Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Першыя працы па пытаннях бібліятэчнай справы.






Пад уплывам перадавых грамадска-палітычных поглядаў і рускага асветніцтва фармуюцца новыя погляды на бібліятэку і яе ролю ў жыцці грамадства. У XVIII ст. упершыню пытанні бібліятэчнай справы абмяркоўваюцца на старонках друку.

Складальнікам першых бібліяграфічных дапаможнікаў (рэестраў) у Расіі быў Ілья Капіевіч, які прадставіў Пятру І тры спісы кніг на рускай і лацінскай мовах грамадзянскім шрфтах. У 1710 г. у дадатку да газеты “Ведамасці” (№12) “Реестр книгам гражданским, которые по указу царского величества напечатаны новоизобретенною амстердамскою азбукою по первое число июня нынешнего 1710-го году” быў надрукаваны. У 1776 г. з’яўляецца ў дадатку да лацінскага падручніка “Асновы рыторыкі” І.Бурга “Апісанне расійскіх кніг, сістэматычна размешчаных” М.Бантыш-Каменскага – першы вопыт сістэматычнага бібліяграфічнага паказальніка. У прадмове на латыні было напісана: “Чтение книг настолько полезно и необходимо, что без него невозможно приобрести никакого научного образования. Поэтому я счел правильным, в интересах юношества, предающегося занятиям разными науками, приложить здесь в систематическом порядке разные разряды книг, изданных на отечественном языке, насколько эти книги мне известны”.

У першай палове XVIII ст. бібліятэкар, складальнік каталогаў бібліятэкі АН, кнігазнаўца А.І.Багданаў выступіў за агульнадаступнасць бібліятэк. У рукапісе засталася яго грандыёзная праца “Краткое ведение о авторах российских, кто какие на российском языке издавал книги и разные переводы, и к тому следующее известие”. Упершыню ён задумаў стварыць рэпертуар рускай кнігі па розных крытэрыях: храналагічным, па тыпаграфіях, па загалоўках, па аўтарах. па жанрах. В.В.Кіпрыянаў бачыў асноўную задачу “Публічнай усенароднай бібліятэкі” ў Маскве “ў навучанні расійскага народа”. Ролю бібліятэк у распаўсюджанні ведаў падкрэсліваў М.В.Ламаносаў. Лічыў, што без бібліятэкі немагчыма развіццё навукі.

У 1793 г. выходзіць “Лексікон” (слоўнік) Васілія Мікітавіча Тацішчава, дзе ўпершыню даецца азначэнне слоў “бібліятэка” і “бібліятэкар”. Бібліятэка – палата, дзе мноства або некалькі кніг для агульнанароднай карысці захоўваецца і для чытання жадаючым у назначаныя часы або па просьбе адкрываюцца”, а кніжны фонд рэкамендуецца расстаўляць па навуках і па мовах з выдзяленнем ерытычных, а таксама рэдкіх рукапісаў Бібліятэкар “павінен быць многіх навук і розных моў... навучаны”, складаць апісанні бібліятэкі, з чытачамі абыходзіцца паважліва і ласкава.

У 1776 г. да 50-годдзя АН на французскай мове была выдадзена кніга памочніка бібліятэкара АН Іагана (Людвіга Іаганавіча)К.Бакмейстэра “Вопыт аб Бібліятэцы і Кабінеце рэдкасцей і Гісторыі натуральнай Санктпецярбургскай Акадэміі навук”. У 1779 і 1780 гг. кніга перавыдаецца на рускай мове. Аўтар падрабязна апісвае гісторыю і стан бібліятэкі, дае кароткі нарыс развіцця іншых бібліятэк Расіі, прыводзіць пералік рукапісных і друкаваных помнікаў старажытнарускага пісьменства і рэдкіх выданняў, якія захоўваліся ў бібліятэцы. Акрамя таго вызначае ролю бібліятэк у грамадстве. У 1779 г. выходзіць у друку прамова Харытона Андрэеевіча Чабатарова “Слова пра спосабы і шляхі, якія вядуць да асветы”, дзе раскрываецца значэння чытання кніг, надаецца роля кіраўніцтву чытанню і крытычнага падыходу да засваення прачытанай літаратуры.

Вяршыняй біябібліяграфіі ў другой палове XVIII ст. стаў “Опыт исторического словаря о российских писателях” М.І.Навікова. Значнай бібліяграфічнай працай лічыцца “Бібліятэка расійская” Дамаскіна – репертуар кнігам, першы вопыт у Расіі прымянення храналагічнай сістэматыкі. “Расійская вучоная гісторыя” – так казаў пра сваю працу Дамаскін. Закончыў працу ў 1785 г. Бібліяграфія ахоплівала друкаваныя кнігі з 1517 да 1785 гг., некалькі дзесяткаў рукапісаў. Цалкам улічана 3804 кнігі.

Расстаноўка фондаў – актуальнае пытанне, якое ў Расіі таксама атрымлівае развіццё. У 1742 г. выходзяць першыя друкаваныя каталогі Бібліятэкі АН. Аднак больш распаўсюджаны рукапісныя, т.зв. сшыткавыя каталогі, якія складаліся ў сістэматычным і алфавітным парадку. Звычайна практыкавалася расстаноўка фонда “па навуках ці факультэтах”, дзяліўшая фонд на 4 часткі: філасофскую, юрыдычную, медыцынскую і багаслоўскую літаратуру.

Бібліятэка становіцца той установай, якая пачынае служыць навуцы ў якасці установы, якая забяспечвае аснову навуковай дзейнасці, што выклікае патрэбнасць у вызначэнні пэўных патрабаванняў да навуковай бібліятэкі Узнікае патрэбнасць і ў прынцыпова новым інстытуце дзяржаўнасці, якім становіцца нацыянальная бібліятэка.

Літаратура:

1. Абрамов К.И. История библиотечного дела в России. Ч.1 М., 2001. С.26-48.

2. Бендерский И. В стенах древних монастырей // Библиотекарь. 1991. №4. С.58-60.

3. Вильчур Н. Из истории технических библиотек на Алтае // В помощь работникам массовых библиотек. М., 1955. С.467-475.

4. Володин Б.Ф. Всемирная история библиотек. СПб., 2002. С.96-102, 135-148.

5. Глухов А.Г. Из глубины веков. М., 1971. С.91-104.

6. Каратыгина Т.Ф. История технических библиотек в СССР. М.: Книга, 1981. 168 с. С.16-24.

7. Кукушкина М.В. Монастырские библиотеки Русского Севера. Л., 1977. С.12-23.

8. Любарский Я. Библиотека Аптекарского приказа // Библиотекарь. 1950. №1. С.30-31.

9. Пенчко М.В. Библиотека Московского университета в XVIII веке. М., 1968. 125 с.

10. Слуховский М.И. Библиотечное дело в России до XVІІІ в. М., 1968. С.44-128.

11. Тихомиров М.Н. О библиотеках Московских царей (Легенды и действительность) // Новый мир. 1960. №1. С.196-202.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.