХ ст.;






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.